“Маля, пакуль у начоўкі ўваля…” Уяўленні пра пазашлюбныя сувязі ў кантэксце дыялектнай парэміялогіі

0
457
Маля, пакуль у начоўкі ўваля... Уяўленні пра пазашлюбныя сувязі ў кантэксце дыялектнай парэміялогіі

Дадзеная публікацыя з‘яўляеца своеасаблівым працягам папярэдніх публікацый аўтара, прысвечаных традыцыйнай культуры беларускага пасёлка Амяльное Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці [1]. У яе аснову пакладзены запісы, зробленыя намі падчас шматгадовых (2005-2016 гг.) размоў з жыхаркай гэтага пасёлка Варварай Аляксандраўнай Грэцкай, 1925 г. н. У некаторых нашых размовах прымала ўдзел родная сястра Варвары Аляксандраўны Тамара Аляксандраўна Гаравая (1927 г. н.), якая на цяперашні час жыве ў Горлаўцы Данецкай вобласці.

Аб‘ектам даследавання з‘яўляюцца парэмічныя адзінкі, у якіх увасобіліся ўстойлівыя амяленскія ўяўленні пра пазашлюбныя сувязі [2]. Трэба адзначыць, што ў Амяльным пазашлюбныя сувязі не былі з‘явай масавай, а хутчэй былі адхіленнем ад агульнапрынятай нормы. Пра гэта маляўніча і пераканаўча сведчыць наступны аповед: [Варвара Аляксандраўна]: Калісь хлопец дзеўку пацалаваць… Па пысе!.. [Тамара Аляксандраўна]: А ціперь сабяруцца, цалуюцца і лажацца спаць… Толькі гаворя: “Ой, да мая ішчэ дзеўка!.. Ой, та ўжэ радзіла!.. Та ішчэ што-та здзелала…” А ў самой… Як-та песня… Пелі мы…

Адна дзеўка была
Панідзелкавала,
Сем сыноў радзіла,
І ўсё дзеўкай была.
Адна дзеўка была
Панідзелкавала,
Сем абортаў здзела,
І ўсё дзеўкай была.

Эта прыпеўка такая… У адной жэншчыны былі дзеўкі… Ужэ і аборты… І адна радзіла… Іянаўсё: “Маі дзіўчаты’.. Маі дзеўкі!.. “ Ну, і пашла песня… Эта едзініцы былі… Як у нас адна радзіла… Дак хлопцы спелі прыпеўку:

Нашы дзеўкі задаюцца,
Чым жа яны заносяцца?..
У марце месяцы гуляюць,
У сінцябрэ паросяцца!..

Із-за ніё нас празвалі, дак мы плакалі… Ну, усё раўно, ні то шта, як січас…

Але паколькі гэта ўсё ж-такі было, то, натуральна, што яно знайшло сваё ўвасабленне ў парэмічных адзінках. Зафіксаванае ад Варвары Грэцкай пераканаўча дэманструе, што для парэміі не існуе нічога забароненага, з таго чым жывуць людзі. Як вызначыла мая суразмовіца: Усякія жызні і ўсякія прыказкі. К каждай жызні прыказкі дзелаюць. К каждай жызні прыказка ё… Каждай жызні прыказку прыкладуць.

Устойлівае спалучэнне, якое вынесена ў назву артыкула, звычайна гучыць як папярэджанне бацькам, каб яны больш уважліва ставіліся да выхавання дачок, каб тыя больш акуратна паводзілі сябе у адносінах ла хлопцаў.

Там адна ў нас радзіла ў дзеўках, маей сястры Машы, Каця, гуляла, яна ўсё: “Ой, мая — малая”. А усё дзед Касцючкаў казаў: Маляпакуль у начоўкі скора баркана ўваля’Яна: “Што ты, Васіль, гаворыш на маю Кацю?” А ён: “Калі б я ня знаў, дак я б не казаў”. А яна: “Пачом ты знаіш?” — “А, як яна табе ў начоўкі ўваля, тады ты будзіш знаць”. І тая Каця… [ Баркан — гэта хто ?] Барканы… Калісь звалі… І ціперь завуць… Ціперь… Маладыя ні знаю… Ціперь усё па-новаму. Калісь незаконна родзіць дзеўка… Не ад мужыка… Так нагуляя… А хлопец ня возьмя яе… Усякія ж ёСваё ўдавольствіе здзелая, да і ўсё… Вот яны і называюць барканамы.

Усё маліла яе: “Мая малая. Мая малая”. А тая малая ўзяла, да брюха нагуляла. Ета ўсе так казалі: “Маля…’?” Да, ета прыказка такая была. Усё ўсе казалі: “Вон у Коршунаў маля, усё маля была, паукуль у начоўкі ўваліла”. Ну, дзіцёнак жа ражаіцца, у начоўках мыяць. Ціпер — у бальніцах, тады ж — у начоўкі, родзіцца — памыяць.

Адсюль і наступнае. [Калі дзеўка нячэсная ішла замуж, з дзіцём?] Яны гаворяць: “Крапіўніка прынясла”. Хто як. Хто “крапіўніка”, скажа, хто — “у сундуку“, хто — ў начоўках прянясла, хто — “ў мяшку прынясла”. “У сундуку” — прамое ўказанне на пасаг: І тады вязуць, перва — нявесту, тады ўжо сундук вязуць услед. І ўспамін з амяленскага жыцця: Іван расказываў… Хату ў мяне перядзелываў… Во сядзяць плотнікі, ён сядзіць:: “Нада мне такую вырасціць прасцітутку! З прыданым аддаў дачку…”

Аддаць замуж з дзіцём альбо цяжарную вызначаіцца як у бабу перяхрясціць Меряхрясциикр. На дзевак, каторыя ідуць… Не замуж, у чыкірду ўдваіх пагуляюцьВот тады… Забірэмініла… Картуніха пашла: “Ты знаіш, Арына, твой шкоду здзелаў, дак давай хоць у бабу перахрысціма іё. Давайця іздзелаім па закону”. Ета ідуць ужо, абы перяхрысціца, што “я замужам была”. Свадзьба пройдзя, называіцца “у бабы перяхрысцілася”. Пашла замуж. Хоць яна і дзень пражыве, аўсёраўно: “Вотяна замужам была”.

У дадзеным выпадку сапраўднаму, калі яго так можна назваць, вяселлю папярэднічаюць свадзьбы саламяныя, крапіўныя, канаўныя, баразенныя.

(а) У каноплях ідзесь ужо пагуляла, як свіння… Вот цябе і завуць… У баразне… Кажуць: “Баразённік…” Дзіцёнка тога завуць… Калісь Давыд казаў… Нагуляў… На яго бацька: “Бяры… Сірату абдурыў, дак бяры…” Пажалеў… Дак ён ужоўзяў. Іўсё… Гаворяць: “Трое дзяцей…” — “Не, не ўгадалі… Чэцвера… Баразённіцца ж была… Дзеўка…” Яны гаворяць: “А мы на баразённіцу забылі…” І хлопца завуць: “К.ін^іпіяііяія…” “Канаўнікі”, — звалі… (б) Ета не свадзьба… А калісь казалі: ” Кикіпляїкія свадзьба”. Канапляная звалі і баразённая свадзьба. Што пуза… Ряджаць будзяў сінцябрэ… Дакужэ скарэй дзелаюць… ”

Адсюль і ўзнікаюць саламяныя мужыкі і саламяныя жонкі (пацірухі). У нас адна баба казала: “А ета баразённы мужыкБаразённы ці гумённы, ці канапельны... Ета ўсіх так называлі… Ідзе як… А ў нас усяк называлі. “А ета — канапельнік!” Мужык — канапельнік. Аттрахая ў каноплях і пашоў… Во ета мужык… Ці ў саломі, ці ў чом… “А ета — баразённы мужык!.. У баразне аттрахаў і пашоў… Які етамужык?” Казаліў нас.

[Калі ёсць саламянны мужык, павінна быць і саламянная жонка…] Да. І на яе будуць казаць: “Саламяная паціруха”. Ці: “Баразённая будуць казаць, ці канапельная”. [Чаму казалі: —Баразённая жонка? Чаму баразённая?] “Ну, баразённыя… Каторыя нагулівалі ў дзеўках…” [Чаму баразённыя?] Канапельныя, баразённыя, крапіўныя называліся. І дзяцей такіх называлі: “Ета во крапіўнік”. [А чаму баразённыя?] “Ну, ні ў пасцелі ж яны дзелалі дзіцёнка, а ў баразне дзесь украдні”.

А калі не сароміліся ў выразах, то выкарыстоўвалі і больш грубыя вызначэнні. Яна як стаяла: “А-а-а, курвы паддзярюжныя!..” [Курвы паддзярюжныя. Гэта як?] Гаворяць: “Курвы паддзярюжныя…” Етаўжо плахоя слова… Мол, блядуяць пад дзярюгай… Калісь жа не адзяялы… А дзярюгі былі”.

[Чарціны брак.] Ціпер прывыклі бракам етым чарціным ідуць замуж без роспісі. [А раней такія бракі былі?] Калісь ета рэдкі случай, што ўжо дзеўка забірэмініла… І січас яго ліквідзіруюць. Ідуць увечары ў сваты… Усё… Прышлі ў сваты… Высваталі… Раз сваты пабылі, значыць, росьпісь тая да с… Яны ўжо счытаюць… “Ліш бы сваты пабылі… Свадзьба… Вот ета закон”. [Так раней казалі, што ета чарціны брак?] Усяк казалі. Калісь Мельчыха прыдзя, сястра яе забярэмініла, прышла: “Во ўжо! Ета ж нада: у чарціны брак улезла… Антону падалася, дак забярэмініла. Дак матка ўжо вадзіла к свякрусі. Ужо дазналася ж, дак: “Пайдзём-ка, — гаворя, — к свякрусі, даряшым дзела…” Ну і, ряшылі дзела, што пажаніліся… Самае глаўнае, што пуза нагулялі. Да свадьбы ж яны перяспалі… [Дак ета што — чарціны брак?] Ета ўсё казалі: “А-а-а, чарціным бракам ”.

[Сабачый сабантуй.] Гэта ні свадзьба, а сабачый сабантуй. Усё тады казалі: “Што там дзелаяць?”. Як свадзьбы, як брюхі панагуляюць. “А ета сабачы сабантуй, а не свадзьба”. Сабакі ж гуртам… Сучка заводзіцца, бегаяць за ёй па дзвянаццаць сабак.

Асобныя вызначэнні існавалі і ў дачыненні непараборлівых у палавым плане як жанчын, так і мужчын: Мамачка, ня ўстою… На такіх на гарячых дзевак, каторыя гуляшчыя… “Мужчыны ходзяць даяё …, дак яё празвалі “обшчая курыца [3].

Я яму сказала: Перядкі дзявочыя счытая…” Перядкі счытаяІ такіх багата ё… І тады ўсі казалі: “Дзе ты ўжо быў? Перядкі счытаў?..” Як начамы… Другі… Ё такія… У нявестаў начуя, уранні прыдзя, бацькі і гаворяць: “Што, перядкі счытаў?”

І было б у вышэйшай ступені несправядлівым, разглядаючы гэтую тэму, абысці ўвагай парэмію тых, для каго пазашлюбныя стасункі былі нормай. Такая прыказка была… Ты б сказаў на мяне: “Блядзь!” А я б сказала: “На блядзь тысяча вачэй глядзяць, а на такую чуму-заразу ніхто не гляне ні разу”. Гаворяць: “К той бабе ці пашоў…” Скажаць: “Ці дурную знасілаваў”. А мужчына кажа: “А якая разніца… Галава хоць і авечая, ліш бы ж… чылавечая была”. Ну, ні ж.., па-другому кажаць.

Не засталіся без сваёй парэміі і тыя, хто нарадзіў у дзеўках, у дзеўках і застаўся. Каторыя замуж ня ходзяць, родзяць у дзеўках… Ні пакідка, ні ўдава, ні дзевачка малада… Еслі яна не пашла замуж, у дзеўках радзіла… Пакідка яна? Не. Мужыка німа. Удава? Мужыка не было. І ўжо ні дзеўка.

Дадзеная публікацыя сведчыць, што тэма пазашлюбных сувязяў займае трывалае месца ў парэмічным фонде амяльчан. І разам з тым, улічваючы момант аказіянальнасці ў актуалізацыі фразеалагізма, прыказкі, прымаўкі ў жывой гаворцы, трэба адзначыць, што гэты артыкул не можа прэтэндаваць на канчатковую карціну вызначанай тэмы. Улічваючы наш шматгадовы вопыт размоў з Варварай Аляксандраўнай Грэцкай, можна спадзявацца, што з цягам часу гэта карціна можа быць дапоўнена новымі адметнымі парэмічнымі адзінкамі.

Спіс выкарыстаных крыніц

  1. Лапацін, Г. І. Варвара Грэцкая як з‘ява беларускай народнай культуры / Г. І. Лапацін. — Гомель : Барк, 2015. — 248 с.
  2. На агульнабеларускім матэрыяле гэта з’ява была разгледжана ў публікацыі: Володина, Т. В. Гулящая: об одном этнокультурном стереотипе в белорусской традиции / Т. В. Володина // Język. Człowiek. Dyskurs. — Szczecin, 2007. — С. 520-536.
  3. Апошняе больш грунтоўна ў публікацыі Лапацін, Г. І. Фразеалагізм “драць курыцу”. Этнаграфічны аспект. Па матэрыялах этнаграфічных экспедыцый Веткаўскага музея народнай творчасці / Г. І. Лапацін // Славянская фразеология в синхронии и диахронии : сб. статей. Вып. 1. / М-во образования РБ, Гомельский гос. ун-т им. Ф. Скорины / Редкол.: В. И. Коваль (ответ. ред) [и др.]. — Гомель : ГГУ им. Ф. Скорины, 2011. — С. 120-123.

Аўтар: Г.І. Лапацін
Крыніца: Славянская фразеология в синхронии и диахронии: сб. науч. статей. Вып. 3 / М-во образования Республики Беларусь, Гомельский гос. ун-т им. Ф. Скорины / редкол.: В. И. Коваль (отв. ред.) [и др.]. — Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2016. – С, 67-69.