Гідралагічныя асаблівасці прыроднага ландшафту Беларусі: наяўнасць суднаходных рэк, вялікая колькасць азёр, — безумоўна, накладваюць свой адбітак на лексіку як літаратурнай мовы, так і дыялектаў.
У беларускіх гаворках існуе значная відавая і варыянтная дыферэнцыяцыя назваў водных шляхоў зносін, іх гідралагічных характарыстык і навігацыйнага абстапявання. Менавіта гэтыя намінанты сталі аб’ектам нашага даследавання на структурна-семантычным, словаўтваральным і генетычным узроўнях.
Вялікай колькасцю ў дыялектнай мове прадстаўлены найменні
1) прыродных вадаёмаў:
а) ‘возера’: азяро (ЗНС, 219; ВКС, 17; СБГПЗБ, 1, 69), возера (МСГВ, 87, ВКС, 59), возеро (гозыро, азяро) (СБГПЗБ, 1, 326), возіра (КСУМ, 111), езёро (СБГПЗБ, 1, 120), озера (озіра, озяра) (СБГПЗБ, 2, 258), озеро (TC, 3, 249), озяро (МСГВ, 319);
б) ‘невялікае возера’ : азёрка (ЗНС, 219), азярыиа (ДСЛ, ЗО), вызырына (КСУМ, 118), доліна (ТС, 2, 29), кацьвіна (НС, 68), коцёл (ТС, 2, 229), кудра (МСГВ, 248);
в) ‘рака’:рака (ржа) (МСГВ, 418, 432; СБГПЗБ, 4, 265; ТС, 4, 347), райчак (ДСЛ, 310), речка (рэчка) (КСУМ, 397; ТС, 4, 349);
г) ‘невялікая рака’ : пасполька (СБГПЗБ, 3, 432), рачушка (рячушка) (СБГПЗБ, 4, 294; КСУМ, 398), рэчка (МСГВ. 432), струга (МДСГ, 7, 141);
д) ‘мора’: мора (КСУМ, 265);
ж) ‘невялікі вадаём’ (агульныя назвы): вадастой (СБГПЗБ, 1, 266), кудра (СБГПЗБ, 2, 556), озерына (ТС, З, 249), пелька (БДС, 123), пруд (прут) (СБГПЗБ, 4, 117), ройста (СБГПЗБ, 4, 298), стубло (ДСБ, 219), тапіла (топіло) (БДС, 174),яружына (НС, 15);
2) назвы штучных вадаёмаў:
а) ‘вадасховішча’: запруда (МСГВ, 180).
Сярод найменняў навігацыйных перашкод на водных шляхах зносін адзначым наступныя:
а) ‘мель’: атмел (СБГПЗБ, 1, 121), брадок (МСММГ, 2, 28), бруяк (ВКС, 43), гак (НС, 252; НЛ, 152), града (ЗНС, 88), креш (НЛ, 91), мелкаводзъ (мелкавоць) (СБГПЗБ, 3, 56), мель (МС.ГВ, 286; СБГПЗБ, 3, 57), мялъчак (мельчак) (ДС, 3, 64), норт (НЛ,153), перамел (МДСГ, 180), сала (СБГПЗБ, 4, 350);
б) ‘пясчаная каса’ : вуспа (ТС, 1, 177), цыпечь (ТС, 5, 278);
в) ‘ града падводных камянёў’: бурчак (СБГПЗБ, 1. 245), галоўка (НС, 213), груд(грут) (СБГПЗБ, 1, 483), жэсь (НС, 214), забора (НС, 214);
г) ‘пясчаны востраў’: астравіна (СБГПЗБ, 1, 113), астроў (памянш. астровак) (СБГПЗБ, 1, 113), вуспа (ТС, 1, 177), выспа (СБГПЗБ, 1, 370), жэрноўка (ТС, 2, 75), заклівіна (СБГПЗБ, 2, 215), остраў (СБГПЗБ, 3, 264), просерэд (TC, 4, 226), сала (СБГПЗБ, 4, 350), солка (СБГПЗБ, 4, 519);
д) ‘ паўвостраў’: лучка (КСУМ, 253), норт (ЗНС, 91), прорба (СБГПЗБ, 4, 112), цупель (ТС, 5, 278), шпіль (ТС, 5, 335);
ж) ‘патанулае бервяно’: кампа (СБГПЗБ, 2, 391), пумак (СБГПЗБ, 4, 186), тапліннік (СБГПЗБ, 5, 86), тагиіяк (НС, 217; НЛ, 154), утопленіца (НС, 217);
з) ‘вір’: амут (СБГПЗБ, 1, 79; БДС, 11), амыціна (НС, 213), бук (СБГПЗБ, 1, 234), бухта (ТС,1,99), вакно (СБГПЗБ, 1, 270), вахта, вір (ТС, 1, 127; СБГПЗБ, 1, 312; КСУМ, 109; МСГВ, 64), віраватая вада (МСГВ, 84), віхровіна , вомут (вотмуць) (ДСЛ, 71; НЛ, 62; ТС, 1, 45), жарало (жараўло, жураво, журало, жырапо (СБГПЗБ, 2, 140), каламут (МСММГ, 2, 76), катлабан (НС, 254), круцель (СБГПЗБ, 2, 534; ЗНС, 44), круча (круч) (СБГПЗБ, 2, 535; МСММГ, 2, 85; НЛ, 78), кулдоба (СБГПЗБ, 2, 563), купіна (СБГПЗБ, 2, 574), люн (люна) (СБГПЗБ, 2, 705), норт (СБГПЗБ, 3, 234), омут (СБГПЗБ, 3,260), прагной (БДС, 138), тон (тонь) (ТС, 5, 141; 142), юр (ДСБ, 268; БДС, 205);
к) ‘хуткая плынь’: буркун (МСГВ, 63), бурчак (ТС, 1, 96; ДС, 1, 44), бустрак (быстрак, б?страк) (ТС, 1, 97; СБГПЗБ, 1, 253; НС, 107), быстра (буйстра, быстрыня, быстрота) (МСГВ, 65; СБГПЗБ, 1, 253; ТС, 1, 90), быстраводы (СБГПЗБ, 1, 252), вой (ТС, 1, 131), перакат (МСГВ, 367), страмніна (МДСГ, 7, 170);
л) ‘стрыжань ракі’: жывая вада (НС, 254), жыла ( ТС, 2, 71), стрыжанъ (ТС, 5, 112; КСУМ, 423).
м) ‘бездань’ : бэзна (СБГПЗБ, 1, 254), бяздонніца (МСГВ, 66), бязэніца (МСГВ, 66), вока (вокнішча, вочка) (СБГПЗБ, 1, 324), ока, око, окліна, окніско (СБГПЗБ, 3, 258; ДСБ, 152), пропасць (ТС, 4, 225), прорва ( ТС, 4, 225);
н) ‘яма ў рэчцы’: бухта (СБГПЗБ, 1, 46; ЗНС, 75), вужар (СБГПЗБ, 1, 334), глыбы (СБГПЗБ, 1, 452), паграбы (СБГПЗБ, 3, 291);
п) назвы іншых перашкод: перавал ‘вадаспад’ (МСГВ, 367), учэпы ‘карчы пад вадой’ (СБГПЗБ, 5,254).
У гаворках сустракаем таксама большую колькасць вербальных сродкаў (у параўнанні з літаратурнай мовай) для намінацыі:
а) рэчышча ракі: падол (МДСГ, 5, 136), рачадзь (ВКС, 269), русло (МСГВ, 429). рэчанне (ЗНС, 71), труба (ВКС, 312);
— новага: прорва (ТС, 5, 388), роздзёра (ТС, 4, 302);
— старога: балоння (ЖС, 87), лашчавіна (лашчаіна, лошчэвіна) (БДС, 96; МСГВ, 260; ДСБ, 126), пратва (ДСБ, 182), рачышча (СБГПЗБ, 4, 294), рэчка (ТС, 4, 349), старарэчча (СБГПЗБ, 4, 573), старарэчышча (СБГПЗБ, 4, 573), старуха (МДСГ, 7, 167), старык (ДСЛ, 339; ДСБ, 215; ТС, 5, 96; МДСГ, 7, 167; НС, 73; СБГПЗБ, 4, 577).
б) плыні: бруя (НВС, 59), вода (ТС, 1, 130), норт (,нуорт) (СБГПЗБ, 3, 234), плынь (КСУМ, 333; ВКС, 244), цеча (ВКС, 335), цячэнне (СБГПЗБ, 5, 396);
в) рукава ракі: абрэчак (ДСЛ, 17), патока (ВКС, 26; ЗНС, 86), зімнік (ЗНС, 102), струменъ (ТС, 5, 108);
г) вусця: вусце (вусцье, вусця) (МСГВ, 91; ТС, 1, 178; СБГПЗБ, 1, 338), вусьцень (КСУМ, 111), свод (МДСГ, 7, 136);
д) месца зліцця рэк: залвань (КСУМ, 178), сточкі (стокі) (МСММГ, 3, 107);
ж) затокі: завадзь (:заваць) (СБГПЗБ, 2, 185), завань (СБГПЗБ, 2, 259; ВКС, 113), завыд (ДСБ, 68), завусак (ЗНС, 89), закабаіна (ЗНС, 223), закаўбепь (ДСЛ, 124), залаўка (Ж, 10), зарог (ТС, 2, 119), зарожак (ДСЛ, 129), затокавіна (СБГПЗБ, 2,259), затока (ТС, 2, 126; КСУМ, 184), заточына (КСУМ, 184), захабавіна (СБГПЗБ, 2, 263; НС, 145), зыкубань (КСУМ, 201), куліна (МСММГ, 3, 67), прорва (КСУМ, 374), рачальнік (СБГПЗБ, 4, 293), рышток (рыштока) (СБГПЗБ, 4, 328), струга (СБГПЗБ, 4, 603), тонь (тъня) (ТС, 5, 142; НЛ, 137);
з) пратокі: бурчак (TC, 1, 96), перэтока (TC, 4, 43), прорва (СБГПЗБ, 4, 112), простка (ТС, 4, 227), ,яцель (ТС, 5,336);
к) хвалі (на рацэ): бруя (МСГВ, 59), бура (ТС, 1, 94), вакарына (МСГВ, 71), вал (ЗНС, 220), вална {волна) (ТС, 1, 104; СБГПЗБ, 1, 275; НВС, 87), фаля (хваля) (МСГВ, 521, 529);
л) вялікай хвалі: вакарына (СБГПЗБ, 1, 270), вал (ЖС, 122; ТС, 1, 104; СБГПЗБ, 1, 270; МСГВ, 71);
м) вытоку ракі: вытока (МСГВ, 99);
н) берага: абалонъ (СБГПЗБ, 1, 28), бераг (берах, беріг, берэг) (МСГВ, 50; ВКС, 37; СБГПЗБ, 1, 1, 182; КСУМ, 84; TC, 1, 55), бычоўнік (ДСБ, 27), вянцы (СБГПЗБ, 1, 388), кроўш (кроўж) (СБГПЗБ, 2, 525), узрэка (СБГПЗБ, 5, 192);
п) калена ракі: заварот (ДСЛ, 120), загіб (ТС, 2, 89), закут (закутак) (СБГПЗБ, 2, 222), заламанка (СБГПЗБ, 2, 223), залом (ТС, 2, 105), калена (СБГПЗБ, 2, 373; НС, 214), кручок (ТС, 2,240), лука (ТС, 3,47), лучка (КСУМ, 252).
Што датычыцца дыялектных назваў навігацыйнага абсталявання водных шляхоў зносін, то гэтыя лексемы можна згрупаваць наступным чынам:
а) ‘бакен’ : баген (НС, 250), бакон (ТС, 1, 38), плаўны мн. (ДСЛ, 268);
б) ‘буй’ : будымер (ТСД, 89), сучка (ДСЛ, 347);
в) ‘вяха’ : веха (ДСЛ, 67; ТС, 1, 122), куга (ДСЛ, 170; ТС, 2, 246), тычка (МСММГ, 2, 162);
г) ‘маяк’: вызырка (ДСБ, 37);
д) ‘жэрдка для вызначэння глыбіні ракі’: вус (СГВ, 91).
Аналіз дэрывацыйнай структуры акрэсленых
намінантаў сведчыць аб высокай прадуктыўнасці нульсуфіксальнага спосабу словаўтварэння. Пры гэтым назіраецца ўсячэнне ўтваральнай асновы дзеяслова (радзей прыметніка), напрыклад: запруда <— запрудзіць, прорва <— прарваць, заварот <— заварочваць, залом <— заламіць, перакат <- перакаціць, перавал <- перавальваць , учэпы <— учапіцца, роздзёра <- раздзіраць, каламут <- каламуціць, завыд <- заводзіць, загіб загібаць, тоиь <— тануць; мель <- мелкі, глыб <- глыбокі.
Значная колькасць найменняў названай лексіка-тэматычнай групы ўгворана шляхам суфіксацыі. Актыўна выкарыстоўваюцца наступныя мадэлі:
1) S + -ок (-ак): брадок <- брод, астровак <- востраў;
2) А + -ак: мяльчак <- мелкі, быстрак <- быстры;
3) V + -ак: бруяк <- бруідца, бурчак <— бурчэць (у апошнім прыкладзе суфікс далучаецца да метафарызаванай асновы);
4) S + -к: лучка <- лука, рэчка <— рака, азерка <— возера;
5) S + -ын: азярына <— возера, астравіна <— востраў, заточына <— затока;
Да непрадуктыўных аднясём наступныя суфіксальныя мадэлі:
1) S + -ц: азерце (вазярцо, озярцо) <— возера;
2) S + -ушк: рачушка (рячушка) <— рака;
3) S + -очк: просточка <— просць “вузкае месца на рацэ”;
4) S + -ень: вусцень вусце;
5) А + -іц (-ыц): бяздонніца <— бяздонны , старыца “старое рэчышча” <- стары ;
6) А + -осць: глыбосцъ <- глыбокі;
7) А + -ат: быстрата “хуткая плынь” <— быстры;
8) V + -н: плауны “бакены” <- плаваць;
9) V + -к: вызырка “маяк” <— вызірнуць;
10) V + -нк: заламанка “калена ракі” <- заламаць;
11) V + -ін: амыціна “вір” <— амываць;
12) V + -ель: круцель “вір” <— круціць;
13) V + -л: тапіла “вір” <— тапіць;
14) V + -ун: буркун “камяністае месца на рацэ, дзе бурліць вада” <- бурчэць (суфікс далучаецца да метафарызаванай асновы).
Прэфіксальна-суфіксальнае словаўтварэнне не пашырана ў сістэме акрэсленых найменняў. Гэты спосаб намінацыі рэпрэзентаваны нешматлікімі дэрыватамі, якія называюць: а) часткі ракі: абрэчак “рукаў ракі” рака, зарожак “завадзь” <— рог, охвосцье (правапіс па слоўніку) “завадзь за паваротам ракі” <— хвост, завусак “вялікі атвой” <—вус; б) перашкоды на шляху руху: закосак “пясчаная каса” <— каса; в) іншыя рэаліі: прыпарамак “прыстань для парома” <- паром.
Не вызначаецца прадуктыўнасцю і прэфіксацыя, гірадстаўленая адзінкавымі прыкладамі: закут “калена ракі” <- кут, зарог “затока” <— рог, узржа “бераг ракі” <— рака.
Значная колькасць лексічных адзінак, утвораных лексіка-семантычным спосабам, сведчыць аб актыўным выкарыстанні другаснай намінацыі як адной з крыніц фарміравання данай лексіка-тэматычнай групы. У выніку метафарычнага пераносу на аснове падабенства па форме ўзнікпі наступныя лексемы: вус “жэрдка для вызначэння глыбіні ракі”, жыла “стрыжань ракі”, труба “рэчышча ракі”, кручок “калена ракі”. Да семантычных дэрыватаў аднясём таксама назвы вянцы “берагі ракі”, паграбы “ямы ў рацэ”, тычка “вяха”, у якіх асновай пераносу паслужыла падабенства па некалькіх прыметах адначасова (форма і месцазнаходжанне, форма і прызначэнне).
Шляхам складання ўтворана нязначная колькасць намінатыўных адзінак, словаўгваральную структуру якіх можна прадставіць наступнымі мадэлямі:
1) A+S: быстраводы “быстрак”, ціхаводы “месца, дзе адсутнічае цячэнне”, старарэчышча “старое рэчышча ракі”;
2) S+V+ нулявы суфікс: вадастой “невялікі вадаём”;
3) A+S+ -Й-: мелкаводдзе, старарэчча.
Імкненнем дыялектнай мовы да сціслага і трапнага наймення, зручнага ва ўжыванні, можна растлумачыць абсалютную перавагу аднаслоўнай намінацыі над комплекснай. Апошняя рэпрэзентавана адзінкавымі прыкладамі: віраватая вада “вір”, жывая вада “стрыжань ракі”.
У генетычных адносінах лексіка названай групы з’яўляецца ўласнамоўнай, зрэдку трапляюцца запазычанні з галандскай мовы: вахта, бухта, гак, бакон, шпіль.
Такім чынам, аналіз фактычнага матэрыялу дазваляе зрабіць наступныя высновы: 1) у дыялектнай мове існуе значны арсенал намінатыўных сродкаў для наймення водных шляхоў зносін, іх гідралагічных характарыстык; 2) асноўным спосабам фарміравання названай лексіка-тэматычнай групы з’яўляецца словаўтварэнне, паколькі запазычанні прадстаўлены нязначнай колькасцю; 3) найбольшай прадуктыўнасцю ва ўтварэнні акрэсленых лексем характарызуюцца нульсуфіксальны і лексіка-семантычны спосабы.
Умоўныя скарачэнні
БДС — Шаталава Л.Ф. Беларускае дыялектнае слова — Мн.: Навука і тэхніка, 1975. ВКС — Каспяровіч М.І. Віцебскі краёвы слоўнік — Мн.: Навука і тэхніка. — Віцебск: Заря Запада, 1927. ДС — Янкоўскі Ф. Дыялектны слоўнік. — Мн.: Навука і тэхніка, 1959. Вып. 1; МН.: Навука і тэхніка, 1960. Вып. 2; М.: Навука і тэхніка. 1970. Вып. 3. ДСБ — Дыялектны слоўнік Брэстчыны. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. ДСЛ — Янкова Т.С. Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны. — Мн.: Навука і тэхніка, 1982. ЖС — Жывое слова. — Мн.: Навука і тэхніка, 1975. КСУМ — Бялькевіч I.К. Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны. — Мн.: Навука і тэхніка, 1970. ЛП — Лексіка Полесья. — М., 1968. МДСГ — Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомелыпчыны // Беларуская мова і мовазнаўства — Мн., 1975. Вып. 3. Мн., 1976. Вып. 4; Беларуская мова. — Мн., 1977-1982. Вып 5-9. МСГВ Сцяшковіч Т.Ф. Матэрыялы для слоўніка Гродзенскай вобласці. — Мн.: Навука і тэхніка, 1972. МСММГ — Матэрыялы для слоўніка мінска-маладзечаискіх гаворак — Мн.: Навука і тэхніка, 1970. Вып. 1; Мн.: Навука і тэхніка, 1974. Вып. 2. НВС — Народнае вытворнае слова. — Мн.: Навука і тэхніка, 1973. НЛ — Народная лексіка — Мн.: Навука і тэхкіка, 1976. НЛС — Сцяико П.У. Народная лексіка і словаўтварэнне. — Мн.: Навука і тэхніка. 1972. НС — Народнае слова. — Мн.: Навука і тэхніка, 1976. СБГПЗБ — Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча: У 5 т. Мн.: Навука і тэхніка, 1986. Т. 1-5. СГВ — Сцяшковіч Г.Ф. Слоўнік Гродзенскай вобласці. — Мн.: Навука і тэхніка, 1983. ТС — Тураўскі слоўнік: У 5 т. — Мн.: Навука і тэхніка, 1982-1987. Т. 1-5.
А — утваральная аснова — прыметнік.
S — утваральная аснова — назоўнік.
V — утваральная аснова — дзеяслоў.
- Аніськова С.М. Матываваная лексіка рачнога транспарту ў палескіх гаворках// Духоўная і культурная спадчьша беларускага Пачесся: Матэрыялы навуковай канферэнцыі. — Гомель, 1998.-С. 13-15.
- Лобач С.І. З лексікі беларускіх плытнікаў // 3 народнага слоўніка. — Мн.: Навука і тэхніка, 1976. — С. 231-238.
- Лобач С.І. Тэрміналогія падзвінскіх плытагонаў // Народнае слова. — Мн.: Навука і тэхніка, 1976.-С. 112-117.
- Масленникова Л И. Из полесской терминологии транспорта // Лексика Полесья. — М., 1968.-С. 161-192.
- Сцяцко П.У. Народная лексіка і словаўтварэнне — Мн.: Навука і тэхніка, 1972. — 288 с.
Аўтар: С.М. Аніськова
Крыніца: Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гомель, 20-21 мая 2004 г.): У 2-х ч. Ч 2./ Гал. рэдактар А.А.Станкевіч. — Гомель: УА “ГДУ імя Ф.Скарыны”, 2004. — С. 9-16.