Народныя назвы свят у гаворках беларуска-рускага памежжа

0
286
Народныя назвы свят у гаворках беларуска-рускага памежжа

Тэрыторыя беларуска-рускага памежжа адлюстроўвае унікальнасць і непаўторнасць традыцыйнай культуры ў сувязі з эстэтыкай асяроддзя існавання славян. Лінгвістычная прастора гэтай тэрыторыі прадстаўлена двума вектарамі: білінгвізмам — выкарыстаннем беларускай і рускай моў (на гарызантальным зрэзе) і мезалектам — змешанай гаворкай у паўсядзённых зносінах (на вертыкальным зрэзе).

Даследуючы тэрыторыю з пераходнымі рысамі культуры, неабходна праводзіць сістэмны аналіз этнакультурнага развіцця на працягу розных гістарычных эпох, што дазволіць паказаць генезіс, асаблівасці фарміравання, этапы і асноўныя тэндэнцыі развіцця традыцыйнай культуры гэтага рэгіёна.

Духоўная культура, як вядома, паняцце мнагамернае, яно ўключае розныя формы праяўлення і ўяўляе сабой складаную і шматпланавую паводле будовы, функцыянавання і развіцця з’яву. Яна з’яўляецца цэласнай, унутрана арганізаванай сістэмай узаемазвязаных з’яў, кожная з якіх уваходзіць у сістэму як частка ў цэлае і непасрэдна або апасродкавана звязана з іншымі з’явамі і сістэмамі.

Важнейшай састаўной часткай духоўнай культуры з’яўляецца народная мова. Яе лексічную сістэму ўтвараюць розныя паводле часу і крыніцы ўзнікнення, тэматычнай прыналежнасці, сферы распаўсюджання і ступені актуальнасці намінатыўныя адзінкі.

Параўнальны аналіз фактаў, сабраных на тэрыторыі міжэтнічных кантактаў, мае асаблівае значэнне для ўстанаўлення характару яе фарміравання і развіцця розных элементаў агульнай сістэмы.

Аб’ектам нашага даследавання з’явілася рэлігійная і каляндарна-абрадавая лексіка, сабраная ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці у час дыялекталагічнай экспедыцыі. Г. Ветка знаходзіцца за 22 км ад абласнога цэнтра. Веткаўскі раён мяжуе на поўдні з Добрушскім раёнам, на поўначы — з Чачэрскім, на захадзе і паўднёвым захадзе з Гомельскім раёнам, на ўсходзе — з Бранскай вобласцю. Г эта тэрыторыя інтэнсіўных гісторыка-культурных і этнічных кантактаў рускага і беларускага народаў, якія абумовілі рэгіянальную спецыфіку традыцыйнай народнай культуры, у тым ліку і мовы.

Лексіка-семантычная група аналізуемых назваў прадстаўлена шматлікімі тэматычнымі падгрупамі. Найбольш значную ў колькасных адносінах групу складаюць назвы важнейшых хрысціянскіх свят , якія адзначаліся ў розныя пары года і былі прысвечаны разнастайным падзеям рэлігійнага жыцця. Яны мелі агульную назву прэстольныя празнікі, прыстольныя празнікі, прыстольшчына: Ражаство, Крашчэнне ў нас прэстольнымі празнікамі завуць.Неглюбка, Ветк. Да прастольных свят адносіліся:

Ражаство, Ражэство, Раждество, Рэджаство, Разжво, Разтво ‘ царкоўнае свята нараджэння Хрыста, якое адзначаецца 7 студзеня’: На Ражаство хаты “абсяваць” нада. Абычна пастухі абсяваюць, абходзяцъ дама з празнікам паздрауляюць. У каждую хату горець аўса кідаюць. Ветка; Ражаство гулялі калісь нядзелю. У хатах гулялі, нанімалі музыку на тры дні. Глыбаўка, Ветк.; На Разтво мы ў цэркву пойдам, свечку паставім і молімся. Неглюбка, Ветк.;

Крашчэнне, Крышчэнне, Храшчэнне, Хряшчэнне, Вадохрышча ‘царкоўнае свята ў гонар хрышчэння Хрыста , якое адзначаецца 19 студзеня, у гэты дзень асвячаецца вада’: Крашчэнне ў нас пападае на 19 январа. У гэты дзень ваду абязацелъна ў царкве свецюць, а патом хранят её гадам і і ана не спараецца. Хальч, Ветк.; А на Храшчэнне ўсягда маразы бываюць дужыя. Ветка; На Вадохрышча нада воду піць, умывацца ею, вада этая ад болезней поможет. Хальч, Ветк. ;

Стрэчанне, Стречанне, Стрэценіе ‘лраваслаўнае свята, якое адзначаецца 15 лкггага. Назву Стрэчанне народ тлумачыў як сустрэчу зімы з вясною’: На Стречанне зіма з вясной стрячающа. Неглюбка, Ветк.; На Стрэчанне ходзяць у царкву, свечкі свечуць. Ветка; На Стрэценіе Гасподняе сустракаеццаўжэ вясна з летам. Старое Сяло, Ветк.;

Благавешчанне, Дабравешчанне ‘царкоўнае свята ў гонар весткі пра нараджэнне Хрыста, якое адзначаецца 7 красавіка. У народе асэнсоўваецца як свята прыходу вясны’: Благавешчаннетакі празьнік, як і Паска. І дайжа можна разгаўляцца. На Благавешчанне дайжа сонца красуеща, што прийшла весць благая. Барталамееўка, Ветк.; На Дабравешчанне нічого дзелаць нельзя, бо і птушка гнязда не кладзе. Ветка;

Паска, Пасха, Вялікдзень, Вялікадне ‘веснавое хрысціянскае свята, прысвечанае ўваскрэсенню Хрыста, якое адзначаецца ў першую нядзелю пасля поўні ў перыяд ад 4.04 па 08.05’: А вот Паска — самае вялікае свята, ужо ж такая радасць. У цэркаў на Паску ходзім на ўсяночную. Пячом булкі, калі ўдаюцца яны добра, увесь год дастатак будзе. Хальч, Ветк.; Калі памрэш на Пасху, то і самому вячікаму грэшніку ўсе грахі прашчаюцъ. Старое Сяло, Ветк.; К Вялікадню хочашне хочаш, а ўсі ўжо печ беляць. Неглюбка, Ветк.;

Троіца, Троица, Пяцідзесятніца ‘праваслаўнае свята, якое адзначаецца на 50-ты дзень пасля Вялікадня’: На Троіцу хату яварам украшалі. Ветка; На Тройцу нельга зямельку трывожіць, нада дама зеленью украшаць. Старое Сяло, Ветк.; На Троицу нада на могелкі хадзіць, бярозавимі веткамі абмятаць іх, яйкі класці. Хальч, Ветк.;

Спас ‘праваслаўнае свята (Прэабражэнне Гасподне), якое адзначаецца 19 жніўня , у час яго ў царкве свяцілі яблыкі, мёд’: На Спаса куплялі мёд, хадзілі свяціць яго ў царкву, пасьвечаны мёд на лекарства адкладвалі. Таму і называлі Мядовы Спас. Ветка, Хальч, Ветк.; На Яблочны Спас яблакі свецяць, самі причашчаюцца. После Спасу можна яблакі, грушы есці, а да гетага дня нельзя, таму што гета грешныя пчады. Неглюбка, Ветк.; У царкве на трэці Спас арэхі свяцілі, гэта Арэхави Спас. Варил’і пшаную кашу з медам, перагі пеклі. Пасля дажинкі спраўлялі. Неглюбка, Ветк.;

Успенне, Успеніе, Первая Прачыстая, Прачыстае, Прячістая ‘праваслаўнае свята, якое адзначаецца 28 жніўкя ў гонар Багародзіцы, дзень сканання Багародзіцы’: Успеніегэта ўжэ Багародзічын празнік. Тожа мопімся, канон увесь і абедню молімся. Старое Сяло, Ветк.; Первая Прачыстая 28 аўгуста. На Прачыстую нада прычашчаща. Ветка;

Ражджаство Багародзіцы, Вторая Прачыстая ‘праваслаўнае свята, якое адзначаецца 21 верасня, дзень нараджэння Багародзіцы. У народзе лічыцца святам ураджаю і падрыхтоўкі да сяўбы’; На вторую Прачыстую ў нас свячу пераносяць. Нанімалі музыку, гармоніст,, пелі, яшчэ бубен быў. Хальч, Ветк.; Пасля Прачыстай засеўкі пачыналі. На Прачыстую буслікужо на зіму адлятае. Ветка;

Здвіжанне ‘праваслаўнае свята, якое адзначаецца 27 верасня (здвіжанне Крыжа Гасподня). У народзе асэнсоўваецца як канец восені’: На здвіжанне, гавораць, уся гадасцъ лесавая збіраецца ў кучу і хаваецца на зіму. Хальч, Ветк.;

Пакроў, Пакров ‘праваслаўнае свята, якое адзначаецца 14 кастрычніка (Пакроў прасвятой Багародзіцы). У народзе ўсведамляецца як свята глыбокай восені, пасля якога пачынаецца зіма’: Пакроў сабірае ўсіх латроў (хто не трудзіўся, штоб усе былі сытыя, штоб Гасподзь насыціў іх. Ветка; На Пакров з та лета закрывав, а Божанька пячатае зямлю. Пасля гетага дня зямельку трогать не нада. Хальч, Ветк.

У народны каляндар, акрамя названых вышэй асноўных., прастольных праваслаўных свят, уключаліся таксама :

Купала, Купалле ‘старажытнае сзята летняга сонцастаяння ў ноч з 6 на 7 ліпеня, свята сонца і агню, урадлівасці і росквіту зямлі’: На Купалу брасаюць венкі, загадваюць жэланіе. Куда венок поплывёт, у ту старану дзеўка замуж пойдёт. Хальч, Ветк.; На Купалле вянкі пускалі. Калі вянок тапіўся, дзеўка пела: “Вяночак утануў, мяне мой міленькі абмануў”. Яшчэ палілі агонь, клалі яго высока. Барталамееўка, Ветк.;

Макавей, Макаўе ‘земляробчае свята народнага календара, якое адзначаецца 14 жніўня’: На Макавей цвяты свецяць, моркву, мак. Ветка.; На Макавею нада перагі з макам есці. Макам свяченым хлеў нада асыпаць, хату ад нябожчыкаў. Неглюбка, Ветк.;

Радзіцелі, Родзічы, Дзяды ‘свята, калі ўшаноўваюць памяць продкаў’: Дзяды некалькі разоў бываюць. Старае Сяло, Ветк.; На Родзічы мы ў цэркву хадзілі, бацькоў паміналі. Неглюбка, Ветк.;

Вясновыя Дзяды ‘дзень памінання памерлых, які адзначаецца ў суботу напярэдадні масленічнага тыдня’; Нада на Дзяды ставіць компот, усё постное, дзелаць куццю. Хальч, Ветк.;

Восеньскія Дзяды ‘дзень памінання продкаў, які адзначаецца 2 лістапада’: Трэба гатаваць стол, у гэты дзень должны прыдці пакойнікі, навесціць дом і ўсё атмеціць. Неглюбка, Ветк. і інш.

Даволі значную групу ўтвараюць назвы прысвяткаў народнага календара, або, як іх інакш называюць, дні святых:

Пятро, Пітроўка ‘дзень памінання святога апостала Пятра (і Паўла), які адзначаецца 12 ліпеня’: Пятро гэталетні празнік: ходзім, гуляєм па вуліцы. Неглюбка, Ветк.; Пітроўку люблю, таму што летам свята. Хальч, Ветк.;

Мікола, Нікола Чудатворац ‘праваслаўнае свята ў гонар святога Міколы, якое адзначаецца 19 снежня (Мікола халодны) і 22 мая (Мікола галодны)’. Два Міколы ходзя: вясной і ў восені. Хальч, Ветк.; Ікону Ні колы Чудотворца пераносілі ў нас у Барталамееўцы з хаты ў хату. Вот ад саседкі мне прынеслі ікону, яна ў нас зімуе, да веснавой Міколы, а патом ужо сцелім коўры ат нас і да саседкі, я готую вячэру, а яна абед, калі прымае Міколу. Барталамееўка, Ветк.;

Міхайла, Міхаіл ‘праваслаўнае свята ў гонар святога архангела Міхаіла, якое адзначаецца 21 лістапада’; Міхайла эта ў нас прыстольны празнік. Ну ета ўсё ж былі святыя, апостолы етыя. Хальч, Ветк.: Ну, а после Школы этаўжэ тады ідзе Міхаіл. Эта ўжэ паследні празднік к Новому году. Старее Сяло, Ветк.;

Юр ’я, Юр ’е, Юрый ‘праваслаўнае свята ў гонар святога Георгія, якое адзначаецца 6 мая. У гэты дзень першы раз пасля зімы выганялі скаціну ў поле’ : На Юр’я кароў свячонай вярбой ў стада ганялі. Пастухам скібухледа іяіц лажылі на “выганішча”. Неглюбка, Ветк.; Эта счытаецца на юр’еву расу нада первы раз выгнаць скаціну, яшчэ вербачкай пастукаць. Хальч, Ветк.;

Василе ‘прысвятак народнага календара, дзень памінання святога Васілія, адзначаўся 14 студзеня’: Васіллеэта зімовы празьнік царкоўны. Неглюбка, Ветк.; На Васілле музыку наймалі. Ветка;

Соракі ‘праваслаўнае свята ў гонар сарака мучанікаў, дзень веснавога раўнадзенства, адзначаўся 22 сакавіка’: Соракі ідзём у цэркві адпраўляць. Хальч, Ветк.; Гэта на Соракі калісь у старыя гады яшчэ да вайны людзі старыя так пяклі такія пампушачкі, кругленькія і туды капейку клалі. Каму пападзе та пампушачка с капейкай, значыць, той год замуж выйдзеш. Старое Сяло, Ветк.;

Варвара ‘праваслаўнае свята ў гонар Варвары — велікамучаніцы, адзначаецца 17 снежня. У народзе ўсведамляецца як жаночае свята, з якога пачынае прыбываць дзень’: Ну, Варвара — мучаніца, гэта ідзе перад Міколай. Старое Сяло, Ветк.;

Савы і Варвары ‘дзень шанавання святых Савы і Варвары’: Савы і Варвары ноч адарвалі, так гаворат. Хальч, Ветк.;

Сава (Савы) ‘свята ў гонар мучаніка Савы, якое адзначаецца 18снежня, Сава лічыцца ў народзе бацькам Міколы Зімовага’: Варвара дзень адарвала, а Сава ночы прытачыў. Старое Сяло, Ветк.;

Андрэй ‘свята ў гонар мучаніка Андрэя, якое адзначаецца 13 снежня, у народзе лічыцца дзявочым святам’: Вот пачынаецца пост. Панядзелак, аўторак, серада і чацвертры дні малшіся, а тады ўжэ на чацвёрты дзень ідзе Андрэй. Старое Сяло, Ветк.;

Ражджаство Іаана ‘хрысціянскае свята ў гонар нараджэння Іаана Хрысціцеля, якое адзначаецца 7 ліпеня’. Вот скора будзе Ражджаство Іаана. Старое Сяло, Ветк.;

Іван Галавасек ‘праваслаўнае свята, якое адзначаецца 11 верасня’ У гэта свята нельга секчы было, нават боршч варыць. Старое Сяло, Ветк.;

Ілья ‘праваслаўнае свята ў гонар святога прарока Ільі, адзначаецца 2 жніўня’: На Ілью абязацельна должна мяняцца пагода, прайці дождж. Усегда пападае Ілья, калі настає маладзічок, а маладзічок усегда абмываецца. Хальч, Ветк.; Як прыходзіць Ілья, дык купацца нельзя. Старое Сяло, Ветк.

Як вядома, у народным календары значная ўвага ўдзялялася не толькі святам, але і дням або тыдням, якія папярзднічалі святу або завяршалі яго. Лексіка, якая называе ў дадзеным рэгіёне перыяд да або пасля свят, іх пачатак або канец, даволі шматлікая:

Зімовы цыкл:

Новы год ‘свята, якое адзначаецца ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня’: В первый дзень новага году і курку, і карову, і свінку накарміць нада, усе должны быць сытыя і давольныя. Хальч, Ветк.;

Сачэльнік ‘канун Ражаства’: У гэты дзень у хаце бальшую уборку дзелаюць, пол падміталі, каб лён быў чысты, у баню ходзілі. Елі ячную кашу з алеем або мёдам, пірагі затіралі, ставілі на заутра бліны, не ругаліся, не пралі. У хату сена прыносілі, мароза клікалі. Неглюбка, Ветк.;

Святкі, Каляды, Коледы ‘зімовыя святы, звязаныя з нараджэннем Хрыста, адзначаліся з 7 па 19 студзеня’; Гэта зімовыя святы. Нада скаціну бярэгці, амбар ад нячыстай сілы, нада гатовіцца к вясне, семяна перабіраць. Неглюбка, Ветк.; Канешна, і Коледы атмячалі, шчадраваць хадзілі, гулялі дык гулялі. Барталамееўка, Ветк.; Калядскія празьнікі длілісь ад Ражаства да Крышчэння. Хальч, Ветк.;

Стары Новы год, Шчодры, Шчадруха ‘свята, якое адзначаецца ў ноч з 13 на 14 студзеня’; А Стары Новы год мы празднуем так: ходзім па знаёмых, песні пяем, стол накрыём. Глыбаўка, Ветк.; На Шчадруху, перад Новым годам, гатавалі, хадзілі ў госці да  суседзей. Ветка;

Мясаед ‘термін ад 7 студзеня да масленай нядзелі’: Мясаедусё ядзяць ад сёмага январа і да самай Масленкі, а тады ўжо пост. Ветка;

Веснавы цыкл:

Масленіца, Масленніца, Масленка, Масленая нядзеля ‘ 1) старажытнае славянскае свята провадаў зімы’: Масленіцапровады зімы, чучыла сжыгаюць, праважаюць зіму, сустрыкаюць весну, штоб яна была красна, штоб прынесла ўраджай. Хальч, Ветк.; На Масленніцу бліны пякуць. Неглюбка, Ветк.; 2)тыдзень перад Масленіцай, які папярэднічаў Вялікаму посту’: Масленка — гэта нядзеля перад Масленіцай. Неглюбка, Ветк.

Вербная нядзеля, Вярбная нядзеля, Белая нядзеля, Вербнае скрысене, Вербнае воскресенье, Белае воскресенье ‘1) свята, якое адзначаецца за тыдзень перад Вялікаднем (уваход Госпада ў Іерусалім) . У народзе звязвалася з надыходам вясны, распусканием першага дрэва — вярбы’: У Вербную нядзелю вербачку свецім. Эту вярбу ставяць на кут, на акно, раскладаюць у хаце, у сараі. Ею кароў на пашу выганялі. Хальч, Ветк.; Вербнае васкрасенье перад самай Ласкай. Барталамееўка, Ветк.; 2) Тыдзень перад Вялікаднем: Белая нядзеля, а тады Паска — нядзеля і тры дні, калі нічого не дзелалі. Глыбаўка. Ветк.;

Паклонны тыдзень тыдзень перад Вялікаднем’: Яго называюць Паклонны тыдзень. Неглюбка, Ветк.;

Страсць ‘апошні чацвер перад Вялікаднем’: Перад Паскай ідзе после Вербнага васкрэсенья ў чацвер Страсць. Страсцьчысты чацвер. Старое Сяло, Ветк.;

Велікодная (Вялікодная) субота ‘субота перад Вялікаднем’: На Вялікодную суботу Хрыста славілі, служыліў цэркві. Неглюбка, Ветк.;

Радуніца, Раданіца, Радаўніца ‘праваслаўнае свята, якое адзначаецца на дзесяты дзень пасля Вялікадня ў аўторак. У гэты дзень памінаюць памерлых’: На Радауніцу памінаем святых і сваіх радзіцелей, магілкі ўбіраем, за ўпакой молімся. Хальч, Ветк.; На Радуніцу да абеду пашуць, па абеду плачуць, а к вечару скачуць. Ветка; Нядзеля ад Паскі, а ў аўторак ужо Раданіца, у цэркавь хадзілі, а пасля да сваіх на могілкі. Барталамееўка, Ветк.;

Ушэсце, Ушэсця, Учэсце ‘праваслаўнае свята, якое адзначаецца ў чацвер на шостым тыдні пасля Вялікадня (Узнясенне Гасподняе)’: Ушэсцеэта ад Паскі на шастой недзеле ў чацвер бывае, калі карагоды вадзілі, хадзілі ў жыта, хавал і ў травы пугаўку. Глыб аўка, Ветк.; На Учэсце тут старцоў водзяць, песні пяюць, на гармоні граюць. Неглюбка, Ветк.; У нас Ушэсця казал і, а не Вознесеніе. Неглюбка, Ветк.;

Дзесятуха ‘пятніца на дзесятым тыдні пасля Вялікадня’: Дзесятухабальшы празнік быў. Неглюбка. Ветк. і інш.

Народныя назвы свят, якія бытуюць у гаворках Веткаўскага раёна, вызначаюцца вялікай варыянтнасцю і разнастайнасцю формы. Яны адлюстроўваюць інтэнсіўныя міжэтнічныя кантакты, актыўнае руска-беларускае ўзаемадзеянне, звязанае з памежным становішчам даследаванага рэгіёна.

Аўтар: А.А. Станкевіч
Крыніца: «Скарына і наш час», IV міжнародная навукова: канф. (2008, Гомель). Міжнародная навуковая канферэнцыі «Скарына і наш час», 13-14 лістапада 2008 г.: [матэрыялы] у 2 ч. Ч. 1 / рэдкал.: А. А. Станкевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2008. С. 132-139.