Любыя сябры!
Набліжаецца адно з самых рамантычных міжнародных святаў – Дзень Усіх Закаханых.
З гэтай цудоўнай нагоды Гомельская моладзевая краязнаўчая грамадская арганізацыя “Талака” і філіял Веткаўскага музея прапануе навучыць вас 9 лютага рабіць шлюбны абярэг для сваёй “паловы”.
Лялькі “Неразлучнікі” у старадаўнія часы ахоўвалі саюз двух людзей. Іх даравалі маладой і маладому ў дзень вяселля.
Сёння гэта можа стаць яшчэ і цудоўным падарункам на Дзень св. Валянціна. І не проста падаруначкам, а падаруначкам з намёкам:)
Усім закаханым будзе нагода падумаць пра шлюб. А каб стварыць адпаведную атмасферу, на сустрэчы мы разам зможам паглядзець
ФІЛЬМ ПРА ТОЕ, ЯК СВЯТКУЮЦЬ ВЯСЕЛЛЕ НА ПАЛЕССІ.
ДЗЕ: Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава. Гомель, пл. Леніна, 4.(на тэрыторыі Палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)
КАЛІ: 9 лютага, 14:00
КОЛЬКІ: уваход 2. 500 р.
Прыходзьце самі і запрашайце сяброў!