Мазыр: адметнасці гістарычнага развіцця

0
1657
Мазыр і яго замак ды Мозырский замок

Шляхі гістарычнага развіцця Мазыра былі абумоўлены ўзаемадзеяннем цывілізацыйных, геапалітычных, сацыяльна-эканамічных і этнакультурных фактараў, што знайшло ўвасабленне ў поліэтнічным складзе насельніцтва, асобнай канфесійнай сітуацыі, абліччы горада. Гісторыка-культурная спадчына Мазыра яскрава адлюстроўвае заканамернасці гістарычнага развіцця краіны і вызначае пэўныя рэгіянальныя асаблівасці.

Своеасаблівы стан Мазыра акрэсліваецца амаль з самага пачатку існавання пасялення. Ва ўрочышчы Кімбараўка (сучасная вул. Гогаля), дзе знаходзілася раннесярэдневечнае гарадзішча, падчас археалагічных даследаванняў былі знойдзены цікавыя рэчы: палова сярэбранага дырхема (манетны двор Ал-Мухамедыя 798-799 гг.), бронзавыя паясныя бляшкі, шыферныя і гліняныя праселкі, васьмігранная сердалікавая пацерка, бронзавая фібула, калачападобнае крэсіва, шматлікі керамічны посуд. Гэтыя; знаходкі сведчаць аб даволі значнай ролі Мазыра ў гандлі з Кіевам і іншымі гарадамі Падняпроўя і Палесся [1, с. 37].

У Кімбараўцы не знойдзена земляробчага матэрыялу, пераважаюць рэшткі рамесніцкага і воінскага прызначэння, няма рэчаў, якія датуюцца пазней XI ст.; Магчыма, гэто было гарадзішча-сховішча, адміністрацыйны, гандлёва-рамесны і культурны цэнтр, што праіснавала да канца XI ст.

Месцазнаходжанне летапіснага Мазыра можна акрэсліць у раёне сучаснай гары Камунараў. Тут існаваў умацаваны дзяцінец. З паўднёвага боку дзяцінца знаходзілася неўмацаваная частка горада — гандлёва-рамесніцкі пасад (прыблізна раён сучасних вуліц: Ленінская, Камсамольская, Калініна). Гэта было тыповае сярэдневяковае ўсходнеславянскае паселішча, што пацвярджаецца знаходкамі рэшткаў паўзямлянак, гаспадарчых пабудоў, рамесньтх вырабаў. У выніку археалагічных раскопак на гары Камунараў была сабрана вялікая калекцыя бытавога посуду, кафлі, вырабаў са шкла, косці, металу [2, с. 24]. У мазырскім дзяцінцы існавала камнярэзная майстэрня, аб чьм сведчаць сотні кавалкаў бардовага шыферу, з якога выраблялі прасліцы і іншыя дробныя рэчы. Знойдзены таксама іншыя вырабы з камяню: моцна спрацаваныя тачыльныя брускі розных часоў (XIIІ-XVI стст.), палова жорнаў, каменае ядро XV — першай паловы XVI ст. [3, с. 66]

Пазней на месцы дзяцінца ўзнік замак. Дакладна вядома, што на пачатак XVI ст. замак ужо існаваў. “Устава” Мазырскага павета 1501 г. узгадвае павіннасці на патрэбы замка [4, с. 188]. Паводле інвентара 1552 г. замак меў разам з “варотнай” тры вежы, дзве з якіх былі семіяруснымі. Вежы замка аб’ядноўваліся йаміж сабой сценамі з тоўстых дубовых бярвенняў, абмазаных знадворку гліняным растворам. Абароназдольнасць замка ўзмацняла знешняя лінія ўмацаванняў — паркан, якая складалася з дамоў “с подсябитьем” — з байніцамі і гародняў — драўляных трохсценных зрубаў. Замак быў акружаны высокім валам і ровам, і злучаўся мастом з прадзамкавай тэрыторыяй, дзе знаходзіліся гаспадарчыя пабудовы “дворец” — стайня, броварня, псарня і інш. На думку беларускага гісторыка А. А. Трусава, прадзамак знаходзіўся на суседнім узвышшы, якое пазней атрымала назву Мікольскай гары (ад назвы царквы, якая ўзгадваецца ў інветарах 1552 г. і 1576 г.). У замку знаходзіўся склад зброі і скарбніца. Тут жа размяшчалася Спаская царква, аб чым сведчаць інвентары 1552 г. і 1576 г., і знаходкі фундамента, знешняй агароджы і побач з імі пахаванняў у паўночна- заходняй частцы гары Камунараў, характэрных для гарадскіх прыходскіх могілак. Інвентар 1576 г. паведамляе, што ў гэты час замак меў 5 вежаў [5]. Тэрыторыя замка была значна пашырана і заняла абедзве часткі гары — былых Спаскай і Мікольскай. Трапіць у Мазыр можна было праз тры брамы па перакінутых мастах.

Падчас археалагічных раскопак, праведзенных каля падножжа Замкавай гары, на паўднёва-заходнім схіле былі выяўлены рэшткі мураванай брамы або вежы сярэдзіны XVI-пачатку XVII ст. [6, с. 39]. Найбольшую цікавасць уяўляе адна з замкавых горніц, дзе знаходзілася печ, абкладзеная зялёнай паліванай, з геаметрычным арнаменгам, кафляй сярэдзіны XVI ст. Верх печы быў аздоблены дэкаратыўнымі каронкамі, на адной з іх размегачана партрэтная выява жанчыны ў касцюме эпохі Рэнесансу — т.зв. “мазырская мадонна”.

Увогуле, калекцыя кафлі з Мазыра выклікае цікавасдь у даследчыкаў. Печы ў XV-XVI стст. аздабляліся паліхроннай кафляй з арнаментам (выпуклыя авалы, увагнутыя разеткі, “луска рыб”). Кафля ў XVII ст. аздаблялася раслінным або геральдычным арнаментам. Знойдзена таксама кафля ў выглядзе чалавечай галавы [7, с. 39].

Некалькі тысяч знойдзеных рэчаў падчас раскопак сведчаць аб інтэнсіўным жыцці на замчышчы ў XV-XVII стст. Гэта кухонны і сталовы паліваны посуд, розныя вырабы з косці і шкла, гаспадарчыя прылады (нажы, серп, каса, цуглі), зброя, кавалкі вялікапамернай цэглы таўшчыней да 9 см., некалькі галандскіх люлек, манеты Рэчы Паспалітай XVI-XVII стст.

28 студзеня 1577 г. мазыране па прывілею вялікага князя Літоўскага і караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя, які быў падцверджаны каралямі Жыгімонтам III Вазай (10 верасня 1609 г.), Міхаілам Карыбут Вішнявецкім (20 кастрычніка 1670), і Янам III Сабескім (28 жніўня 1680 г.), атрымалі права на самакіраванне і ўласны герб [8].

Мазырскі герб вызначаецца сярод гербаў іншых беларускіх гарадоў. Цікава, што на працягу з 1577 г. па 1699 г. адбылося тры змены элементаў герба. Герб меў разам з каралеўскай і вялікакняжацкай атрыбутыкай і прыватнаўласніцкую (элементы родавага гербу Радзівілаў). Акрамя таго, Мазыр — адзін з некалькіх гарадоў Беларусі, якія захавалі ўласныя гербы ў XIX ст.

Спачатку, па прьтвілею 1577 г., герб горада выглядаў наступным чынам: у блакітным полі аднагаловы чорны арол са срэбным шыльдам на грудзях. На шыльдзе — чырвоная літара S. У прывілеі ад 10 верасня 1609 г., пацверджаным у грамаце караля Міхаіла Карыбут Вішнявецкага 1670 г. вызначалася, што Мазыру даецца герб — у блакітным полі чорны арол з чырвоным шыльдам на грудзях, без літары. Тут жа падкрэслівалася, што мазыранам гэты герб дазваляецца ўжываць “панам троцкім, старостай Мазырскім”. На пячатцы мазырскай ратушы, прыкладзенай да дакумента ў 1639 г. знаходзілася выява арла з радзівілаўскім гербам “Ражкі”. Вядома, што Радзівілы мелі на гербе чорнага арла, на грудзях якога — шыльда з выявай трох паляўнічых ражкоў (тромбы). Поле герба залатое, шыльда — чырвоная, лапы і дзюба — залатыя. Пэўны час мазырскі герб амаль не адрозніваўся ад радзівілаўскага. Вядома, што пасаду мазырскага старосты ў XVI-XVII стст. займалі прадстаўнікі роду Радзівілаў: Мікалай V Руды (1512-1588), Мікалай VI Чорны (1515-1565) і Георгій IV (1578-1613). Акрамя таго, мазырскі староста, лоўчы BKЛ Мікалай Радзівіл па каралеўскаму прывілею ад 13 сакавіка 1579 г. быў вызвалены ад скарбавай платы.

Пасля пастановы Варшаўскага сойма ў 1776 г. магдэбургскае права пакінута толькі 11 буйным гарадам, у тым ліку і Мазыру. У складзе Расійскай імперыі горад атрымаў герб у новай рэдакцыі. Герб быў падзелены на дзве гарызантальныя часткі, у кожнай па чорнаму арлу. У верхняй — двухгаловы арол з каронай і шыльдам на грудзях з выявай праваслаўнай святой, у ніжняй — аднагаловы арол без шыльда [9, с. 73].

Заняпад замку, як абарончага збудавання адбыўся пасля 1649 г. падчас казацка-сялянскай вайны 1648-1651 гг. у Рэчы Паспалітай, калі яго спаліў Януш Радзівіл. У XVIII ст. мазырскі замак — гэта замкава-палацавы комплекс, які складаўся з драўлянага палаца ў цэнтры і гаспадарчай зоны і меў толькі адміністрацыйнае значэнне. Згодна інвентару 1724 г. замак размяшчаўся “по левую руку” і займаў тэрыторыю ў 70 прэнтаў (1659 м.; 1 прэнт роўны 23,7 кв. м.). Уязная брама ў замак знаходзілася з боку Фарнага касцелу [10]. Паводле інвентара 1772 г. замак складаўся з драўлянага палаца ў цэнтры і гаспадарчай зоны. Аднапавярховы палац быў накрыты высокім ламаным дахам з круглымі люнетамі, уключаў вялікую вітальню, вакол якой размяшчаліся жылыя пакоі, аптэчку, пакой ключніка, і залу для правядзення старосцінскіх судоў і павятовых соймікаў. Будынак ацяплялі 8 печаў з зялёнай кафлі. Гаспадарчая зона (кухня, жылыя дамы прыслугі, свіран, хлявы і інш.) размяшчаліся за палацам. Каля ўязной брамы знаходзілася канцылярыя старосты, жылыя і падсобныя памяпіканні, стайня з вазоўняй. Есць звесткі аб існаванні у 1772 г. адной вежы з брамай. Драўляныя пабудовы замка верагодна згарэлі падчас шматлікіх пажараў у Мазыры ў 1809 г., 1856 г., 1864 г., 1892 г.

Згодна з генеральным тарыфам, прынятым у 1790 г., у Мазырскім павеце налічваўся 8291 дьш вясковы, сярод іх старосцінскіх — 1552 або 18.7 % ад агульнай колькасці ў павеце; іезуіцкіх — 1000 (12%); дзяржаўных — 2552 (30,8 %); земскіх — 5156 (62,3 %); духоўных — 583 (7 %). Буйных землеўладальнікаў, якія валодалі ад 301 да 1000 дымоў было ўсяго 3, ім належала 1416 дымоў, або 4,2 %. Землеўладальнікаў, што можна аднесці да сярэдняй шляхты (31-150 дымоў) — толькі 2. Яны валодалі 116 дымамі (7,8 %). Дробнашляхецкіх дымоў (зусім збяднелых маёнткаў) — 79 (0,9 %). Такім чынам, у Мазырскім павеце пераважная болыпасць зямлі належала земскай шляхце, а большасць землеўладальнікаў складала дробная шляхта, якая мела ад 7 да 30 дымоў [11, с. 98]. Аў самім горадзе ў 1792 г. налічвалася 489 “домов разных і даже хижин”. Мазыр у якасці падатку прыносіў казне 3021 злотых у год, кварты — 885 злотых ў год.

У XVI-XVIII стст. у Мазыры назіраецца ўнікальнае канфесійнае становішча. Тут налічвалася 5 праваслаўных цэркваў і кляштар, дзейнічалі розныя манаскія ордэны: езуіты, бернардзінцы, цыстэрцыянцы, кармеліты і марыявіткі, базыльяне, існавала сінагога. Каталіцкія храмы з’явіліся ў горадзе толькі ў першай палове XVII ст. Першымі прадстаўнікамі каталіцтва былі езуіты і бернардзінцы, а на пачатку XVIII ст. з’явіліся цыстэрцынцы. У межах сучаснай тэрыторыі Беларусі цыстэрцыянскіх кляштароў было толькі тры: два з іх — мужчьшскі і жаночы — размяшчаліся ў Мазыры, у т. зв. Анёльскай даліне (Кімбараўцы).

З архіўных дакументаў вынікае, што у 1796 г., пасля ўваходжання беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі, у горадзе засталося 5 праваслаўных храмаў: Спаская; Мікалаеўская; Радства-Багародзіцкая; ГІараскевіцкая; Міхайлаўская саборная цэрквы. Аднак, па сведчанню П. М. Шпілеўскага, на час яго падарожжа, пасля вялікага пажару ў 1856 г., у Мазыры было “православных церквей две — соборная, на высоком крутом кургане, к которому ведет длинная лестница с целой сотней ступеней и приходская — Пятницкая. Обе церкви деревянные; по стилю наружной постройки и внутренних украшений, икон и куполов носят на себе отпечаток старины, если не глубокой старины” [12, с. 23]. Да нашых дзён яны, на жаль, не дайшлі, захаваліся толькі мураваныя будынкі бернардзінскага і цыстэрцыянскіх кляштароў, занесеныя ў Нацыянальны рэестр помнікаў гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь.

Такім чынам, канфесійны стан у Мазыры ў XVI-XVIII стст. характарызаваўся разнастайнасцю і пэўнай талерантнасцю. Тут налічвалася значная колькасць як праваслаўных, так і каталіцкіх храмаў, існавала сінагога. Пераважная роля праваслаўя захоўваецца да пачатку XVII ст. і позняе з’яўленне касцёла можна растлумачыць некалькімі прычынамі: па-першае, геаграфічнай і гістарычна абумоўленай культурнай блізкасцю да Кіева і адначасовай аддаленасцю рэгіёна ад буйных каталіцкіх абіхгчын; па-другое, вялікай колькасцю праваслаўнай шляхты ў Мазырскім павеце.

Колькасць цэркваў захоўваецца да канца XVIII ст., але з-за адсутнасці дзяржаўнай падтрымкі і слабай матэрыяльнай базы болынасць з іх прыйшла ў заняпад.

Мазыр, як і многія беларускія гарады, быў шматнацыянальным. Таму разам з хрысціянскімі храмамі дзейнічала і сінагога. Так, да 16 ліпеня 1754 г. адносіцца “Дазвол віленскага епіскапа М. I. Сенкевіча мазырскім жыдам на будаўніцтва сінагогі” [13]. Аднак, на планах горада XIX ст. яна не адзначана.

У другой палове XVIII ст., у 1765 г. у Мазыры пражывала 307 яўрэяў [14, с. 44]. П.М. Шпілеўскі падкрэслівае ролю яўрэяў у гаспадарчым жыцці горада сярэдзіны XIX ст.: “…главную роль играют евреи, без посредничества которых не может вести оптовой продажи ни один приезжий, особенно новичок…евреи и медники, и серебрянники, и золотых дел мастера, и портные, и часовщики, и содержатели трактиров, кофейных, кондитерских и вестовщики и разсыльные, они же тайком занимаются продажею безбандерольнаго табаку и сигар” [12, с. 22].

П.М. Шпілеўскі адзначаў цікавую асаблівасць горада падчас свайго падарожжа па Палесскаму краю ў 1856г. “… сапожники в Мозыре больше христиане. Из прочих христианских лавочников известны т. н. руския, т. е. переселившиеся из великорусских губерний. Они торгуют чаем, самоварами, икрою, солеными рыбами и вареньем, их лавок немного, кажется 10. К числу христианских мозырских торговцев принадлежат т. н. пилипоны (нашчадкі старажытнай “раскольнической секты” ад імя пачынальніка Піліпа, якія перасяліліся з Чарнігаўскай губернії на Мазыршчыну і займаюцца выключна “огороднічеством”, “ходят в огромных сапогах, смазанных дегтем в черных поярковых шляпах”), их лук, картофель, тыквы и особенно огурцы известны по всему западно-русскому краю, проникают даже в Малороссию и в польския губернии, величина луковиц, тыкв и огурцов поразительна” [12, с. 22].

Энцыклапедычны слоўнік Ф. Бракзаўза і I. Эфрона, выдадзены ў 1896 г. аб Мазыры паведамляў: жыхароў: “православных — 4118, раскольников — 68, римско-католиков — 619, протестантов — 22, евреев — 7276, прочих исповеданий — 148; дворян — 248, духовного сословия — 45, почетных граждан и купцов — 315, мещан — 9886, военного сословия — 140. Церквей православных 3, католическая 1, синагога, еврейских молитвенных домов 10…”.

Змены, якія адбываюцца ў Мазыры, адлюстроўваюць дадзеныя табліц 1, 2 аб колькасці насельніцва і будынкаў. Колькасць насельніцтва значна скарачаецца пасля ваенных падзей сярэдзіны XVII ст. і значна павялічваецца толькі з пачатку XIX ст., адначасова назіраецца рост будаўніцтва. У 1800 г. існаваў 1 грамадзянскі каменны будынак — замкавая скарбніца, у 1900 г.- 102, а колькасць жыхароў павялічылася за гэты час амаль у 10 разоў. У канцы XIX ст. з’яўляюцца першыя прамысловыя прадпрыемствы. Бракзаўз і Эфрон гіаведамляюць: “Заводы-1 пивоваренный (на 3000 р.) и 2 кирпичных (на 4200 р.); кузнечно-слесарная мастерская; Метеорологическая станция, типография, фотография, 2 книжные лавки, общество вспомоществования учащимся..

Табліца 1 — Колькасць насельніцтва ў Мазыры

Дата

Колькасць жыхароў

1552 1200
1576 2000
1724 1500
1800 1320
1825 2900
1858 4700
1866 5968
1878 7834
1896

11089

Табліца 2 – Будынкі ў Мазыры

 

1800 г.

1866 г.

1900 г.

Жылыя дамы мураваныя 1 15 102
Жылыя дамы драўляныя 543 730 1015
Кляштары каталіцкія 5 1
Кляштары праваслаўныя
Храмы праваслаўныя 5 3 3
Храмы каталіцкія 4 1 1
Школы 2 2 3
Сінагогі 2 2 1

Такім чынам, на працягу стагоддзяў Мазыр развіваўся ў агульнадзяржаўным рэчышчы пад уплывам розных фактараў, што адбілася на эканамічным і культурным стане горада, нацыянальным складзе насельніцтва і поліканфесійнай сітуацыі, абліччы горада. Мазыр захаваў своеасаблівы мясцовы каларыт, унікальнасць і каштоўную гісторыка-культурную спадчыну, якую неабходна вывучаць.

Спіс літаратуры

  1. Залашка, Г. М. Кімбараўскае гарадзішча / Г. М. Залашка // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1983,-№4. -С. 37-38.
  2. Трусаў, А. А., Здановіч, Н. I. Новае пра старажытны Мазыр (па матэрыялах археалагічных даследаванняў 1981—1984гг.) / А. А. Трусаў, Н. І. Здановіч // Сярэдневяковыя старажытнасці Беларусі. — Мн.: Беларусь. — — 178 с.
  3. Трусов, О. А. Мозырская камнерезная мастерская XII- начала XIII вв. / О. А. Трусов / Гомельщина: археология, история, памятники. — Гомель. — 1991. — С. 66-67.
  4. Белоруссия в эпоху феодализма. Документы и материалы: в. 2 т. — Мн.: Беларусь. — 1959. — 469 с.
  5. Інвентарнае апісанне м. Мазыр 1576 г. // Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ).-І Ф. 694. -Bon. 2,-Спр. 4871. -Арк. 17-18 адв.
  6. Ткачёв, М. Замки Беларуси / М. Ткачев. — Мн.: Беларусь. — 2002. — 200 с.
  7. Трусаў, А. А. Археалагічныя даследаванні / А. А. Трусаў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі.-1 1982 г.-№2. -С. 39-40.
  8. Падцвярджальны прывілей караля Яна III мяшчанам м. Мазыр на ранейшыя прывілеі II Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ). — Фонд 694- Bonie – спр. 184.
  9. Цітоў, А. Геральдыка беларускіх месцаў / А. Цітоў. — Мінск: Полымя. 1998. — 287 с.
  10. Актыкацыя інвентара м. Мазыр ад 15 жніўня 1724 г. // Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ). — Ф. 1728.-Bon. -Спр. 19.-Арк. 1019-1021 адв.
  11. Козловский, П. Г. Землевладение и землепользование в Белоруссии XVIII — первой половіне XIX в. / П. Г. Козловский. — Минск.: Навука і тэхніка, — 206 с.
  12. Шпилевский, П. Мозырщина / П. Шпилевский / Архивъ историческихъ и практических свъдъннй, относящихся до России, издаваемый Н. Каласковым. Книга третья (съ приложеніемь). — С.-І Петербургъ. — 1859. — 104 с.
  13. Дазвол віленскага епіскапа Міхаіла Іванавіча Сенкевіча мазырскім жыдам на будаўніцтва сінагогі // Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ). — Фонд 1728. — 1. — Спр. 12. — Арк. 874 адв.
  14. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9. — Мн.: БелЭн, — 560 с.

Аўтар: А.Я. Барсук
Крыніца: “Беларусь і суседзі: гістарычныя шляхі, узаемадзеянне і ўзаемаўплывы”: матэрыялы ІІІ міжнароднай навуковай канферэнцыі, Гомель, 30.09 – 1.10. 2010 г. / Гомельскі дзярж. ун-т. імя Ф. Скарыны; рэдкал.: Р.Р. Лазько (адказны рэд.) [і інш.]. – Гомель, 2010. Ст. 60-64.