Муніцыпальная рэформа 1890 — х гг. у павятовых цэнтрах паўднёва-ўсходняй Беларусі

0
1117
Муніцыпальная рэформа 1890

У айчыннай гістарычнай урбаністыцы апошнім часам назіраецца пашырэнне даследаванняў па гісторыі гарадскіх рэформ ХІХ ст. і выкліканых імі працэсаў фарміравання і дзейнасці органаў муніцыпальнай улады. У навейшых публікацыях гэтая праблематыка разглядаецца не толькі в агульным фармаце [1-4], але і на рэгіянальным узроўні [5-6]: пры гэтым закранаюцца мала даследаваныя раней аспекты дзейнасці гарадскога самакіравання (адукацыя, камунальная гаспадарка) [7-8]. Аднак у агульным полі гістарыяграфіі праблемы па ранейшаму застаецца недастаткова распрацаванай гісторыя муніцыпальнай сістэмы ў малях і сярэдніх павятовых цэнтрах [5, с. 36; 6, с. 118].

Прапанаваны артыкул з’являецца працягам спецыяльнага даследавання гісторыі муніцыпальных рэформ у павятовых цэнтрах паўднева — усходняй Беларусі ў канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. [Гл.: 5].

Агульнае асэнсаванне спецыфікі правядзення муніцыпальнай рэформы 1890-х гг. у Беларусі павінна ўлічваць фактар “спазнення” папярэдняй гарадской рэформы [9, с. 178], а таксама — расцягнуты ў часе механізм яе паэтапнай рэалізацыі. На гэтым плане варта нагадаць, што з пераходам на Гарадавое палаженне 1870 г. у беларускіх губернях толькі ў канцы 1870-х — пачатку 1880-х гг. разгарнуўся складаны працэс фарміравання арганізацыйнай структуры і кадравага складу муніцыпальнай сістэмы кіравання, яе норматворчых прэрагатыў, асноўных напрамкаў і механізмаў дзейнасці. Для такіх невялшх паўаграрных гарадоў, як Мазыр, Рэчыца, Рагачоў этап станаўлення новай муніцыпальнай улады стаў сапраўдным выпрабаваннем:складанасці фарміравання фінансава — бюджэтнай базы, адсутнасць кваліфікаваных кадраў, дэфіцыт вопыту ў вызначэнні канкрэтных напрамкаў, задач і метадаў рэфармавання гарадскога жыцця [4, с. 39]. Тым не меньш гэтыя першыя крокі былі зроблены: на памежжы 1880-х — 1890-х гг. у павятовых цэнтрах азначанага рэгіену назіралася стабілізацыя электаральных працэдур і механізма фарміравання выбарных распарадчых органаў (гарадскіх дум) і іх выканаўчых структур (гарадскіх ўпраў), у асноўным акрэсліўся агульны фармат муніцыпальнай палітыкі, яе прыярытэты і шляхі рэалізацыі [Гл.: 10, с. 261-262; 11, с. 33-35; 12, с. 86]. У гэтым сэнсе цалкам слушным уяўляецца рэзюме да вынікаў муніцыпальнай рэформы 1870-х гг., прадстаўленае аўтарамі абагульняючай гісторыі Беларусі: Гарады ад міграрацыйных цэнтраў паступова сталі ператварацца ў цэнтры гаспадарчай дзейнасці” [9, с. 174], што закладвала падмурак для іх далейшага развіцця і мадэрнізацыі.

Прыняцце на урадавым узроўні новага Г арадавога палажэння 1892 г. па сутнасці застала муніцыпальным рэформы ў беларускіх губернях у фазе іх разгортвання і практычгай рэалізацыі. Але гэтая “тэхналагічная нестыкоўка цыклаў рэформ не стала адзінай праблемнай зонай. Істотныя карэктывы ўносіў у муніцыпальную сістэму сам змест і агульная накіраванасць Гарадавога палажэння 1892 г.

Замена існаваўшага з 1870 г. паняцця “городское общество” на городское поселение сутнасна рэдуцыравала трактоўку суб екта самакіравання, зводзячы яго да статуса тэрытарыяльна — адміністрацыйнай адзінкі. Гэты падыход быў замацаваны ў артыкуле 7 Гарадавога пала­жэння 1892 г., дзе гарадское самакіраванне страціла зафіксіраваны ў папярэднім палажэнні 1870 г. статус “общественного”, а таксама — у артыкуле 137, які адназначна разглядаў муніцыпальныя органы ў якасці аднаго з “административных мест и лиц” у губернскай сістэме дзяржаўнай улады.

Усе гэтыя меры дапаўняў артыкул 22, які для тых гарадскіх пасяленняў, дзе было недастаткова гарадскіх сродкаў, паўаграрны характар занятасці насельніцтва і адносна невысокі ўзровень развіцця гандлю і промыслаў, прадугледжваў пераход на т. зв. “спрошчанае гарадское грамадскае кіраванне” [10].

Нарматыўнай дакументацыяй замест існаваўшых раней гарадскіх дум у гэтых цэнтрах уводзіліся сходы гарадскіх упаўнаважаных. Гэты выбарны калегіяльны орган па колькаснаму складу стаў на парадак меньшым у параўнанні з корпусам думскіх гласных 70-х — пачатку 90 — х гг. ХІХ ст. і па закону не мог перавышаць максімум у 15 абраных дэпутатаў — упаўнаважных [11, арк. 3].

У гарадах мяжы пры неабходнасці “рэзервіраваць” у гарадскіх сходах адно — два месцы для асоб іудзейскага веравызнання, якія дапускаліся адміністрацыяй “да выканання абавязкаў гарадскіх гласных або ўпаўнаважаных”. Замест гарадскога галавы пры спрошчаным кіраванні ўводзілася пасада гарадскога старасты, які разам з адным ці двумя намеснікамі выбіраўся сходам упаўнаважаных і спалучаў выканаўчыя функцыі і абавязкі старшыні на пасяджэннях сходаў гарадскіх упаўнаважаных. Асноўныя паўнамоцтвы і сферы кампетэнцыі муніцыпальных органаў захоўваліся, але пры сістэме спрошчанага гарадскога кіравання яны пазбаўляліся права прымаць абавязковыя пастановы, самастойна складаць планы гарадоў у іх змены, весці нагляд за гандлем. Істотна ўзрастала падкантрольнасць выбарных муніцыпальных органаў губернскай адміністрацыі па важнейшым гаспадарчых і перад усім — па фінансава-бюджэтных пытаннях [4, с. 54-56].

У азначаным адміністрацыйна — прававым фармаце ішла з сярэдзіны 90-х гг. ХІХ ст. перабудова гарадскога самакіравання ў Мазыры і Рэчыцы, якія ў складзе большасці (2/3) павятовых цэнтраў Беларусі былі пераведзены на сістэму спрошчанага гарадскога кіравання. Гомель і Рагачоў увайшлі ў групу губернскіх і павятовых цэнтраў, у якіх Гарадавое палажэнне 1892 г. уводзілася ў “поўным аб‘ёме”.

Новые органы самакіравання тым не меньш здолелі распрацаваць узгоднены курс муніцыпальнай палітыкі і наладзіць сталае і ў цэлым даволі эфектыўнае ўзаемадзеянне паміж спецыяльнымі (мэтавымі) камісіямі гарадскіх упаўнаважаных і апаратам выканаўчай улады горада.

Важнейшай задачай новага курса муніцыпальнай палітыкі стала упарадкаванне, стабілізацыя і пошук шляхоў далейшага развіцця гарадской фінансава — бюджэтнай сістэмы. Па звестках губернскага статыстычнага камітэта апошні значны дэфіцыт гарадскога бюджэту ў Рэчыцы зафіксаваны ў 1903 г. у перыяд згаданага муніцыпальнага крызісу на памежжы стагодзяў. Гэты дэфіцыт у 3 тысячы рублёў быў пакрыты за кошт гарадскіх рэзервных сродкаў ( з запаснога капіталу “на патрэбы горада”). У далейшым гарадскія бюджэты Рэчыцы выконваліся як бездэфіцытныя. Аналізуючы структуру гэтых бюджэтаў, варта адзначыць устойлівы рост іх даходнай часткі, што з’яўлялася вынікам пашырэння базы, а таксама — удасканалення метадаў фінансавага кантроля і фіскальнага інструментарыя. У пер­шую чаргу муніцыпальныя ўлады здолелі забяспечыць стабільны рост паступлен — няў ад ацэначных збораў з дамоў і нерухомасці гараджан. Паводле фінансавых справаздач гарадскога самакіравання Рэчыцы ў 1910-1913 гг. Гэтыя сумы ў параўнанні з канцом 80 — х гг. ХІХ ст., калі былі ўведзены ацэначныя зборы, выраслі больш чым у 10 разоў, у Гомелі — у 6 разоў. Пасля завяршэння пераацэнкі пляцавых і сядзібных участкаў (1905 г.) павялічыўся аб’ём выкупных сум, якія накіроўваліся ў запасны капітал “на патрэбы горада”, працэнты з якога штогод паралічваліся ў даходныя часткі бюджэаў гарадоў. Ад пачатку ХХ ст. у Рэчыцы, Мазыры і Рагачове сталы характар набыла практыка рэгулянага афармлення спецыяльнымі арэнднымі дагаворамі здачы пад склады лесаматэрыялаў гарадскіх прыстаняў і прылягаўшай да іх тэрыторыі [12, с. 14-15]. Дастаткова стабільны, але адносна невялікі прырост даходнай часткі гарадскога бюджэту давалі асобныя аб’екты гарадской маёмасці (паромная пераправа на р. Днепр, гандлёвыя лаўкі на базарнай плошчы), а таксама спецыяльныя зборы з гарадскіх рамізнікаў, плата за гарадскія “рыбныя лоўлі” і інш.

Расходныя часткі гарадскіх бюджэтаў у адпаведнасці зартыкулам 138 Гарадавога палажэння 1892 г. былі зарыентаваны на першачарговае забеспячэнне “абавязковых расходаў”, якія ў пераважнай большасці былі звязаны з утрыманнем і забеспячэннем мясцовага апарата паліцыі, жандармерыі, турэмных устаноў і часткова — ваенных) у тым выпадку, калі яны размяшчаліся ў межах гарадской тэрыторыі.

Доля абавязковых расходаў у бюджэтах павятовых гарадоў пачатку ХХ ст. была надзвычай вялікай. Па нышых падліках у Рэчыцы яны забіралі ў 1902 г. каля 50 %, у 1908 г. — блізка да 40 % гарадскіх даходаў, а ў “рэкордным” 1910 г. абавязковыя расходы дасягнулі 19 тыс. 541 руб. Пры агульнай суме бюджэтных паступленняў у 23 тыс. 684 руб. [15, с. 146].

Аднак нават у такіх складаных фінансава — бюджэтных умовах гарадскія ўлады імкнуліся рэалізаваць галоўныя напрамкі муніцыпальнай палітыкі. Следам за Гомелем, дзе яшчэ ў 1880 — я гг. у цэнтры горада быў пабудаваны новы гасцінны двор, а таксама абсталяваныя спецыялізаваныя гандлевыя плошчы — спадарожнікі (конны базар і інш.), з другой паловы 1890-х гг. у Рэчыцы і Мазыры аднаўляюцца работы па рэканструкцыі і далейшай забудове гандлёвых ліній на гарадскіх базарных плошчах. У 1911 г. гарадскія ўлады набываюць і ўстанаўліваюць тут высокаякасныя вялікія “соценныя” вагі, адначасова ўдасканальваюцца водазабеспячэнне і санітарна — гігіенічная інфра­структура цэнтральных базараў. З пачатку ХХ ст. у гарадском прамысловам комплексе Гомеля, Мазыря і Рэчыцы з’явіліся добра абсталяваныя бойні з навейшым тэхналагічным забеспячэннем.

Пачынаецца новы этап будаўніцтва і добраўпарадкавання гарадоў. З 1901 г. паслядоўна ўводзяцца дадатковыя лініі асвятлення гарадоў, а з 1903 г. у Гомелі, Рэчыцы, Мазырі былі ўведзены ў эксплуатацыю больш дасканалыя газава — калільныя ліхтары.

Важнай асаблівасцю гэтага часу з’яўляецца паварот да комплекс­ных праграм развіцця гарадской структуры кантралюемых муніцыпальнымі органамі, якія ўключалі адасабленне прамысловых зон, рэгулярную забудову ўскраін з адначасовай мадэрнізацыяй культурна — прасторавага асяроддзя цэнтраў Мазыря, Рэчыцы і звязанных з ім месцаў адпачынку гараджан — гарадскіх бульвараў, набярэжных рэк, лодачных станцый, купален і інш. Бясспрэчным рэгіянальным лідарам у гэтай справе з’являўся Гомель, дзе пасля пріняцця новага генплана з другой паловы 1880-х гг. пачынаецца паэтапная рэалізацыя 9 пунктаў муніцыпальнай праграмы, прапанаванай гарадскім галавой С.І. Нолькеным. У выніку горад атрымаў значную сетку брукаваных маставых і тратуараў, упарадкаваныя скверы (сады) і зяленыя зоны. Гістарычный цэнтр горада атрымаў новыя культурна — спартыўныя аб’екты — летні і зімовы тэатры, музычныя пляцоўкі, трэк і інш. [13, с. 34-35].

Важным вектарам муніцыпальнай палітыкі павятовых цэнтраў регіёнаў з яўлялася развіцце адукацьшна — асветнщкай сістэмы. Найбольш дынамічнай у гэты час выглядала адукацыйная палітыка Рэчыцы якая пасля страты ў пачатку 1880-х гг. павятовага вучылішча, мела востры дэфіцыт у пачатковых і асабліва сярэдніх навучальных установах [5, с. 39].

З 1901 г. гарадскія актывісты на чале з інспектарам народных вучылішч Ф.В. Лукашэвічам зрабілі сапраўдны прарыў у развіцці пачатковай і сярэдняй адукацыі горада: была ўмацавана вучэбна — матэрыяльная база асноўных пачатковых школ і вучылішч [16, арк. 137-138; 17, арк 102-109].

Адначасова муніцыпальная ўлада прыняла двухгадовы план развіцця прафесійнай адукацыі ў горадзе і павете з фінансаваннем ў аб’еме 65 тыс. рублеў. План адпачатку быў скаардынаваны з рэчыцкім павятовым земствам. Гарадскі сход Рэчыцы падтрымаў ініцыятыву педагагічнай грамадскасці па стварэнню ў горадзе настаўніцкай семінарыі, а ў снежні 1910 г. выступіў с хадайніцтвам перад міністэрствам народнай асветы аб адкрыцці ў горадзе мужчынскай гімназіі [18, арк. 21-21 зв.]. На жаль, рэалізацыі гэтых перспектыў перашкоділа сусветная вайна. Гарадскія ўлады Гомеля і Мазыра да пачатку ХХ ст. здолелі рэалізаваць галоўную задачу, якая была вызначана на працягу 1870-1880-х гг., у гэтых гарадах былі створаны поўныя мужчынскія і жаночыя гімназіі

Адначасова развівалася сістэма пачатковай і спецыяльнай адукацыі, усталяваліся трывалыя сувязі муніцыпальных органаў з прыватнымі гімназіямі і іншымі навучальнымі установамі [19, арк. 198 — 200 зв.]. Гэтыя здабыткі былі вынікам эфектыўнага выкарыстання практычных напрацовак і захадаў гарадскіх улад папярэдняга часу, а таксама — пераваг, якія давала малым і сярэднім гарадам праграма пераходу да новай адукацыйнай сістэмы.

На фоне выразна акрэсленай адукацыйнай дамінанты ў муніцыпальнай палітыцы павятовых гарадоў рэгіёну рэзкім кантрастам выглядае адставанне іншых асветніцкіх асяродкаў (публічных бібліятэк, музейных устаноў і г. д.). Існавалі праблемы ў развіцці устаноў аховы здароў’я, забеспячэння насельніцтва медыкаментамі, шераг невырашаных пытанняў у галіне камунальнай гаспадаркі. Вырашэнне гэтых задач гарадскія ўлады павятовых цэнтраў паўднева — усходняй Беларусі звязвалі з перспектывмі кардынальнага рэфармавання муніцыпальнай сістэмы Расійскай імперыі, якія актыўна абмярковаліся на шэрагу прадстаўнічых нарад па пытаннях гарадскога самакіравання і гаспа­даркі ў 1910-1912 гг. [Гл.: 20, с. 20-26]. На жаль, целы блок канструктыўных прапаноў, выказаных на гэтых форумах, так і не быў рэалізаваны на практыцы.

Спіс выкарыстанных крыніц і літаратуры

  1. Атрушкевич, М. М. Городские реформы Российской империи 1870 г. / М. М. Атрушкевич // Пытанні гісторыі Беларусі: зборнік навуковых прац. — Мінск: БДУ імя Танка, 1998. — С. 52-61.
  2. Грыбко, І. Л. Рэфармаванне гарадскога кіравання Беларусі у 70 — 80 — я гг. ХІХ ст. / І. Л. Грыбко // Гістарычная навука ў Белдзяржуніверсітэце на рубяжы тысячагоддзяў. Матэрыялы Рэспубліканскай навукова — практычнай канферэнцыі. 29 лістапада 1999 г. — Мінск: Выд. БДУ, 2000. — С. 91-95.
  3. Грыбко, І. Выбары ў гарадскія думы ў Беларусі ў другой палове 70 — х — пачатку 90 — х гадоў ХІХ ст. / І Грыбко // Беларускі гістарычны часопіс. — 2002. — № 6. — С. 23 — 27.
  4. Юрочкин, М. А. Реформа городского самоуправления в Беларуси во второй половине XIX — начале XX вв. / М. А. Юрочкин. — Гомель: Белницэкология, 2002. — 152 с.
  5. Аляксейчанка, Г. А. Муніцыпальная рэформа 1870 — 1880 — х гг. у павятовых цэнтрах паўднева — усходняй Беларусі // Беларусь у ХІХ — ХХІ стагоддзях: праблемы этнакультурнага і нацыянальна — дзяржаўнага развіцця. — Зб. навуковых артыкулаў. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2013. — С. 35-41.
  6. Терещенко, А. А. Формирование органов самоуправления в городах Центрального Черноземья в 70-90-е годы XIX века / А. А. Терещенко // Вопросы истории. — 2003. — № 9. — С. 118-125.
  7. Моторова, Н. С. Участие органов самоуправления Беларуси в органи­зации противопожарной охраны городов (1875 — 1914) / Н. С. Моторова // Беларусь у гістарычнай рэтраспектыве ХІХ — ХХ стагоддзяў: этнакультурныя і нацыянальна — дзяржаўныя працэсы. Зб. навуковых артыкулаў : у 2 ч. Ч. 1. — Гомель: УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”, 2009. — С. 60-67.
  8. Моторова, Н. С. Деятельность органов городского самоуправления по развитию системы средних учебных заведений (1875 — 1914 гг.) / Н. С. Мото­рова // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. — 2011. — № 5. — С. 78-84.
  9. Гісторыя Беларусі : у 6 т. Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец ХVIII —  пачатак XX ст.). — Мінск: Экаперспектыва, 2005. — 519 с.
  10. Городовое положение 11 июня 1892 г. // ПСЗРИ. Собрание третье. — Т. ХТТ. — № 8708. — С. 430-456.
  11. Инструкция об организации городских упрощенных управлений 30 мая 1893 г. // Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (далей — НГАБ). — Фонд 299. — Воп. 1. — Спр. 78.
  12. Аляксейчанка, Г. А. Рэчыца ў другой палове XIX ст.: муніцыпальнае самакіраванне і развіцце горада / Г. А. Аляксейчанка // Пятыя Міжнародныя Доўнарскія чытанні (Рэчыца, 22-23 верасня 2005 г.). — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2005. — С. 255-262.
  13. Аляксейчанка, Г. А. Гомель у другой палове ХТХ — пачатку XX ст.: муніцыпальная палітыка і развіцце горада / Г. А. Аляксейчанка // Гомель: старонкі гісторыі (да 870 — годдзя першай сгадкі ў летапісе) : Зб. навуковых артыкулаў. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2012. — С. 31-37.
  14. Аляксейчанка, Г. А. Муніцыпальная рэформа 1870 — 1880 — х гг. і гарадское самакіраванне г. Мазыра / Г. А. Аляксейчанка // Мазыршчына: людзі, падзеі, час. Матэрыялы ІІ Рэспубліканскай навукова — практычнай канферэнцыі. — Мазыр, 25-26 мая 2012 года. — Мазыр, 2012. — С. 82-86.
  15. Аляксейчанка, Г. А. Гарадское самокіраванне, муніцыпальная палітыка і развіцце Рэчыцы ў канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. / Г. А. Аляксейчанка // Шостыя Міжнародныя Доўнароўскія чытанні : у 2 ч. — Ч.2. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2008. — С. 142-148.
  16. Журнал заседаний Речицкого городского собрания (1901 г.) // НГАБ. — Фонд 22. — Воп. 1. — Спр. 654.
  17. Журнал заседаний Речицкого городского собрания (1908 г.) // НГАБ. — Фонд 22. — Воп. 1. — Спр. 998.
  18. Журнал заседаний Речицкого городского собрания (1910 г.) // НГАБ. — Фонд 22. — Воп. 1. — Спр. 1041.
  19. Журнал заседаний Мозырского городского управления (1908 г.) // НГАБ. — Фонд 22. — Воп. 1. — Спр. 996.
  20. Совещание деятелей по городскому хозяйству в Санкт — Петербурге, 1 — 7 декабря 1912 г. — б/м, 1913. — 27 с.

 

Аўтар: Г.А. Аляксейчанка
Крыніца: Гістарычныя шляхі беларускага народа і суседзяў: узаемадзеянне і ўзаемаўплывы. Зборнік навуковых артыкулаў. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2016.

Gennady Alyakseychanka

Municipal reform of the 1890s in the county centers of Southeast Belarus

The article deals with questions related to the peculiarities of the municipal governance restructuring in the district center of southeastern Belarus as a result of the transition to the policemen palazhenne 1892 Particular attention is paid to the content of the organizational principles and the main focus of municipal policy and its focus on the development of cities.