Агульнавядома, што дыялектная лексіка рэалізуецца ў асноўным у вусным народным маўленні і ў першую чаргу ў мове карэнных сельскіх жыхароў. 3 цягам часу дыялектная мова прыцягнула да сябе пільную ўвагу даследчыкаў, і ў пачатку 19 ст. дыялекталогія ўжо вылучылася ў асобную галіну мовазнаўства, якая адлюстроўвае шматаспектны падыход у вывучэнні адзначанай лексікі: паходжанне, структуру і асаблівасці народных гаворак ( у тым ліку паасобных раёнаў і абласцей), праблемы ўзаемаадносін, складанне дыялекталагічных карт, атласаў, слоўнікаў, зборнікаў, даследуюцца тэматычныя групы дыялектных слоў, сучаснае мясцовае маўленне і моўная сітуацыя ў розных рэгіёнах і г.д.[1, с. 192-193].
Народныя лексемы бытуюць у творах мастацкай літаратуры і фальклоры. Лексіка такога тыпу ў якасці словаўтваральнай базы фіксуецца і ў тапаніміі, што бярэ свой пачатак з глыбокай старажытнасці. У сувязі з гэтым каштоўнасць матэрыялу павышаецца і мы ставім мэтай разгляд народна-дыялектнай лексікі менавіта ва ўласных назвах (тапонімах) Усходняга Палесся.
У складзе Гомельскай вобласці знаходзяцца 2-а гісторыка-этнаграфічныя раёны: Усходняе (Мазырскае) Палессе і паўднёвая частка Падняпроўя.
Усходняе Палессе на Гомельшчыне ўключае 9 адміністрацыйных раёнаў: Акцябрскі, Ельскі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі і Хойніцкі, г.з., большую частку Палескай нізіны ў ніжнім цячэнні Прыпяці. Значную тэрыторыю займаюць знакамітыя палескія балоты, сярод якіх павольна цякуць шматлікія рэкі — прытокі Прыпяці, што сама імкнецца да Дняпра.
Тананімія Гомельшчыны ўтворана на базе лексікі апелятыўнага і анамастычнага паходжання.
Найменні апелятыўнага паходжання паводле семантыкі ўгваральных асноў з’яўляюцца разнастайнымі (вьшучаецца звыш 25-і падгруп), што сведчыць аб розных крыніцах ўзнікнення онімаў, сярод якіх не апошняе месца займає рэгіянальная лексіка.
Найбольш колькасна ўзгаданыя лексемы ў якасці словаўтваральнай базы выяўляюць сябе ў тэматычнай групе онімаў, якая ўказвае на тып вадаёма. Для назвы, напрыклад, сажалка ‘штучны вадаём’ [5,т.5, кн.1, с. 19] ужыты сінанімічны рад народных лексем: каўцеп, пласток, пруд, стаў: саж. Каўцеп (П.); в. Пласток (Ж.), бал. Пласток (Л.); кан. Пруд (2), брод Прудзенскі, бал. Прудзішча (Е.), аз.Пруды, коп-і Антонаў пруд, Вырасныя пруды, Зімавальныя пруды, Нагульным пруды, Рудзенецкія пруды, Старажовы пруды (Ж.), в.в. Прудок (К., М.), коп. Нерастовыя пруды (П.); воз. Ставок (Ж.), бап. Стаў (К.).
Лексемамі верцеб, каверт (каверць) [2, вып. 17, с. 160; вып. 19, с. 133; вып. 20, с.221], кадаўбіна (кадоўбіна), кайдуб, коўцебань [2, вып. 15, с. 149] абазначаецца ‘мелкае азярцо на лузе’ : воз. Верцеб (Верцеп, Вертэп, Вэртэб) (Н.); коп. Каверць (Ж.), аз. Багданаў каверт, Глухі каверт, Каверт, Каверткі, бал. Каверты, воз. Куеў каверт (П.); бал-ы Кадоўба (Кодоўба) (Е.), Кадаўбы (М.).
Тапаграфічныя асаблівасці мясцовасці і навакольнага ландшафту матывуюць наступныя народныя апелятывы: баюнь (балонне, болонье, балоння) ‘заліўны луг’ [2, вып. 20, с. 110], гура ‘гурба, куча, гурт’ [6,т.1, с.237], загроб, коўцеб ‘яма ў рацэ’ [2, вып. 15, с.146], куява ‘круты ўзгорак’ [3, с.326] : воз. і р. Балонне (П.); р. Гурыстая (Л.), в.в. Гурыны (М., былая ў П.); р. Загроб (Ж., К., Н., П.), воз. Загробы (К.), р. Загреба (М.); бал. Куявец (Л.).
Народныя найменні адлюстроўваюць і розныя прыкметы тапаграфічных аб’ектаў:
а) памер і глыбіню: бахматы ‘шырокі’ [6, т.1, с.44], ва ўкраінскай гідраніміі гэты тэрмін абазначае ‘нізкарослага каня’ [4, с.23], вельскі, несходзімы ‘вялікі’, тонь, тоня ‘затон, вір’ [6, т.5, C.142J : бал-ы Бахмат (П.); В&іьскае (Вельске) (Е.), Велюга (К.), НесхшПіче(Щ\ воз. Тонькі(М., X.);
б) ступень забалочанасці: віїи, віиіар, вішары, вішарына ‘топкае балота, на якім траву косяць па лёдзе’, а таксама ‘грузнае’ (тэрмін распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі І’омельскай вобласці): Вішанскае балота (Е.), p.p. Віша, Віша Палеская, бал-ы Вішар, Вішы, аз. Віша, Вішар, Вішаўскае (К.), бал. Вішар, заб. месца Вішы (П.);
в) стан паверхні: небец ‘балота з вокнамі’: бап. Небец, Небецке (Ж.);
г) дынаміку: лізерф ‘стаячая вада’ [2, вып.20, с. 128] ( у дадзеным выпадку яе адсутнасць): коп. Лізэрка (П.), кан. Лізерф (X.).
Радзей рэгіянальныя лексемы сустракаюцца ў фітафорных і заафорных найменнях: ляшчына ‘арэх’, мучка ‘сівец’ [6, т.З, С.102], плеценка ‘хвошч’, яварнік (ярнік) ‘аер’ [2, вып.17, с. 176] : бал. Ляшчынскае (К.), в. Лешня (М.), крын. Падлешча (П.); бал. Мучка (К.); кан. Плеценка (Плеценая) (Ж.), бал. Плецень (JL); бал. Яварнік (Ж.) ( у аснове – назвы флоры); варабей ‘верабей’, вутка ‘качка’, лелько ‘бусел’: воз. Варобіна (Ж.); р. Вутвоха, воз. Вуценіца (Ж.); Лялецьзя балоты (П) (мазыватарам высгупаюць назвы фауны).
Такім чынам, у выніку аналізу фактычнага матэрыялу мы прыйшлі да наступных вывадаў.
- Рэгіянальная лексіка ў якасці словаўтваральнай базы з усіх разрадаў тапонімаў найбольш пераважае ў гідронімах, у айконімах — адзінкавыя ўтварэнні.
- Паводле семантыкі ўтваральных асноў яна прадуктыўна ўжываецца ў 4-ох тэматычных групах, што ўказваюць на тып аб’екта, характарызуюць геаграфічнае асяроддзе і рэльефныя асаблівасці рэгіёна, розныя прыкметы саміх аб’ектаў ( памер, глыбіню, ступень забалочанасці, стан паверхні, дынаміку), раслінны і жывёльны свет ( знешнія характары сты к і).
Спіс умоўных скарачэнняў
А. – Акцябрскі раён; аз. – азёры; бал. – балота; в. – веска; воз. – возера; Е. – Ельскі раён; Ж. – Жыткавіцкі раёк; заб. – забалочанае месца; К. – Капінкавіцкі раён; кан. – канава; крын. – крыніца; Л. – Лельчыцкі раёи: М. – Мазырскі раён; Н. – Нараўлянскі раён; П. – Петрыкаўскі раён; р. – рака; саж. – сажалка; X. – Хойніцкі раён
- Беларуская мова: Энцыкл. / Беларус. Энцыкл., Пад рэд. А.Я.Міхневіча; Рэдкал.: Б.І.Сачанка (гал. рэд.) і інш. – Мн.: БелЭн, 1994.-655 с.
- Матэрыялы да слоўніка гідронімаў Гомельшчыны // 36. Беларуская мова. – Мн.: Універсітэцкае, 1987. – Вып. 15. – С. 110—157, 1988. -Вып. 16-С. 131-153, 1989-Вып. 17-С. 157- 176, 1990 – Вып. 18-С. 112-158. 1991 – Вып. 19. – С. 108-168, 1993 – Вып. 20 – С. 87-147 – Гомель: ГДУ імя Ф.Скарыны, 1996 -Вып. 22.-С. 124-253.
- Мурзаев Э.М. Словарь народных географических терминов. – М.: Мысль, 1984. – 653 с.
- Отин Е.С. Гидронимия Юго-Восточной Украины. Автореф. диссерт. на соиск. уч. степени доктора филол. наук. – Киев, 1974 -43 с.
- Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т. / Пад гал. рэд. К.К.Атраховіча (Кандрата Крапівы). – Мн., Гал. рэд. БелСэ, 1977-Т. 5. Кн. 1 -663 с., 1984-Т. 5. Кн. 2-608 с.
- Тураўскі слоўнік: У 5-ці т. / Крывіцкі А.А., Цыхун Г.А., Яшкін І.Я. – Мн.: Навука і тэхніка, 1982 – Т. 1 – 255 с., 1984 – Т. 3. – 312 с., 1985-Т. 4.-360 с., 1987-Т. 5.-423 с.
Аўтар: Н.А. Багамольнікава
Крыніца: Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гомель, 20-21 мая 2004 г.): У 2-х ч. Ч 2. / Гал. рэдактар А.А. Станкевіч. – Гомель: УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”, 2004. — С. 69-72.