Петрыкаўшчына — самабытны, цікавы куток Палесся. Гэтую самабытнасць узмацняюць, падкрэсліваюць мікратапонімы — назвы, якія дадзены дробным лясным, сельскагаспадарчым і іншым геаграфічным аб’ектам: ярам, лугам, палям, сенажацям, крыніцам, канавам і каналам, балотам, брадам рознымі пакаленнямі насельнікаў пэўнай мясцовасці. Гэтыя спецыфічныя найменні адлюстроўваюць назіральнасць і дасціпнасць продкаў, сведчаць аб іх уменні ў слове зафіксаваць нешта адметнае, істотнае, але не сталі аб’ектам апісання, як, напрыклад, мікратапонімы іншых рэгіёнаў Бел ару сі [2; 3].
Калі на карце Петрыкаўшчыны злучыць лініяй вёскі Навасёлкі — Бобрык — Міхедавічы — Бабунічы — Залессе — Навасёлкі, то атрымаецца кола, пасярэдзіне якога і размясцілася веска Млынок. У 1909 годзе на хутары Млынок (18 двароў) пражывала 125 чалавек. У 1924 годзе гэта ўжо веска, якая па-ранейшаму ўваходзіць у склад Камаровіцкай воласці, налічвае 18 двароў, 136 жыхароў [4, с. 158]. У 1941 годзе веска Млынок — цэнтр калгаса “Новы Млынок”, уваходзіць у склад Бобрыцкага сельскага савета Капаткевіцкага раёна (двароў 47 — болып, чым у суседніх вёсках Заброддзе (38 двароў), Клясаў (44 двары) [4, с. 192]. Семнаццаць жыхароў не вярнуліся ў родную вёску з франтоў Вялікай Айчыннай вайны — загінулі ў баях пад Рыгай і Сталінградам, у Полыпчы, болыпасць — прапалі без вестак. 1х імёны высечаны на мемарыяльным комплексе “Загінуўшым і жывым” у Навасёлках. На 1 студзеня 1995 года ў вёсцы было 54 жыхары (35 гаспадарак), з іх працаздольных — 9, дзяцей — 3 [4, с. 631]. Зараз у вёсцы, на жаль, засталося толькі 15 жыхароў пенсійнага ўзросту. Аднак вёска мае даволі багатую гісторыю, якую ведаюць і захоўваюць яе сённяшнія і былыя насельнікі.
Мікратапонімы вёскі Млынок — асаблівая частка яе гісторыі: развіцця вёскі, змен у побыце, мясцовым ландшафце і г. д. їх можна падзяліць на тры трупы: а) назвы, звязаныя з асаблівасцямі мясцовага ландшафту (Возера, Балота, Доўгі луг і інш.); б) назвы, звязаныя з дзейнасцю мясцовых жыхароў (Смалоўка, Смалоўскі брод, Копеліха і інш.); в) назвы, якія застатися як памяць аб пэўнай асобе (Каціпа дзяляпка, Валодзеяў квас (замена ў гаворцы фарманта -еў на -еяў) і інш.). Разгледзім некаторыя з іх.
Возера. На захадзе, адразу ж за вёскай, яшчэ ў 40-я гады XX стагоддзя заўсёды стаяла вада, было возера. З яго была пракапана канаўка (мясц.: стрэлка), па якой вада збягала ў Курыціцкі канал. Тэта былі цудоўныя мясціны для ўюноў: іх лавілі кашамі і дарослыя, і дзеці. Пасля меліярацыі частка возера ператварылася ў саўгаснае поле: тут саджалі бульбу, сеялі жыта. А самае нізкае месца, дзе толькі пасля дажджоў ненадоўга затрымлівалася вада, стала выпасам для жывёлы. Але ўрочышча і сёння носіць назву Возера.
Балота. На поўдзень, за два кіламетры ад вёскі, размясцілася ўрочышча Балота. 60-70 гадоў назад, да меліярацыі, тут сапраўды было балота. Асобныя мясціны, праўда, і сёння забалочаны. Цяпер яго асноўная частка — тэта саўгаснае поле, другая частка — паша. I мясцовым жыхарам, ад якіх чуюць, што на балоце камбайнамі капаюць бульбу або збіраюць пшаніцу, многія здзіўляюцца.
Доўгі луг. На ўсходзе, уздоўж палявой дарогі, размясцілася ўрочышча Доўгі луг. Даўжыня лугу — метраў пяцьсот, шырыня — каля двухсот метраў. Луг раздзелены на асобныя ўчасткі трыма палоскамі маладога бярэзніку і асінніку. Тэта добрае месца для выпасу жывёлы.
Смалоўка (Смалоўскі лес, Смалоўскі брод). На паўднёвым усходзе, за 4 кіламетры ад вёскі, размясціўся стары сасновы лес. Тут збіралі смалу (жывіцу). Урочышча мясцовыя жыхары назвалі Смалоўка, лес адпаведна — Смалоўскі лес, а брод па дарозе Заброддзе — Бабунічы — Смалоўскі брод (неглыбокае месца, прыдатнае для пераходу або пераезду).
Копеліха. На паўднёвым захадзе ад вёскі, ускрай лесу, парослае самасеяным бярэзнікам, знаходзіцца ўрочышча Копеліха. Тут мясцовыя жыхары рыхтавалі сена. Для касьбы былі прыдатныя толькі невялікія адкрытыя ўчасткі. I праз пяцьдзесят-сто метраў адна ад адной у час касавіцы пад маладымі бярозкамі віднеліся копкі сена. Адсюль, сцвярджаюць мясцовыя жыхары, і назва ўрочышча — Копеліха.
Валодзеяў кеас. На поўдзень ад вёскі, у маладзенькім сасонніку, расла адзінокая старая бяроза, якую аблюбаваў для збору бярозавіку мясцовы жыхар Валодзя (разм.). Штогод у час збору соку ён прывозіў да бярозы бочку, “ставіў яе”, і кожны, хто па нейкай прычыне быў у гэтай мясціне, мог паспытаць халоднага бярозавіку: месца жыхары названі Валодзеяў квас. Прайшоў час. Аб бярозе нагадвае толькі ўзгорачак, парослы бярэзнікам. Сасоннік ператварыўся ў сасновы лес. А месца, дзе цяпер жыхары збіраюць баравікі, зялёнкі, яны па-ранейшаму называюць Валодзеяў квас.
Каціна дзялянка. На паўночным усходзе, у напрамку вёскі Залессе, за тры кіламетры ад вёскі, — Каціна дзялянка. Мясцовыя старажылы расказваюць, што яшчэ задоўга да вайны тут была дзялянка: спілаваны сосны, дубы. Назва ўрочышча найшла ад імені дзяўчыны, якая пасвіла статак кароў ускрай дзялянкі, дзе было разнатраўе, і загінула тут. Аднойчы пайшоў дождж, прагрымеў гром, бліснула маланка. Дзяўчына схавалася пад дрэвам — і загінула ад маланкі. Толькі ўрочышча — Каціна дзялянка — напамінае сёння мясцовым жыхарам аб тым трагічным выпадку.
Разбойскі лес. На поўдні, між лясных дарог Заброддзе — Бабунічы і Млынок — Бабунічы, рос стары змешаны лес: высокія старыя бярозы і вольхі, разгалістыя дубы. Тэты лес мясцовыя жыхары называлі Разбойскім. Назва, на першы погляд, празрыстая: матывуецца словам “разбой”. Аднак фактаў разбою ў гэтым лесе старажылы не ведаюць. Толькі пацвярджаюць, што ў лесе заўсёды было неяк няўтульна, цёмна — шчыльныя галіны дрэў закрывал! неба і сонца.
Як бачна, асобныя мікратапонімы ўтварыліся лексіка-семантычным шляхам — пераасэнсаваннем (дэсемантызацыяй) назваў, якія характарызуюць мясцовы ландшафт: Возера, Балота.
Паводле сінтаксічнага тыпу можна вылучыць як адначленныя мікратапонімы (Балота, Возера, Смалоўка і інш.), так і двухчленный намінатыўныя адзінкі. Аб’яднаннем двух слоў у адно мікратапанімічнае паняцце ўтвораны Доўгі’ луг, Каціна дзялянка, Смалоўскі лес і інш. Трэба адзначыць, што двухчленный мікратапонімы-намінацыі прадуктыўныя і ў іншых рэгіёнах Палесся [1, с. 141;5,с. 190;].У якасці актуалізатара ў такіх мікратапонімах выступае першы кампанент двухчленнай адзінкі.
Такім чынам, праведзены аналіз некаторых мікратапонімаў паказвае, што ў іх адлюстравана гісторыя вёскі, асаблівасці гаспадарчага ўкладу, ландшафту. Мікратапонімы ваколіц вёскі Млынок маюць даволі празрыстую ўнутраную форму, але валодаюць своеасаблівым семантычным напаўненнем і таму з’яўляюцца цікавым матэрыялам для вывучэння. Матывацыйныя адзнакі ўтрымліваюць самі мікратапонімы. Пра іх паходжанне могуць быць і іншыя навуковыя этымалагічныя версії, у тым ліку і іншыя аўтэнтычныя тлумачэнні. Аднак з упэўненасцю можна сцвярджаць, што сярод іх няма ідэалагізаваных мікратапонімаў.
Літаратура
- Ахраменко, П. Е. Микротопонимы деревни Михалки как отражение культуры народного самосознания / П. Е. Ахраменко // Надзённыя праблемы лексікалогіі і анамастыкі славянскіх моў: зб. навук. арт., Мазыр, 25-26 мая 2006 г. — Мазыр: УАМДПУ, 2006. — С. 140-14Е
- Іванова, А. А. Мікратапонімы-назоўнікі Мазырскага Палесся ў форме множнага ліку / А. А. Іванова // Беларуская анамастыка; рэд. В. П. Лемцюгова. — Мінск, 1981.
- Мікратапанімія Беларусі: зб. матэрыялаў; рэд. Μ. В. Бірыла, Ю. Ф. Мацкевіч. — Мінск: Навука і тэхніка, 1974. — 324 с.
- Памяць: гісторыка-дакум. хроніка Петрыкаўскага раёна / рэд.-укл. Р. Феранц. — Мінск: Ураджай, 1995. — 639 с.
- Служанка, В. А. З назіранняў над мікратапонімамі в. Казялужжа Хойніцкага раёна / В. А. Служанка // Надзённыя праблемы лексікалогіі і анамастыкі славянскіх моў: зб. навук. арт., Мазыр, 25-26 мая 2006 г. — Мазыр: УА МДПУ, 2006. — С. 189-190.
Аўтар: Б.А. Крук
Крыніца: Надзённыя праблемы лексікалогіі і анамастыкі славянскіх моў: матэрыялы II Міжнароднай навуковай канферэнцыі, г. Мазыр, 22—23 красавіка 2010 г. / Міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна”; [рэдкалегія: В. В. Шур (адказны рэдактар) і інш.]. — Мазыр: МДПУ імя І. П. Шамякіна, 2010. — С. 199-201.