Лёс старога Гомеля – раён Спасава слабада

0
1188
Спасова, слобода, Гомель, Талака, Скідан

ГМКГА “Талака” правяла 4 траўня другую экскурсію з цыкла “Горад, які знікае” па старым Гомелі. Гэтым разам аб’ектам увагі стаў яшчэ адзін раён горада – Спасава слабада.

Населены калісь стараверамі-ўцекачамі з Расіі ён ствараў своеасаблівы куток Гомеля які часткова захаваўся і дагэтуль.

Экскурсія распачалася пасля моцнай травеньскай залевы, якая, аднак, не перашкодзіла сабрацца тым вечарам каля паўсотні неабыякавых гамельчукоў, што прагнулі адкрыць для сябе яшчэ адзін бок Гомеля. Дождж не толькі не перашкодзіў але і шмат у чым дапамог – ён збіў спякоту і гарачы пыл. У такой атмасферы выправіцца ў пазнавальны шпацыр было значна лягчэй і прыемней.

Спасова, слобода, Гомель, Талака, СкіданВядоўцам экскурсіі, як і ў мінулы раз, быў супрацоўнік філіяла Веткаўскага музея Андрэй Скідан. Выдатны прамоўца і знаўца гісторыі Гомеля, адмысловец па разьбяным дэкоры нашага рэгіёна ён асабіста рос у старым горадзе і памятае ўвачавідкі шмат якія з сёння незахаваных будынкаў і бакоў былога гарадскога жыцця.

Спасова, слобода, Гомель, Талака, СкіданАдпраўной кропкай экскурсіі стаўся т. зв. Кагальны роў – месца, калісьці вельмі шчыльна населеная габрэйскай грамадой Гомеля, якое знаходзілася ў парэштках былога рова, што атачаў у мінулым горад. Лакалізаваць яго сёння можна працягнуўшы паглыбленне Лебядзінага става за аблвыканкам. Пракладзеная калісьці Румянцавым скрозь гэты раён вуліца Фельдмаршальская (атрымала назву ў пазнейшыя часы ў гонар І.Ф. Паскевіча) – сённяшняя Пралетарская – вяла ад былой базарнай плошчы не толькі па Кагальным рове, але выходзіла і да заможнай Спасавай слабады.

Спасова, слобода, Гомель, Талака, СкіданСпасава слабада – частка былога Гомеля, якая пачала масава засяляцца ў другой палове XVII ст. стараверамі, што беглі ад прыгняцення і пераследу з Расіі. Апантаныя сваёй верай, выдатныя майстры і гандляры, гэтыя энэргічныя людзі пабудавалі тут калісьці Спаскую царкву ад якой раён і атрымаў сваю назву. Першапачатковы храм, аднак, не захаваўся. Гэты раён месціўся між сучасных вуліц Пралетарскай, Камісарава, Фрунзе і Гагарына.

Уздоўж Пралетарскай захавалася шмат камяніц што часцей за ўсё выходзілі да вуліцы тарцом. Звязана гэта было з нятанным коштам зямлі ў горадзе, таму дамы выцягваліся ўнутр двара і часам пераўзыходзілі сваімі паметрамі бачную частку ў некалькі разоў. На сённяшні момант дамы ўжо не глядзяцца такімі велічнымі, як калісьці. Звязана гэта з тым, што ўзровень дарогі ўвесь час падымаўся і сёння ўжо амаль нябачныя былыя майстэрні ды гаспадарчыя памяшканні што месціліся пад домам.

Спасова, слобода, Гомель, Талака, СкіданВялікія вокны, што асвятлялі ўнутраную прастору аздабляліся багатым разьбяным дэкорам, які характэрны толькі гомельскаму рэгіёну. Што адметна ўсё гэтае хараство часта спалучалася са штодзённай практычнасцю ў выкарыстанні. Так сустракаюцца складзеныя ў некалькі частак аканіцы, якія ў складзеным выглядзе займалі вельмі шмат месца тым самым знешне не заслынаючы веліч дома.

Спасова, слобода, Гомель, Талака, СкіданНаселеная калісьці амаль аднымі стараверамі Спасава слабада і сёння захоўвае іх культавыя пабудовы. На ейнай тэрыторыі дагэтуль знаходзяцца дзве дзейсныя царквы – Спаса-Праабражэнская (збудаваная ў 1905-м годзе) і Іллінская (збудаваная ў 1794-м).

Спасова, слобода, Гомель, Талака, Скідан Спасова, слобода, Гомель, Талака, СкіданАле Спаса-Праабражэнская царква сёння не бачная гамельчукам. Перад цаглянай званніцай царквы сёння месціцца будынак часоў канструктывізму, збудаваны ў 30-я гг. ХХ ст. Як заўважыў сп. Скідан зроблена гэта было, відаць, наўмысна з мэтай засланіць культавую пабудову. Савецкі рэжым займаўся гадаваннем новага чалавека, які не мусіў быць злучаны і абмежаваны ў сваіх поглядах “памылковымі ідэямі і культамі” былых часоў.

Спасова, слобода, Гомель, Талака, Скідан Спасова, слобода, Гомель, Талака, Скідан“Артэфакты” т.зв. “эпохі шоку” што наступіла пасля сканчэння ІІ СВ.

Спасова, слобода, Гомель, Талака, Скідан Спасова, слобода, Гомель, Талака, СкіданПасля агляду Іллінскай царквы скончылася экскурсія ля дома, што сваім відам падкрэсліў агучаную ідэю “Горада, які знікае”. Дом на Пляханава, які захаваў на сабе багаты разьбяны дэкор і веліч былых часоў дажывае апошнія дні і хутка пойдзе пад знос. Адметны гэты дом і тым, што побач з ім знаходзіцца брандмаўэр – супрацьпажарная сцяна, на якой захаваліся надпісы, пакінутыя хутчэй за ўсё палоннымі чырвонаармейцамі што ўтрымліваліся тут пасля захопу горада немцамі ў жніўні 1941-га года.

Спасова, слобода, Гомель, Талака, Скідан Спасова, слобода, Гомель, Талака, Скідан Спасова, слобода, Гомель, Талака, СкіданНагадаем, што экскурсія мэла на мэце прыцягнуць увагу і да праблемы поўнага знікнення старой забудовы ў цэнтры горада. Гэта зацверджана і ў новым генплане Гомеля. Ніводны з праектаў стварэння нейкага музея або раёна дзе можна было б сабраць найбольш каштоўныя будынкі і стварыць своеасаблівы раён старога горада не быў падтрыманы на дадзены момант, хоць падобныя прапановы ўвесь час няспынна паступаюць ад неабыякавых актывістаў і краязнаўцаў.

Падобныя экскурсіі магчыма і служаць апошняй магчымасці даведацца і пабачыць стары горад, пра які хутка давядзецца ўжо толькі распавядаць нашчадкам. Будзем усё ж спадзявацца, што ў гэтым пытанні наступяць і станоўчыя змены.

Аўтар: Яўген Меркіс

Фатаздымкі: Алег Ларычаў