Мастацкае ткацтва ў вёсцы Церуха ў другой палове XX – пачатку XXI стагоддзя

0
164
ткацтва Беларусь і вёска Церуха

Ткацтва на Беларусі, па звестках археолагаў, з’явілася, магчыма, ўжо ў 3-м тысячагоддзі да н. э., у познім неаліце, а ў раннеславянскіх пляменаў мілаградскай і зарубінецкай культур (з VII ст. да н. э.) прадзенне і ткацтва былі ўжо сільна пашыраныя. Беларускі ручнік адносіцца да тых прадметаў народнага мастацтва, якія напежаць і мінуламу, і сучаснасці. Папулярнасць яго нязменна, патрэба ў ім адчуваецца і ў нашы дні. Актуальнасць тэмы ў тым, што яна дазваляе прасачыць, у якой форме захавапася на мяжы XX — XXI ст. мастацкае ткацтва, а таксама вызначыць, какую папулярнасць яно мае сення у сяльчан на Гомельшчыне.

Мэта даследавання: этнаграфічная характарыстыка мастацкага ткацтва весцы Церуха Гомельскага раена ў другой палове XX — пачатку XXI ст. Выкарыстоўваўся палявы метад этнаграфічнага даследавання. У 2009-2010 г. апытана каля 30 жыхароў в. Церуха, у тым ліку старэйшыя жыхары ва ўзросце ад 60 да 70 год. У выніку атрыманы наступныя звесткі аб існаванні мастацкага твацтва ў жыцці сялян вескі.

Па-ранейшаму ручнік абавязкова прысутнічае ў найбольш важныя этапы жыццевага шляху чалавека. Мы бачым падоўжаны кавалак узорыстай тканіны там, дзе святкуюцца радзіны і вяселле, сустракаем яго і на праводзінах у апошнюю дарогу. Без традыцыйнага набожніка не абыходзіцца зараз і ніводная болыи-менш значная выстава народнага мастацтва, бо менавіта рушнік з найбольшай яскравасцю ўвасабляе нацыянальныя рысы арнаментапьнага мастацтва, высокае мастацтва ткацтва, вышыўкі і вязання.

За доўгую гісторыю свайго развіцця мастацкія тканіны дасягнылі высокага тэхналагічнага і мастацкага ўзроўню. Бадай, ніякае іншае рамяство не мела такога шырокага і разнастайнага прымянення, як тэкстыльныя вырабы: для абрадавых мэтаў, стварэння адзення, абсталявяння і аздаблення жылля і іншага тканіны бытавога, абрадавага, дэкаратыўнага прызначэння займаюць важнае месца ў сялянскім побыце.

Шмат стагоддзяў карыстаюцца беларусы ручніком. Ткуць і расшываюць яго і сення, працягваючы ўдасканальваць прыгажосць, над якой працавала мноства папярэдніх пакаленняў. Кожнае з іх, спасцігаючы законы аздаблення тканіны, асэнсоўвала і складвала ў адзіную народную скарбонку ручніковага дэкору і яго асаблівасцей, тэхнічных прыемаў, найлепшых спалучэнняў.

У весцы Церуха шырыня ручніка звычайна 25-45 см, даўжыня 1-3 метры. Раней ручнікі ткалі на кроснах — ткацтва на кроснах пашыралася з XII-XIII ст. — з ільняных баваўняных нітак, аздаблялі ўзорыстым натыканнем, вышыўкай, вязанымі і плеценымі карункамі, прошвамі, махрамі. У залежнасці ад свайго галоўнага прызначэння беларускі традыцыйны ручнік можна ўмоўна далучыць да дзвюх адасобленых груп тканін: дэкаратыўна-абрадавых і гігіенічна-бытавых.

Невялікая па памерах Гомельская вобласць дае прыклад такой разнастайнасці тэхнічных прыемаў вырабу ручнікоў, якая не сустракапася ні ў адным з іншых гістарычна-этнаграфічных рэгіенах Беларусі. Варта адзначыць таксама выразна акрэслены мясцовы тып ручніковых тканін, захаванасць старажытнага арнаменту. За арыгінальнымі вырашэннямі дэкору адчуваецца няспынная напружанасць творчых імкненняў тутэйшых майстроў.

У весцы Церуха да сенняшняга часу засталіся жыхары, якія выконваюць ручнікі менавіта самі. Ва ўзоры сучасных ручнікоў заўседы пераважае ромб. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца грабеньчатыя ромбы, з падоўжанымі канцамі, запоўненыя разеткамі ці крыжыкамі. Для арнаменту характэрна прамалінейнасць абрысаў буйных матываў, прастата і яснасці ўзораў, спакойны рытм чаргавання аднародных элементаў, сіметрыя малюнка. Значэнне малюнкаў звязана з такімі спрадвечнымі паняццямі, як дабро, святло, жыцце, урадлівасць. Яны успрымаюцца таксама як знакі агню, сонца, неба, вады, святла, але прысутнічаюць ручнікі з інымі матывамі. На ручніках «малююць» прыгожыя розныя кветкі, абразы, прыроду, птушак, звяроў і інш.

Такім чынам, беларускі ручнік у лепшых сваіх узорах дае прыклад высокамастацкай тканіны з ярка выяўленым характарам аздаблення. Сваеасаблівасць яго — ў выкарыстанні льняных нітак для фонавага палатна і бараўняных нітак для ўзорыстага ўтка, у чырвонай аднаколернасці ўзораў, хаця і адцененых часам невялікай кольнасцю сіняга, пазней чорнага тону, у пераводзе геаметрычнага арнаменту, у арыгінальных вырашэннях кампазіцый, размешчаных у болынасці па гарызантальнай васі.

Сення ў Церусе ручнікі з’яўляюцца абавязковым атрыбутам у вясельных, радзінных, пахавальных абрадах: на іх прымаюць народжаных, яны ўваходзяць ў пасаг нявесты, з’яўляюцца неабходнай часткай падарункаў нявесты жаніху, сватам, родным жаніха; іх перавязваюць цераз плячо свата, пасцілаюць пад ногі маладым у час вянчання; іх павязваюць на магільны крыж.

У старэйшых жыхароў весцы Церуха і сення ў быту прысутнічаюць такія ручнікі, як:

Ручнік-уціральнік.

Ручнік-набожнік:

а) повязь;

б) увасабленне дабра;

в) шлях.

Уціральнік. Яго асноўная служба заключаецца ў выціранні рук і твару ці для бытавых патрэб. Выглядае ен так: не надта доўгі (каля 1,5 м), вытканы палатняным, а часцей саржавым перапляценнем. Канцы з плеценымі з нітак асновы карункі.

Ручніком-набожнікам прыбіраюць абразы. Яго таксама выкарыстоўваюць на ўрачыстым паднашэнні хлеба-солі, караваю. Адметныя яго рысы, — выразная дэкаратыўнасць і пэўная даўжыня, якая вар’іруецца ад 2 да 5 м у залежнасці ад памераў бажніцы і колькасці абразкоў. Пакрываюць бажніцу звычайна адным суцэльным вырабам, іншы раз вылучаючы галоўны вобраз асобным, найлепш аздобленым набожнікам. Як мастацкая рэч, ручнік-набажнік размаўляе з намі на мове вобразоў, таму з ручнікамі асацыіруюцца ўстойлівыя сімвалы-вобразы: ручнік-шлях, ручнік-повязь, ручнік-увасабленне дабра. Вобраз ручніка-повязі сімвалізуе у вясельных абрадах сувязь двух пачаткаў — мужчынскага і жаночага.

Так склалася, што пераважна вясковаму чалавеку быў ручнік спадарожнікам і ахоўнікам. Але жыцце вяскоўца істотна адрозніваецца ад жыцця гараджаніна. I не столькі ступенню сваей мадэрнізаванасці, колькі своеасаблівасцю погляду на свет, яго повязі і каштоўнасці. Вясковец ніколі не рушыць сувязі з мінулым і тым болын не спяшаецца ў будучыню. Такі закон усталявалі яго продкі — на ім і трымаецца трывала вясковая філасофія жыцця.

Толькі сення здаецца, што чалавек прапануе ручніку ў сваім жыцці і лесе даволі незайздросную долю: стаць музейным экспанатам і размаўляць з намі на мове мінулых пакаленняў, якую, на жаль, многія з нас ужо і не разумеюць, ці, яшчэ горш, стаць проста прамысловым таварам (праўда, значнага кошту), заняць адпаведнае месца на магазінных паліцах і чакаць, пакуль хтосьці заўважыць яго сярод сучасных прыгожых, але часта бездухоўных вырабаў.

Ручнікі «жывуць» у многіх сем’ях весцы Церуха, прычым, не толькі у якасці родавай рэліквіі, але і прадмета хатняга ужытку. Як паведамілі старэйшыя жіхары, ручнікі трапляюць у сем’і вельмі проста: перадаюцца ў спадчыну ад старэйшых пакаленняў, набываюцца ў магазінах або дарацца сваякамі, якія да гэтага часу займаюцца ткацтвам. Ручнікі займаюць даволі бачнае і пачэснае месца. У музеі в. Церуха «музейныя» ручнікі «гавораць» з наведвальнікамі даволі зразумелай мовай па-майстэрску выкананых узораў, на дзіва ўдала падобраных фарбаў. Не зразумее іх толькі той, хто не ўмее адчуваць.

Сення старэйшыя жыхары весцы вышываюць не толькі на ручніках, але і на абрусах, на бялізне, на навалках. Малюнкі заўседы вельмі прыгожыя і светлыя, у асноўным матывы аб прыродзе (кветкі ці іныя расліны), а таксама жывелы і птушкі. Значную ролю сення выконваюць вышыўкі гарадоў і людзей. У весцы Церуха па сенняшні час ткуць дываны, накідкі і пакрывалы, дываны на падлогу. На дыванах болыи цемнага колеру — каб не былі маркія, але заўседы на цемным фоне прыгожыя кветкі ці птушкі або нешта іншае — асноўны малюнак знаходзіцца ў сярэдзіне дывана. Дываны на падлогу і накідкі заўседы шматколерныя — гэта прыдае хаце ўтульнасць, самабытнасць і прыгажосць.

У весцы Церуха есць такія майстрыхі, якія вышываюць абразы Божай Мацеры і іншых Святых. Калі работа ўжо выканана, то яе прыносяць у царкву.

Праходзяць гады, мяняюцца густы, на змену рукам чалавечым прыходзяць машыны, створаныя тымі ж рукамі. Але пакуль побач з чалавекам будзе жыць пачуцце прыгожага, імкненне да натуральнага, сапраўднага, будзе жыць ручнік, бо спрадвечнае застаецца вечным.

Аўтар: Г.Ю. Ярмольчык
Крыніца: Беларусь в современном мире: материалы IV Республик. науч. конф. студентов, магистрантов и аспирантов, Гомель, 12 мая 2011 г. / М-во образования Респ. Беларусь, Гомел. гос. техн. ун-т им. П. О. Сухого ; под общ. ред. В. В. Кириенко. – Гомель: ГГТУ им. П. О. Сухого, 2011. – 337 с. Ст. 17-19