Моладзь у Воршы адсвяткавала Купалле (фота і відэа)

0
1334
Купалье, Беларусь

У ноч з 23 на 24 чэрвеня на пакручыстым беразе Дняпра ў Воршы моладзь адсвяткавала Купалле – свята летняга сонцазвароту. Абрад адбываўся на месцы старажытнага паганскага капішча — і паводле старадаўніх традыцыяў.

Актывіcты ГМКГА “Талака”Ларыса Шчыракова і Марыся Тульжанкова наведалі гэтае старажытнае свята.

Дзяўчаты збіралі зёлкі, бо менавіта ў гэты дзень зёлкі набываюць сваю поўную моц, ды ўсе разам плялі купальскія вяночкі з красак. У гэты час хлапцы ладзілі вогнішча, у цэнтры якога быў усталяваны шост з упрыгожаным колам – своеасаблівы сімвал сонца. Паўстала і брама для рытуальнага ўваходу на абрад, упрыгожаная маладзёнамі паводле старадаўняй традыцыі. Перад пачаткам абраду ўсе ўдзельнікі мусяць прайсці рытуальнае абмыванне ля брамы, перш чым прайсці праз яе. Падчас абраду вогненае кола падае, ды яго спальваюць дарэшты. Усю ноч да раніцы моладзь спявала песні, вадзіла карагоды, танчыла і скакала праз вогнішча.