Любоўныя замовы ў практыцы носьбітаў традыцыі Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці

0
426
Любоўныя замовы ў практыцы носьбітаў традыцыі Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці

Любоўныя замовы ў беларускай традыцыі ніколі не былі абдзелены ўвагай збіральнікаў і публікатараў. Падобныя тэксты можна знайсці пракгычна ва ўсі\ фалькларыстычных складанках, хоід> у значна меншых колькасцях, чым замовы гаспадарчыя, лекавыя, сацыяльныя. Пры гэтым беларускімі даследчыкамі не напісана ніводнага адмысловага артыкула, прысвечанага гэтай з’яве. Перыферыйна гэтыя тэксты ўзгадваюцца толькі ў аглядных аргыкулах Г. Барташэвіч [2. с. 26-271 і У Лобача [5. с. 79-811. У архіве экспедыцыйных матэрыялаў Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Шклярава (ВМСіБТ імя Ф. Шклярава) любоўныя замовы ў колькасным плане таксама займаюць далёка не самае значнае месца ў параўнанні з замовамі гаспадарчымі, лекавымі, сацыяльнымі. У дадзенай публікацыі аналізуецца, якім чынам яны функцыянуюць у нашых вёсках. Пры падрыхгоўцы артыкулаў, акрамя веткаўскіх матэрыялаў, былі выкарастаны асобныя запісы, зробленыя ў населеных пунктах Буда-Кашалёўскага, Гомельскага, а таксама Чачэрскага раёнаў.

Як паказвае наш асабісты досвед экспедыцыйнай працы, носьбіты традыцыі дзеляцца любоўнымі замовамі менш ахвотна, чым замовамі гаспадарчымі альбо лекавымі. На мой погляд, гэта вынікае з таго, што стаўленне да любоўных замоў у жанчын нашых вёсак далёка не адназначнае. 3 аднога боку, іх адмыслова перапісваюць і захоўваюць у сшытках, за ix хапаюцца як за апошні паратунак, і як вызначае У. Лобач: «Калі звычайныя сродкі ўздзеяння на каханага чалавека не дзейнічалі, на ўзбраенне браліся магічныя тэхналогіі (так званая «любоўная магія»), якія расцэньваліся міфалагічнай свядомасцю селяніна як найболей радыкальныя і эфектыўныя» [5, с. 79].

Цікавы ў гэтым плане аповед мы запісалі ў п. Восава Веткаўскага раёна: «Матка багата знала, і пробывала. Вот гуляюць-гуляюць, дзеўка хоча, а он іё ні хоча брань, так прыдуць, вады нагавора, а ана тады, то ў боршч каплю вады, і туды-сюды — пажэняцца. Любшы знала і атвароту. К ёй прыязжалі атусюль» (Мяжэнны Павел Емелянавіч, 1926 г. н., п. Осава Веткаўскі р. Зап. Лапацін Г.І. у 2005 г. Сш. 8. Ар. 16).

3 іншага боку, зварот да магічных сродкаў супрацьпастаўляюць сапраўднаму каханню: «Еслі нет чувства ў душэ, ніякая “Любша” не паможа, пакуль не загарыцца свой агонь» (Кужэльная Праскоўя Сяргееўна, 1934 г. н., в. Старае Закружжа, Веткаўскі р. Зап. ЛапацінГ.І. у 2011 г. Сш. 121. Ар. 38).

Ёсць яшчэ адна акалічнасць: выкарыстанне надобных тэкстаў і спадзяванне на іх, паводле ўяўленняў жыхароў нашых вёсак, лічыцца грахом, і тыя, хто гэтым займаюцца, — займаюцца чарадзействам, маюць стасункі з нячыстай сілай: «“Любшу” шопчаць, штоб любілі, прывароты… Но яна гаворя, што ета плахоя дзела: “Я етым не займаюсь”. Знань яна знала, но гаворя, шло ета гряшно: “Гряшно eтa дзелаць. Любоў даўжна прыходзіць ад душы, а не ад злога. Любіць доўжын чылавек душэўна, а не ад злога, што ета злога нада вызывали Нада, — гаворя, — нячыстаю сілу вызываць. Ета не паложана етага дзелаць. Гряшно”. Яна ўсё-усё eтa знала, што сушчаствуя і era калдоўства, но яна етым не займалась, яна дзелала толькі добрыя дзяла, рятавала людзей» (Герасіменка Ганна Іванаўна, 1931 г. н., в. Неглюбка, Веткаўскі р. Зап. Лапацін Г.І. у 2011 г. Сш. 131. Ар. 18). «Вот плахога матка ні знала. Як адна маладзіца іна гаварыла… Матка этага ні знала… Дак іна гавора: “Вазьмі ў міня сттітпы”. Матка: “Не-е! Эта ні мая абязанасць. Я Бога толькі прашу людзям памоч. Ты жэ вот просіш, дак ты і Бога, і Ісуса Хрыста, і Маць Божаю, і ангелаў просіш. Эта не ты памагаіш, эта яны памагаюць. А эта нада жа прасіць чорта, як людзям дзелаюць нехарошая. Дак эта ж ні Богам проектів, а чортам”. Мы паехалі ў Прысно малоць, Люба Разуванава і я… І тама баба была юркаўская. Іна ўжо даўным-даўно памерла… Іна… К ей ўсё хадзілі прысмучываць, хто замуж ні ідзець… У іе была кніга тая, якаясь магія… Іна ўсё эта дзелала… А мы там начывалі… Іна стала гартаць… “Вы — дзеўкі красівыя… Чо-та вы замуж ні ідзіце?” Я гавару: “Ішчэ ні пара. Будзя пара, дак пойдам”. І смяёмся… Іна ўзяла і гавора: “Хочыця, я вас навучу…” Дак яна як стала гаварыць, мы вочы вылупілі, на печы сядзелі, акурат зімой, мяцеліца… Іна як стала: “…дзвінаццаць думоў, дзвінаццаць чартоў…” Дак я гавару: “Уйдзі!.. Я баюся, што ты гаворыш…” Іна як стала эта гаварыць, яно сумна… Дак іна чарцей… Матка мая: “Не-не… Я этага ні хачу… Я па-божжаму”… Што мая матка ўмела, то і я…» (Капкова Марыя Іванаўна, 1933 г.н., в. Навасёлкі (родам з в. Юркавічы) Веткаўскі р. Зап. Лапацін Г.І. у 2015 г. Сш. 126. Ар. 39. Тут і далей — атрыбутацыя па фонду Экспедыцыйных матэрыялаў ВМСіБТ ім. Ф. Шклярава).

Вясковыя жанчыны, грунтуючыся толькі на вопыце асабістага жыцця, практычна паўтараюць высновы Г. Барташэвіч, зробленыя апошняй на аналізе агульна беларускай традыцыі. «У любоўных замовах, — ецвярджае вядомы фалькларыст, — звяртае на сябе ўвагу апеляцыя да такіх сіл, супраць якіх накіраваны іншыя замоўныя творы — бесаў, калдуноў, чартоў» [ 1, с. 26-27].

Звяртае на сябе ўвагу любоўная замова, зафіксаваная ў в. Матнявічы: «Паўзі змія скараспелая до рабы Божжай Анны, ужаль іё ў рацівая серца огненным жалам, штобы серца іё забалела, агнём гарэла, сушыла іё і кружыла, і сохла бы ано дзень ага дня, час ад часу по мне» (Дзяржынская Волыа Пятроўна, 1932 г. н., в. Матнявічы, Чачэрскі р. Зап. Лапацін Г.І. у 2018 г. Сш. 130. Ар. 37). На фоне вялікай колькасці змеяборчых замоў гэта, безумоўна, ўраджвае [4].

I яшчэ адзін аповед, запісаны падчас адмысловага апытання: «Я слышыла, но етым ні занімалась, і етага дзелаць нільзя. А еслі твая судзьба, яна цібя вазьмёт, а еслі ні судзьба, eтa толькі хужэй, для тых, хто era дзелая. I для той пары Богам дадзена любоў, п та… Дажэ была ў маём раду… Маей прабабы радная сястра трыццаць дней абмірала. Да абмірання яна нічога… Ні шаптаць, ні малітвы… Ну, кагда яна трыццаць дней праляжала, кагда ана ўстала, яна начала лячыць ад спугу, ад урока… Каней, кароў спасала, а патом к ней адна прышла… С хлопцам гуляя, а ён яе браць ні бярэ… Яна прышла, а яна атвеціла: «Етага дзелаць нільзя…» <Яна ні расказала, чаму?> Яна ні аб’ясніла, но нільзя… Я счытаю, што Богам дадзена судзьба, і хачу сказань, што я знаю… У нас на пасёлку былі… Гулялі с хлопцамі, ні бярэ… Ну, там, падсувалі… I што… Там шчаслівага брака не была… Сколька я знаю, усе рана паўміралі, долга балелі, і шчаслівага брака там не была… Еслі любшу дзелаеш… Абрацісь к Госпаду, Гасподзь пасылае цібе судзьбу… У Гомелі быў Арыстарх (епіскап гомельскі і жлобінскі)… Адна дзеўка… Паўстрычалісь, паўстрычалісь с хлопцамі… Кажыцца, ужо б сайціцца і жыць… “Нет, разойдамся!.. Нет, разойдамся!..” Я падашла к яму благаславенства ўзяць: “Хачу замуж, а ў міне ні палучаіцца…” Ён міне абняў, па галаве пахлопаў… Я ў цічэніі нідзелі паўстрычалася з мараком… Як паўстрычалася з мараком, па ўсё ўрэмя жывём. <Гэта бласлаўленне Божае?> Ну, я счытаю Божае. Ад Арыстарха блаславенне. Ён жа быў сільны» (Шкрабава Ніна Мікалаеўна, 1958 г. н., в. Радуга Веткаўскі р. Зап. Лапацін Г.І. у 2019 г. Сш. 123. Ар. 68).

Не боская прырода любоўных замоў падкрэсліваецца і ўмовамі, у якіх яны выконваюцца, па вызначэнні саміх інфармантаў: «Не хрыспяцца, не моляць і перад іконамі не чытаюць, а ў двары, у калідоры» (Еціпнёва Матрона Цітаўна, 1919 г. н., в. Барталамееўка, Веткаўскі р. Зап. Лапацін Г.І. у 1993 г., Сш. 52. Ар. 56). Адсюль і тое, што падзеі некаторых любоўных замоў адбываюцца ў лазні, якая, як нежылое памяшканне, вызначаецца «адсутнасцю такіх адзнакаў чалавечай прасторы, як абразы, свечкі і падобныя ім атрыбуты» [3, с. 269-270]. Адсюль і адсутнасць напачатку гэтых тэкстаў традыцыйных для болыпасці замоў просьбаў аб дапамозе, звернутых да Ісуса Хрыста і Багародзіцы.

І сапраўды, болыпай часткай, любоўныя замовы звычайна адносяць да рэпергуару ведзьмакоў (калдуноў). «Там, у нас, старуха была, ужэ паўміралі, умелі ад усячыны. Дзяцей насілі, што дзе не палучыцца. Надзя ў мяне была, дачка, я часта насіла, то ад ўроку, то ад скулы, ад яе і павучылася вот эта. Тая баба дажэ ўмела давань парадку і прывароты, і адвароты. Вот, напрымер, хазяіну ілі жонцы. I кабаноў загаварывала, сала налівала. Дак етаму мы не вучылісь, ета нам не нада» (Беланожка Паліна Іванаўны, 1927 г. н, в. Пабеда (Шалухоўка), Веткаўскі р. Зап. Лапацін Г.І., Раманава Л.Д. у 2000 г. Сш. 52. Ар. 99). «У нас Гарадоўка, дак з Гарадоўкі баба прышла. Дачка яе ўлюбілася, а ён бязногі быў, дак яна ў яго ўлюбілася. Дак яна гаворэ: “Ты адлячы мне, штоб яна яго не любіла”. А яна гаворэ: “Я ад такога ня ўмею лячыць, штоб не любіла, ад такога магу палячыць, штоб любіла”. Баба памірала за тое, што лячыла тое, што ня нада. Уваходзіш у хату, так тры даскі знялі, шго ні памрэць ніяк. І вішчала, і крычала ў хаце, не дай Бог, што яна дзелала. Я ня знала, шго яна паміраіць, а сын ужэ падбівая. Кончылася. Ён падбівая масніцы». (Алесенка Аксіння Барысаўна, 1916 г. н., в. Навілаўка, Веткаўскі р., Зап. Лапацін Г. І. у 1992 г. Сш. 70. Ар. 9). Апошні аповед цалкам адпавядае традыцыйным уяўленням пра тое, як паміраюць ведзьмакі.

У замове «Супраць усех ведзьм» падкрэслена вызначаецца: «…а ты, ведзьма-улюблённа, а ты ведзьма-разлучніца… І ты, ведзьма, жэну з мужам разлучает…». У замовах ад «нарадкі», «подкладня» у складніку вядзьмарскага рэпертуару таксама ўзгадываюцца «любжа», «таска», «нуда», праз якія на чалавека насылаюцца тыя самыя хваробы і хваравітыя станы, ад якіх яго пазбаўляюць лекавымі замовамі. Паказальны ў гэтым плане каментар да замовы <А.д нарадкі»: «Када, ні дай, Бог, з вами. Ужэ пачуствавалі… Ходзіця… А якая ўжэ, можа, улюбілась у вас… І дзелаюць. Такоя дзелаюць, што людзей ума лішаюць» (Фелькіна Валянціна Іванаўна, 1950 г. н., в. Шарсцін Веткуаўскі р. Зап. Лапацін Г.І. у 2011 г. Сш. 126. Ар. 25). Большая частка любоўных замоў накіравана на тое, каб выклікаць любоўнае пачуццё над прымусам. Гэта замовы: «На парылучэніе парня», «Прылюбка», «Штоб прываражыць» і непасрэдна «Прыварот». «Прывароты — жэншчыну, што замуж узялі… Жэншчына… Адзіночыства… Ні бяруць замуж, дак нада, штоб узялі, штоб найці… Жаніх, штоб яе палюбіў, штоб мужык жонку ўважаў і любіў… Эта, как ты гаворьпп “Любша” … Эта, як табе перавесці, эта такі метад, кагоры чылавеку нагаворам прывівая любоў, уваженіе… Ілі што-та дзелаць нада чылавеку… Я цібе хочу заставіць, штоб ты здзелаў мне тое дзела, каторае міне інцірысует… Эта проста нагаворам нагаварываеш… Вот прыходзіш, штоб узялі на работу… Ты прыходзіш к этаму зданію, гдзе эта рызідзенція ўся находзіцца, дзірэктара… Штоб дзірэктар узяў на работу…. Перад дзвярамі этага зданія чытаіш малітву, патом ідзеш к кабінету, чьтаіш малітву на дзірэктара, штоб цібе ўзялі на работу…. Так і другое, шго нада… Штоб мужык любіў жонку ілі хлопец дзевушку… Вот нагавор дзялаюць, што на яго нутро засела та энергеціка, каторую ты ізлучаіш із сібе на яго, і серца пакараіцца чылавечыскае, ён смягчаіцца, і ён дзелае то, што цібе нада» (Гузянкоў Ягор Ануфрыевіч, 1930 г.н. в. Пакалюбічы, Гомельскі р. Зап. Лапацін Г.І. у 2019 г. Сш. 157. Ар. 33-34).

Першы магічны тэкст, які павінны паўгшываць на гэта, выконваецца калі дзяўчынка знаходзіцца ва ўзросце, калі яна пра гэта не думае: «После бані дзевачкам до трынаццаці лет, када прыхадзілі з бані, бабушка заплітала касу: патом паднімала касу і тыльнай стараной ладоні біла па эцім валосікам, па касе і гаварыла: “Расці каса па пяты, штоб любілі рабяты!” (Дулева Людміла Александраўна, 1963 г. н., родам з в. Кунтараўкі Веткаўскага р. Зап. Лапацін Г.І. у 2009 Сш. 123. Ар. 44).

У пэўнай ступені да першай спробы замаўляць непасрэдна дзяўчынай можна аднесці калядныя замовы, калі яна ў самых розных варыянтах заклікаяе: «З кім мне век векаваць, прыдзі ка мне ваду цягаць!» «З кім век векаваць, прыдзі міне расчысаць!» «З кім век векавапі>, прыдзі ка мне кашу есць!» «Прыдзі! Хто мой, прыдзі, лён».

Любоўныя замовы — гэта не проста рэпертуар заляканай дзяўчыны, зрэдку заляканага хлопца, не проста намаганні прабудзіць да сябе цікавасць з боку асобы супрацьлеглага полу. Зафіксаваныя намі тэксты любоўных замоў дазваляюць рэканструяваць увесь жыццёвы шлях дзяўчыны ад дашлюбнага перыяду з дзявоцкімі варожбамі, прынамсі, на тэму «парнае — няпарнае». «З кім мне век векаваць, прыдзі мой трыпутнік шчытаць, за табой штоб мне бываць» (Лямпава Марыя Радвівонаўна, 1928 г. н, в. Нясвоеўка {Хутарок], Навазыбкаўскі р. Бранская вобл. Зап. Новікава Л.А. у 2002 г. Сш. 11. Ар. 23). Да сватання ў доме жаніха з пераходам над свалком (маціцай): «Столь надо мной, усе за мной и ты, сволок, мне в помочь» (Церашкова Галіна Якаўлеўна, 1939 г. н., в. Дубраўка, Добрушскі р. Са сшытка пер. Лапацін Г. I., у 2002 г. Сш. 76. Ар. 76). Паводле народных традыцый, да пэўнага моманту сваты за маціцу не заходзілі [1, с 145-146]. Дзяўчына марыць аб вялікім каханні з боку будучага мужа: «…штоб руки-ноги мне мыл и руду мою пил, и до смерти меня любил» (Жураўлёва Марыя Мікалаеўна, 1947 г. н., в. Малыя Нямкі, Веткаўскі р. Зап. Лабацкая Г. А. у 1996 г. Сш. 59. Ар. 8). Яна прэтэндуе на месца ў цэнтры сусвету: «Штоб яму раба (імя) была любшэ краснай дзявіцы, любшэ роднай сястрыцы, любшэ чужой маладзіцы» (Еціпнёва Матрона Цітаўна, 1919 г. н.,в. Барталамееўка, Веткаўскі р. Зап. Лапацін Г. І. у 1993 г. Сш. 52. Ар. 56).

Асобная роля адводзіцца вяселлю, на якім закладваюцца будучыя адносіны паміж мужам і жонкай. Гэта разумеюць і тыя, хто хоча парушыць будучае сямейнае жыццё, так і тыя, хто зычыць маладым дабра. На мой погляд, варта пагадзіцца з Г. Барташэвіч, якая аднесла да любоўных замову «Свадзьбу растроіць». Падобныя тэксты існуюць і ў нашых запісах: «На конях маладых вазілі. Здзелаецца так, шго конь не з’едзе з места. Нада атарваць летам дзевяць гарошын, штоб была па дзевяць бубачак. I этыя гарошыны хаваюць. Еслі хто не даволен свадзьбай — не тую дзеўку ўзяў, ці шго другое, шурнець этыя гарошыны на воз: “Дзевяць дзевяцей, і поўны воз чарцей. I жаніх і нявеста — а коні ні з места”. Тры раза. I хоць ты сякі ix — ані ні з места» (Еціпнёва Матрона Цітаўпа. 1919 г. н., в. Барталамееўка, Веткаўскі р. Зап. Лапацін Г.І. у 1993 г. Сш. 17. Ар. 2).

І супрацьлеглае: «Маладых садзят к падходу на адной скамейкі, а еслі на стуле, связывают ногі, і стелят кажух на два стулы, штоб багатыя былі, на касматым сядзець. Садзят ад жыніха шафёра, кроеных і род жаніха. ІІраверця стулля маладых, штобы ніхто ні падсыпаў на стулля і над стулля нічога. За сталом нужна дань маладой хлеб, соль, штоб маладыя друг друга любілі і ні ізменялі. Нагаварыць і даць с’есць за свадзебным сталом: “Как хлеб да соль людзі любят, дак так бы муж жану любіў, как соль с сахарам нільзя замяніць, так мужу нільзя жыццё ізменіць ні с цёмнай, ні са светлай, ні поўнай, ні с худой, ні с умнай, ні с глупой, ні с любой другой. Как хлеб да соль людзі любят, так жана мужа любіла. Как соль с сахарам нільзя замініць, так жане нільзя мужу ізмініць ні с цёмным, ні са светлым, ні с ні с худым, ні с умным, ні с глупым, ні с любым другім рабом Божжым. Амінь. Амінь. Амінь”. I кагда маладыя цалуюцца, нужна ix загаварываць: “Как глідзят на красты пры Хрыстовым празшке, так бы вы, маладыя, друг на друга сматрэлі і ні насматрэлісь. Як любіт Хрыстос сваю Мацер Божжую, так бы любілі муж сваю жану, а жана свайго мужа. Амінь”». (Дзяржынская Волыа Пятроўна, 1932 г. н. в. Матнявічы Чачэрскі р. Зап. Лапацін Г.І. у 2018 г. Сш. 130. Ар. 38).

Дзяўчына разумее, шго яна павінна быць прынята ўсімі сямейнікамі новай сям’і, новага калекгыву, адсюль у замовах узнікае наступнае: «Так як у хаце печь, счёб усюдах была мая речь. Як у хаце свясчённая паска, так счёб ад усіх у хаце была от П. ко мне ласка» (Церашкова Галіна Якаўлеўна, 1939 г. н, в. Дубраўка, Сш. 76. Ар. 76); «…чтоб раба божья (імя) была міла, люба і прыгожа і старым, и малым, і всему настоятельству» (Максіменка Волыа Цімафееўна, 1929 г. н, в. Казацкія Балсуны, Веткаўскі р. 3 лісткоў скапіраваў Лапацін Г. І. у 2006 г. Сш. 99. Ар. 92).

Асобна трэба разглядаць замовы, з дапамогай якіх вырашаюцца праблемныя сітуацыя, якія ўзнікаюць на працягу сямейнага жыцця: «Штоб муж любіў», «На мір у доме», «Распалажэніе ўлучшыць», «На любоў у доме», «Штоб не сварыліся». У прасторы гэтых тэкстаў выканаўцу замоў даводзіцца змагацца за раўнавагу ў сямейных адносінах, парушаную недабразычліўцамі і зайздроснікамі. У гэтым плане паказальны наступны тэкст: «Госпаді, спасай і верні жизнь у день над ясным сонцам, а у ночы над ясным месяцам, над дробными звездамі, городі каменную сцяну от небо і до земліі і загаваруй своімі хормамі губы і зубы рабо божаму П на Н. шчоб рабо божы П. і Н. не разяўлялі рта і зуб не выскалялі, шчоб рабо божы П. і Н. здаваліся ў полі дікім каменем, а ў лесі зяленым яварам» (Церашкова Галіна Якаўлеўна, 1939 г. н., в. Дубраўка. Сш. 76. Ар. 76). Аналогія з адмысловымі змеяборчымі замовамі відавочная. Тым больш, шго ў ролі памочніка выступае «самы галоўны» змеяборца — святы Юр’я: «Ішла прасвятая Маті Богородіца сребряным мостом, попіралася сребряным поцапам. Сустрэў яе святы Юрай Ягорай і пытае у яе: “Куды, Прасвятая Маті Богородіца, ідзеш?” — “Іду к рабо божаму П. у дом”. — “А ты куды ідзеш, Прасвяты Юрай Ягорай?” — “Іду к рабо божаму П. у дом жізнь наладіть”» (Церашкова Галіна Якаўлеўна, 1939 г. н., в. Дубраўка. Сш. 76. Ар. 76).

І асобна: «Калі возьмя мужык, да і пойдзя ад яе… Тады молім, штоб выкінуў з галавы любоўніцу». «Шатніся, шатніся, шатніца, по чужім жізням і по домам, як под деревом отрубайся, як под землёй откапайся і ў маю жізнь другая не мешайся (Церашкова Галіна Якаўлеўна, 1939 г. н., в. Дубраўка. Сш. 76. Ар. 76). «Пусць іму другая дзевіца будзя казанца страшнай цігрьщай, як огненныя часы) сава галаваста, а раба Божжая жана была ў жаркі зной вадой, у сільны толад едой» (Цыбранкова Марыя Іванаўна 1940 г. н, в. Рудзянец, Буда-Кашалёўскага р. Зап. Лапацін Г. І.,Скідан А. В. у 2018 г. Сш. 84. Ар. 40).

Зразумела, што ў гэтых замовах выканаўцы звяртаюцца не да чарцей, а да Ісуса Хрыста, Маці Божай, хрысціянскіх святых. Не застаюцца і палавыя адносіны, якія заўсёды існуюць паміж жанчынай і мужчынам: «Шчоб на міне П. старчком, а на другую ляжком, шчоб на Н. із серцем, а на другую з перцем» (Церашкова Галіна Якаўлеўна, 1939 г. н.,в. Дубраўка. Сш. 76. Ар. 75). «Ноч с луной, зара з зарой, а раб Божжы (муж) са сваей сям’ёй, з рабой Божжай. Што б век умесці жылі, хлеб-пасцель дзялілі, нікада не ругалісь, нікада не дралісь. Куда раб Божжая (жана), туда і раб Божжы (муж). Ва імя Ацца і Сына і святога Духа. Амінь» (Цыбранкова Марыя Іванаўна 1940 г. н. в. Рудзянец. Сш. 84. Ар. 40).

<Што рабіць, калі мужык пачаў гуляць?> «Жонка аслабла… Я так счытаю па-свойму… Не дае яму волі, чылавечыскай жызні… Ён загато ідзець… Эта — праўда… Скажу, не ў дабраце, не ў красаце, а ў удавольствіі… Яго жонцы, можа, не акціўна часта нада… Мужык, калі яму нада, і выпалняй долг. А шго ты мыіш, да красіва прыбіраіш, для мужыка ета ні нада. Еслі жонка благаўтваряя мужыка, ён бегая, як пятух. Матка казала: «Паша, нада мужыка цаншь ня дзелам, а целам… Еслі жонка благаўтваряя мужыка, ён бегая, як Пятух. Усё здзелая, і ні нада яму загадываць работу. Во ета — любша» (Кужэльная Праскоўя Сяргееўна, 1934 г. н, в. Старае Закружжа Веткаўскі р. Архіў аўтара).

Любоўныя замовы Веткаўшчыны не проста этнаграфічныя ці фальклорныя помнікі. Дадзены від замоў, хутчэй, — помнікі культурна-антрапалагічныя. Яны максімальна ахопліваюць і адлюстроўваюць усе адносіны, усе пачуцці, шго ўзнікаюць паміж мужчынам і жанчынай на пранягу ўсяго жыцця, яны — помнік сацыякультурнай адангацыі любоўнай (ці шлюбнай) пары да прыроднага і чалавечага асяроддзя традыцыі.

Спіс літаратуры:

  1. Байбурін, А.К. Жилище в обрядах и представлениях славян / А.К. Байбурин// Ленинград: Наука — 1983. — 191 с.
  2. Барташэвіч, Г.А. Беларускіе замовы / Г.А. Барташэвіч // Замовы / Уклад., сістэм. тэкстаў, уступ, арт. і камент. Г А. Барташэвіч; Рэдкал.: А. С. Фядосік (гал. рэд). і інш. — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. — с. 5-30.
  3. Валодзіна, Т. Лазня / Т. Валодзіна // Міфалогія беларусаў Энцыкл. слоўн. / Склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка. — Мн.: Беларусь,2011. — С. 269-270.
  4. Лапацін, Г.І. Чым распінаюць змеяў ды бьюць курапаў / Г.І. Лапацін // Этнаграфія Падняпроўя: Матэрыялы навуковай канферэнцыі: 30 лістапада — 1 снежня 1992 г. / Склад. В.М. Аненкаў, А.С. Сугака, С.Б. Рыбакова. — Выдавецтва МДУ імя А.А. Куляшова, — 1999. С. 86 — 90.
  5. Лобач, В.А Эрос в белорусской традіціонной культуре /В.А. Лобач // Белорусскій эротіческій фольклор / Ізд. под. Т.В. Володіна, А.С. Федосік. М.: Ладомір, 2006. С. 53-109 с.

Аўтар: Генадзь Лапацін
Крыніца: Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання (памяці антраполага Зінаіды Мажэйкі): Зб. навук. прац / Рэдкал. Р. Языковіч (старш.) [і інш.]. Мінск, 2019. 172-176.