Лужынскі Васіль Венядзікт

0
323

Лужынскі Васіль Венядзікт (1791, па інш. звестках 1786 або 1787-2.2.1789) — уніяцкі, потым праваслаўны царкоўны дзеяч. Нарадзіўся ў сям’і святара царквы в. Старая Рудня Рагачоўскага павета. Доктар багаслоўя (1825). Скончыў Галоўную каталіцкую семінарыю пры Віленскім універсітэце (1819). З 1824 прэфект і інспектар Полацкай уніяцкай семінарыі, кафедральны канонік. З 1828 асэсар грэка-уніяцкай калегіі ў Пецярбургу. З 1834 епіскап аршанскі (вікарны) ў Беларускай уніяцкай епархіі, з 1838 епіскап беларускі (полацкі). 12.2.1839 разам з іншым вышэйшым уніяцкім духавенствам падпісаў акт Полацкага царкоўнага сабора 1839 аб скасаванні Брэсцкай уніі 1596 і далучэння да праваслаўя. З 1840 праваслаўны епіскап полацкі. У 1866 вызвалены ад кіравання епархіяй і прызначаны сябрам Свяцейшага Сінода. Аўтар успамінаў.

Творы

Записки Василия Лужинского, архиепископа полоцкого. Казань, 1885.

Літаратура

Шавельский Г. Последнее воссоединение с православной церковью униатов Белорусской епархии (1833-1839 гг.). СПб., 1910.

 

Аўтар:  А.М. Філатава

Крыніца: Асветнікі зямлі беларускай: Х — пачатак ХХ ст., Энцыклапедычны даведнік. Мн., 2001., ст. 262