Любоўныя замовы са збору Веткаўскага музею народнай творчасці

0
202
Любоўныя замовы са збору Веткаўскага музею народнай творчасці

Рэпертуар любоўных замоваў са збору Веткаўскага музея народнай творчасці традыцыйны для тэкстаў падобнага жанру, прынамсі: “Гукаць жаніха”, “Любша”, “Любоўная”, “Прылюбка”, “Заговор на любовь”, “При­суха”,“Хлопца прываражыць”, “От тоски”, “Ад нуды”, “Калі ўхажор кінуў”, “Отсуха”, “На мир у доме”, “На любоў у доме”. У шэрагу выпадкаў замовы называюць па аб’ектах, да якіх звяртаюцца выканаўцы, прынамсі: “Да зор”, “Да ракі”, “Да маладога месячка”. Колькасна ж у агульным зборы музея яны займаюць даволі сьціплае месца. Гэта зразумела. Традыцыйна любоўныя замовы адносяцца да рэпертуару чорнай магіі, што прасочваецца ў самых розных тэкстах.

Па-першае, у замовах ад нарадак і паддзелаў тое, што традыцыйна мае адносіны да любоўнай магіі, разглядаецца як належнае да рэпертуару ведзьмакоў.

Первым разам, добрым часам Госпаду богу помилюся, царице небесной покло­нюся. Прошу я тебя, Хроло преподобного, помоги мне, Хрол преподобный, змею, вол­шебницу-чар одейницу и чародейника загубить, заговорить, чтобы они по домам не ходили, черней не сквернила, сердце не томила, веселости не отнимала и следов не снимала, под гроб не подсыпала, мертвой иглой не пришивала, * на жите не завивала, ветром не носила, вихром не гоняла, с книг черной магии не читала.

И сама я собой закленам, я Госпада Бога просила. Господь благословенный, Мать Прочистая к этой Лиди приступалась, золотой ризой покрывала от змеяволшебника, чередея сохроняла.

Як ты, вода, утром и вечером прыбываеш, никто тебя не замечает, так у этой Лиды веселость, сон, воду, еду, здоровья прибавляет.

Встану я рана-раненька, умоюсь я бело-беленька, выду за новыя ворота в чи­стое поле, Там мать Господняя паслала трех ангелов-девиц, хранительниц-красавиц. Они шили, вышивали и этой Лиди веселось, сон, воду, еду, здоровья давали. А вы, проклятые ведьмурки нехрищеные непрощеные прочь забирайте свою работу назад. Ты, Симон лукавы, Нечипор корявы, прими свои тесовые палки, а не будеш унимать, то прошу я святого Мосея, который мучен за Исуса Христа, и будет ехать на буланом коне из ворот у вороты, кто этой Лиди сделал, отошлю от воротом, и будет высекать 12 волшебных прутов по 12 пудов и не даст вам, волшебникам, негде места [1].

Па-другое, былічкі, напрыклад: “У нас, тут, была баба, да яе ўжэ німа, памерла, яна гаворэ: “Як дзень, так два фуньцікі масла ”. А яна, людскіе каровы ідуць, яна ўмела адбіраць. У людскіх кароў паадбірае, і у яе кожны дзень было і масла, і малако. Баба тая ад усяго ўмела, к ёй адусюль ехалі, яна умела, хто разжэнец, хто каго любя. У нас, тут, Гарадоўка, так з Гарадоўкі баба прышла. Дачка яе на складзе работала, а ён бязногі быў, і яна ў яго ўлюбілася, без нагі, яму нагу адбілі. Дак, яна гаворэ: “Вот, атлячы ты мне, штоб яна яго не любіла”, А яна гаворэ: “.Я ад такога не ўмею, штоб не любіла”. Баба памірала тая, як уходзйи у хату, тры масьніцы зыіялі, што не памрэць і ўсе. І вішчала, і крычала ў хаце, не дай Бог, што яна дзелала ” [2].

I, па-трэцяе, не божая прырода падобных тэкстаў падкрэсліваецца і ўмовамі, у якіх яны выконваюцца, гіа вызначэнні саміх інфармантаў: “Не хрысьцяцца, не моляць і перад іконамі не чытаюць, а ў двары, у калідоры” [3].

Але разам з тым, на наш погляд, існує і зусім іншая, не менш, калі не больш, істотная прычына, па якой знаўцы падобных тэкстаў не вельмі ахвотна дзеляцца імі з пастароннімі. Відавочна, што любоўныя замовы адносяцца да той сферы ліодскіх зносін, у якой вельмі моцны асабісты пачатак, верагодна, таму часцей за ўсё яны выконваюцца ад імя непасрэдна зацікаўленай асобы, а не асобай, практыкуючай на карысць іншых. Апошняе падцвярджаецца і сшыткамі з падобнымі замовамі, у якіх з тэксту ў тэкст пераходзяць адны і тыя асабістыя імёны.

За болыпасцю запісаных намі замоваў, за рэдкім выключэннем, стаяць пачуцці светлыя і высокародныя. Гэта не проста намаганні абудзіць да сябе цікавасць з боку асобы супрацьлеглага полу, гэта мара аб сямейным жыцці. Зафіксаваныя намі тэксты дазваляюць рэканструяваць шлях дзяўчыны ад дашлюбнага перыяду з дзявоцкімі варожбамі, прынамсі на тэму “парнае — непарнае”, “куды — адкуль” да шлюбу з момантамі сватаўства, да ўваходу ў дом жаніха з пераходам пад “свалком” (“маціцай”), займаннем месца ў Куце і далейшымі клопатамі ў ся­мейным, грамадскім жыцці. Прычым, у апошнім у асобных выпадках з этнаграфічнай дакладнасцю прасочваецца як сямейнае (“бацька”, “маці”, “браты”, “жонкі братоў”), так і грамадскае (“мужыкі”, “жыды”) асяроддзе, у якім маюць адбывацца падзеі. Не застаюцца па-за тэматыкай замоваў і канфліктныя сітуацыі, прынамсі, здрада і любоўны трохкутнік. Пры падрыхтоўцы гэтага матэрыялу да друку аўтарам выкарыстаныя запісы, зробленыя супрацоўнікамі Веткаўскага музея народнай творчасці ў населеных пунктах Веткаўскага, Кармянскага, Буда-Кашалёўскага, Доб­рушскага раёнаў Гомельскай вобласці, а таксама ў вёсках Навазыбкаўскага і Краснагорскага раёнаў Бранскай вобласці.

Асаблівасці маўлення інфармантаў і запісаў у сшытках захоўваюцца.

* Вылучанае, на наш погляд, патрабуе каментару, які мы знаходзім у наступным: “Жэніцца малады з маладой. Жэніцца, не ўстае, кідае, зьдзелаюць так, пойдуць к знахарю, кажа: “Там і там іголку шукайце”. Вот, ты б, напрымер, са мной гуляў, Мяне б ты не ўзяў, ты б мяне толькі па-плахому. I тады ж ражалі ў дзеўках. А, ужо б, панаравілась табе, бацька і матка знайшлі, узяў бы другую. Тады ж не ўладзелі жаніхі і нявесты. Так вот, як памрэ пакойнік, у падушку сена топчуць і шыюць іголкай. Ну, я б папрасіла: Бабачка родненькая, на табе вот эту іголку, як ты пашыеш падушку, так тую іголку зьмяні”. Так, яны тую іголку бяруць, і, як ужэ пасьцель нясе маладой, узел, тады пярыны саматканыя, сукна, і, як ужэ сьцеляць, тады ж не было матрасаў і наматрасьнікаў, а наматываюць з белага палатна цюфякі, кладуць на дзеравяннаю карваць, тады ужэ засьцілаюць посьцілкай. А тады ужэ кладуць маладую. Так ані іголку возьмут і утыкнут. (ад п-кі з в. Старае Зак­ружжа Веткаўскага р. Ксянзовай Соф’і Кірылаўны, 1914 г. н., зап. Лапацін Г. I. у Ветцы, у 1993 г., сш. 54, л. 28)

Асаблівасці мовы інфармантаў захоўваюцца. Частка тэкстаў перапісана ca сшыткаў.

  1. Любша

Не хрысцяцца, не моляць і перад іконамі не чьггаюць, а ў двары, у калідоры.

На моры, на акіяне, на адкрытым буяне ляжыць даска, б’ецца таска, таска ўбіваецца. З той таскі выбягае сам Сатана і крычыць: “Павуша Раманея, бяжы паскарэе к рабу Пятру, дуй яму ў губы, у зубы, у буйную галаву, у белыя косьці, у рацівае сэрца. Штоб ён еў — не заядаў, піў — не запіваў, спаў — не засыпаў і аб рабу жане /імя/ таскаваў. Штоб яму раба /імя/ была любшэ краснай дзявіцы, люб­шэ роднай сястрыцы, любшэ чужой маладзіцы. Загаварываю свой загавор на тры /пяць/ гадоў. Кідаю ключы ў акіан-морэ пад залаты камень. Хто найдзецца мудрэй мяне, той адгоне таску ад сэрца.

  1. (Свадзьбу расстроіць)

На конях маладых вазілі. Зьдзелаецца так, што конь не зьедзе з места. Нада атарваць летам дзевяць гарошын, штоб была па дзевяць бубачак. I этыя гарошыны хаваюць. Еслі хто не даволен свадзьбай — не тую дзеўку ўзяў ці што другое — шурнець этыя гарошыны на воз: “Дзевяць дзевяцей, і поўны воз чарцей. І жаніх і нявеста — а коні ні з места”. Тры раза. I хоць ты сякі іх — ані ні з места.

  1. Любоўная

Лягу я, раб Божы, памалюся, устану я благаслаўлюся, памыюся я расою, вытруся я прастольнай пеляною, пайду я з дзьвярэй у дзьверы, з варот у вароты, выйду я ў чыстае поле, у зялёнае памора, стану я на сырую зямлю, пагляжу я на ўсходняю старану.

Як краснае сонейка зьзяе, прьшякае мхі і балаты, чорныя гразі, так і ты прыбягай ка мне, прысыхай, раба Божая (імя), ка мне рабу Божаму (імя).

Вочы ў вочы, сэрца ў сэрца, мысьлі ў мысьлі. Спаць бы яна не засыпала, гуляць бы не гуляла, а ўсе ка мне прыбягала.

Амінь. Слава Табе

  1. Ад нуды

Ты ж, Мацерь Гасподняя, хадзіла, гуляла па чыстых палях, па цёмных лясах, па шчырых барах, па вішнёвых садах, хадзіла, гуляла, дзьвенаццаць ключоў брала, змею-чарадзейніку і змяе-чарадзейніцы губы, зубы замыкала, пад купава дзерава клала, на хрысціянскі народ свой Дух пускала і рабу Божжаму Івану ад нуды, таскі, скукі, мукі, ненавісьці, нарядкі, іспугу помачы давала.

І брала яна ж воду з быстрых рэк, з глыбокіх калодцаў, з ключавых крыніц. Воду брала і рабу Божжаму Івану ад нуды, таскі, скукі, мукі, астуды, і ненавісьці, нарядкі, іспугу помачы давала.

Ісус Хрістос на ряке Волге стаяў, з-пад правай нагі воду браў і раба Божжага Івана ад нуды, таскі, скукі, мукі, астуды, ненавісьці, нарядкі, іспугу вызваляў.

Чуй, Госпадзі, малітву Гасподняю. Не мой Дух, Гасподні.

  1. Любша

Печ рана затопіш, пакладзеш на загнетку, запаліш і гаварыш.

На загнетке драч гарыт, Гена да Галі бяжыт. Штоб ён ідзе быў — не дабыў, куды ехаў — не даехаў, штоб ён фунту хлеба не зьядаў, вышэй галавы рук не падымаў, штоб ён плакаў — таскаваў, да Галі бяжаў.

Галавой у грубу залезіш і крычыш: “Гена, я цябе жду, штоб ты прышоў да мяне!”

5а. Любша

Раньшэ ж некрашаныя былі палы, дралі драчам. Драч бяруць, на загнетку кладуць, юшку аткрываюць і гавораць.

На загнеце драч гарыць, Гена да Галі бяжыць. Штоб єн ідзе быў — не дабыў, ідзе ехаў — не даехаў, штоб єн фунту хлеба не зьядаў і да Галі прыбягаў.

  1. Любша

Устану я рана-раненька. Умыюся бела-бяленька. Утрусь нятканым няпряным мятром, чортавым хвастом. Выду я за новыя вароты няцёсаныя. Гляжу, я ў чыстым полі, у шырокім раздольлі стаіць дуб. На дубі дзьвенаццаць какатоў. Сядзіць на ём дзьвенаццаць чартоў. Самы глаўны — чорт Мікіта. Чарты любшу састаўляюць Генку.

Нясіце ўручыце ў белыя косьці, у жоўты мозг. Штоб ён ідзе быў — не дабыў, куды ехаў — не даехаў, штоб ён фунту хлеба не зьядаў, вышэй галавы рук не падымаў, па Галі плакаў-таскаваў.

6а. Любша

Устану я рана-раненька. Умыюсь бела-бяленька. Утрусь нятканым, няпряным мятром, чарціным хвастом. Выду за новыя вароты няцёсаныя. Гляну ў сіняя мора, у шырокая раздольле. У сінім моры, у шырокім раздольлі стаіць дуб. На дубе дзьвенаццаць какатоў. На какатах дзьвенаццаць чартоў. Самы глаўны чорт Мікіта. Чорт Мікіта любшу састаўляе Генку. Малыя чарцяняты любшу ўручаюць у карыя вочы, у чорныя бровы, у гарачую кроў, у шчырае сэрца, у жоўтыя мазгі, штоб ён куды ехаў — не даехаў, вышэй галавы рук не падымаў, штоб ён фунту хлеба не зьядаў, штоб ён за Галяй плакаў-таскаваў.

  1. Любша

Выду я рана-раненька. Пайду ў баню. У бані даска. Пад даской таска. Даску ўзарвіце. Таску вазьміце. Нясіце ўручыце ў карыя вочы, у чорныя бровы, у гара­чую кроў, у шчырае сэрца, у жоўтыя мазгі, у белыя косьці, штоб ён ідзе быў — не дабыў, куды ехаў — не даехаў, штоб ён фунту хлеба не зьядаў, вышэй галавы рук

не падымаў, штоб па Галі плакаў-таскаваў.

  1. Любша

У баню ідуць у сухі дух, як шчэ не залівалі нішто, і сядзе на палаткі, штоб пот капал. I прыдзе дадому і гэты пот у гарэлку: “Як гэты пот ліпкі, штоб Генка да мяне ліп”.

  1. Да маладога месячка

Месячку, Яварачку, Кандраціку, не вей ты па лугах да па лясах, да павей ты па шырокіх дарогах, куды раб Божжы (імя) ідзець, да схапі яго за русыя косы, за сэрцэ ў сярэдзіне, за белыя пяты, штоб не змог перайсьці без рабы Божжая (імя) ні сяней, ні хаты.

  1. Да зор

Добрае утра, зоры, зараніцы, вы — месяцевы памашніцы, вы далёка відзіце. Еслі відзілі майго любімага, то паляціце ў мора, пакладзіце маю пячаль у ваду. Нараджоны, хрышчоны будзя піць, будзя мяня, нараджонаю, хрышчонаю, любіць.

  1. Да ракі

Добры дзень, вада-гарда. Не прышла я к цябе вады браць, а прышла любві прасіць. Ты моеш луга, берага, камення, крамення, змой з мяня гнядоту, брыдоту, накладзі на мяня любоў, красату.

Гнядота, брыдота — за вадою, любоў, красата — за раджонай рабою Божжай (імя) мною.

(Нядзелю хадзіць у старам, пайсьці на рэчку вымыцца, зьняць усё з сябе, выбрасіць у рэчку і надзець новае, шчэ не адзяванае).

  1. Гукаць жаніха

Затапіць камін, печку, развясьці агонь і гаварыць: “Дым, дымочак, ляці ў камяночак.

Ляці, вяртайся, а ты (імя) ка мне ў дом прывятайся.

  1. Любоўная

Зоры-зараніцы, Гасподнія памашніцы, памагалі Богу, памажыце і мне. Зоркі раньнія, зоркі вячэрнія, Божы дзянёчык, сьвятая нядзелька, прыступіце, памажыце.

Не небе месечка ясны. У яго тры зорачкі иракрасны: адна — зажога, другая — запёка, трэцяя — прылюбка. Зажогу зажыгну, запеку запяку, прылюбку прылюблю, раба Божага (імя хлопца) к свайму сэрцу прыўляку. Вазьму яго з-пад левай рабрыны за шчырае сэрца, каб хадзіў і нудзіў, (імя дзяўчыны) верна любіў.

  1. На захаванне кахання

Святою вадою умываюся, золатам уціраюся, месяцам падперажуся, зоркамі засьцягнуся, шкога не баюся. Як сонейка і месяц на ўвесь сьвет сьвецяць, так каб я была на ўвесь сьвет міла і люба.

  1. На захаванне кахання

На асобе еду, асобай паганяю, а (імя) сквіцы і віды замаўляю. Каб ён на мяне добра паглядаў, паганых слоў не казаў, выдумваў не выдумляў, каб рук і ног не падымаў, каб ён мне месца прадуваў да на Покуце саджаў. Каб я была люба, міла і сямьі таксама, і яго радні, бацьку, мацеры і братам, і жонам, і жыдам, і простым мужыкам. Каб мяне ўсе паважалі, месца прадувалі і на Покуце саджалі. Каб я была так ясна і красна, як сонейка. Сонейкам абгарадзілась, зорачкам асьвяцілась, а (імя) спадабалась. Перад сонейкам стаю, Госпада Бога прашу. Госпадзі Божа, спасі і дапамажы.

  1. (Чтоб муж полюбил)

Утром, когда умываетесь, смотрите в зеркало и три раза произнесите, спле­вывая через левое плечо: «Как смотрятся в зеркало, так чтоб муж на жену смотрел да не насмотрелся. А мыло сколь борзо смоется, столь бы скоро муж полюбил. А рубашка, какова на теле бела, столь бы муж был светел.

  1. На мир у доме

Йшла прасьвятая Мати Богородица сребряным мостом, попиралася сребряным поцапам. Сустрэў яе сьвяты Юрай-Ягорай и пытае ў яе: “Куды, Прасьвятая Мати Богородица, идзеш?” — “Иду к рабо божаму Щетру] у дом”. — “А ты куды идзеш, Прасьвяты Юрай-Ягорай?” — “Иду к рабо божаму П. у дом жизнь нала­дить”.

Госпади, спасай и верни жизнь у день пад ясным сонцам, а у ночы пад ясным месяцам, пад дробными звёздами, городи каменную сцяну от небо и до земли и загаваруй своими хормами губы и зубы рабо божаму П. на Н[адзею], щёб рабо божы П. и Н. не разяўлялй рта и зуб не выскаляли, щёб рабо божы П. и Н. здавалися у поли диким каменем, а у леей зялёным яварам.

(“Отчэ ” 3 раза).

Так, як Христос васкрес, так щёб к П. и Н. жизнь хорошая воскресла.

  1. На мир у доме

Добрая утро, Сьвятая водица, крыница, усяму сьвету памачница. Памагаеш ты, Господи, лугам, балатам и помоги, Господи, и мне ў маей жизни, у здаровью, у хозяину и ў детях.

Христос воскрес. Як Христос воскрес, так щёб моя жизнь воскресила.

  1. На любоў у доме

Як у хате лемяги, так щёб знямели мае П. ураги. Так як у хаце печь, щёб усюдах была мая речь. Як у хаце сьвящённая паска, так щёб ад усих у хаце была от П. ко мне ласка.

  1. Прылюбка

Выхажу на ранню зорачку и махаю на 4 стораны и прыгукую 3 девиц. Адну Палагею, другую Сафию, трэцьцяю Египетку и посылаю у Египет. Няхай бяруць египецки агонь и нясуць на П. серца, щёб ён Н. цалаваў мйлаваў, щёб Н. царыцай здавалася, а другая сатаной, а ён к ёй ни нагой (к каму ходзя).

И “Отчэ Наш” 3 раза.

  1. Прылюбка

Як цяжка, важка у зямле браўну, так цяжка, важка П. уздыхаў па Н.

  1. Прылюбка

Стаіць вярба, пад вярбой вада, а на вадзе даска, щёб раба божага П. по Н. брала таска.

  1. Прылюбка

Стану благословлюся, пойду перекренцося из дьверей у дьвери, из ворот у вороты на прекрасное крылечка, на широкую улицу. Там стаить избушка муравиная, у той избушцы гарыць агонь кипучы, стякучы, там цар Адуван агонь атушая, у раба Божая патушая гаручую кроў.

Цар Адуван, щёб П. не падымаў на Н. зуб, коса не сматреў на Н., глупые слава не гаварйў.

Будьте мае слова крепкие и липкие на Н.

  1. Прылюбка

Зоры-зараницы, вас на неё три сестрицы, первая — вячерняя, другая — полу­ночная, трецьцяя — светавая.

Шатнися, шатнися, шатница, по чужим жизням и по домам, як под деревом отрубайся, як под землёй откапайся и у маю жизнь другая не мешайся.

  1. Прылюбка

На моры, на лукаморьи, там стояли три браты, полубраты, тога дуба руби­ли. Один рубя, други ветки зьбирае, а третьти агонь раскладае, к Н. П. припякае, штоб он пив и ев, сном не засыпав, гульбой не загульвав, ядой не заядався, а всё об рабо божай Н. думав.

  1. Прылюбка

Дым ты мой дымучы, дым ты мой пякучы, ляти ты, мой дым, по ПОЛЯМ, по дорогам, по домам. Уподи, моя тоска тоскучая, сухота сухучая, прямо рабо божему в серпа, у печёнку, у лёгкия, штоб он жил не заживал, спал не засыпал, думал не задумывался, а всё горевал и тосковал о рабо божей Н..

Аминь, аминь, аминь.

  1. Прылюбка

Плыве вуть над водой, любуецца раб божы П. мной Н.

  1. Прылюбка

Столь надо мной, усе за мной и ты, сволок, мне в помочь.

  1. Прылюбка

Не иду, а еду на сивом медьведю, вужом загнуздаюся, гадюкай подганяю. У мине запазухай сядяць бабры, щёб мине усе люди были добры. <Щёб на мине П. старчком, а на другую ляжком,> щёб на Н. из серцем, а на другую з перцем.

  1. Присуха

Прачыстая матка йшла, залатую чашу несла, што у той залатой чаши вино сьвятые расьпили. Казача, бурлача, гнися ни гнися, а ик Лидии прыхилися. Как Лидина цела бела, так каб Олегово серце па Лиде млела.

  1. Присуха

Встану, памалюсь, пайду, перекрестясь, из дома в двери, из дверей в ворота, выйду в чисто поле. В чистом ноле стоит дуб зелёный, под этим дубом змей лежит летучий.

Змей летучий, куда летишь в леса дремучие? Не лети в леса дремучие, а лети к рабу божьему, к ему в печенку, к ему в селезенку, чтоб он не мог жить без рабы божьей, ни дня дневать, ни ночи ночевать, ни минуты коротать.

На мои хитрые, на мои мудрые слова ключ-замок. Положить ключ в роте, а замок в море.

(Надо наговорить на пива, вино и напоить заговариваемую, не перенося через порог. Он не должен этого знать).

  1. От тоски

Первым разам, добрым часам, уграньняй и вечерняй зарой.

Утраньняя зара Мария и вечерняя заря Мармияна, заберите от меня рабо Божей Лидии, тоску тоскущую, сухоту сухотную и занесите за синее море, за широкие поля, за темные леса, куда люди не ходят и птицы не летают, так чтобы я рабо Божья Лидия, не тосковала ни о ком, ни о чем.

Аминь.

  1. Заговор на любовь

На море на, океане есть бел-горюч камень Алатырь не кем не ведомый. Под тем камнем скрыта сила могуча, и силы нет конца. Выпускаю я силу могучу на такую-та красную девицу, сажаю я силу могучу во все суставы, полусуставы, во все кости и полукости и во все жилы-полужилы, в её очи ясные, в её щеки румяные, в её белу грудь, в её ретиво сердце, в утробу, в её руки и ноги.

Будь ты, сила могучая, а (такой-та краснай девице) несходно и жги ты, сила могучая, её кровь горячу, её сердце кипучее на любовь к (такому-то полюбовному молодцу) по всю его жизнь.

Ничем бы красная девица не могла отговориться, ни заговором, ни приго­вором, и не мог бы ни стар человек, ни млад отговорить её своими словами. Слово моё крепко, как бел-горюч камень Алатырь. Кто из моря всю воду выпьет, кто из поля всю траву высчеплит, и тому мой заговор не превозмочь, и силу могучу не увлечь.

  1. Отсуха

Встану не благославясь, выйду не перекрестясь, из дома не дверями, из дво­ра не воротами, мышиной порой, собачьей тропой. Встану на севернаю старану. На севернай старане есть чёрное море, на чёрном мори лодка ходит, в лодке сидит черт и чертиха спина к спине, брови с бровями не сводятся, до горячай крови царапаются, (у кошки и собаки шерсть взять, сторону их бросить и сказать при этом) как кошка с собакам царапаются так, чтоб чтоб рабы Божьи царапались.

  1. Отсуха

Надо брать с двух берегов песок, смешать. Его еще лучше, чтобы меж бере­гами был остров и говорить: “Как берег с берегом не сходится, так рабам Божьим не сходится”.

  1. Любша

На моры, на Лукаморы стаіць Лотар-камень. Пад тым Лотарам-камнем ляжыць даска, пад даской (на імя) ляжыць таска, нуда, любоў. Прыляцелі тры ангелы, пачалі раздумываць, гаварыць, што эта камень дзяржыт. Паднялі даску, узялі жоўтага гіяску і далі (на імя) таску, нуду, любоў, штоб (на імя) млеў, нудзіўся, вады не співаў і крошкі хлеба не зьядаў, сох, як малы дзіцёнак.

  1. (Сямью разлучыць)

Насылаюцца жабы ў хату, чэрві насылаюцца ў хату, і кажа, як захоча, маладую сямью можна рассорыць. Бярош пясок на кладбішчы і нясеш, і, прымерна, ей пад ногі падсыпеш: «Поп з хрястом, а чорт з хвастом, а жаніху і нявесце не жыць умесце. Як сухой рябіне лісце не імець, так маладой паре дзіцей не імець».

  1. Хлопца прываражыць

Трыпутнік, трыпутнік, расьцеш ты пры дарозе. Бачыш старога, маладога, майго мілога. (Ірві, не счыгай). З кім мне век векаваць, прыдзі мой грыпутнік шчытаць, за табой штоб мне бываць.

— У якое ўрэмя рвалі трыпутнік? — Восеньню, на Івана Галавасека. — Чаму трыпутнік не счыталі? — Ён прыдзе счытаць і ёй скажа. Пад голавы клалі. I ён прысьніцца. I не еш дзень. Укусі кусанік, да запазуху палажы і лажыся спаць. I будзеш ужэ ета бачыць.

  1. Калі ухажор кінуў

Дым угару, ты да майго дому. Штоб табе не пілось — не елась, да мяне хацелась. Дым ядучы, нясі мой голас лятучы (імя) ад мяне. Штоб табе не пілось — не елась, да мяне хацелась. Рвецца, яго рубашка рвецца, ен чуць вечара даждзецца. Бяжыць.

  1. Ca сшыткаў, якія належылі ж-цы в.Марозавічы Буда-Кашалёўскага р-ну Музычэнка Лідзіі Канстанцінаўне (1942-1997), пер. Лапацін Г.І. у 2004 г., сш.84, л.7*
  2. Ад ж-кі в.Навілаўка Веткаўскага р-ну Алесенка Аксінні Барысаўны, 1916 г.н., зап. Лапацін Г.І. у 1993 г., сш.Ю, л. 14
  3. Ад ж-кі в.Барталамееўка Веткаўскага р-ну Еціпнёвай Матроны Цітаўны, 1919 г.н., зап. Лапацін Г.І. у 1993 г., сш.52, л.56

Тэксты

1-2. Ад ж-кі в.Барталамееўка Веткаўскага р-ну Еціпнёвай Матроны Цітаўны, 1919 г.н., зап. Ла­пацін Г.І. у 1993 г., сш.52, л.56,53

  1. Ад ж-кі в.Казацкія Балсуны Веткаўскага р-ну Васьковай Анастасіі Іванаўны, 1930 г.н., з запісаў Гутар Марыі Васільеўны, дырэктара Казацка-Балсунскага СДК, 4 лістапада 1999 г.
  2. Ад ж-кі в.Казацкія Балсуны Веткаўскага р-ну Максіменка Вольгі Цімафееўны, 1929 г.н., зап. Лапацін Г.І. у 2003 г., сш.99, л.48-49, л.61.

5-8. Ад п-кі з в.Старое Закружжа Веткаўскага р-ну Ксянзовай Соф’і Кірылаўны, 1914 г.н., зап. Лапацін Г.І. у Ветцы, у 1993 г., сш.54, л.28

9-12. Са сшытка веткаўчанкі Цішковай Алены Анатольеўны, 1964 г.н., пер. Лапацін Г.І., у 2001 г. Тэксты паходзяць ад Нікіцінай Веры Васільеўны (1992-1990), з в.Старое Сяло Веткаўскага р-ну, сш.101, л.1,5,4

13-15. Ад ж-кі в.Фёдараўка Веткаўскага р-ну Шахоўскай Ніны Данілаўны, 1939 г.н., зап. Лапацін Г.І., 1996 г., красавік, сш.51, л.17

  1. Ад ж-кі в.Фёдараўка Веткаўскага р-ну Шахоўскай Ніны Данілаўны, 1939 г.н., з лісткоў, зап. Новікава Л.А. у 1999 г., сш.69, л.16

17-29. Са сшытка, які належыць ж-цы в.Дубраўка Добрушскага р-ну Церашковай Галіне Якаўлеўне, 1939 г.н., пер. Лапацін Г.І., у 2002 г. Церашкова Галіна Якаўлеўна запісала ад Пузікавай Надзеі Васільеўны (1924-2001), сш.76, л.98-97*

30-35. Са сшыткаў, якія належылі ж-цы в.Марозавічы Буда-Кашалёўскага р-ну Музычэнка Лідзіі Канстанцінаўне (1942-1997), пер. Лапацін Г.І. у 2004 г., сш.84, л.7-9*

  1. Ад ж-кі в.Ліцвінавічы Кармянскага р-ну Казлоўскай Наталлі Паўлаўны, 1930 г.н., зап. Лапацін Г.I., Раманава Л.Д., 1999 г., ліпень, сш.91, л.34-29
  2. Ад ж-кі в.Верхлічы Краснагорскага р-ну Цімашэнка Марыі Іванаўны, 1924 г.н., зап. Новікава Л.А. 19 траўня 1999 г., сш.87, л.46

38-39. Ад ж-кі в.Нясвоеўка (Хутарок) Навазыбкаўскага р-ну Лямцавай Марыі Радзівонаўны, 1928 г.н., зап. Новікава Л.А. 2002 г., жнівень, сш.11, л.23

*Пры публікацыі тэкстаў з рукапісаў Л.К. Музычэнка і Г.Я. Церашковай для больш зручнага прачытання намі прадстаўлены знакі прыпынку ў адпаведнасці з сучаснымі правіламі пунктуацыі.

Аўтар: Г.І. Лапацін
Крыніца: Навуковыя запіскі Веткаўскага музея народнаіі творчасці: Зборнік артыкулаў супрацоўнікаў музея да 25-годдзя заснавання Веткаўскага музея народнай творчасці / Упраўленне культуры Гомельскага аблвыканкома, УА “ГДУ імя Ф.Скарыны”, Веткаўскі райвыканкам; навуковы рэд. Г. Р. Нячаева, уклад. Г. I. Лапацін. — Гомель, 2004. — С. 270-278.