Шаноўныя сябры!
Упершыню ў Гомелі ГМКГА “Талака” зладзіць 18 ліпеня майстар-клас па народных танцах Гомельшчыны пад кіраўніцтвам выбітнага этна-харэографа Мікалая Козенкі.
Ажывім традыцыю гомельскага танца разам!
😉
Наш танец дапаможа вам самавыявіцца, адчуць асобую важнасць і энергетыку дотыка, навучыцца кантраляваць сябе і несці адказнасць за партнёра, пратэставаць свае фізічныя здольнасці і проста атрымаць задавальненне ад добрага і карыснага баўлення часу.
Калі: 18 ліпеня пасля 19.00 (час будзе ўдакладняцца)
Дзе: збор ля пешаходнага маста праз Сож у парку;
Месца правядзення: пляцоўка за гомельскай епархіяльнай управай (г. Гомель, вул. Баўмана, 16).
Патрабаванні-парады: дзяўчаткам просьба апрануць спадніцы і ёмкі абутак, хлапцам просьба прыхапіць пітной вады.
Будзе горача ва ўсіх сэнсах!
:))))
Падзея Вконтакте: vk.com/narodnyja_tancy
Акаўнт у Twitter: twitter.com/talaka_nashkraj