Мазыр з Віталём Рудаком. Праект “Ногі ў рукі”

0
450

Віталь Рудак родам з Глыбокага. У Мазыры ён жыве пяць гадоў — прыехаў сюды працаваць. А працуе настаўнікам, у школцы, якая знаходзіцца за 35 км ад горада. Выкладае гісторыю і мастацтва, так што для яго Мазыр найперш – горад архітэктуры і помнікаў беларускай мінуўшчыны. А яшчэ лесвіц. І медавухі. І страшных-страшных легендаў…