Міжнацыянальныя адносіны ва Ўсходне-Палескім рэгіёне (на матэрыялах сацыялагічнага даследавання ў Гомельскай вобласці)

0
56
Міжнацыянальныя адносіны ў Беларусі і Палессі

Мы заўжды гаварылі і гаворым, што Беларусь мае агульныя межы з Расіяй і Украінай. Гэтыя межы якраз прыходзядца на Гомельскую вобласць, што і вызначае яе асаблівасці. У параўнанні з іншымі абласцямі рэспублікі Гомельшчына знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці да тых краёў, адкуль пачыналася супольнае развіццё трох братніх славянскіх народаў. Гэтыя асаб­лівасці ўплываюць і на сучасныя міжнацыянальныя адносіны, і на нацыянальную структуру насельніцтва Гомельскай вобласці.

Другой асаблівасцю вобласці, якая таксама ўплывае на спе­цифіку міжнацыянальных адносін ва Усходне-Палескім рэгіёнё, з’яўляецца тое, што яе абласны цэнтр (Гомель) знаходзіцца асіметрычна да тэрыторыі Гомельшчыны — на самым усходзе воб­ласці. Ад Гомеля да Расіі (Бранскай вобласці) — каля 30 км, да Украіны (Чарнігаўскай вобласці) — каля 60 км. Такое геаграфічнае становтшча спрыяла міграцыйным патокам (як беззваротнай, так і маятнікавай міграцыі) жыхароў заходніх частак Бранскай і Чарнігаўскай абласцей нават больш, чым самі абласныя цэнтры адпаведных абласцей Расіі і Украіны. Са Злынкі, Навазыбкава, Клінцоў, Унеча (Расія), Гародні і Шчорса (Украіна) цягнуліся і цягнуцца патокі мігрантаў у Гомель.

Гэтая акалічнасць наклала свой адбітак на нацыянальны склад насельніцтва Усходне-Палескага рэгіёну. У Гомельскай вобласці даволі значная ўдзельная вага рускіх і ўкраінцаў, якая мела на працягу апошніх трох дзесяцігоддзяў тэндэнцыю да росту. Негледзячы на тое, што ў Гомельскай вобласці па матзрыялах апошняга перапісу насельніцтва (1989) пражывалі прадстаўнікі 104 нацый, нацыянальнасцяў, народнасцяў і этнічных груп, усё ж каля 97 % насельніцтва складаюць беларусы, рускія і ўкраінцы. Трэба адзначыць, што толькі насельніцтва сямі на­цый і народнасцяў перавышае колькасць адной тысячы чалавек. Гэта — беларусы (80,2 %), рускія (12,6), украінцы (4,1), яўрэі (1,9), палякі (0,27), цыгане (0,22) і татары (0,08).

На долю іншых нацыяў, нацыянальнасцяў, народнасцяў і нацыянальна-этнічных груп прыпадае толькі 0,63 % насельніцтва вобласці. Для поўнай характарыетыкі колькасці іншых нацыяў і народнасцяў дадамо такія лічбы: 6 нацыяў і народнасцяў мае колькасць ад 999 да > 500 чалавек; 16-99 да 25: 19 — ад 24 да 10 чалавек і 42 мае колькасць менш Ючалавек (у тым ліку амаль палова з іх — па 1 чалавеку).

Такая своеасаблівасць нацыянальнай структуры Гомельшчыны ўзмадніла неабходнасць даследавадь гэтыя працэсы. Адпаведнае сацыялагічнае даследаванне праходзіла тут ў канцы чэрвеня — пачатку ліпеня 1992 г. па заказу Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Садыялагічным даследаваннем было ахоплена па рэпрэзентатыўнай выбарцы 1215 чалавек. У аснову прыкмет рэпрэзентатыўнай выбаркі былі пакладзены наступныя характарыстыкі: стан пражывання на тэрыторыі Гомельшчыны, месца нараджэння (у межах вобласці, у межах рэспублікі або за іх межамі) рэспандэнтаў, род занягкаў (сацыяльнае становішча), эканамічны рэгіён, месца жыхарсгва (горад, вёска), нацыянальна-этнічны арэал і ступень уздзеяння катастрофы на ЧАЭС.

Сацыяльнае даследаванне паказала, што насельніцтва Усходне-Палескага рэгіёну ўсё самае лепшае ў міжнацыянальных зносінах звязвае з СССР, а самае горшае — з яго распадам. Яно не вельмі станоўча ставіцца да тых змен, якія адбываюцца сёння. Былы Саюз ССР і сёння аказвае ўплыў на міжнацыянальныя зносіны. Так, на пытанне «Ці маеце Вы блізкіх сваякоў за межа­мі Рэспублікі Беларусь?» толькі 22,1 % адказала адмоўна. А з ліку астатніх маюць іх: 52,3 % — у Расіі, 31,4 % — на Украіне, 8,5 % — у рэспубліках Балтыі, 4,9 % — за межамі былога, СССР. 4,5 % — у рэспубліках Сярэдняй Азіі, 3,0 % — у Малдове і 2,3 % — у республіках Закаўказзя.

Калі параўнаць нацыянальную структуру насельніцтва воб­ласці з гэтымі лічбамі, то бачна, што гамяльчане (а сярод апытаных беларусы склалі 74,7 %) сваяцкімі адносінамі звязаны перш-наперш з Расіяй і Украінай. Прычым, у значна большай колькасці, чым адпаведныя нацыі (рускія і украінцы) тут пражываюць. Нездарма, калі ў рэдакцыі газеты «Знамя юности» атрымалі папярэднія дадзеныя гэтага сацыялагічнага даследавання, дык надрукавалі іх пад назвай: «Наш адрас —Савецкі Саюз?»

Тыя негатыўныя міжнацыянальныя адносіны, якія сёння склаліся ў многіх іншых рэгіёнах былога СССР, насельніцтва звязвае з развалам СССР. І не толькі па-за межамі Рэспублікі Беларусь, але нават і тут, на яе тэрыторыі. Аб гэтым сведчаць адказы на пытанне: «Калі Вы лічыце, што ў рэспубліцы абвастрыліся праблемы нацыянальных адносін, то, на Вашу думку, чым гэта абумоўлена?» Не бачаць абвастрэння гэтых праблем толькі 16,2 % апытаных. А астатнія бачаць гэтыя прычыны пераважна Ў Развале СССР, на што ўказала 50,1 % рэспандэнтаў. Наступ­ныя прычыны колькасна тлумачацца так: 17,0 % — уплывам иацыянальных канфліктаў у іншых рэгіёнах; 5,8 % — дзейнасцю асобных палітычных рухаў і арганізацыяў (як правіла, БНФ); 5,4 % — імкненнем усяго беларускага народа да незалежнасці ад Масквы; 5,0 — палітыкай Вярхоўнага Савета, урада рэспублікі (яны, на думку рэспандэнтаў, болын займаюцца другараднымі пытаннямі, а не найбольш набалелымі — эканамічнымі і сацыяльнымі); 3,0 % — дзейнасцю мясцовых органаў улады; 2,8 % — палітыкай, якая праводзіцца цяпершнімі кіраўнікамі суседніх республік (тут многія ўказалі на кіраўнікоў краін Балтыі, а таксама Расіі і Украіны); 2,7 % — дзейнасцю асобных лідэраў і асоб у рэспубліцы (тут апытаныя назвалі розныя прозвішчы — і Кебіча, і Шушкевіча, і Чыкіна, але пераваж­на Пазняка). І, нарэшце, 1,7 % гэтае абвастрэнне звязвае з дзей­насцю асобных сродкаў масавай інфармацыі. У гэтай сувязі рэспандэнты неадназначна паставіліся да міждзяржаўных зменаў. Так, адказы на пытанне «Як Вы ацэньваеце факт стварэння СНД?» расклаліся наступним чынам: станоўча — 28,3 % (у тым ліку і і «хутчэй станоўча, чым адмоўна» — 13,2 %); адмоўна — 33,3 % (у тым ліку і «хутчэй адмоўна, чым станоўча» — 11,7 %); абыякава — 38,4 % (у іх ліку і тыя, хто не змаглі сказаць нешта пэўнае — 25,4 %).

Як жа трактаваць гэтыя думкі апытаных і адказы рэспандэнтаў на іншыя пытанні? Найперш, нельга не браць пад увагу гэтыя лічбы, нават калі яны не адпавядаюць пазіцыі таго ці іншага дзеяча. Самае горшае для перспективы развіцця нашага народа будзе, калі мы не прыслухаемся да грамадскай думкі, якая сведчыць, што мы маем тры амаль роўныя па колькасцї групы інтарэсаў. Адна трэць нешта падтрымлівае, другая — прытрымліваецца супрацьлеглай пазцыіі, а яшчэ адна трэць ставіцца да ўсяго абыякава.

I тут я хачу далучыцца да тых праблем, якія разглядаюцца на нашай канферэнцыі. Адна з іх у інфармацыйным лісце сфармулявана так: «Вытокі нацыянальнага нігілізму беларусаў». Я не магу пагадзіцца, што мы маем справу з нігілізмам. Па-першае, калі прызнаць, што нашай нацыянальнай асаблівасцю з’яўляецца нігілізм, то ўсе нашы спробы нацыянальнага адраджэння, развіцця нацыянальнай самасвядомасці будуць дарэмныя. Па-другое, мы маем справу, хутчэй, не з нігілізмам, а з талерантнасцю, мудрай талерантнасцю беларусаў, яго здольнасцю акумуляваць усё лепшае, што існує побач з намі, беларусамі.

Гісторыя шматвяковага жыцця беларусаў на перакрыжаваннях — з Усходу на Захад і з Захаду на Усход, з Поўначы на Поўдзень і з Поўдня на Поўнач — вымушае нас, беларусаў, быць мудрымі, цярпімымі, успрыймальнымі, а разам з тым і кансерватыўнымі (гэта найперш датычыцца нацыянальных і рэлігійных праблем), а ў выніку — талерантнымі і гуманнымі. I тут я згодзен з У. Конанам, які лічыць, што асаблівасцю бела­рускага народа з’яўляецца адмаўленне ад крайнасцяў, якія характэрныя як для Захаду, так і для Усходу. I гэта — сведчанне яго мудрасці, яго талерантнасці.

Свядомасць беларускага народа (і пра гэта гаиорыць наша сацыялагічнае даследазанне) не ўспрымае гэтых крайнасцяў і многіх зменаў, або ставіцца да іх абыякава.

Возьмем, для прыкладу, праблему нацыянальнай сімволікі. Ці ўлічана тут грамадская думка? Чаму няма ў нас, беларусаў, той павагі да новых сцяга і герба, як у іншых краінах? Адказ часткова даюць вынікі аналізу адказаў на пытанне: «Як Вы ставіцеся да замены дзяржаўных сімвалаў нашай рэспублікі — сця­га, герба, гімна?» Гамяльчане адказалі наступним чынам: станоўча (уключаючы і варыянт «хутчэй стайоўча, чым адмоўна») — 39,3 % (у тым ліку беларусы — 40,3 %); адмоўна (уключаючы і варыянт «хутчэй адмоўна, чым станоўча») — 27,4 %; абыякава (уключаючы і варыянт «цяжка адказаць») — 35,1 % (у тым ліку беларусы — 32,3 %).

I тут высвятляюцца вельмі цікавыя абставіны. Расклад адказаў на гэтае пытанне ў залежнасці ад этнічна-моўнага і межавага арэалу, у якасці якіх былі выдзелены беларускі, рускі, украінскі і заходне-палескі, выявіў, што ў беларускім арэале назіраецца самая меншая ўдзельная вага станоўчых (18,0 %) і хутчэй станоўчых (11,9 %) у параўнанні з рускім і украінскім арэаламі. У рускім арэале станоўчых ддказаў было 29,4 % і хутчэй станоўчых 16,3 %. На такі расклад паўплывалі дадзеныя па Гомелю, дзе, як сведчаць матэрыялы перапісу 1989 г., самая высокая ўдзельная вага рускіх (21,2 %).

У сваім даследаванні мы паставілі кантрольнае пытанне (яно ўзнікла пасля нашага знаёмства з календаром-плакатам на 1992 год «Пагоня — дзяржаўны сымбаль Рэспублікі Беларусь»): «Як Вы ставіцеся да новага сымбалю Беларусі?» Тут адказы былі наступныя: 17,5 % — станоўча (у тым ліку беларусы — 19,2 %); адмоўна — 7,3 % (у тым лік/ беларусы — 7,09 %); абыякава — 9,7 % (у тым ліку беларусы — 7,6 %); не адказалі на гэтае пытанне 7,4 % (у тым ліку беларусы— 6,5 %).

І, нарэшце, 58,1 % (у тым ліку 59,7 % беларусаў — нават больш, чым у іншых нацыянальных рэспандэнтаў падкрэслілі варыянт: «Гэтае слова «сымбаль» мне незразумела». Нас насцярожыла тут наступная акалічнасць. Значная частка тых, хто адказаў на прамое пытанне (пра гімн, сцяг і герб) адмоўна ці станоўча, на кантрольнае пытанне адказвала ўжо па-іншаму. І гэта нас падводзіць да некаторых праблем беларускай мовы. Я мяркую, што не толькі «сымбаль», але і «гарбата» (замест «чай»), «страйк» (замест «забастоўка») і іншыя словы для значнай часткі насельніцтва незразумелыя.

Адраджэнне беларускай мовы — гэта складаны працэс. І ці спрыяюць гэтаму адраджэнню спробы вярнуць ранейшы правапic — «адраджэньне», «адкрыццё», «развіцьцё», «аналёгія», «філязофія», «філялёгія», «дэклярацыя» і інш? Ці не падобна гэта на спробу вярнуцца да такога калісьці паўсядзённага абутку беларусаў, якГ лапці?! Не ведаю, як з лапцямі, але вось зварот да ранейшага правапісу грамадская думка ў нас не падтрымлівае. Пра гэта сведчаць вынікі адказаў рэспандэнтаў на пытанне: «Як Вы ставіцеся да спроб аднавіць ранейшы правапіс — калі замест адкрыццё», «адраджэнне» пішуць «адкрыцьцё», «адраджэньне», альбо «філязофія», «філялёгія» замест «філасофія», «філалогія»? Адказы рэспандэнтаў характарызуе наступная статыстыка: станоўча — 14,6 % (у тым ліку сярод беларусаў — 15,9 %); адмоўна — 49,8 % (у тым ліку сярод беларусаў — 54,3 %); абыяка­ва — 28, 9 % (у тым ліку сярод беларусаў — 6,7 %); не адка­залі на гэтае пытанне — 6,7 % (у тым ліку сярод беларусаў — 5,1 %).

Важным напрамкам фарміравання і развіцця нацыянальнай свядомасці нашага народа павінна стць адраджэнне яго гістарычнай памяці. А яна, як сведчаць вынікі нашага даследавання, на жаль, вельмі слабая. Вось пытанне, якое мы прапанавалі рэспандэнтам: «Як Вы ацэньваеце гісторыю Беларусі?» Па варыянтах адказаў вынікі размеркаваліся так: а) «уласнай гісторыі ў беларусаў няма, яна з’яўляецца часткай гісторыі Расіі, Літвы, Польшчы» — 13,9 %; (у тым ліку сярод беларусаў — 12,1 %, сярод людзей з вышэйшай адукацыяй — 14,1 %, сярод моладзі — ад 8,4 % да 16,9 %); б) «уласная гісторыя Беларусі неаднаразова перапынялася, у пэўныя перыяды яна была важным фактарам, а ў іншыя практычна не пакінула; следу» — 24,9 % (у тым ліку беларусы — 26,1 %); в) «гісторыя Беларусі ўнікальная, без яе немагчыма разглядаць гісторыю шэрагу народаў» — 30,7 % (у тым ліку беларусы — 33 %; г) 32,1 % апытаных падкрэслілі нейтральны варыянт «цяжка сказаць штосьці пэўнае» ці зусім не далі адказу (у тым ліку беларусы — 29,6 %).

Такія адказы наводзяць на прагматычную думку; што трэба рознымі шляхамі, у тым ліку і выданнем на рускай і беларускай мовах адпаведных кніг садзейнічаць адраджэнню гістарычнай памяці народа. Будуць тут карыснымі самыя розныя сродкі. Ф ільм па кнізе У. Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха» (на рускай мове) выклікаў большую цікавасць да гісторыі Беларусі, чым некаторыя навуковыя працы на беларускай мове. I такое разважанне таксама грунтуецца на вывіках нашага сацыялагічнага даследавання. Вось як расклаліся адказы на пы­танне: «Якой мове Вы аддаеце перавагу пры чытанні беларускіх пісьменнікаў: 9,6 % зусім не чытаюць гэтых твораў (у, тым ліку беларусы — 8,4 %); 15,1 % — выключна па-беларуску (адпаведна — 17,2 %); 16,7 % — на беларускай, але зрэдку і ў перакладзе на рускую (19,8 %); 37,0 %’— звычайна на рускай, але зрэдку і на беларускай (38,8 %); 17,8 % — выключна на рускай {12,7 %); 3,8 % на гэтае пытанне не далі адказу (3,0 %).

Гэтыя, няхай і частковыя вынікі даследавання працэсаў фарміравання і развіцця нацыянальнай свядомасці сведчаць, што, па-першае, трэба улічваць канкрэтныя асаблівасці той ці іншай тэрыторыі Беларусі; па-другое, улічваць грамадскую думку ўвогуле і, па-трэцяе, не ігнараваць вынікі сацыялагічных даследаванняў нават тады, калі яны не да спадобы тым або іншым асобам.

Аўтар: Анатоль Злотнікаў
Крыніца: Беларусіка-Albaruthenica: Кн. 2/ Рэд. А. Анціпенка і інш. — Мн.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, 1993 г.—403 с. Ст. 228-233.