Характар уживання метафары ў “Палескай хроніцы” цесна звязаны з прыналежнасцю метафарызаванага слова да гоўнай часціны мовы.
Значным стылеўтваральным сродкам аўтарскай мовы твораў І. Мележа з’яўляецца дзеяслоўная метафара, пераноснае значэнне якой рэалізуецца ў мінімальным кантэксце — прэдыкатыўным спалучэнні, што складає аснову сказа. Самым распаўсюджаным тыпам метафар у раманах з’яўляецца антрапамарфічная метафара, якая абазначае дзеянне чалавека, што ажыццяўляецца нежывым прадметам.
Дзеяслоўныя метафары перакладаюцца на нямецкую мову пры дапамозе наступних спосабаў.
- Захаванне ў перакладзе пераносна-вобразнага значэння метафары (даслоўная перадача кожнага кампанента метафарычнай адзінкі арыгінала). Напрыклад: На балоце там і тут кучаравиіся кусты лазы, якія дзе-нідзе зрасталіся ў цэлыя астраўкі [1, с. 17]. // Auf dem Sumpf krauselte sicli hier und da IVeidengebtisch, das zuweilen richtige kleine Inseln bildete [2, c. 20]. Параўн.: бел. кучаравіцца (‘віцца, развівацца’) — ням. sich krauseln (‘віцца, завівацца’). У гэтым выпадку дасягаецца семантичная і вобразная эквівалентнасць выразаў арыгінала і перакладу.
Назіраюцца выпадкі, калі метафарызаваны дзеяслоў арыгінала замяняецца ў перакладзе аддзеяслоўным назоўнікам: А якое шчасце было потым — ехаць назад, чуць, як тонка пяюць палазы на выслізганьіх, жоўтых каляінах, як прыгожа, звонка рыпіць пад намерзлымі пасталамі: рып-рып [1. с. 154]. // Wie schуn war es, auf der Ruckfahrt das feine Singen der Kufen in den ausgefahrenen, gelblichen Fahrrinnen zu hуren, das helle Knirschen unter den eisbedeckten Bastschuhen [2, c. 200]. Параўн.: бел. пяюць (палазы) (‘утвараюць музычныя гукі’) — ням. das Singen (der Kufen) (‘спеў палазоў’). Нягледзячы на рознае марфалагічнае выражэнне (дзеяслоўная метафара замяняецца генітыўным зваротам), у перакладзе захоўваецца пераносна-вобразнае значэнне метафары арыгінала.
- Стварэнне блізкага ці іншага вобраза шляхам замены беларускамоунага метафарызаванага дзеяслова нямецкамоўным дзеясловам:
а) які з’яўляецца яго сінонімам: Як бы павастрэлымі вачима бачыў, як ішлі абапал, глядзелі на яго, сачылі за ім з-пад белых, нізка навіслых шапак стрэх панурыя, непрыязныя гумны [3, с. 164]. // Mit einem sonderbar gescharften Blick bemerkte er, wie die geducklen Tennen zu beiden Seiten ihn unter ihren weifien, niedrigen Dachem unfreundlich beobachteten [4, c. 61]. Замест двух сінанімічных дзеясловаў арыгінала глядзелі, сачылі ў перакладзе ўжываецца адзін дзеяслоў beobachteten (‘назіралі’), які з’яўляецца іх сінонімам. У гэтым выпадку метафарычны вобраз арыгінала захоўваецца і ў перакладзе;
б) які знаходзіцца з метафарычнымі элементамі арыгінала ў тэматычна блізкіх адносінах. Напрыклад: У Xадосьчынай хаце на шыбе варушыліся глянцавітыя водсветы ад агню, што палаў у печи [1, С. 68]. // In Chadoskas Haus tanzelte auf der Fensterscheibe der glanzende Widerschein des Herdfeuers [2, с. 85]. Параўн.: бел. варушыліся (водсветы ад агню) (‘ледзь прыкметна рухаліся’) — ням. tanzelte (der Widerschein des Herdfeuers) (‘прытандоўвалі водбліскі ад агню ў печы’);
в) які адносіцца да іншай тэматычнай групы. Наприклад: За сялом абхапіў іх з усіх бакоў адзін змрок; цёмная дарога, цёмнае поле, чорныя паскі лесу, якія каля балота падышлі ўсутыч, сціснулі з двух бакоў і не выпускалі да самых Алешнікаў [1, с. 260]. // Ais das Dorf hinter ihnen lag, umzingelte sie von allen Seiten Finsternis; die dunkle Sфtrofie, die dunklen Felder, der dunkle Wald, der vom Moor her ieilweise bis zur Strofie vordrang, begleiteten sie bis Aleschniki [2, c. 342]. Замест трох метафарызаваных дзеясловаў падышлі, сціснулі, не выпускалі ў перакладзе ўжываецца адзін дзеяслоў іншай семантыкі begleiteten (‘праводзілі, суправаджалі’).
Такім чынам, калі метафарызаваны дзеяслоў арыгінала замяняецца ў перакладзе метафарызаваным дзеясловам блізкай ці іншай семантыкі, а назоўнік, з якім ён суадносіцца, перакладаецца даслоўна, захоўваецца “асноўная вобразная кіраванасць метафары” [5, с. 3], перадаецца метафарычны сэнс выразу.
- Замена метафары арыгінала сродкамі нявобразнага характару: З болота, з поўначы, густа ішоў вецер, холодны, сіверны [3, с. 42]. // Vom Moor her, von Norden, wehte ein eiskalter Wind [4, c. 39]. Дзеяслоў ісці звычайна адносіцца да суб’ектаў, якія абазначаюць жывую істоту. Пры спалучэнні названага дзеяслова з назоўнікам вецер ствараецца метафара, якая ўжываецца ў “непаўторным, свежым значэнні” [6, с. 344]. У перакладзе дзеяслоў wehen (‘дзьмуць’) ужываецца з прамым значэннем, што прыводзіць да вобразных страт.
У прыведзеных прыкладэх значэнне метафары раскрываецца ў мікракантэксце. Аднак I. Мележ шырока ўжывае метафару і ў макракантэксце, дзе яна выкарыстоўваецца пры раскрыцці псіхалагічнага стану персанажа. У гэтым випадку яна ствараецца на аснове супастаўлення разнастайных з’яў духоўнага жыцця чалавека з прыроднымі з’явамі. На думку З.У. Драздовай, “метафара “матэрыялізуе” пачуцці і думкі, робячы іх бачнымі і адчувальнымі дзякуючы знаходжанню сувязей і падабенства з прыроднымі з’явамі’’ [7, с. 68]. Наприклад: За вокнаміўсёмітусілася белое і зіхцела сонца. / подобна — мітусілася, зіхцела штосьці ў душы Башлыкова [3, с. 207]. И Draufien wirbelte noch immer weifier Schnee, die Sonne glanzte. Auch in Baschlykows Herzen wirbelte undglanzXe es gleichsam [4, c. 76]. У першим сказе дзеясловы мітусілася, зіхцела ўжываюцца з прамым значэннем і характарызуюць з’явы прыроды. Метафарызацыя названых дзеясловаў, якія у другім сказе спалучаюцца з няпэўным займеннікам нешта, дазваляе перадаць не акрэсленасць пачуццяў Башлыкова. У тэксце перакладу дзеясловы wirbeln (‘насіцца віхрам’) і glanzen (‘ззяць’) спачатку таксама ўжываюцца ў адносінах да прыродных з’яў, потьім метафарызуюцца і, як і ў арыгінале, даюць нагляднае ўвасабленне душэўнага стану персанажа. Такім чынам, дзеясловы мітусіцца / wirbeln, зіхцець / glanzen, ужытыя ў першым сказе з прамым значэннем, падрыхтавалі з’яўленне метафары ў другім сказе.
Назоўнікавыя метафары ў раманах I. Мележа ўжываюцца радзей, чым дзеяслоўныя. Сярод назоўнікавых метафар найбольш ужывальныя ў творах генітыўныя метафары, кампанентны склад якіх “менш рэгламенгаваны моўнай практыкай” [8, с. 5]. У адрозненне ад уласнаназоўнікавых (аднакампанентных), генітыўныя метафары з’яўляюцца двухкампанентным тропам, дзе “адзін назоўнік ужываецца ў розных склонавых формах і з’яўляецца сінтаксічна галоўным у дачыненні да другога назоўніка, які ўжываецца ў родным склоне, як правіла, мае прамое значэнне” [9, с. 259].
На нямецкую мову генітыўная метафара перакладаецца насту пным чынам.
- Генітыўным метафарычным зваротам: Не раз, не два хадзіў на ўзболатак, ад якога павінна была пачынаецца грзбля, стаяў’, узіраўся ў хаісднае шырокае разводдзе, з якога адно вылазііі чорныя дзеркачы кустоў, чэзлых бярозак і алешынак [1, с. 188]. // Viele Male war er zum Sumpfrand gegangen, wo der Bau beginnen sollte, hatte dagestanden und die kalten Wassermassen betrachtet, aus denen nur die schwarzen Besen der Straucher, mickrige Birken und Erlenholz herausragten [2, c. 244]. Кампаненты генітыўнай метафары арыгінала дзеркачы кустоў перадаюцца на нямецкую мову даслоўна, што дазваляе стварыць у перакладзе аналагічную метафару die Besen der Straucher (‘дзеркачы кустоў’), тоесную паводле семантыкі, вобразнасці і структуры.
- Генітыўным неметафарычным зваротам: Туман таямнічы над болотам, ціхі шэпт груш — нават яны змяніліся, сталі інакшыя, дзівосныя дзякуючы ёй [1, с. 30]. // Selbst der Nebel uber dem Sumpf und das leise Rauschen der Birnbaume bekamen durch Hanna etwas Geheimnisvolles, das ihn in Staunen versetzte [2, с. 36]. Словазлучэнні абедзвюх моў супадаюць паводле марфалагічнага выражэння (“назоўнік у назоўным склоне + назоўнік у родным склоне”), аднак маюць адрозненні эмацыянальна-вобразнага характару. Беларускамоўны назоўнік шэпт, ужыты ў тэксце арыгінала з пераносным значэннем, замяняецца ў перакладзе назоўнікам з прамым значэннем das Rauschen (‘шамаценне’), што прыводзіць да страты вобразнасці генітыўнага зварота.
- Атрыбутыўным словазлучэннем: Яркія белыя пасы і латкі толькі дзе-нідзе пярэсцілі панурасць двароў і агародаў [3, с. 7]. // Nur еіп paar Streifen und Flicken waren es, die er in den diisteren Hofen und Garten weifi gefarbt hatte [4, c. 10]. Метафарызаваны назоўнік арыгінала панурасць замяняецца ў перакладзе прыметнікам блізкай семантыкі diister (‘змрочны, пануры’), які ўжываецца ў пераносна-вобразным значэнні. Такая замена можа лічыцда апраўданай, бо метафарычны сэнс генітыўнага зварота арыгінала захоўваецца і ў нямецкамоўным тэксце.
- Кампазітай: Сіняя града з чорнай істужкай лесу ўздымалася за лагчынай у далёкай, прытуманенай шугою далечы [1, с. 262]. // Blaue Hugel mit dunklen Waldstreifen schlossen den fernen, dunstigen Horizont ab [2, c. 344]. Метафарычны генітыўны зварот арыгінала істужка лесу замяняецца ў перакладзе вобразнай кампазітай der Waldstreifen (‘паласа лесу’), што абумоўлена больш шырокім ужываннем складаных слоў у нямецкай мове. Нягледзячы на тое, што вобразныя кампаненты істужка / der Streifen (‘паласа’) маюць розную семантыку, метафарычнасць выразу арыгінала захоўваецца і ў перакладзе.
- Назоўнікам з прамым значэннем: З-за чэзлага алешніку выглянула вольная, з рэдкімі купам і кустоў прагаліна, чубы чароту [1, с. 355]. // Hinter dem kahlen Erlengehуlz schaute eine Waldlichtung mit sparlichen Strauchern hervor, dahinter war Schilf [2, c. 466]. Вобразны кампанент генітыўнай метафары арыгінала чубы ў перакладзе апускаецца, перадаецца толькі назоўнік з прамым значэннем чарот / das Schilf (‘чарот’), што прыводзіць да разбурэння метафары і страты вобразнасці.
Такім чынам, пры перадачы мстафарычных адзінак з раманаў І. Мележа на нямецкую мову адбываецца: 1) захаванне іх пераносна-вобразнага значэння; 2) структурная або лексічная перабудова; 3) замена сродкамі нявобразнага характару.
- Мележ, І. Збор твораў: у 10 т. / І. Мележ. — Мінск: Маст. літ., 1983. — Т. 5: Людзі на балоце: Раман з «Палескай хронікі». — 415 с.
- Melesh, I. Menschen im Sumpf / I. Melesh. — Berlin: Verlag Volk und Welt, 1974 , — 519 c.
- Мележ, І. Збор твораў: у 10 т. / І. Мележ. — Мінск: Маст. літ., 1983. — Т. 7: Завеі, снежань: Раман з «Палескай хронікі». — 558 с.
- Melesh, 1. Dezember, Sffirme / І. Melesh // Sowjetliteratur. — 1981. — № 2. -C.10-99.
- Цалко, Л.В. Сістэмныяметафарыўпаэтычнымтэксцеііхтрансфармацыяпрыперакладзе: наматэрыялетвораўА. Пушкінаііхперакладаўнабеларускуюмову: аўтарэф. дыс. … канд. філал. навук: 10.02.01; 10.02.02 / Л.B. Цалко; БДУ. — Мінск, 2007. — 22 с.
- Кавалёва. М.Ц. Метафарызацыя / М.Ц. Кавалёва // Беларуская мова: энцыкл.; пад рэд. А.Я. Міхневіча. — Мінск, 1994. — С. 344 — 346.
- Драздова, З.У. Майстэрства слова: моўна-стылявыя асаблівасці “Палескай хронікі” Івана Мележа / З.У. Драздова. — Мінск: Навука і тэхніка, 1993. — 136 с.
- Шумчык, Ф.С. Вобразныя сродкі мовы ў мастадкіх творах В. Адамчыка (параўнанне і метафара: структура, лексіка, ўжыванне): аўтарэф. дыс. … канд. філал. навук: 10.02.01 / Ф.С. Шумчык; БДГГУ імя М. Танка. — Мінск, 1999. — 22с.
- Барысенка, В.Я. Генітыўныя метафары ў паэзіі Васіля Віткі / В.Я. Барысенка // Язык и межкультурные коммуникации, сб. науч. ст., Минск, 25-28 апреля 2007 года / БГПУ; редкол.: В.Д. Стариченок [и др.]. — Минск, 2007. — С. 259-260.
Аўтары: Г.М. Старасціна
Крыніца: «Скарына і наш час», IV міжнародная навукова: канф. (2008, Гомель). Міжнародная навуковая канферэнцыі «Скарына і наш час», 13-14 лістапада 2008 г.: [матэрыялы] у 2 ч. Ч. 1 / рэдкал.: А. А. Станкевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2008. — С. 233-238.