Масленка па-гомельску ў філіяле Веткаўскага музея

0
644

Без узлажвання на слупы, без перацягвання каната, без блазнаў-скамарохаў, а з акцэнтам на свойскія адметныя традыцыі адзначылі Масленку ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі. Вясну гомельцы гукалі паводле абраду “Чырачка”, што падчас экспедыцый знайшлі ў вёсцы Тонеж Лельчыцкага раёну арганізатары свята.