У Гомлі вучылі лаяцца па-беларуску ды спявалі фолк у рокавай манеры. Тэмаю чарговых заняткаў гомельскіх курсаў «Мова нанова» была беларуская лаянка, а гасцямі – гурт «Re1ikt», які, праўда, табуяванай лексікі не выкарыстоўваў, але спяваў па-беларуску. Наведнікам курсаў новы імідж гурта спадабаўся.