Магічная мапа Гомеля ад Леслі Найфа

0
1803
Рисунок Андруся Такінданга

Лідар металёвага “Gods Tower” легендарны Леслі Найф назваў тры самыя гатычныя, загадкавыя ды вусцішныя месцы роднага Гомеля.

Спуск па вуліцы Падгорнай

За царскім часам гэты раён называўся Каўказ. Каўказ мае багатую гісторыю: калісьці тут былі публічныя дамы, а падчас Другой сусветнай вайны стаялі шыбеніцы, на якіх вешалі непажаданых.

Старая Валатава

Старая Волотова в ГомелеВёска ў межах горада, у пачатку 90-х многія бачылі над ёй НЛА, можна тут сустрэць і прывідаў. Я сам назіраў дзіўныя з’явы. Тут ёсць месца, дзе знаходзіцца паварот ракі і невялічкая выспа, на якую мы хадзілі адпачываць. Пераходзячы ноччу рэчку ўброд, на дрэвах я пабачыў Вілію. Гэта такая прывідная жанчына, якая спераду ёсць, а калі глядзець ззаду, яна знікае. Можна сказаць, што я зашмат ужыў алкаголю, але дыму без агню не бывае. Да таго ж у гэтым месцы зданяў бачылі многія.

Могілкі ў Навабеліцы

Старое кладбище в НовобелицеНа Навабеліцкіх могілках ёсць адзін склеп. Мясцовая легенда кажа, што пасля вайны ў ім былі знойдзеныя нямецкія дакументы. Аднойчы супрацоўнікі спецслужбаў пайшлі ў той склеп нешта шукаць ды і самі зніклі, і сувязь з імі перарвалася. Пасля гэтага выпадку склеп зачынілі, і цяпер туды нікога не пускаюць.