Шкло адной з міні-кавярняў у Гомелі ўпрыгожыла рэклама на беларускай мове.
Крама тытуню, электронных цыгарэт ды парагенератараў “Махорка”, што знаходзіцца на вуліцы Карповіча, 17 можа прапанаваць сваім пакупнікам не толькі “дыму ды пару”, але і кубачак сапраўднай кавы. Пры яе аздабленні прыбеглі і да беларускай мовы.
Уладзімір, уладальнік крамы:
— Мы вырашылі звярнуцца да роднай мовы ў апісанні нашай кавярні, бо жывем менавіта ў Беларусі і ганарымся нашай культурай. Магчыма ў будучыні, калі ў нас з’явяцца нейкія новыя ідэі, мы пашырым яе прысутнасць у нашай установе яшчэ больш.
Аўтар: Яўген Меркіс