У сучаснай лінгвістыцы шырокае распаўсюджанне атрымалі даследаванні, прысвечаныя адлюстраванню кулыурнага коду, нацыянальнай карціны свету ў тэкстах розных тыпаў (мастацкіх, фальклорных, публіцыстычных) і ў розныя гістарычныя перыяды. У шэрагу такіх прац значная ўвага надаецца аналізу фальклорных жанраў (казак, песень, парэмій і інш.) як першасных фіксатараў нацыянальнага менталітэту.
Чалавецтва ў сваёй большасці ўспрымае мову як дадзенае, як тое, што не патрабуе асэнсавання і беражлівых адносін, аднак мова не толькі сродак зносін. Мова — бясцэнны помнік гісторыі і культуры народа, у якім акрэслены бытавыя контуры эпохі. Яшчэ Я. Карскім было адзначана, што “прырода аказвае вялікі ўплыў на ход народнага жыцця, на яго гісторыю, а разам з тым і на развіццё мовы, а таксама змены ў ёй” [2, с. 199]. У гэтым плане казачны эпас найбольш поўна раскрывав багацце роднай мовы, паколькі народная фантазія заўсёды была звязана з рэчаіснасцю, адлюстроўвала светапогляды яе стваральнікаў.
Даследаванню беларускай народнай казкі прысвечаны працы А. Фядосіка. К. Кабашнікава. Л. Барага. Г. Барташэвіча. В. Бандарчыка. С. Саўчанкі і многіх іншых вучоных, якія, разглядаючы генезіс і спецыфіку жанраў казачнага эпасу. не абышлі сваёй увагай і яго моўныя адметнасці. Так, багацце і дасканаласць мастацкай формы беларускай народнай казкі падкрэслівалі яшчэ Е. Раманаў. Я. Карскі [1].
Ba ўсіх працах, прысвечаных асаблівасцям народнай лексічнай сістэмы казак, значная ўвага надаецца вывучэнню мовы твораў, запісаных вядомым фалькларыстам А. Сержпутоўскім на Палессі — адметным этнаграфічным і культуралагічным рэгіёне. Разам з тым, многія пытанні вывучэння мовы “Казак і апавяданняў беларусаў-палешукоў” яшчэ не разглядаліся.
Мэта і задачы
Мэта артыкула — аналіз моўных асаблівасцей казак Мазырскага Палесся.
Пастаўленая мэта прадугледжвае вырашэнне наступных задач: выявіць дыялектызмы ў мове казак, запісаных на Мазырскім Палессі; разгледзець асноўныя сродкі мастацкай выразнасці казак на семантычным і стылістычным узроўнях.
Метады і матэрыял даследавання
Выкарыстаны метад суцэльнай выбаркі і супастаўляльны метад. Матэрыялам для даследавання паслужылі казкі Мазырскага Палесся [4].
Вынікі і іх абмеркаванне
Мову разам з агульнай сукупнасцю бытавых рыс А. Сержпутоўскі лічыў галоўнай вызначальнай прыкметай нацыянальнай прыналежнасці народа, таму і запісваў усе творы, захоўваючы вымаўленне кожнага пачутага слова. Гэта пацвярджаюць і словы самога этнографа і фалькларыста ў прадмове да зборніка “Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў”: “Пры запісванні была звернута асаблівая ўвага на правільную перадачу зваротаў мовы апавядальніка і, па магчымасці, на дакладнае адлюстраванне вымаўлення” [4, с. 24].
Нягледзячы на тое, што сюжэтна-кампазіцыйная арганізацыя твора можа супадаць і паўтарацца ў многіх мясцовасцях, кожны раз, у кожнай сваёй рэгіянальна-моўнай непаўторнасці дадзены твор заўсёды эстэтычна абжывае і асэнсоўвае нешта новае. А. Крывіцкі ўвогуле асобна вылучае слуцка-мазырскія гаворкі сярод паўднёва-заходняй разнавіднасці і адзначае, што яны “характарызуюцца як бы большай выразнасцю. падкрэсленай рэгіянальнасцю, а таксама паслядоўнасцю ў рэалізацыі асаблівасцей і сродкаў паўднёва-заходніх гаворак” [3, с. 174].
Падчас аналізу казак, запісаных А. Сержпутоўскім, намі былі выяўлены наступныя віды дыялектызмаў палескага рэгіёна:
- Лексіка-фанетычныя: анял (анёл), вастрог (астрог), глусец (глушэц), грымануцца (грымнуцца), екурат, якурат (акурат), заўтрэ (заўтра), згураваць (загараваць), кале (каля), камендаваць (камандаваць), кожын (кожны), ландар (ляндар), лехчай (лекар), прозвіска (прозвішча), рабей (рабін), тагды (тады), xβapmvx (фартух), хмуры (хмары), хурман (фурман), цыглаты (цыбаты), цюцюн (тытунь): … адкуль ні вазміса бежыць лось і екурат кале зайца [4, с. 51]; Але ось быў у нас лехчай, звалі его Нічьтарам [4, с. 62]; Плачуць хмуры, не ведаюць што рабіць, кого слухаць [4, с. 43]; А Ілья ездзіць сабе па небу да камендуе [4, с. 44]; Як падрос Нічьтар, дак скоро бацька згураваў [4, с. 71].
- Словаўтваральныя: аберучкі (аберуч), абратаваць (выратаваць), выжар (выжарына), выдукавацца (вывучыцца), даволан (задаволены), жытка (жыццё), загумеча (загуменне), калодзесь (калодзеж), лякоба (лячэнне), насустрэк (насустрач), паморак (мор), трэйко (тройчы), увазнаць (пазнаць), удругае (у другі раз), чарадзейнік (чарадзей), шляхтуновы (шляхецкі): Дагадаўса мудры цар, што тагды чалавек будзе даволан, як ему песком прысыплюць вочы [4, с. 43]; Удругае пашла маладзіца к старэнькаму дзедку прасіць… [4, с. 62]; Просто жыткі нема Кузьме: жонка слова не дась выгаварыць [4, с. 46]; Усе ведалі, што ён чарадзейнік, што ён замовіў сваю стрэлбу [4, с. 50].
- Уласна лексічныя: абзывацца (адклікацца), абратаваць (супакоіць), атаймавацца (супакоіцца), атылы (сыты), выпруціцца (пра жывёлу — здохнуць), вымчаць (выгнаць), закмеціць (заўважыць), замсціцца (адпомсціць), запарваць (украсці), заўзяцца (намерыцца), мурын (негр), калякаць (гаварыць), прыціснуць (прыцягнуць), рондзіць (наводзіць парадкі), суздром (зусім), утаймавацца (супакоіцца), ухмыліць (прыціснуць вушы), ускруціцца (звар’яцець), хондзя (ліхаманка), чараватая (цяжарная): А заяц хаць бы што: сеў сабе перад стралцамі да только вушы ўхмыліў [4, с. 50]; Только к зіме трохі хваробы атаймаваліса [4, с. 58]; Позно ены калякалі, аб усём гаманілі, пакуль маскаль ссунуўса з лавы й захроп [4, с. 68]; От як трохі шаршні ўтаймаваліса, самы разумны жыд Борух і кажэ… [4, с. 75]; Тры гладкіе, атылые ксендзы сабраліса ехаць на воды лечытца [4, с. 80].
Для стварэння адпаведнага культуралагічнага фону мова прадстаўнікоў іншай сацыяльнай ці нацыянальнай групы арганізуецца адпаведным чынам. Так, у гаворку паноў палешукі ўводзяць паланізмы: Пшаніцы не хцэш, коня не хцэш, пенёндзы не хцэш, так я тобе дам пендзесёнт бізунов! [4, с. 87]; То ж мой пактар, пожондны жыдэк. Развьёнзаць его! [4, с. 140]; Езус Мар’я! то й покоі зпалілысен?.. Пані змарла? О, я несчэнслівы! [4 с. 100]; Чый гэто такі нажондны хлопец? [4, с. 131]. Мова герояў іншых народаў, у прыватнасці яўрэяў, таксама стылізавана: Цуес, Мар’яна, маўцы, дам табе сто рублі [4, с. 141]; Сто ты, Янко, несеш?.. Ну, цуес, Янко, вазьмі мене ў хаўрус [4, с. 87].
Самабытнасць таленту, індывідуальнасць мастака-казачніка не маглі не праявіцца ў шматлікіх вобразных параўнаннях і метафарах, якія абумоўлены пггодзённым вопыгам селяніна: Слёзы так і цекуць, бы з берэзіны сок [4, с. 58]; Лежыць кале прызбы каменьчык, ясны, як зорка [4, с. 39]; Спужаўса малады стралец, пабелеў як палатно й дрыжыць бы асіна [4, с. 51]; Была ена одна, бы тая былінкаў полі [4, с. 182]; От ужэ падходзіць пара сеяць жыто, а земля сухая, як прысак [4, с. 44].
Некаторыя параўнанні з цягам часу страцілі свае пачуццёвае значэнне і набылі якасці ідыём размоўнай бытавой гаворкі: Хмары таўкутца, як вьюны ўрэшаце; на небе кіпіць, яку гаршку [4, с. 44]; Усерасце на полі, бы на дрожджах [4, с. 57]; Вечар ціхі, яку вусе [4, с. 69]; Згарэло гумно беднага, усё роўна як хто языком злізаў [4, с. 100 ]; … выквецаліса ены ў гразь, бы чэрці [4, с. 176].
Вельмі чуйна і з вялікай павагай ставіліся палешукі да прыроды, прыслухоўваліся да яе чароўных гукаў, таму для іх не існавала падзелу свету на адухоўлены і не. Суадносячы жыццёвыя назіранні са сваім уласным вопытам, яны з натхненнем насычалі шматлікія апавяданні персаніфікаванымі вобразамі: Зашумеў лес, загуў, жупіць рознымі галасамі… Раве лес, стогне [4, с. 41]; Бачыць сонейко, што нічого не парадзіць, кінуло пекці і пашло к Богу на скаргу [4, с. 178]; Але ось заграе Музыка жаласліво, й заплачуць і лес, і дуброва, набежыць хмурка, й з неба слёзкі так і пальютца [4, с. 31]; Скачуць малые дзеці, скачуць коні, скачуць кусты й лес, скачуць зоркі, скачуць хмаркі -ўсескачэ і смеетца [4, с. 32].
Высокая культура, самабытнасць казачнага эпасу выяўляюцца і праз рытмічна арганізаваную мову: Кожын дзень — неўзгода, кожын крок — прыгода [4, с. 120]; Часам з квасам, а парою з бедою, ці бо з вадою [4, с. 116]; У яком-тось краю жылі людзі бы ў раю: гаравалі, працавалі да й беды не малі [4, с. 157]; Калі б паноў чорт узяў, таб свет беды не маў, а без гарапашнікаў мужыкоў не было б ні хлеба, ні асьмакоў [4, с. 104].
Вывады
Усе гэтыя мастацкія сродкі, узятыя разам і паслядоўна праведзеныя ў творы, ствараюць непаўгорны казачны стыль — важную адметную рысу гэтага жанру вуснапаэтычнай творчасці. Зборнік “Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў” утрымлівае рэгіянальныя асаблівасці народнай прозы. Мясцовы каларыт, самабытнасць і арыгінальнасць апавядальніка найлепшым чынам выяўляюцца ў яго моўна-стылявой манеры, праз якую выразна адлюстроўваюцца і матэрыяльна-духоўныя асновы жыцця народа.
Спіс выкарыстаных крыніц
- Беларуская фалькларыстыка: збіранне і даследаванне народнай творчасці ў 60-х гг. XIX — пач. XX ст. / Г. А. Пятроўская [і інш.]. — Мінск: Навука і тэхніка, 1989. — 333 с.
- Булахов, М. Г. Евфимий Фёдорович Карский: жизнь, науч, и обществ, деятельность / М. Г. Булахов. — Минск: БГЎ, 1981. -271 с.
- Крывіцкі, А. А. Дыялекгалогія беларускай мовы: данам. / А. А. Крывіцкі. — Мінск: Выш. шк, 2003. -294 с.
- Сержпутоўскі, А. К. Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў / А. К. Сержпутоўскі. — Мінск: Універсітэцкае, 1999. — 191 с.
Аўтары: А.В. Кавалёва, Г.В. Юдзянкова
Крыніца: Шамякінскія чыганні: Пісьменнік — Асоба — Час: зб. навук. пр. / УА МДПУ імя I. П. Шамякіна; рэдкал.: А. У. Сузько (адк. рэд.) [і інш.]. — Мазыр: МДПУ імя I. П. Шамякіна. 2021, — С. 111-113.