Мянушкі ў гаворках Гомельшчыны са значэннем малы-вялікі

0
677
Мянушкі ў гаворках Гомельшчыны са значэннем малы-вялікі

Жывая народная мова з’яўлялася і з’яўляецца асноўнай крыніцай узбагачэння беларускай літаратурнай мовы. Яна, па словах Я. Карскога, яе корань і аснова. Таму трэба адказна і сур’езна адносіцца да жывых скарбаў народнай мовы, у тым ліку і да вулічных мянушак. Яны шырока ўжываюцца ў паўсядзенным жыцці вяскоўцаў, але не маюць юрыдычнай сілы. Адметнасць вулічнай мянушкі ў тым, што яна ўказвае на аднаго чалавека, на ўласцівыя яму спецыфічныя рысы і не толькі называе асобу, але і трапна характарызуе яе. У якасці мянушкі практычна можа ўжывацца любое слова, вядомае вяскоўцам. У асноўным гэта агульнаўжывальныя літаратурныя лексемы, хаця шырокаўжывальнымі з’яўляюцца і дыялектныя.

Багаты фактычны матэрыял дазвапяе вылучыць лексічна- тэматычную групу вясковых мянушак, што характарызуюць асобу паводле яе росту: малы-высокі. Са значэннем толькі малы ў гаворках Гомельшчыны намі зафіксаваны наступныя найменні: Арэх (в. Баршчоўка Рэч.), Бацыла (в. Лапаціна Гом.), Бублік (в. Аціркі Петр.), Булька (в. Уборкі Лоеўск.), Вош (в. Радзеева Б.-Каш.), Вузел (в. Збораў Раг.), Вус (в. Рудня Целяшоўская Гом.), Гарбузка (в. Радуша Жлоб.); Гномік (г. Гомель), Гузік (в. Новыя Маркавічы Жлоб.), Гурок (в. Аціркі Петр.), Каларад (г.п. Церахоўка Добр.), Карантэш (в. Шарпілаўка Гом.), Карапэт (в. Залаты Рог Ветк.), Карапуз (в. Курганне Раг.), Капейка (в. Хільчыцы Жытк.). Караліха (в. Людзяневічы Жытк.), Карузлы (в. Пяньчын Б.-Каш.), Карлік (в. Курганне Раг.), Кепа (в. Майскае Жлоб.), Кіеўка (в. Новыя Маркавічы Жлоб.), Клоп (в. Хальч Ветк.), Клунка (а Глушыца Жлоб.), Кнопка (а Чкалава Гом.), Корч (в. Шарпілаўка Гом.), Коўбік (в. Чалюшчавічы Петр.), Кузюлька (Казулька) (в. Кольна Жытк.), Кулік (в. Абрамаўка Лоеўск.), Курапатка (п. Камінтэрн Б.-Каш.), Куцы (в. Старыя Цярэшкавічы Гом.), Лапка (в. Саўгасная Б.-Каш.), Малекула (в. Баршчоўка Добр.), Малыш (в. Ратуша Жлоб.), Матузок (Матузка) (в. Ліпнякі Лоеўск.), Метр (в. Новыя Маркавічы Жлоб.), Метрык (в. Міцуры Петр.), Молька (в. Мохаў Лоеўск., в. Малешаў Жытк.), Мурашка (в. Карпаўка Лоеўск), Муха (в. Хальч Ветк), Мышка (п. Маяк Гом.), Мятроўка (п. Маяк Гом), Парасон (в. Уборкі Лоеўск.), Пончык (в. Саўгасная Б.-Каш., в. Хальч Ветк.), Піндзік (в. Берлаж Светл.), Піпка (г.п. Церахоўка Добр.), Пупсік (г.п. Церахоўка Добр.), Пятак (в. Міцуры Петр.), Семачка (п. Камінтэрн Б.-Каш.), Таранок (в. Хальч Ветк.), Чырык (в. Уборкі Лоеўск.), Шкалік (в. Карпаўка Лоеўск.), Шнурок (в. Старыя Цярэшкавічы Гом.), Шпонка (в. Рудня Целяшоўская Гом.).

У некаторых гаворках Гомельшчыны большасць такіх мянупіак нясуць дадатковую інфармацыю аб яе носьбіту паводле разнастайных прымет. Так, малога і паўнаватага чалавека называюць: Гладыш, Гладышка (в. Майскае Жлоб.), Грыб, Грыбіха (в. Алексічы Хойнк.), Дзежка (в. Сямурадцы Жытк.), Калабок (в. Майскае Жлоб.), Каробачкз (г.п. Церахоўка Добр.), Кулек (в. Хальч Ветк.), Пузыр (в. Піркі Браг.), Ступа, Ступка (г.п. Касцкжоўка, в. Рудня Целяшоўская Гом.), Таполя (г. п. Церахоўка Добр.), Топсік (в. Заходы Рэч.), Торба (в. Алексічы Хойнк , в. Старажоўцы Жытк.), Тучка (в. Шарпілаўка Гом.);

— малога і з чырвоным тварам: Варэнік (в.Малы Малешаў Жытк.), Карась (в Чорнае Рэч), Шпак (г. п.Церахоўка Добр.);

— малога і палахлівага: Верабей (в. Рудня Целяшоўская Гом.);

— малога і злога: Перац (в. Майскае Жлоб.);

— малога і прыгожага: Каралек (в. Радуша Жлоб.);

— малога і вусатага: Кот (в. Аціркі Петр.), Чабурашка (в. Курганне Раг., в. Нісімкавічы Чач.).

Тэматычная група лексічных адзінак ca значэннем вялікі ў семантычных адносінах багатая і разнастайная. У гаворках Гомельшчыны намі выяўлены наступныя лексемы ca значэннем вялікі: Аглобля (в. Лапаціна Гом.), Бусел (п. Маяк Гом.), Бусак (в. Гіроў Рэч.), Багор (в. Гіроў Рэч.), Вудзільна (в. Шарпілаўка Гом.),Дубец(в. Лапаціна Гом.), Кран (в. Збораў Раг.), Пістон (в. Лапаціна Гом.).

Высокія і худыя ў гаворках атрымалі назвы: Антэна (п. Грохаў Лоеўск.), Гвозд (в. Беланавічы Петр.), Гілява (в. Радуша Жлоб.), Дубіна (в. Наваселкі Ветк.), Жэрдка (в. Старажоўцы Жытк.), Каўбаса (в. Мадора Раг.), Макарон (в. Леніна Добр.), Навойка (в. Ляхавічы Жытк.), Чапля (в. Хальч Ветк.), Шкілет (г. Гомель), Шнурок (в. Збароў Раг.).

Фактычны матэрыял сведчыць, што мянушкі складаюць значны пласт лексікі ў гаворках Гомельшчыны. Яны адлюстроўваюць імкненне жывой народнай мовы больш дакладна і канкрэтна перадаць у слове рост чалавека.

Б.-Каш. – Буда-Кашалеўскі, Браг. – Брагінскі, Ветк. – Веткаўскі, Гом- Гомельскі, Добр. – Добрушкі, Жлоб. – Жлобінскі, Жытк. – Жагкавіцкі, Лоеўск. – Лоеўскі, Петр. – Петрыкаўскі, Par. – Рагачоўскі, Рэч. – Рэчыцкі, Светл. – Светлагорскі, Хойн. – Хойніцкі, Чач. -Чачэрскі.

Аўтар: У.А. Бобрык, А.А. Парукаў
Крыніца: Скарына і наш час: Матэрыялы III Міжнароднай навуковай канферэнцьй, прысвечанай 80-годдзю з дня нараджэння прафесара У.В.Анічэнкі (7 кастрычніка 2004 г.) /УА ‘ТДУ імя Ф.Скарыны”; Рэдкал.: А.А.Станкевіч (гал. рэд.) і інш. – Гомель, 2004. – С. 233-235.