Магія зімовых святаў

0
1056
магія, калядоўнікі, зверы, калядоўшчык

Філіял Веткаўскага музея народнай творчасці ім. Ф.Р.Шклярава запрашае ўсіх наведаць 16 снежня адкрыццё выставы “Магія зімовых святаў”.

Дакраніся да сапраўднага беларускага свята!

Прыходзь сам ды запрашай сяброў!

😉

Зіма і ў царкоўным, і ў народным земляробчым календары адзначана святамі, бадай, самамі ўзнёслымі і таямнічымі. Нягледзячы на суровы мароз, завірухі, кароткія зімовыя дні, на гэты час года прыпадаюць і гарэзлівыя забавы, і багатыя сваёй паэтычнасцю абрады. Здаецца, нашы продкі стараліся насуперак зіме аздобіць святы весялосцю і радасцю, звонкімі спевамі і багаццем святочных убораў. Насамрэч супярэчанняў няма: новы год пачынаецца закліканнем будучага дастатку. Прагназуецца ўраджай, і ягоная дастача будзе напрамую залежаць ад таго, як прайшлі Каляды.

Раство Хрыстова, Багаяўленне, Стрэчанне – буйныя царкоўныя святы прыпадаюць на зіму, пазначаючы шляхі зямнога жыцця Ісуса Хрыста, ягоныя пропаведзі сярод людзей.

Памяць Хрыстовых паслядоўнікаў, жыцце якіх стала прыкладам для соцен тысяч хрысціян, таксама адзначана зімовымі месяцамі: Мікола Цудатворац, Варвара, Улас, Харлампій, Ганна, Зосім і шмат іншых, як дыяманты, упрыгожваюць царкоўны каляндар сваім духоўным вопытам.

На выставе прадстаўлены іконы стараабрадскага і народнага пісьма, абрадавыя комплесы “Раство” і “Вадохрышча”, зімовыя пейзажы і цудоўныя прыклады традыцыйнага ткацтва.

Калі: 16 снежня 2011 г. а 16.00

Дзе: філіял Веткаўскага музея народнай творчасці (г. Гомель, плошча Леніна, 4 – каля сабора Пятра і Паўла)

Тэрмін дзеяння выставы: снежань 2011 г. – сакавік 2012 г.

Кантактныя тэлефоны: (0232) 74-10-40; 74-88-87.