Мітрапаліт Павел асвяціў у Гомелі крыж памяці ахвяраў кастрычніцкага перавароту 1917 году

0
968
Мітрапаліт Павел асвяціў у Гомелі крыж

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, пабываў з працоўным візытам у праваслаўнай Гомельскай епархіі. Разам з епіскапам Гомельскім і Жлобінскім Стэфанам ён наведаў шэраг мясцовых храмаў.

У справаздачы з паездкі адзначаецца, што падчас наведвання Спаса-Праабражэнскага храму мітрапаліт Павал асвяціў паклонны крыж памяці ахвяраў рэвалюцыі 1917 году.

Спасо-Преображенский храм в ГомелеМітрапаліт Павел у Гомелі«Падчас візіту Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі здзейсніў чын асвячэння паклоннага крыжа. Паклонны крыж усталяваны ў 100-годдзе рэвалюцыі 1917 году, якая стала, без перабольшання, паваротным момантам як у найноўшай гісторыі нашай краіны, так і ўсёй еўрапейскай гісторыі трагічнага XX стагоддзя. Тая падзея паклала пачатак масавым забойствам святароў і ганенням на Царкву», — гаворыцца на сайце eparhiya.by.

Митрополит Павел экзарх всея Беларуси освятил крест в ГомелеМитрополит Павел экзарх всея Беларуси освятил крест в ГомелеТаксама кіраўнік БПЦ наведаў іншыя гомельскія храмы — Траецкі, іконы Божай Маці і Серафіма Сароўскага.