Паважаныя сябры!
ГМКГА “Талака” шчыра запрашае ўсіх ахвотных 13 чэрвеня на моўную сустрэчу з вядомымі беларукімі мовазнаўцамі – Вінцуком Вячоркам і Пятром Садоўскім.
Пашырайце свой інтэлектуальны кругагляд – прыходзьце самі і прывадзіце сяброў!
Некаторыя тэмы, якія будуць разглядацца:
– Дзе межы беларускай моўнай прасторы?
– Як нас пазнаюць?
– Ад вітання – да запісу ў пашпарце
– Беларускія нацыянальныя формы імёнаў.
– Праблема імя па бацьку
– Прозвішча як сямейная і нацыянальная каштоўнасьць
– Назвы гарадоў і вуліц
– Як наш іменаслоў скажалі чужаземцы
– Транслітарацыя і беларуская лацінка ў пашпартах і бібліяграфіі
Падобныя сустрэчы рэгулярна ладзяцца ў Менску, а ў Гомелі адбудуцца ўпершыню. Гэта выдатная магчымасць больш даведацца пра родную мову і атрымаць адказы на самыя нестандартныя пытанні.
Пашырайце свой інтэлектуальны кругагляд – прыходзьце самі і прывадзіце сяброў!
Калі: 13 чэрвеня, 17.00
Дзе: пакой № 3-3 гасцініцы “Надзея” (побач з “Турыстам”, вул. Галавацкага, 19)
Кантакты: (44) 7494166 (Яўген Меркіс)
Падзея Вконтакте: vk.com/mounaja_sustre4a
Падзея ў Facebook: facebook.com/events/324896754258601/
Акаўнт у Twitter: twitter.com/talaka_nashkraj