Ляці, княская страла

0
80

Чарговы прадмет месяца ў Гомлі і зноў эксклюзіў: у рамках новай традыцыі міні-выставы фондаў музею ў палацы Румянцавых-Паскевічаў дэманструецца вельмі рэдкі экспанат — наканечнік стралы з княскімі знакамі. Знойдзены ў 1987 г. наканечнік, які ўсходнія славяне называлі «джала», «жалезца» датуецца ХІІ — пач. ХІІІ ст. і сведчыць пра існаванне на тэрыторыі гомельскага парка сярэднявечнага горада з развітай інфраструктурай.