Мілевічы (Жыткавіцкі р-н)

0
327

Лінкевіч (Базун – дзяв.), Чыжоўчын хутар, 1945 г.н.
Мая бабка з Чыжэвіч, з-за Салігорска.

Зап. Шчыракова Л.Ф., Толсцік Т.Ц.

Мая маці к Калядам пекла хлеб (…) на цэлы тыждзень. Дак прыходзілі з Новых Залюціч козлы – эта мужчыны, эта і бабы маладыя – дак маці печэ хлеб: “О! П’яць булак нам, а ш`оста казлам.”Тую маці дась, а яны яшчэ адну возьмуць да украдуць. Хадзілі радзі хлеба.

Т: Як прасіліся ў хату?
Б:

Добры вечор, шчодры вечор.
Ці пусіце казлоў у хату?

Л: А пра казу, пра казла? “Го-го-го, каза”?
Б:
Го-го-го коза,
Го-го-го сера.
Дзе коза ногой,
Там жыто копой.

Лінкевіч (Базун – дзяв.), Чыжоўчын хутар, 1945 г.н.
Мая бабка з Чыжэвіч, з-за Салігорска.

Зап. Шчыракова Л.Ф., Толсцік Т.Ц.

Б: Як не пусцяць у хату, так пелі… Штоб і ко`мін рассыпался, паём.
І як пускаюць, паём:
Адчыні, акно,
Каб цекло дабро.
Адчыяй сені,
Каб пчолы селі.

Як хазяін пусціць да ўсё добра. А як не пусціць, то такога напаём, што стыдна і расказываць. Нагаворым туды.
Л: Калі адорвалі, што зычылі гаспадарам?
Б: Благадарылі.
Дай Божа, каб вам на гэты год да нарадзіла ўсего. Штоб кабан быў вялікі, каб і на полі было, і в агародзе было, і ў хаце было.

Лінкевіч Паўліна Несцерэўна, нар. в.Старыя Мілевічы, 1924 г.н.
Хаценовіч Софья Васільеўна, нар. в.Старыя Мілевічы.
Долматовіч Надзея Аляксееўна, нар. в.Старыя Мілевічы, 1946 г.н.
Мацукевіч Ганна Макараўна, нар. в.Старыя Мілевічы, 1929 г.н.

Зап. Шчыракова Л.Ф., Толсцік Т.Ц.

Калядная.

Я лечу із неба, радосць вам прынёс,
Што ў печоры цёмной родзівся Хрыстос.
Скарэй поспешайце,
Младзенца вітайце,
Нового рождзёнаго.
Скарэй поспешайце,
Младзенца вітайце,
Нового рождзёного.
Пастухі ў печору першымі прышлі.
В яслях на соломцы Господа найшлі.

На колені ўпалі,
Хрысту зарыдалі
Новому рождзёному.

На колені ўпалі,
Хрысту зарыдалі
Новому рождзёному.
Ідол нечысцівы про Хрыста узнал,
І убіць младзенца воінаў паслаў.
Ўсех дзецей побілі,
Мечы прытупілі,
А Хрыстос в Егіпце быў.
Ўсех дзецей побілі,
Мечы прытупілі,
А Хрыстос в Егіпце быў.

Много мы грэшылі, Спасе, прэд тобой.
Ўсе мы людзі грэшны, ты одзін светой.

Просці согрэшэнья,
Дай нам обновленье,
І з Хрыстовым рождзеством.

Лінкевіч Паўліна Несцерэўна, нар. в.Старыя Мілевічы, 1924 г.н.
Хаценовіч Софья Васільеўна, нар. в.Старыя Мілевічы.
Долматовіч Надзея Аляксееўна, нар. в.Старыя Мілевічы, 1946 г.н.
Мацукевіч Ганна Макараўна, нар. в.Старыя Мілевічы, 1929 г.н.

Зап. Шчыракова Л.Ф., Толсцік Т.Ц.

Ой у Віфлееме сталося новіна.

Там повіла маці Божа
божэнького сына.

Там повіла маці Божа
божэнького сына.

Ў пелен`ы повіла,
Ў сені положіла.

— Люлі, люлі, мой міленькі.
Ў сені положіла.

А Ісус маленькі
Ручкі процегае.

Усех людзей з ус`его света
До себе склікае.

Усех людзей з ус`его света
До себе склікае.

Ох, Ісусе любы,
Ты краше ўсего света.

Прыгорне до себе ныне
Полескія дзеці.

Прыгорне до себе ныне
Полескія дзеці.

А Ісус маленькі
Ручкі процегае.

Усех людзей з ус`его света
До себе склікае.

Усех людзей з ус`его света
До себе склікае.