Незвычайны марафон адбыўся ў Гомлі: 12 гадзін у дворыку гомельскага нефармальнага кава-латорыя Cup of peace бесперапынна гучала фартэпіяна. У межах марафона фартэпіяна кожны ахвотны мог сыграць свае ўлюбёныя творы на інструменце, які размясцілі наўпрост пад адкрытым небам.