Мазыршчына ў люстэрку мемуарнай і гістарычнай літаратуры (XVII-XIX ст.ст.)

0
172
Мазыршчына і Фотограф Сергей Шляга, Мозырщина (пейзажи)
Пейзажы Мазыршчыны (фатограф - Сяргей Шляга)

Выгаднае геаграфічнае месцазнаходжанне Мазыршчыны прыцягвала многіх падарожнікаў. Праязджаючы па дарогах, якія вялі з Мінска і Кіева, праплываючы па Прыпяці, замежныя госці, рускія купцы і даследчыкі запісвалі ў свае дзённікі тое, што кідалася ў вочы з першага позірку. Так, шлях вучонага-батаніка (а затым яшчэ і царскага шпіёпа, які сачыў за А.С. Пушкіным) А. Башняка пралёг праз усю Беларусь, а таксама Даманавічы, Калінкавічы, Мазыр і далей на Кіеў.

Ад’ютант Галоўнага штаба 1-й рускай арміі, праязджаючы 17 чэрвеня 1817 г. па следстве нейкай справы ў Мазырскім павеце, бачыў, што сяляне цэлымі сёламі, на працягу 26 міляў ад г. Мазыра да с. Хварастова, ім праеханых, падвержаны адной і той жа долі прыгнёту і голаду… А вяртаючыся з мястэчка Турава ў Мазыр, ад’ютант сам быў акружаны чоўнамі, з якіх крычалі яму: «Хлеба, хлеба, ці мы памром з голаду».

Рускі пісьменнік і цэнзар Д.I. Мацкевіч нерасёк Мазыршчыну ў 1851 г., падарожнічаючы з Пецярбурга ў Кіеў.

Польскі эканаміст К. Контрым дакладна і педантычна апісаў ГІалессе ў канцы 20-х гадоў мінулага стагоддзя.

А вось прызнанне другога царскага саноўніка, віленскага губернатара Мірковіча, якое ён запісаў у сваім дзённіку, едучы з Рэчыцы ў Мазыр. Першае, што кінулася яму ў вочы — беднасць жыхароў. «Беднасць жыхароў надзвычайная; у вёснах сяляне ад новага года не маюць ужо хлеба і харчуюцца скромнай міласцю сваіх уладальнікаў, бяссілле і паныласць гэтых істот сведчыць аб кепскім іх становішчы».

У 1848 годзе выйшаў у свет 66 нумар газеты «Санкт-Петер­бургские сенатские ведомости», якая была афіцыйным урадавым органам.

Менавіта гэты нумар вельмі зацікавіў М.В. Гогаля, аўтара сусветна вядомых твораў «Мёртвыя душы», «Міргарад», «Тарас Бульба» і інш. Гэты нумар газеты ён папрасіў выслаць у Маскву свайго сябра С. Аксакава. На думку беларускага пісьменніка С.В. Букчына, у запатрабаваным М. В Гогалем нумары цэнтральнае месца мог заняць матэрыял, сутнасць якога ў наступным: перад камісіяй ваеннага суда, якая засядала ў Бабруйску, паўсталі у якасці абвінавачаных мазырскія памешчыкі Артур і Аляксандр Фурсы, Карл і Леў Красінскія, Аляксандр Наркускі, Іосіф Казарын, Іван і Іосіф Рудзеўскія, адстаўны калежскі рэгістратар Мікалай Чыж, выконваючы абавязкі мінскага крымінальных спраў страпчага, надворны саветнік Семянковіч, прыстаў Мазырскага павета, тытулярны саветнік Хаецкі, былы Мазырскі павятовы прадвадзіцель дваранства, губернскі сакратар Лянкевіч, рэчыцкі павятовы каморнік Задольскі і інш.

Усе яны былі ўдзельнікамі буйнай афёры па аддачы ў водкуп неісных зямель. Пры складанні статыстычных апісанняў маенткаў Скараднае, Буйнавічы, Лельчыцы, Баравое, Карма былі падроблены старыя планы, учыняліся падлогі дакументаў, прыдумваліся назвы зямельным участкам, якія, адпаведна, і ацэньваліся вельмі дорага. Каморнікі падпісвалі фальшывыя планы, прадстаўнікі павятовых улад, якія добра ведалі сапраўдны стан спраў у маёнтках, зацвярджалі гэтыя паперы, а затым іх замацоўвалі сваімі подпісамі губернскія чыноўнікі на чале з мінскім грамадзянскім губернатарам Допельмайерам. Па гэтых дакументах было наказана дзвесце тысяч дзесяцін зямлі, што ў чатыры разы больш, чым у сапраўднасці. Ёсць меркаванне, што гэтая справа пакладзена ў аснову сюжэта «Мёртвых душ».

Шмат цікавых звестак аб нашым краі пакінуў Павел Міхайлавіч Шпілеўскі (Драўлянскі, 1827—1861 г.г.), які нарадзіўся ў Слуцкім павеце Мінскай губерні. П.М. Шпілеўскі займаўся навуковай дзейнасцю, падарожнічаў па Беларусі і збіраў фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы. У 1853 годзе ён накіраваўся ў працяглую камандзіроўку. За тры гады аб’ехаў Гродзенскую, Мінскую, Магілёўскую і Віцебскую губерні, надрукаваў свае ўражанні пад пазвай «Падарожжа па Палессю і Беларускаму краю». Праца складаецца з некалькіх кніг. Шпілеўскі апісаў знешні выгляд жыхароў Палесся, іх быт.

Да плеяды выдатных вучоных канца мінулага і пачатку нашага стагоддзя, якія нарадзіліся, выраслі на беларускай зямлі і аддалі ўсё сваё жыццё для вывучэння роднага краю, адносіцца вучоны, гісторык, фалькларыст, мовазнаўца і этнограф Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі. Нарадзіўся ён непадалёку ад Мазыра, у г. Рэчыца Мінскай губерні ў 1857 годзе. Тут жа скончыў народнае вучылішча. Працягваў вучобу ў Мазырскай прагімназіі, а затым — у Першай Кіеўскай гімназіі. Закончыць яе Доўнар-Запольскаму не ўдалося — яго выключылі з 8 класа за ўдзел у тайных рэвалюцыйных гутарках і за захаванне палітычнай літаратуры і забаранілі паступаць у іншыя навучальныя ўстановы. I ўсё ж яму ўдалося пераадолець усе перашкоды і з вялікімі цяжкасцямі атрымаць адукацыю.

М.В. Доўнар-Запольскі становіцца вучоным-прафесарам у Кіеўскім універсітэце. Працаваў у розных месцах Расіі на адказных пасадах. Але самае галоўнае, чым ён займаўся — гэта гісторыя і этпаграфія беларусаў. Цікавасць да літаратурнай творчасці ў будучага вучонага абудзілася вельмі рана. Ужо ў Мазырскай прагімназіі ён спрабуе сілы ў белетрыстыцы, дасылае карэспандэнцыі ў розныя выданні. У 1890 і 1892 гадах Доўнар-Запольскі быў у фальклорных экспедыцыях па Пінскім, Мазырскім, Рэчыцкім і іншых паветах Мінскай губерні, дзе запісаў шмат цікавых звестак аб жыцці і звычаях палешукоў, а таксама песень, прыказак, прымавак, якія затым выдаў асобнымі зборнікамі.

У Мазырскім павеце ў 70-х гадах мінулага стагоддзя этнаграфічнымі даследаваннямі займалася настаўніца А.Я. Васільева. Яна надрукавала звыш 10 артыкулаў аб сямейным, грамадскім і матэрыяльным жыцці сялян, іх вераваннях і абрадах. Працы друкаваліся ў «Минских губернских ведомостях» і «Виленском вестнике».

Сярод экспедыцый мінулага стагоддзя, якія былі арганізаваны рознымі ўрадавымі арганізацыямі і ўстановамі для даследаванпя Паўночна-Заходняга краю Расіі, можна назваць экспедыцыі афіцэраў Генеральнага штаба пад кіраўніцтвам I. Зяленскага ў 1864 годзе, якія сабралі матэрыялы на геаграфіі і статыстыцы Расіі. У выніковай працы мы знаходзім шмат самых дасканалых звестак пра Мазырскі павет. У асноўным яна з’яўляецца амаль галоўнай па гісторыі Мазыршчыны, яе населеных пунктах.

Адной з іншых экспедыцый можна назваць экспедыцыю ў Паўночна-Заходні край мастака Дзмітрыя Міхайлавіча Струкава, які служыў у Маскоўскай аружэйнай палаце і быў членам Маскоўскага Археалагічнага таварыства.

Мастак Д. М. Струкаў аб’ехаў усю Беларусь з поўначы да поўдня. Пабыў ён і ў Мазыры, на жаль, у альбоме Д. Струкава захавана толькі шэсць малюнкаў старажытнасцяў нашага краю. Два з іх адносяцца да горада Мазыра, а астатнія да павета.

У сярэдзіне XIX стагоддзя ў некаторых павятовых гарадах Беларусі пачалі з’яўляцца тэатры. Паводле запісак падарожніка Д.I. Мацкевіча, у Мазыры тэатр быў абсталяваны ў 1840 годзе. У ім ігралі акцёры, якія прыязджалі сюды з Мінска ў час спасаўскага кірмашу, а таксама «музыканты, шарманшчыкі, вальтыторы, канцэрцісты, якія з’яўляліся з усіх бакоў». Дарэчы, у гэты час у Мазыры ігралі і «прышлыя багемцы» (чэхі).

3 Мазыршчынай звязана імя Эдуарда Карлавіча Пякарскага — вядомага беларуса, ураджэнца Міншчыны, рэвалюцыянера, адасланага царскімі ўладамі ў 1881 г. у далёкую Якуцію, дзе ён зрабіў навуковы подзвіг — стварыў слоўнік якуцкай мовы, выдаў тры тамы «Узораў народпай літаратуры якутаў».

Нарадзіўся ён у фальварку Пятровічы Ігуменскага павета Мінскай губерні 13 кастрычніка 1858 г. Дзіцячыя і юнацкія гады Эдуарда Пякарскага прайшлі ў нястачы. Рана памерла яго маці, і ён выхоўваўся ў сям’і беларускага селяніна. Як толькі Эдуард падрос, яго аддалі вучыцца ў Мазырскую гімназію. Чаму менавіта ў Мазыр трапляе Пякарскі? Справа ў тым, магчыма, што ў вёсцы Барбароў Мазырскага павета жыў яго дзед — Рамульд Пякарскі, які доўгія гады ўпраўляў панскім маёнткам Клесін.

У Мазыры Эдуард зарабляў сабе на жыццё тым, што дапамагаў рыхтавацца да заняткаў адстаючым вучням з багатых сем’яў. І усе ж, нягледзячы на ўсе цяжкасці, гады, праведзеныя ў Мазыры і Барбарове, далі свой добры плён.

У 1873 годзе Мазырскую гімназію рэарганізавалі ў прагімназію, замест васьмі класаў у ёй стала шэсць. Правучыўшыся з паўгода ў Мінскай гімназіі, Эдуард у пачатку 1874 г. пераехаў у Таганрогскую гімназію, якую ўзначальваў былы дырэктар Мазырскай гімпазіі Эдмунд Рудальфавіч Рэйтлінгер, чалавек кансерватыўны, але даволі справядлівы і папулярны сярод вучняў. 3 Пякарскім у Та­ганрог наехаў вучыцца сын барбароўскага садоўніка Яўген Іягансан і іншыя сябры.

На жаль, шляхі Э.К. Пякарскага больш не пралягалі праз Мазыршчыну, хоць і хацеў ён тут набываць у 1924 годзе.

Аўтар: М.П. Сузько
Крыніца: Краеведение – основа духовного и нравственного возрождения общества: научно-практ. конф. (Гомель, 10-11 декабря 1997 г .). – Гомель, 1997. Ст. 51-54.