Усіх ахвотных запрашаюць далучыцца 6 і 7 красавіка да майстар-класаў па вырабе Велікодных пісанак, якія пройдуць у філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі.
Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі:
6 красавіка (пятніца) 2018 года – 18:30
7 красавіка (субота) 2018 года – 12:00
Кошт удзелу: 1 р. 50 к. (уваходны квіток у музей) + з сабой мець зваранае курынае яйка.
Фарба, узорнікі, пісачкІ, воск, свечкі, традыцыйныя спевы і добры настрой будуць чакаць вас у музеі.
Узоры для пісанак можна выбраць загадзя па спасылцы.
Адрас: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)
Тэлефон: 8 (0232) 75-88-86
Бонус!
Пасля вырабу пісанак будуць разам разучвацца і спявацца песні з абраду “Сула”, што будзе праходзіць у вёсцы Маркавічы 9 красавіка.
Вітаюцца пачастункі да гарбаты.
Рыхтуемся да Вялікадня разам!