Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі (1867—1934) нарадзіўся ў г. Рэчыцы Мінскай губерні ў сям’і служачага канцэлярыі3. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Рэчыцкім народным вучылішчы. Пасля заканчэння Мазырскай прагімназіі ён працягваў сваю адукацыю ў 1-й Кіеўскай гімназіі, якую скончыць не ўдалося. 3 8-га класа гэтай гімназіі Доўнар-Запольскі быў выключаныз «воўчым білетам» (без права паступлення ў іншыя навуковыя ўстановы) за ўдзел у тайных гуртках і хаванне нелегальнай літаратуры. Аднак здольны і прагны да ведаў юнак у 1889 г. здае экстэрнам экзамен на атэстат сталасці пры 4-й Кіеўскай гімназіі. У гэтым жа годзе ён паступае на гісторыка-філалагічны факультэт Кіеўскага універсітэта, які паспяхова заканчвае ў 1894 г. Як адзін з лепшых студэнтаў Доўнар-Запольскі быў пакінуты пры Кіеўскім універсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання па кафедры рускай гісторыі. Аднак паліцыя забараніла яму педагагічную дзейнасць у межах Кіеўскай акругі. Доўнар-Запольскі пераязджае ў Маскву і паступае на службу памочнікам архіварыуса Маскоўскага архіва Міністэрства юстыцыі і адначасова працуе выкладчыкам у маскоўскіх гімназіях.
У 1898 г. пасля здачы ў Кіеве магістарскага экзамена Доўнар-Запольскі (у выніку двухгадовых хадайніцтваў гісторыка-філалагічнага факультэта міністр унутраных спраў дазволіў яму рыхтавацца да прафесарскага зван-ня пры Кіеўскім універсітэце, але без права пражывання ў Кіеве) атрымлівае права на чытанне лекцый у якасці прыват-дацэнта Маскоўскага універсітэта. У 1901 г. Доўнар-Запольскі абараняе магістарскую дысертацыю («Дзяржаўная гаспадарка Вялікага княства Літоўскага пры Ягелонах») і атрымлівае запрашэнне перайсці на кафедру рускай гісторыі Кіеўскага універсітэта. У 1905т. Доўнар-Запольскі абараняе доктарскую дысертацыю («Арганізацыя сельскага насельніцтва Вялікага княства Літоўскага ў XVI ст.»). Адначасова з прафесарскай дзейнасцю ў Кіеўскім універсітэце ён з 1906 г. выконвае абавязкі дырэктара створаных ім камерчаскіх курсаў, якія былі перайменаваны пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Інстытут народнай гаспадаркі.
У Кіеве Доўнар-Запольскі вёў таксама арганізацыйную работу. Ён з’яўляўся старшынёй экспертнай палаты і кіраўніком Таварыства аматараў сацыяльных ведаў, Таварыства Нестара-летапісца, Псторыка-этнаграфічнага гуртка пры Кіеўскім універсітэце і інш.
Пасля Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі Доўнар-Запольскі працуе ў розных навуковых і дзяржаўных установах краіны. У 1920—1922 гг. ён выкладае ў Інстытуце народнай гаспадаркі, у Харкаўскім універсітэце і адначасова з’яўляецца старшынёй тэхніка-эканамічнага савета НК РСІ Украіны. Пазней па запрашэнню Азербайджанскага універсітэта Доўнар-Запольскі пераехаў у Баку (1922), дзе, акрамя прафесарскай дзейнасці, праводзіў вялікую адміністрацыйную і грамадскую работу. Ён быў прарэктарам універсітэта, начальнікам упраўлення прамысловасці і гандлю Наркамата прамысловага гандлю АзССР, дырэктарам створанага ім Сельскагаспадарчага і гандлёвага музея АзССР.
У 1925 г. Доўнар-Запольскі пераязджае ў Мінск і каля двух год працуе ў Беларускім універсітэце і Дзяржплане БССР. Апошнія гады жыцця Доўнар-Запольскі правеў у Маскве дзе ён працаваў выкладчыкам Ціміразеускай сільскагаспадарчай акадэміі, Інстытута народнай гаспадаркі імя Пляханава і адначасова з’яўляўся старшынёй кафедры гісторыі народнай гаспадаркі Усходу Навуковай асацыяцыі ўсходазнаўства пры ЦВК.
Доўнар-Запольскі быў гісторыкам з вельмі шырокім колам інтарэсаў. За 40-гадовы перыяд навукован дзейнасці ім напісана звыш 150 прац па гісторыі Кіеускап Русі Маскоўскай дзяржавы, Расіі XIX ст„ Літвы і Беларусі, па грамадска-палітычнаму руху і сялянскаму пытанню і па этнаграфіі Беларусі. Для сваіх прац ён выкарыстаў вялікую колькасць архіўных матэрыялаў. Доўнар-Запольскі абследаваў звыш 20 архіваў Масквы, Пецярбурга, Кіева, Вільні, Варшавы, Кракава, Львова, а таксама архівы Кастрамы, Яраслаўля, Ноўгарада, Нясвіжа і іншых гарадоў.
Пераважна на архіўных матэрыялах пабудаваны яго працы, якія прысвечаны дзекабрысцкаму руху («Тайнае таварыства дзекабрыстаў», VI., 1906 ; «Мемуары дзекабрыстаў», Кіеў, 1906; «Ідэалы дзекабрыстаў», М., 1907 і інш.). Некалькі прац Доўнар-Запольскі прысвяціў палітычнаму ладу Расіі («Палітычны лад старажытнай Русі», М., 1906; «Палітычныя ідэалы М. М. Сперанскага», М., 1906; «Зараджэнне міністэрстваў у Расіі», М., 1906; «З гісторыі грамадскіх плыняў у Расіі». Зборнік артыкулаў, Кіеў, 1905 і інш.).
Аднак для большасці прац Доўнар-Запольскага характэрна гістарычная тэматыка з тэндэнцыямі эканамізму ў распрацоўцы пытанняў рускай і беларускай гісторыі. Шукаючы адказу на пытанне аб рухаючай сіле гісторыі чалавечага грамадства ў эканамічных адносінах паміж людзьмі, у спосабе вытворчасці, Доўнар-Запольскі пачынае займацца вывучэннем сацыяльна-эканамічнага ладу розных эпох Рускай дзяржавы, Беларусі і Літвы. У выніку паяўляецца рад яго навуковых прац па гэтых пытаннях («Нарысы па арганізацыі заходнерускага сялянства», Кіеў, 1906; «Гісторыя рускай народнай гаспадаркі», Кіеў, 1911 і інш.).
У паслярэвалюцыйны час у навуковай дзейнасці Доўнар-Запольскага галоўнай застаецца сацыяльна-эканамічная тэматыка. Ён працягвае займацца гісторыяй, народнай гаспадаркай і статыстыкай Беларусі («Нарыс сацыяльна-эканамічнай структуры Беларусі ў XVI— XVIII стст.», Мінск, 1925; «Народная гаспадарка Бела-русі 1861 — 1914 гг.», Мінск, 1926; «СССР па раёнах. Заходні раён (Беларуская ССР і заходняя вобласць РСФСР)», М.—Л., 1928 і інш.).
Этнаграфічная дзейнасць Доўнар-Запольскага пачынаецца вельмі рана, яшчэ ў юнацкія гады. Ужо ў 1883 г. 16-гадовы гімназіст выступае ў якасці карэспандэнта з г. Мазыра ў кіеўскай газеце «Заря», а з 1884 г.— адначасова і ў пецярбургскім часопісе «Еженедельное обозрение». Пазней ён змяшчае рад артыкулаў па этнаграфіі Беларусі ў мясцовых перыядычных выданнях, а таксама ў часопісах Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі і Рускага геаграфічнага таварыства.
Свае навуковыя погляды Доўнар-Запольскі вельмі выразна выкладае ў газетнай заметцы «Навіны беларускай навукі», прысвечанай працы Янчука «Па Мінскай губерні». 3 яе відаць, што аўтар пільна сачыў за развіццём этнаграфічнага вывучэння Беларусі і добра ведаў этнаграфічную літаратуру таго часу. Ён вітае паяўленне новых этнаграфічных прац па Беларусі (зборнікі Раманава, Шэйна, Карскага, працы Пыпіна, Янчука і інш.), якія даюць сапраўды навуковыя аб’ектыўныя звесткі аб Беларусі і беларускім народзе. Гэта, на думку Доўнар-Запольскага, дае магчымасць развянчаць антынавуковыя погляды на беларусаў як на народ, які нібыта не мае сваёй уласнай нацыяналыіай прыналежнасці. «Палякі, — пісаў ён, — лічылі яе (Беларусь — В. Б.) амаль што не Польшчаю, велікарусы амаль Велікарасіяй і нават маларусы, у асобе львоўскага праф. О. Аганоўскага (у яго «Гісторыі маларускай літаратуры»), прызналі беларусаў амаль маларусамі» К
Доўнар-Запольскі радуецца з прычыны таго, што вывучэннем Беларусі пачынаюць займацца мясцовыя сілы, у працах якіх «аб сваёй радзіме відаць сімпатычныя, любоўныя адносіны да справы і краіны, што даходзяць іншы раз да ахвяравання» і «адносяцца да пытання з чыста аб’ектыўнага і навуковага пункту погляду»2. Аднак, як адзначае аўтар, усё гэта пакуль што толькі пачатак. «Навука беларуская слабая, яшчэ толькі ў зародку, прытым у большай частцы ўрывачная, выпадковая і раскіданая, няма агульнай ідэі, якая б была кіруючай у гэтых работах, няма ядра, каля якога б маглі групавацца дзеячы, нарэшце, нямала перашкаджаюць справе аднабакова-тэндэнцыйныя погляды на Беларусь, што з’явіліся ў польскай і рускай літаратурах».
Для паспяховага вывучэння Беларусі Доўнар-Запольскі прапануе стварыць мясцовыя навуковыя таварыствы, адкрыць у Беларусі свой універсітэт, які б стаў мясцовым навуковым цэнтрам. Звяртаючыся да даследчыкаў роднага краю, Доўнар-Запольскі пісаў: «Этнографу трэба глыбока вывучаць мясцовае жыццё ва ўсіх яго праявах, бачыць гэтыя праяўленні ў паўсядзённым быце…» !
Этнаграфічным даследаванням Доўнар-Запольскі адводзіў асноўнае месца пры вывучэнні гістарычных працэсаў чалавечага грамадства. Ужо ў 1888 г. у адным з артыкулаў ён пісаў: «У вывучэнні быту народаў і заключаецца галоўны інтарэс гісторыі». Таму даследчык з вялікай радасцю сустракае працу Пыпіна па гісторыі беларускай этнаграфіі.
У 1890—1891 гг. Доўнар-Запольскі па даручэнню Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі праводзіць працяглую экспедыцыю ў Беларусь. Галоўнай задачай гэтай экспедыцыі было этнаграфічнае даследаванне Мінскай і Гродзенскай губерняў. Вынікі оваіх даследаванняў Доўнар-Запольскі апублікаваў у перыядычным друку пад назвай «Заметкі з падарожжа па Беларусі. У гэтай працы разглядаюцца важнейшыя пытанні быту і культуры беларускага народа. Доўнар-Запольскі яшчэ больш яскрава, чым у папярэдніх артыкулах, выказвае свае прагрэсіўныя погляды на народ, рашуча выступае супраць паклёпнікаў на быт і культуру беларускага народа, поўнасцю салідарызуецца з поглядамі прагрэсіўнай польскай пісьменніцы і этнографа Э. Ажэшкі, якая «абараняе сялян наколькі можа». «Безумоўна,— пісаў ён,— гаварыць аб тым, што ў нашага селяніна «ёсць сэрца» ці «няма сэрца», аб чым спрачаліся польскія этнографы, на нашу думку, нават смешна. Быццам селянін у маральных адносінах не такі ж чалавек, як і ўсе мы».
Доўнар-Запольскі падкрэслівае, што правільныя погляды на народ і яго культуру могуць скласціся ў даследчыкаў толькі пры глыбокім вывучэнні народа і пры пастаянным кантакце з ім. Ён намякае, што не кожны інтэлігент можа пранікнуць у душу селяніна, што народ выкажа свае думы і пачуцці не з кожным прадстаўніком пануючых класаў. Гэта даступна толькі таму, «хто падыдзе к селяніну не як «пан», а як звычайны смяротны ўступіць з ім у размову» ‘.
Прывёўшы некалькі прыкладаў у пацвярджэнне сваіх поглядаў, аўтар абураецца, што ў селяніна «забіраюць лепшую асаблівасць чалавечай істоты — пачуццё любві» 2. «Сумна, — заключае аўтар, — што ў наш час яшчэ не бескарыснай з’яўляецца абарона селяніна» 3.
Доўнар-Запольскі не толькі сам вывучае быт і культуру беларускага народа, але заклікае да гэтай ганаровай працы перадавыя сілы краіны. 3 гэтай мэтай ён распрацоўвае праграмы для збірання этнаграфічных матэрыялаў і рассылае іх у рукапісах народным настаўнікам Мінскай губерні. У 1893 г. выдае праграму-заклік «Значэнне этнаграфічнага вывучэння Гродзенскай губерні». З дапамогай гэтых праграм была сабрана значная колькасць этнаграфічных і фальклорных матэрыялаў.
Этнаграфіяй Беларусі Доўнар-Запольскі займаўся болып дваццаці год, да пераходу на выкладчыцкую работу ў Маскоўскім універсітэце. За гэты перыяд ім надрукавана звыш 30 прац па беларускай этнаграфіі і фальклору і некалькі артыкулаў па беларускай мове і літаратуры. Асноўная каштоўнасць этнаграфічных прац Доўнар-Запольскага заключаецца ў тым, што пераважная большасць іх носіць навукова-даследчы характар. Гэтьш па сутнасці і адрозніваюцца яны ад прац іншых этнографаў Беларусі таго часу, якія пераважна займаліся збіраннем, сістэматызацыяй і друкаваннем сырых этнаграфічных матэрыялаў.
Найбольшае адлюстраванне ў этнаграфічных працах Доўнар-Запольскага атрымаў сямейны быт беларускіх сялян і асабліва вясельныя абрады. У 1888 г. у Кіеве выходзіць з друку асобным выданнем першая яго праца — «Беларускае вяселле і вясельныя песні». Гэта тэма становіцца вядучай у этнаграфічных даследаваннях Доўнар-Запольскага. У далейшым гэтаму пытанню ён прысвяціў яшчэ некалькі прац, самай буйнай з якіх з’яўляецца «Беларускае вяселле ў. культурна-рэлігійных перажытках» («Этнографпческое обозренне», № 1, 2, 4 за 1893 г.).
У аснову даследавання пакладзены апісанні беларускага вяселля з Нікольскай воласці Мінскага павета, дасланыя Доўнар-Запольскаму карэспандэнтамі-этнографамі П. Дземідовічам і Ф. Ермаловічам. Прыводзяцца таксама аналогіі з апісанняў беларускага вяселля ў зборніках Шэйна, Насовіча, Дэмбавецкага, Кіркора, С. Карскага, Раманава, Янчука, 3. Радчанка і інш. Сучасныя яму абрады беларускага вяселля Доўнар-Запольскі параўноўвае з мінулымі, а таксама з аналагічнымі рускімі, украінскімі, заходне- і паўднёваславянскімі і з абрадамі іншых народаў Еўропы неславянскага паходжання.
Карыстаючыся гісторыка-параўнальным метадам, Доўнар-Запольскі намагаецца знайсці агульныя заканамернасці ў гісторыі паасобных абрадаў і рытуалаў шлюбу і вяселля ў розных народаў свету, прасачыць гісторыю некаторых з іх. Ён падкрэслівае, што першапачатковы сэнс большасці абрадаў народ не помніць і не разумее. Многія з іх ператварыліся ў звычайныя ўвесяленні і забавы, і толькі некаторыя мелі магічнае значэнне. Большасць абрадаў сватаўства, заручын і вяселля Доўнар-Запольскі выводзіць з родавага ладу, з матрыярхату, паказвае іх рытуальнае і бытавое значэнне. Так, абрады сватання і запоін ён лічыць перажыткам куплі-продажу нявесты К Значэнне дружыны жаніха і нявесты адносіць да часу, калі нявесту ўмыкалі з другога роду. Прыводзіцца ў сувязі з гэтым цікавы абрад ад’езду дружыны жаніха ў беларусаў Цвярской губерні. Перад ад’ездам жаніх становіцца абедзвюма нагамі на скавараду, а члены дружыны (6—8 чалавек) ставяць толькі правыя ногі і даюць клятву: «Стаяць адзін за аднаго, брат за брата, за адзіную кроў каплю» 2.
Вялікую цікавасць маюць тут даследаванні Доўнар-Запольскага такіх абрадаў, як пасад жаніха і нявесты. Ён паказвае складаную гісторыю гэтага абрада. У старажытнасці гэта «бытавы акт’ — прыняцце ў лік членаў роду новага ўзмужнелага члена…» Пазней гэты абрад перайшоў у цыкл вясельных. Толькі ўзмужнеламу члену роду»… дазваляецца ўвесці ў дом новага члена, будучую жонку яго. Гэтым тлумачыцца сувязь пасаду з вясельнымі абрадамі. Далей пасад абстаўлены пераважна родавым культам, затым аграрным. Ён прыняў канчатковы выгляд, відаць, у той час народнага жыцця, калі народ меў родавы лад і калі галоўным яго заняткам было земляробства».
Пры аналізе вясельных абрадаў Доўнар-Запольскі час ад часу паказвае бытаванне іх у сувязі з сацыяльным становішчам асобных слаёў насельніцтва і ўзаемаадносінамі народна-традыцыйных абрадаў з хрысціянскай рэлігіяй. Так, ён заўважае, што ўвесь цыкл вясельных абрадаў бядняцкая частка насельніцтва не магла правесці ў час вяселля. «Уся гэта працэдура ў бедных скарачаецца,— піша ён,— каб пазбегнуць расходаў». У другім месцы, паказваючы ролю царкоўнага вянчання, Доўнар-Запольскі адзначае, што яно пры шлюбе «не адыгрывае істотнага значэння» 3. «Па разуменню беларусаў,— падкрэслівае ён,— без «вяселля», г. зн. усяго рытуалу, поўнасцю законнага шлюбу быць не можа. Часам паміж вянчаннем і вяселлем праходзіць некаторы час, і ўсё ж такі фармальныя муж і жонка лічацца толькі жаніхом і нявестай» 4.
Да гэтай працы Доўнар-Запольскага непасрэдна прымыкаюць і наступныя яго даследаванні: «Сватаўствр і дружына жаніха ў беларускім вяселлі», «Рытуальныя значэнні каравайнага абрада ў беларусаў», «Матывы вясельных песень пінчукоў», «Жаночая доля ў песнях пінчукоў», «Сонейка і месяц у беларускай вясельнай паэзіі», а таксама да некаторай ступені і праца «Першабытныя формы шлюбу».
Доўнар-Запольскі вядомы і як даследчык сямейнага звычаёвага права беларусаў. Па гэтай галіне быту асноўнай ягопрацай з’яўляецца «Звычаёвае сямейнае права сялян Мінскай губерні». Для гэтай працы М. В. Доўнар-Запольскі выкарыстаў матэрыялы валасных судоў з розных валасцей Рэчыцкага, Бабруйскага і Пінскага паветаў, якія ён наведаў у час зкспедыцыі 1890—1891 гг., а таксама асабістыя назіранні ў час экспедыцый і звесткі карэспандэнтаў з Мінскага, Навагрудскага і Мазырскага паветаў. Найбольш верагоднай крыніцай ён памылкова лічыў рашэнні валасных судоў. Ва ўмовах паліцэйска-бюракратычнага рэжыму царскай Расіі валасныя суды ў сваіх рашэннях звычайна ігнаравалі народнае звычаёвае права і мясцовыя традыцыі. Пры этнаграфічных даследаваннях звычаёвага права найбольш верагоднымі былі б непасрэдныя нагляданні даследчыка за жыццём народа.
Доўнар-Запольскі разам з тым слушна заўважае, што заканадаўства царскага ўрада не пранікла ў сямейнае жыццё селяніна таму, відаць, што яно не адпавядала яго ўнутраным заканамернасцям і насіла антынародны характар. Ён прыводзіць прыклад, у якім «нават сустракаем цікавую барацьбу мясцовага звычаю з уладай установы па сялянскіх справах»4 і адзначае, што «асновы звычаёва-прававых поглядаў так ці інакш падрываюцца»5, асабліва ў практыцы вырашэння крымінальных спраў.
Паслядоўна адно за другім Доўнар-Запольскі разглядае праяўленне народнага звычаёвага права ў розных формах сям’і, ва ўзаемаадносінах, правах, становішчы паасобных членаў сям’і, у шлюбе і вяселлі, становішчы нявесткі і прымака, адносінах да сям’і і працы, у пытаннях сяменных падзелау, права спадчыны і г. д. У радзе выпадкаў ён паказвае змены ў сямейным быце сялян і прававых нормах, што адбыліся ў перыяд капіталізму, і падкрэслівае, што ў глухіх кутках Палесся «распад вялікайсям’і ісямейнай абшчыны ідзе найбольш хутка» !. Доўнар-Запольскі вылучае як новую з’яву складванне на месцы патрыярхальнай сям’і «штучнай абшчыны», якая стваралася не на сваяцкіх адносінах, а на эканамічных сувязях.
Вядома, што капіталізм бесперапынна выштурхоўваў масы сялян у лік пралетарыяў. Пазбаўленыя зямлі і сродкаў вытворчасці такія сяляне ішлі ў горад ці наймаліся парабкамі, а ў радзе выпадкаў прымаліся ў сем’і, якія не мелі дастатковых сіл, у якасці здольнікаў. Часта здольнік пасля шматгадовай працы згодна звычаёваму праву станавіўся паўнапраўным членам сям’і. На прыкладзе такой «штучнай сям’і» можна прасачыць як новыя ўзаемаадносіны, так і традыцыйныя — зямля павінна належыць таму, хто яе апрацоўвае. «Недастаткова, — пісаў Доўнар-Запольскі, — быць фармальна прынятым у сям’ю—трэба яшчэ на яе папрацаваць. Звычаёвае права адносіцца з глыбокай павагай да шматгадовай працы, якая прыкладаецца да яе: прызнае права на валоданне зямлёй і пабочных асоб, якія доўгі час працавалі на ёй і набылі такім чынам права на самую зямлю».
Не ўскрываючы прычыны рассяляньвання вёскі, Доўнар-Запольскі добра заўважыў гэту тэндэнцыю. Ён паказвае, што ў малодшага пакалення ўжо няма той цягі да зямлі, якая была раней. Усведамленне таго, што на невялікіх зямельных надзелах пры далейшым іх драбленні «ўнукам есці не будзе чаго», сялянская сям’я вымушана «звяртаць больш увагі на пабочныя заробкі, адсылаць лішнія рабочыя рукі шукаць шчасця ў горадзе».
Пераходзячы да характарыстыкі звычаёвага права пры сямейных падзелах, Доўнар-Запольскі бачыць асноўную прычыну ўзмацніўшыхся сямейных раздзелаў «у заняпадзе агульнага эканамічнага ладу». «Збядненне сям’і,— адзначае ён,— малазямельнасць, неўраджаі, якія
часта бываюць у апошнІ час, цяжкасць знайсці заробкі і між тым дастаткова значныя падаткі, якія абцяжарваюць гаспадарчы бюджэт селяніна,— вось агульныя прычыны, што выклікаюць раздзелы» ‘.
Такім чынам, Доўнар-Запольскі надзвычай добра паказваў знешнія фактары заняпаду асноўнай масы сялянскіх гаспадарак, але не змог убачыць іх прычыну ў існаваўшым сацыяльна-палітычным ладзе царскай Расіі. Класавыя супярэчнасці ім па сутнасці ігнаруюцца.
Акрамя навукова-даследчых прац, Доўнар-Запольскаму належыць і рад даследаванняў апісальнага характару, у якіх ён дае каштоўныя звесткі па быту, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў. Гэта перш за ўсё яго «Заметкі з падарожжа па Беларусі», якія друкаваліся ў ходзе яго экспедыцыі 1890—1891 гг. У гэтай працы Доўнар-Запольскі змясціў рад каштоўных і надзвычай цікавых бытавых замалёвак, апісанні эканамічнага быту, матэрыяльнай культуры, вытворчага быту, абрадаў і юрыдычных звычаяў і г. д. У гэтых нарысах ён рашуча выступаў супраць паклёпаў на годнасць беларуса і з вялікай цеплынёй і любоўю ахарактарызаваў простага беларускага селяніна.
Але ў апісаннях быту народа Доўнар-Запольскі скатваўся да ідэалізацыі яго, ён заплюшчваў вочы на цяжкае эканамічнае становішча асноўнай масы беларускага сялянства, ігнараваў класавы антаганізм і класавую барацьбу, якія ў эпоху капіталізму асабліва яскрава праяўляліся ў вёсцы. Вось як, напрыклад, характарызуе ён сялян Піншчыны: «Знешні выгляд насельніцтва адпавядае тым эканамічным умовам, у якія яно пастаўлена. Жанчыны і мужчыны апрануты чыста, маюць бадзёры выгляд; аб праславутай загнанасці Беларусі тут не можа быць і гутаркі. Уваходзячы да вас, селянін вольна падае руку, сядае і г. д. Усюды і ва ўсім селянін адчувае сябе гаспадаром і чалавекам самастойным, незалежным».
I толькі ў паасобных месцах сваёй працы Доўнар-Запольскі падкрэслівае цяжкую эканамічную прыгнечанасць народа. У гэтых выпадках ён стаіць на баку народа. Так, эпіграфам да аднаго з артыкулаў «Заметак» Доўнар-Запольскі прыводзіць урывак з паэмы Н. Д. «Палессе» (відаць, рукапіснай), у якім гучыць смутак з прычыны цяжкага лёсу народа і любоў да яго:
Здесь невесело живется,
Но средь бедного народа
Нет ни праздных, ни ленивых…
Он в мечтах своих правдивых
Ценит дивным даром неба
Драгоценною свободой.
И куском насущным хлеба,
Данным мачехой-природой.
У канцы «Заметак» даюцца прыклады капіталістычнай эксплуатацыі сялян, якія наймаюцца на плытагонныя промыслы. Прамыслоўцы, карыстаючыся цяжкім эканамічным станам сялян, шляхам крэдыту закабаляюць іх яшчэ зімою. «Я думаю,— пісаў Доўнар-Запольскі,— цяжка каму-небудзь паверыць, каб у нас, амаль у дваццатым стагоддзі, мог існаваць гандаль людзьмі; а між тым гэты гандаль існуе ў самых шырокіх памерах. Справа вядзецца вельмі проста і на цалкам законных асновах».
«Заметкі з падарожжа па Беларусі» ляглі ў аснову многіх пазнейшых прац Доўнар-Запольскага і ў першую чарту ў аснову агульнаэтнаграфічнага нарыса «Беларусы». Нарыс вельмі яскрава характарызуе быт беларусаў (жыллё, адзенне, ежу, сямейныя звычаі і абрады, вытворчы быт, вераванні і забабоны вясковых жыхароў Беларусі).
Да апісальных прац Доўнар-Запольскага па этнаграфіі Беларусі належаць таксама «Заметкі па беларускай этнаграфіі», «Сялянскія гульні ў Мінскай губерні»5 і інш.
Асабліва вялікая колькасць фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў была сабрана Доўнар-Запольскім у час летніх этнаграфічных экспедыцый 1890—1891 гг. у Мінскую губерню. Этнаграфічны аддзел Таварыства ў 1891 г. пачаў друкаванне фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў, сабраных Доўнар-Запольскім у час гэтых экспедыцый. Аднак з выпадку пажару, які здарыўся ў тыпаграфіі ў маі 1892 г., надрукаваная частка зборніка была знішчана і далейшае друкаванне яго было спынена. Таму Доўнар-Запольскі вымушан быў шукаць іншыя шляхі для апублікавання сваіх зборнікаў.
У 1895 г. частку фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў пад назвай «Песні пінчукоў» Доўнар-Запольскі выдае ў Кіеве асобным зборнікам. Аднак большасць матэрыялаў, сабраных М. В. Доўнар-Запольскім, засталася неапублікаванай. Яны раскіданы па розных архівах ці загінулі. Так, у Архіве Геаграфічнага таварыства Саюза ССР у Ленінградзе захоўваецца рукапісны зборнік беларускіх казак, які быў дасланы Доўнар-Запольскім у РГТ у 1897 г. ‘ Зборнік складаецца з 82 казак, запісаных самім збіральнікам і яго карэспандэнтам настаўнікам Мінскай губерні П. Дземідовічам. У гэтым жа архіве захоўваюцца і матэрыялы аб вераваннях беларусаў з уступным артыкулам «Заметкі па беларускай этнаграфіі», таксама дасланыя Доўнар-Запольскім у гэтым жа годзе. Невялікая колькасць фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў захоўваецца ў Кіеве3. У пісьме ад 19 студзеня 1897 г. у Этнаграфічны аддзел РГТ Доўнар-Запольскі паведамляў, што ў яго ёсць вялікі збор беларускіх песень з запісамі абрадаў. «Гэты збор я з найвялікшай гатоўнасцю перадаў бы ў распараджэнне Этнаграфічнага аддзела, калі б Аддзяленне знайшло магчымым выкарыстаць іх для выдання». Лёс гэтых матэрыялаў нам не вядомы.
Такім чынам, спадчына Доўнар-Запольскага ў галіне беларускай этнаграфіі і фалькларыстыкі даволі багатая і разнастайная. Яго навукова-даследчыя працы і публікацыі матэрыялаў адыгралі немалаважную ролю ў справе далейшага развіцця беларускай этнаграфічнай навукі і фалькларыстыкі.
Разам з тым Доўнар-Запольскі пільна сачыў за развіццём культуры ў Беларусі, прымаў удзел у стварэнні навуковых таварыстваў, нярэдка быў ініцыятарам новых пачынанняў, клапаціўся аб стварэнні спрыяльных умоў для развіцця беларускай культуры, навукі і літаратуры. Так, напрыклад, ён першы ўзняў пытанне аб стварэнні ў Віцебску гісторыка-археалагічнага таварыства, клапаціўся аб выданні вершаў Я. Лучыны і г. д. Праўда, гэта дзейнасць яго не выходзіла за рамкі існуючага ў той час сацыяльна-эканамічнага ладу.
Нягледзячы на тое што па роду сваёй дзейнасці Доўнар-Запольскі вымушаны быў знаходзіцца за межамі Беларусі, ён ніколі не парываў сувязі з беларускай нацыянальнай інтэлігенцыяй. У архівах нашай краіны і зараз захоўваецца яго перапіска з беларускімі этнографамі, археолагамі, гісторыкамі і пісьменнікамі. Так, у ЦДГА УССР ёсць лісты да Доўнар-Запольскага ад Нікіфароўскага, Раманава, Неслухоўскага, Дземідовіча, Сапунова, Стукаліча, Крачкоўскага і інш.
Доўнар-Запольскі высока цаніў літаратурную спадчыну В. Дуніна-Марцінкевіча, творчасць песняра беларускага народа Янкі Купалы, навуковую дзейнасць Я.Ф. Карскага і многіх іншых выдатных прадстаўнікоў беларускага народа.