Матэрыялы мясцовага перыядычнага друку як крыніца для вывучэння гісторыка-культурнага развіцця Гомеля напярэдадні і ў перыяд Першай Сусветнай вайны

0
67
Першая сусветная вайна і газета

Пачатак XX ст. належыць да дастаткова забяспечаных крыніцамі перыядаў айчыннай гісторыі. Пры наяўнасці ілюстрацыйных матэрыялаў, статыстычных аглядаў, сярод інфармацыйна насычаных архіўных дакументаў па тэме (фонды гарадскіх упраў, гарадскіх дум і г.д. у НГАБ) і інш. вылучаецца комплекс мясцовых газетных выданняў пачатку XX ст. Актуальнасць звароту да іх вывучэння ў якасці крыніцы па гісторыка-культурнаму развіццю гарадоў беларускіх губерняў надзвычай высокая: у адрозненне ад матэрыялаў па сталічных і губернскіх гарадах дадзеныя па гісторыі павятовых цэнтраў у свой час, як правіла, фіксаваліся ў меншай ступені і захаваліся да сёння ў недастатковай колькасці, таму газетныя нататкі — часта ўвогуле амаль адзіная крыніца інфармацыі. З пункту гледжання крыніцазнаўчага падыходу раскрыццё тэмы дазволіць пашырыць кола пісьмовых крыніц, карысных для апісання працэсаў урбанізацыі на Беларусі. Акрамя таго, трэба ўлічваць, што на характар падачы звестак уплывала спецыфіка саміх перыядычных выданняў — газета заўсёды адгукалася на новыя з’явы, якія цікавілі сучаснікаў, таму імгненнае адлюстраванне падзей мае тыя рысы, якія адсутнічаюць ў іншых крыніцах. Такім чынам, вывучаючы газеты, прадстаўляецца магчымым акрэсліць, як ўвасобіўся на іх старонках вобраз горада на Беларусі пачатку мінулага стагоддзя. Узмацняе актуальнасць тэмы і краязнаўчы аспект: павышаная насычанасць публікацый паведамленнямі пра мясцовую гісторыю.

Выбар менавіта гомельскіх газетных матэрыялаў абумоўлены шэрагам прычын: яны выдаваліся ў дастатковай колькасці i сёння ствараюць досыць поўны пласт для рэканструкцыі гістарычнага аблічча эпохі, акрамя таго яны прэзентуюць свой час у тым ракурсе, які дае магчымасць ахарактарызаваць яе блізка да гістарычных рэалій і ў вялікім маштабе. Падбор выданняў, якія выходзілі ў Гомелі ў азначаны адрэзак часу, можна ў пэўнай ступені назваць паказальным для буйнога павятоваш цэнтра Паўночна-Заходняга края. Выбар Гомеля вызначаны тым, што ў канцы XIX — пачатку XX ст. ён ператварыўся ў значны чыгуначны вузел, істотна павялічыўся колькасна — склад яго жыхароў, напрыклад, у 1912 го дзе дасягнуў 102120 чалавек, адначасова ў Гомелі актывізавалася эканамічнае развіццё, адбыўся прыток капіталаў, гэтыя змяненні пацягнулі за сабой павышэнне адукацыйнага патэнцыялу (наяўнасць тут мужчынскай і жаночай гімназій і шматлікіх іншых навучальных устаноў, у 1911 годзе іх налічвалася 32). Як вынік, культурна-бытавыя працэсы ў горадзе неслі на сябе адбітак гэтых новаўводзінаў і адрозніваліся вялікай разнастайнасцю, якая і адлюстравалася на старонках гомельскіх газет і з’яўляецца цікавай для навуковага разгляду.

Вызначаны для аналізу храналагічны перыяд важны тым, што з ім звязваецца інтэнсіфікадыя ў працэсе развіцця гарадоў, а таксама на гэтыя гады прыпадае карэнны злом ладу жыцця насельніцтва Расійскай імперыі, абумоўлены падзеямі Першай Сусветнай вайны і сацыяльнымі пераўтварэннямі 1917 года. Выбар для разгляду матэрыялаў мясцо вага перыядычнага друку тлумачыцца іх болынай накіраванасцю на дэталёвы паказ менавіта мікрагісторыі.

Навізна даследавання заключаецца ў магчымасці ўпершыню выявіць магчымасці публікацый перыядычнага друку пачатку XX ст. для ўсебаковага асвятлення гістарычнага мінулага і культурных традыцый гарадскога насельніцтва Беларусі (на прыкладзе Гомеля), ва ўвядзенні ў навуковы зварот новых фактычных матэрыялаў.

Гістарыяграфія праблемы, на жаль, досыць сціплая. Хаця газетныя публікацыі неаднаразова выкарыстоўваліся беларускімі этнографамі пры рэкан струкцыі грамадскіх традыцый, святочнай культуры [1], гісто рыкам i і этнографамі — для стварэння карціны жыцця жыхароў асобных гарадскіх населеных пунктаў [2; 3], пры вывучэнні гісторыі друку [4], аднак іх спецыяльнае вывучэнне як суцэльнага комплексу крыніц для аднаўлення панарамы гарадскога жыцця пачатку мінулага стагоддзя на Беларусі яшчэ не выконвалася.

Мэта дадзенага даследавання — выявіць у гомельскіх газетных публікацыях пачатку XX ст. тэматычныя групы тэкстаў, най больш вартыя навуковай увагі гісторыка i этнографа, і ацаніць іх змест як матэрыял для характарыстыкі гісторыка-культурнага развіцця гарадскога насельніцтва беларускіх губерняў. Задачы працы: раскрыць патэнцыял газетных публікацый пачатку XX ст. для распрацоўкі розных сюжэтаў гарадской гісторыі і культуры (палітычнай, ваеннай, этнаканфесійнай, соцыякультурнай, побытавай і інш.).

Газеты «Гомельская копейка» (1911 — 1917), «Гомельская мысль» (1913 — 1914), «Полесье» (1909 — 1912), «Полесская жизнь» (1909 — 1911), «Гомельское слово» (1911 — 1912) выходзілі ў павятовым горадзе Магілёўскай губерні Гомелі i захаваліся ў дастаткова поўнай ступені ў Расійскай Нацыянальнай бібліятэцы, Бібліятэцы Расійскай Акадэміі навук (г. Санкт-Пецярбург) і Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы (г. Масква). Названыя выданні больш за іншыя змяшчаюць падрабязныя публікацыі аб падзеях, якія адбываліся ў Гомелі ў пачатку мінулага стагоддзя, і таму ў найболынай ступені адпавядаюць патрабаванням вывучэння гарадской прасторы і жыцця яе насельнікаў, з гэтай прычыны менавіта яны былі выбраны для крыніцазн аўчага аналізу.

Аўтарства надрукаваных матэрыялаў у болынасці выпадкаў устанавіць немагчыма. Згодна правілам, прынятым у журналістыцы стагоддзе назад, подпісы пад канкрэтнымі тэкстамі не ставіліся або пазначаліся толькі ініцыялы. Распаўсюджанай справай было вызначэнне сябе пад псеўданімамі, якія маглі паўтарацца ад аднаш нумара газеты ў другі. Напрыклад, газеты «Гомельское слово», «Гомельская копейка», «Полесье» вызначаюцца як прыватныя. Змест матэрыялаў шмат у чым вызначаўся іх прыналежнасцю да пэўных грамадскіх цячэнняў, напрыклад,      ліберальн а-асве тніцкага накірунку прытрымліваліся «Гомельский вестник», «Полесье» і інш. Сярод імёнаў выдаўцоў можна назваць такія, як М.І. Кулебяка-Карэцкі, Г.М. Нэйман і іншыя.

Важна, што менавіта са старонак газетных публікацый можна пачуць голас саміх гараджан, што амаль немагчыма пры вывучэнні іншых тэкстаў той эпохі. Так, сустракаюцца надрукаваныя лісты жыхароў Гомеля, незадаволеных або выказваючых свае станоўчае стаўленне як да важных для краіны падзей, так i да момантаў свай го прыватнага жыцця, размяшчаюцца водгукі гамяльчан на артыкулы, размешчаныя ў газетах раней.

Дакладнасць прадстаўленых звестак ў некаторых выпадках парушалася па наступных прычын ах: наяўнасць шэрагу заказных артыкулаў, абумоўленых грамадскімі i эканамічнымі патрэбамі краіны, непазбежныя памылкі з прычыны неабходнасці хуткай падрыхтоўкі матэрыялаў «па гарачых слядах», наўмысныя скажэнні на карысць мясцовых гарадскіх улад (каб прадставіць іх дзейнасць і яе вынікі ў «лакіраваным» выглядзе), пэўная тэндэнцыйнасць, якая выцякала з накіраванасці саміх выдан няў, адлюстроўваўшых розныя грамадска-палітычныя цячэнні і таксама суб’ектывізм журналістаў у прадстаўленні жыцця асобных груп гарадскіх жыхароў або канкрэтных гараджан, які грунтаваўся на этнічных стэрэатыпах, тлумачыцца невысокім культурным узроўнем аўтараў, іх даверам да недакладнай інфармацыі, запазычанай з ненадзейных крыніц. Таму патрабуецца шчыльна пераправяраць статыстычныя дадзеныя, звяртацца да архіўных крыніц у мэтах супастаўлення апісваемых падзей, праводзіць параўнанне з інфармацыяй гісторыка-краязнаўчай літаратуры згаданых часоў. Маюцца нюансы ў асвятленні адных і тых жа падзей на старонках розных гомельскіх выданняў, але часцей гэта звязана не столькі з падачай матэрыялаў, колькі з аб’ёмам інфармацыі i выбарам больш або менш значных з пункту гледжання аўтараў пытанняў пры адборы артыкулаў для размяшчэння ў перыядычных выданнях. Аднак пераважная большасць надрукаваных тэкстаў у гомельскіх газетах пачатку XX ст. тым не менш дазваляе скласці дастаткова блізкае да рэалій тагачаснага жыцця ўяўленне аб падзеях грамадскага і палітычнага развіцця горада, а часам і ўсёй краіны, культурных плынях, тыповых рысах штодзённасці гараджан, традыцыях i новаўводзінах у побытавай культуры насельніцтва, стварыць насычаны мясцовым каларытам вобраз правінцыяльнай культуры жыхароў.

Сярод рубрык, якія найбольш прыдатныя для выкарыстання, можна згадаць (на прыкладзе газеты «Гомельское слово») наступныя: «местная хроника», «театр и музыка», «корреспонденции». Звесткі пра гарадское жыццё можна выявіць у тэкстах, што належалі да розных літаратурных жанраў: эсэ, фельетон, вершаваныя радкі мясцо вых аўтараў і інш. Стыль i якасць выкладання матэрыялаў неаднолькавыя: друкаваліся высокамастацкія апісанні мясцовай гісторыі, высокакваліфікавана падрыхтаваныя матэрыялы з элементамі глыбокага аналізу і разам з тым нешматлікія нават прымітыўныя і па мове і па сутнасці бязглуздыя нататкі, разлічаныя на мяшчан з невысокімі культурнымі запатрабаваннямі. Выданні, безумоўна, рускамоўныя, аднак у гомельскіх газетах друкаваліся ў перакладах ўрыўкі з літаратурных твораў класікаў славян скіх літаратур і яўрэйскіх аўтараў, сусветна знакамітых еўрапейскіх пісьменнікаў, праўда, яны хаця ўскосна і сведчаць пра культурны ўзровень мясцовых чытачоў, аднак у астатнім не маюць дачынення да тэмы. Ілюстрацыйныя матэрыялы абмежаваны малюнкамі ў рэкламных рубрыках, а таксама адзінкавымі фота, што адпавядае тэхнічным магчымасцям апісваемага перыяду.

Характэрна некаторая нераўнамернасць у храналагічным ахопе падзей. Напярэдадні вайны газеты шырока і рознабакова асвятлялі ледзь не ўсе бакі гарадской штодзённасці, а выданні часоў першай сусветнай вайны і сацыяльных пераўтварэнняў (1917-1918 гг.) у найбольш стандартным выглядзе штампавана акрэсліваюць тэндэнцыі перамен на прасторах былой Расійскай імперыі з колькасна невялікім і якасна непаглыбленым паказам мясцовай гісторыі.

Неад’емнай рысай значнай часткі выяўленых матэрыялаў была вялікая эмацыянальн асць, з якой апісваліся тыя або іншыя падзеі — захапленне ад тэхнічных навінак, выступленняў гастралёраў, ад учынкаў суседзяў і г.д. Сапраўдную навуковую каштоўнасць маюць рэмаркі адносна прыватнага по быту, якія зрэдку захаваліся ў іншых крыніцах. Цэлы пласт тэкстаў падкрэслівае адзнакі культуры як правінцыяльнай, характарызуе шляхі пранікнення навадый у гарадское асяроддзе (напрыклад, распаўсюджанне сінематографа, дачнага адпачынку).

Сярод вялізарнай колькасці выяўленых і вартых навуковай увагі газетных артыкулаў можна вылучыць шэраг тэматычных груп.

Першаснае па колькасці і значнасці месца можна адвесці адлюстраванню грамадскага жыцця, развіцця у Гомелі гарадскога самакіравання, падзей Першай Сусветнай вайны на яе франтах і скрозь прызму лёсаў гамяльчан, а таксама іншых гістарычных фактаў. Другая група ўключае своеасаблівы летапіс мясцовай гарадской гісторыі, які можа быць адноўлены ледзь не па днях. Гэта разнастайныя паведамленні раздзелаў хронікі і інш. аб жыцці гамяльчан у самым шырокім дыяпазоне — ад інфармацыі пра адметныя падзеі (прыезд вядомых асоб, адкрыццё новых будынкаў грамадскага прызначэння і г.д.) да звестак пра крымінальныя выпадкі ў Гомелі і яго акрузе.

Трэцяя група аб’ядноўвае матэрыялы аб гісторыі і культуры іншых гарадоў рэгіёна і іншых краін: часцей з’яўляюцца на старонках гомельскіх газет апісанні жыцця ў павятовых гарадах Магілёўскай губерні, фігурыруюць Санкт-Пецярбург, Масква, а таксама паўднёвыя гарады — Кіеў, Чарнігаў. Гэта адлюстроўвае не толькі іерархію ў сістэме гарадскіх населеных пунктаў, аднак у пэўнай ступені сведчыць аб шчыльных, здаўна склаўшыхся кантактах жыхароў гарадоў Падняпроўя, накіраванасці гандлёвай дзейнасці, напрамках развіцця транспартнай сеткі ў гаспадарчых мэтах, што пацягнула за сабой i актыўнае ўзаемадзеянне гараджан у іншых сферах. Меліся i перадрукоўкі з іншых выданняў інфармацыйнага або займальнага характару аб гарадах Еўропы і Амерыкі, аднак яны даваліся без прывязкі да гісторыі Гомеля і не ўяўляюць каштоўнасці для раскрыцця тэмы.

Чацвёртая група можа атрымаць умоўную назву «мясцовая гісторыя ў тварах». Гэта раскіданыя, выпадковыя, але шматлікія і цікавыя звесткі пра грамадскую дзейнасць і прыватнае жыццё асобных гамяльчан. Пятая група знаёміць з вонкавым выглядам горада, узроўнем яго добраўпарадкаванасці, з ладам жыцця жыхароў асобных гісторыка-культурных зон горада. Да гэтых тэкстаў можна далучыць i тыя, які інфарміруюць аб развіцці матэрыяльнай культуры: жыллі гараджан, гарадской модзе, сістэме харчавання. Шостая група матэрыялаў дазваляе даведадца аб штодзённасці гамяльчан, якія належалі да розных этнаканфесійных груп, сацыяльных колаў, рознага ўзросту і пола. Жаночая і дзіцячая тэмы нядрэнна высвечваюцца на старонках газет. Тут зафіксавалася і інфармацыя аб сацыяльных нізах, жыццё якіх увогуле рэканструіруецца складана. У сёмую групу можна выдзеліць артыкулы, якія асвятляюць пытанні адукацыі, музычнай і тэатральнай культуры ў Гомелі пачатку XX ст. Асобае месца трэба пакінуць для артыкулаў, праз вывучэнне якіх мы здольныя аднавіць аблічча святочнай культуры, формы баўлення вольнага часу. Паасобку мэтазгодна ахарактарызаваць змест рэкламы, якая дае самыя розныя звесткі аб стане гаспадарчага развіцця, культурных здабытках сваёй эпохі, што каштоўна для вызначэння тэндэнцый уніфікацыі гарадской культуры, яе масавізацыі i г.д. Вартыя ўвагі i газетныя аб’явы.

Такім чынам, матэрыялы гомельскіх газет пачатку XX ст. можна лічыць багатай крыніцай інфармацыі аб розных аспектах гісторыка-культурнага развіцця павятовага горада Магілёўскай губерні, а таксама ў некаторай ступе ні аб падзеях у краіне i свеце. Найбольш поўна і аб’ектыўна прадстаўлены сюжэты, прысвечаныя штодзённаму побыту гарадскіх жыхароў; святочнай культуры (пераважна масавым святам), грамадскаму побыту і інш., што дазваляе вызначыць узровень культурных традыцый. З гістарычных падзей у асвятленні мясцо вага перыядычнага друку шырока аднаўляецца ўплыў ваеннага ліхалецця на змяненні ў розных сферах гарадскога жыцця. Мясцо выя газеты дазваляюць кампе нсаваць адсутнасць іншых крыніц, мізэрнасць звестак у апошніх, удакладніць і супаставіць трактоўку адных і тых жа сюжэтаў у пісьмовых запісах мінулага, паглыбляючы пранікненне ў гісторыю матэрыяльнай, сацыяльнай i духоўнай культуры гарадоў беларускіх губерняў пачатку XX ст. Вынікі даследавання могуць быць карысныя ў краязнаўчай працы, пры стварэнні папулярных твораў па ўрбаністыцы з мэтай прапаганды ведаў аб гарадскім жыцці сто гадоў таму ў сучасным грамадстве.

Спіс крыніц і літаратуры

  1. Беларусы: у 11 т./ рэдкал.: В.М. Бялявіна [і інш.]. -Мінск: Бел Навука, 1996 — 2008. — Т. 6: Грамадскія традыцыі / В.М. Бялявіна [і інш.]. — 2002. — 606 с.; Грамадскі побыт і культура гарадскога насельнідтва Беларусі / В.К. Бандарчык [і інш.]; пад рэд. В.К. Бандарчыка. — Мінск: Навука і тэхніка, 1990. — 248 с.
  2. Шыбека, З.В. Мінск: Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада / З.В. Шыбека, С.Ф.Шыбека. — Мінск: Полымя, 1994. — 341 с.
  3. Яшчанка, А.Р. Гомель у другой палове XIX — пачатку XX ст.: Гісторыка-этнаграфічны нарыс / А.Р. Яшчанка. — Гомель: ГЮ, 1997. — 80 с.
  4. Пичуков, В. П. Обществено-политические позиции легальной периодической печати Беларуси в конце XIX — начале XX вв.: автореф. дис. …канд. ист. наук: 07.00.02 / В.П. Пичуков; Ак. Наук. Бел. — Минск, 1996. — 18 с.

Аўтар: Аксана Яшчанка
Крыніца: Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі гарадоў і працэсаў урбанізацыі ў Беларусі. Зборнік навуковых артыкулаў / ГрДУ імя Я.Купалы; рэдкал.: В.В. Даніловіч, І.П. Крэнь, І.В. Соркіна, Г.А. Хацкевіч, (адк. рэдактары) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2009. — 493 c. Ст. 290-298.