Мянушкі Гомельшчыны адайканімічнага паходжання

0
538
Мянушкі Гомельшчыны адайканімічнага паходжання

Мянушкі як неафіцыйныя імёны шырока выкарыстоўваюцца ў паўсядзённым жыцці вяскоўцаў і ўяўляюць сабою аб ёмны лексіка-семантычны пласт лексікі. У адрозненні ад афіцыйных прозвішчаў яны не маюць нічога агульнага з першапачатковым іх зместам і не даюць ацэнку носьбіта таго ці іншага прозвішча. Мянушкі нярэдка не толькі канкрэтна называюць асобу, але і трапна характарызуюць яе па пэўнай адметнай асаблівасці. Звычаина ў аснову мянушкі кладзецца характэрная прыкмета, якая дазваляе вылучыць асобу чалавека сярод іншых.

Сярод адапелятыўных мянушак значную ў колькасных адносінах групу складаюць вулічныя імёны, у аснове якіх ляжаць назвы , што ўказваюць на месца жыхарства (часта мінулае) ці нацыянальнасць чалавека. Багаты фактычны матэрыял дазволіў нам вылучыць наступныя групы найменняў:

  1. Мянушкі, якія паказваюць на былое месца жыхарства: Завідаўка < з в. Завідаўка (в. Леніна Добр.), Залешчанка < з в. Залессе (в. Ванюжычы Петр.), Слепчанка < з в. Слепцы (зараз в. Знаменка, в. Сямурадцы Жытк.), Краўцовец < з в. Краўцоўка (в. Новая Гута Гом.), Прагрэсіха < з в. Прагрэс (в. Калыбаўка Жлоб.), Пухавічанка < з в. Пухавічы (в. Ляхавічы Жытк.), Яновец < з в. Янова (п. Гібкі Ветк.), Жыляк < з в. Жылічы (в. Чамярысы Браг.), Барбянка < з в. Барба (в. Барталамееўка Ветк.), Бушавец < з в. Бушаўка (в. Патапаўка Б-Каш), Рытаўка < з в. Рытаў (п. Камінтэрн Б-Каш.), Озеранка < з в. Азяраны (в. Сямурадцы Жытк.), Глазаўка < з в. Глазаўка (в. Смычок Б-Каш.), Піліпаўка < з в. Філіпавічы (в. Ванюжычы Петр.), Пуховічанка < з в. Пухавічы (в. Бялёў Жытк.), Антонаўка < з п. Антонаўка (в. Свяцілавічы Ветк.), Дзяніскаўка < з в. Дзяніскавічы (в. Новыя Маркавічы Жлоб.), Іван Заход < з п. Заход (в. Мікалаеўка Светл.), Завайцюк < з в. Завайць (в. Кажушкі Хойн.), Ламачоўка — з в. Ламавічы (в. Жукавічы Акц.), Лужанка < з в. Чыстая Лужа (в. Колкі Петр.), Маскоўка < з г. Масква (в. Ліпнякі Лоеўск.), Насаўлянка < з в. Насавічы (г.п. Церахоўка Добр.), Недайка < з в. Недайка (в. Патапаўка Б-Каш.), Неглюбка — з в. Неглюбка (в. Свяцілавічы Ветк.), Цуперка < з в. Цупер (в. Лучын Раг.), Чуваш, Чувашка < з рэспублікі Чувашыя (в. Бывалькі Лоеўск.; в. Ванюжычы Петр.), Баравічка < з в. Баравое (в. Картынічы Лельч.), Бечанец < з в. Бечы (в. Сямурадцы Жытк.), Бабчынка < з в. Бабчын (в. Кажушкі Хойн.), Сібірака < з Сібіры (в. Сямурадцы Жытк.), Сторжоўлянка < з в. Старажоўцы (в. Сямурадцы Жытк.), Хочэнка < з в. Хачэнь (в. Старажоўцы Жытк.), Погошчанка < з в. Пагост (в. Бялёў Жытк.), Рычоўка < з в. Рычоў (в. Сямурадцы Жытк.), Бурэзянка, Бурэзь < з в. Буразь (в. Сямурадцы Жытк.), Хахлуша, Хахлушка, Хахол < з Украіны (в. Новыя Цярэшкавічы Гом.; в. Старое Сяло Ветк.), Курскі < з г. Курск (в. Малешаў Жытк.), Валынка < з Валынскай вобласці (в. Курганне Раг.), Чапленчыха < з в. Чаплен (в. Баршчоўка Рэч.), Пенза < з г. Пенза (в. Калыбаўка Жлоб.), Тамбоўка < з г. Тамбова (в. Алексічы Хойн.), Полешка < з Палесся (в. Сямурадцы Жытк.), Ева Курыка < з в. Курыцічы (в. Ванюжычы Петр.), Арлоўка < з г. Арла (в. Целяшы Гом.).
  2. Мянушкі, якія паказваюць, дзе пабудаваўся, жыве ці жыў сам ці бацькі, дзе знаходзіўся пэўны час ці дзе служыў: Забродзін < пабудаваўся за бродам (в. Патапаўка Б-Каш.), Заліваніха < жыла далёка ад вёскі, у час веснавой паводкі залівала паселішча (в. Галееўка Гом.), Канцавая < жыве на канцы вуліцы (в. Радзеева Б-Каш.), Карэльцава < у час вайны бацькі жылі ў Карэліі (в. Шарпілаўка Гом.), Куставіцкі < адну з вуліц мясцовыя жыхары называюць Куставіцы (в. Радзеева Б-Каш.), Паддубны < пабудаваўся ў дубах (в. Свяцілавічы Ветк.), Падгорніха < жыве пад гарой (в. Старое Сяло Ветк.), Вуглавіца < жыве на скрыжаванні дзвюх вуліц (в. Старое Сяло Ветк.), Лужкавец < жыве ў лузе на канцы вёскі (в. Хальч Ветк.), Наканечны < пабудаваў хату ў канцы вёскі (в. Смычок Б-Каш.), Забалотны < пабудаваўся і жыў за балотам (в. Лучын Раг.), Прытыка < прыткнуў, пабудаваў хату ў канцы вёскі (в. Кавалёка Раг.), Мадзьяр < служыў у Венгрыі (в. Хальч Ветк.), Малдаван < пераехалі жыць з Малдавіі (в. Елянец Б-Каш.), Маскоўка < бацька родам з Масквы (в. Чалюшчавічы Петр.), Масквіч < сын бацькоў, які жыве ў Маскве (в. Ванюжычы Петр.), Масквічка < адна з першых пабывала ў Маскве (в. Рэчкі Ветк.), Северная < некаторы час жыла на поўначы Расіі (г.п. Церахоўка Добр.), Сібірка < жыла ў Сібіры (п. Каравышань Гом.), Амерыканец < некаторы час жыў у Амерыцы (в. Залаты Рог Ветк.), Адэснік < у час вайны абараняў г. Адэсу (в. Яроміна Гом.), Амурац < служыў на рацэ Амур (в. Стаўпня Раг.), Германка < у час вайны бацька быў у палоне ў Германіі (в. Тонеж Лельч.), Паляк < у час вайны знаходзіўся ў Польшчы (в. Калыбаўка Жлоб.), Турак < бацькі выязджалі ў Турцыю (в. Свяцілавічы Ветк.), Фін < выязджаў у Фінляндыю на заробкі (в. Уборак Лоеўск.), Мінчучка < вучылася ў Мінску (в. Вуглы Раг.), Мангол < служыў у Манголіі (п. Вялікі Мох Б-Каш.), Палоніха < у час вайны пабывала ў палоне (в. Каравацічы Рэч.), Афганец < служыў у Афганістане (в. Каравацічы Рэч.), Куба < служыў на Кубе (в. Заходы Рэч.),
  3. Мянушкі, што характарызуюць людзей чужых, прышлых, што засталіся жыць на новым месцы: Западнік < той, хто перасяліўся не толькі з былой Заходняй Беларусі, але і з заходніх раёнаў Гомельшчыны (г.п. Капаткевічы Петр.), Кацапка < руская па нацыянальнасці (г. Жлобін), Казлы < жыхары іншых вёсак (в. Рудня Барталамееўская Чач.), Бежанка < прыйшла ў вёску ў час вайны і засталася жыць (в. Малешаў Жытк.), Чарнобылька < з адселенай зоны (в. Халоднікі Калінк.), Навалока < прыйшоў, прыстаў у прымы з другой вёскі (в. Краўцоўка Гом.), Набрыдзень < хто прыйшоў здалёку (в. Збароў Раг.), Бандэрка < з заходняй Украіны (в. Рудня Целяшоўская Гом.), Нярускі < выхадзец з азіяцкіх краін (г.п. Церахоўка Добр.).
  4. Мянушкі, у аснове якіх ляжыць метафарычны перанос, заснаваны на характэрнай нацыянальнай асаблівасці краіны, народаў: Абдула < прыезджыя з Сярэдняй Азіі (в. Патапаўка Б-Каш.; в. Малінаўка Лоеўск.), Гапак, Сала < выхадзец з Украіны (в. Кругавец Добр.), Церак < перасяліўся з Каўказа (в. Цярэшкавічы Гом.), Чабан < родам з Каўказа (в. Пірэвічы Браг.), Брыльянт < ездзіў на заробкі на Поўнач (в. Дзімамеркі Лоеўск.).

Прааналізаваны матэрыял сведчыць, што мянушкі адайканімічнага паходжання складаюць значны пласт лексікі ў гаворках Гомельшчыны. Рашаючымі фактарамі іх утварэння і ўжывання з’яўляюцца трапны народны гумар і назіральнасць камунікантаў. Нельга не пагадзіцца з Ул. Юрэвічам, які слушна адзначае: “як пабагацелі б мы, каб больш даследавалі паходжанне беларускіх імён і прозвішчаў, традыцыйных мянушак, усяго народнага іменаслоўя, каб мелі, нарэшце, поўны збор антрапонімаў, носьбіты якіх жывуць на Беларусі і з’яўляюцца жывым помнікам” [1, 211].

Спіс літаратуры

  1. Юрэвіч Ул. Слова жывое, роднае, гаваркое… / Ул. Юрэвіч. — Мінск,

* Страчаныя вёскі.

* Ілюстрацыйны матэрыял падаецца ў адпаведнасці з фанетычнымі асаблівасцямі гаворак.

Спіс умоўных скарачэнняў (раёнаў)

Акц. — Акцябрскі; Б-Каш. — Буда-Кашалёўскі; Браг. — Брагінскі; Ветк. — Веткаўскі; Гом. — Гомельскі; Добр. — Добрушскі; Жлоб. — Жлобінскі; Жытк. — Жыткавіцкі; Калінк. — Калінкавічскі; Карм. — Кармянскі; Лельч. — Лельчыцкі; Лоеўск. — Лоеўскі; Петр. — Петрыкаўскі; Раг. — Рагачоўскі; Рэч. — Рэчыцкі; Светл. — Светлагорскі; Хойн. — Хойніцкі.

Аўтары: У.А. Бобрык, У.Д. Кніга
Крыніца: “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблемы вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час”, IV міжнародная навук. канф. (2013; Гомель). IV Міжнародная навуковая канферэнцыя “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблемы вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час”, 31 мая 2013 г. [Тэкст]: матэрыялы / рэдкал.: А. А. Станкевіч (гал. рэд.) [і інш.]. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2013. – С. 115-117.