19 жніўня ў выставачнай залі Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці адбудзецца адкрыццё выставы калекцыі работ Віктара Шыпкова “Маркавіцкаму роду няма пераводу”.
На ёй будуць прадстаўлены экспанаты з асабістага архіва калекцыянера прадметаў беларускага побыту і нацыянальнага касцюма Віктара Шыпкова.
Дзе: г. Гомель, вул. Ірынінская, 19
Калі: 19 жніўня ў 16:00
Жыхары і госці горада Гомеля змогуць наведаць выставу да 20 верасня 2016 г.
Уваход вольны!