Мадэль палаца ў Хальчы

0
1651
Усадьба в Хальче и её модель
Хальчанскі палац пабудаваны ў стылі позняга класіцызму на высокім маляўнічым беразе ракі Сож у пачатку XIX стагоддзя. З’яўляецца помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэння. Аб’ёмна-прасторавае рашэнне палаца з’яўляецца арыгінальным і не мае прамых аналогій сярод помнікаў сядзібнага дойлідства першай паловы-сярэдзіны XIX ст. на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Літвы.

Аўтар мадэлі: Кацярына Лайкова, вучаніца 11 класа гімназіі № 75 г. Мінска. На дадзены момант мадэль экспануецца ў палацы Румянцавых-Паскевічаў.

Аўтар фатаздымкаў: Марына Драбышэўская

Дворец в Хальче и его модель

Старажытную вёску Хальч ў 1437 годзе Свідрыгайла Альгердавіч падарыў нашчадку шляхецкага роду Халецкіх, якія ў другой палове XVII стагоддзя пабудавалі тут касцёл і кляштар езуітаў.

Дворец в деревне ХальчХальчанский дворец

Халецкія валодалі палацам і сядзібай да 1812 года. Калі Напалеон уступіў на гэтую тэрыторыю, яны прынялі яго бок. Пасля паразы французскай арміі Халецкія назаўжды пакінулі гэты край. Іх сядзібу канфіскавалі і прадалі з таргоў аднаму з прадстаўнікоў мясцовага шляхецкага роду Войніч-Сенажэцкіх. Ёсць звесткі, што тут ладзілі знакамітыя на ўсю акругу балі, а падчас паўстання Кастуся Каліноўскага ўладальнікі сядзібы хавалі ў сябе паўстанцаў.

Хальчанский дворец Ветковского района и его модельМодель дворца в деревне ХальчДворец в деревне ХальчПасля прыходу да ўлады бальшавікоў сядзібу адабралі. Апошні нашчадак Войніч-Сенажэцкіх быў расстраляны. У савецкі час у сядзібе размяшчалася школа для беспрытульнікаў, жаночая турма НКВД, дзе трымалі арыштаваных «ворагаў народу» — жанчын з дзецьмі, а пазней — калгасны клуб і кіраўніцтва калгасу.