Карціны выстаўленыя ў фае абласнога культурніцкага цэнтра не блякнуць нават на фоне агрэсіўных колераў і сцен памяшкання. Яркасць фарбаў ды кантраст іх спалучэнняў — эфект працы двух маладых гомельскіх мастакоў. Аляксей Дворачкін мае тэндэнцыю да рэалістычнай манеры, а Кірыл Міхаленка любіць абстракцыю. Аб’яднанне іхных твораў у адной прасторы атрымала лагічную назву “Сімбіёз”.