Месца анекдотаў у сучаснай культуры жыхароў Лельчыцкага раёна

0
107
Месца анекдотаў у сучаснай культуры жыхароў Лельчыцкага раёна

Адным з самых распаўсюджанных жанраў вуснай народнай творчасці і да сёння ў народзе застаецца анекдот, папулярнасць якога толькі расце. У вусных сучасных трады­цыях беларусаў існуе вялікая колькасць анекдатычных матэрыялаў, дзякуючы чаму даследаванне гэтай тэматыкі не страчвае сваёй актуальнасці.

У розныя часы шматлікія даследчыкі фальклору адзначалі, што, менавіта, у анекдо­тах яскрава выяўляецца нацыянальная адметнасць гумару, са спецыфікай народнага быту і культурных традыцый, што праяўляецца ў мове твораў, іх паэтычных традыцыях. Лічылі, што нацыянальна абумоўлены і камізм сатырыка-гумарыстычных персанажаў анекдотаў, жартаў, і камізм сюжэтаў, матываў, бытавых эпізодаў [1, с. 11].

3 гэтага навукова абгрунтавана вызначыць, якое месца ў фальклоры сучасных жыхароў Лельчыцкага раёна займаюць анекдоты, вызначыць іх асноўны папулярны тэматычны і гумарыстычны змест. Таму мэтай дадзенага даследавання выступае этнаграфічная характарыстыка асноўнай тэматыкі анекдатычнай творчасці дарослых жыхароў Лельчыцкага раёну.

Матэрыял і метады

Выкарыстоўваўся метад палявога этнаграфічнага даследвання, атрыманы матэрыялы вуснага апытання жыхароў у некаторых мясцовасцях Лельчыцкага раёну (в. Глушкавічы, в. Прыбалавічы, в. Чэмернае). На пытаннні, прапанаваныя ў анкеце адказала 50 чалавек, ва ўзросце ад 20 да 80 гадоў прынялі ўдзел 80% рэспандэнтаў, усё яны з’яўляюцца карэннымі жыхарамі Лельчыцкага раёну. Яшчэ 5 чалавек, жыхароў дадзенага раёну прадставілі вялікае мноства розных анекдатычных прыкладаў, звязаныя з разнастайнымі жыццёвымі выпадкамі.

Вынікі і іх абмеркаванне

Анекдот тэта кароткае аднаэпізоднае вуснае апавяданне пра розныя жыццёвыя сітуацыі з нечаканай камічнай развязкай, якая звычайна выклікала раптоўны смех [2, с. 61]. Цікава адзначыць, што на тэты погляд думаюць рэспандэнты. На пытанне, якое было прапанавана ў анкете жыхарам: “Падумайце, і адкажыце, што вы разу­меете пад такім жанрам фальклору як анекдот?”, многія пісалі, што гэта разсказ з вострым і смешным канцом, або ж сітуацыя, якая высмейвае чалавека. Трэба заўважыць, што шмат апытанных напісалі, што анекдотам з’яўляецца камінная сітуацыя, якая бярэцца, менавіта, з жыццёвага вопыту, да і анекдоты прыводзілі тыя, якія здараліся ў жыцці, а ўжо потым станавіліся анекдотамі ў межах той ці іншай мясцовасці. Былі і такія адказы, якія выклікалі ўсмешку, накштал: “анекдот, ёсць анекдот”, або ж “анекдот — гэта прыкол”.

Пасля аналізу праведзенага анкетавання, вынікае, што самымі папулярнымі ў жыхароў Лельчыцкага раёна з’яўляюцца групы анекдотаў з народнага жыцця, дзе высмейваюцца ўзаемаадносіны мужа і жонкі, дзеда і бабы, кума і кумы, сватоў, цешчы і зяця або ж нявесткі і свякрухі і інш., і анекдоты, што высмейваюць п’янства і лайдачаства. Амаль што 90 % апытаных дарослых жыхароў падкрэсліла, што анекдоты, якія высмей­ваюць сямейныя і родасныя ўзаемаадносіны маюць шырокае распаўсюджанне ў іх мясцовасці. Рэспандэнты прывялі самыя рознабаковыя анекдоты, якія высмейваюць узаемаадносіны мужа і жонкі, розныя бытавыя сітуацыіі, сітуацыі звязаны са зрадай аднаго з членаў сям’і і г.д. Вось прыклады некаторых з іх: “Прышоў муж у 5 часоў ранку, ну а жонка і спрашвае, дзе он быў. Той і говорыць — “А куды в нашой деревні в 5 часов ранку пойдзешь?””, або ж “Дарагая чаго катлелткі ў цябе розных размероў? — То ты, дарагі, сам жа хацеў кожны раз рознай ежы”.

Яшчэ адной, не меньш папулярнай групай анекдотаў у Лельчыцкім раёне, як падкрэслівалася раней, складаюць анекдоты, што высмейваюць пьянства і лайдачаства. Хаця, не ўсе рэспандэнты падкрэслівалі гэта, 30 % апытаных адказала, што такія анекдо­ты не занадта распаўсюджаны ў іх мясцовасці і пісалі выказванні накшталт: “У нас нема лайдакоў”. Але ж усё ж такі, за восень 2013 г. мной было сабрана вялізная колькасць такога роду анекдатычных матэрыялаў, што паказваюць шырокае распаўсюджанне анекдотаў такой тэматыкі. Напрыклад анекдот “Як глушкоўцы ехалі косіць сено”: Прышоў сосед до того соседа, у екого е трактар. Ну і говорыць тому: “Давай поедом по сено”. Другі отвечае: — “Давай!”. На другі день собірюцца, кінуў хозяін на прыцэп одны вілы, а другі і отвечае: “Кідай ешчэ одные, да я тобе поможу”. А хозяін кажа: “То я ж мо тобе і кінуў, бо ў мене спіна боліт”, або ж такое гумарыстычнае пытанне “чаго алкагалізм лічаць хваробай, а бальнічны не даюць?”, ці такі прыклад: — “Я люблю цябе! — Нее, дарагія, без пашпарта я вам віно не прадам”.

З гэтага вынікае, што асноўнай тэматыкай анекдотаў у дарослых жыхароў Лельчыцкага раёну з’яўляюцца анекдоты, што выразна і ярка высмейваюць заганы простага народнага жыцця і даюць падставы простаму беларусу знайсці надзею ў рознай сітуацыі, якая б з ім не здарылася.

Літаратура:

  1. Жарты, анекдоты, гумарэскі / навук. рэд. B.K. Бандарчык. — Мінск: Беларуская навука, 2005. — 502 с.
  2. Беларускі фальклор: Энцыклапедыя у 2 т. T.1: Акапэлла-Куцця / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭн, 2005. — 708 с.

Аўтар: А.Л. Дубравец
Источник: Молодость. Интеллект. Инициатива: материалы II Международной научно-практической конференции студентов и магистрантов, Витебск, 17-18 апреля 2014 г. / Вит. гос. ун-т; редкол.: И.М. Прищепа (гл. ред.) [и др.]. — Витебск: ВГУ имени П.М. Машерова, 2014. — С. 137-138.