Пад такім назовам 5 снежня пройдзе літаратурна-музычная вечарына з удзелам вядомых беларускіх паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна. У праграме вечарыны прэзентацыя кнігі вершаў для дарослых і дзяцей “Цацачная крама” Леаніда Дранько-Майсюка і кампактдыску Эдуарда Акуліна “Песні залатой Крывіі”.
Усім удзельнікам імпрэзы гарантуецца цудоўны перадкалядны настрой, а таксама аўтографы і пацалункі ад сталічных гасцей. Пачатак вечарыны ў 18 гадзін па адрасу Палесская,52. Уваход вольны.
ГМКГА “Талака”