Лоеўскі прарьіў 1920 г.

0
149
Лоеўскі прарьіў 1920 г.

Лоеўскі прарьіў 1920 г. — прарыў першага дывізіёна кананерак Дняпроўскай ваен­ной флатыліі праз умацаваны раён праціўніка на Дняпры каля Лоева ў савецка-польскую войну 1920. Асноўныя мэты аперацыі — прайсці ўніз па Дняпры і забяспечыць пераправу ўдарнай групы 12-й арміі Паўднёва-Заходняга фронту.

Узарваны мост каля Лоева перашкаджаў праходу суднаў. Каб адцягнуць ад месца прарыву ўвагу праціўніка, маракі флатыліі разам з падпольшчыкамі і пар­тызанамі папсавалі лініі сувязі праціўніка, разведалі праходы, напалі на суседнія гарнізоны, наладзілі фальшывую пераправу на поўнач ад Лоева. У ноч на 2.6.1920 дывізіён з 7 суднаў (нач. М.Г. Сцяпанаў, камісар І.Ф. Данілаў, пад агульным кіраўніцтвам камандуючага флатыліяй П.І. Смірнова) па Сажы ад в. Карпаўка падышоў да Лоева i на світанні з боем прарваўся праз участак з разбураным мостам.

Пры падтрымцы 57-й дывізіі судны дасягнулі вусця Прыпяці i ў раёне в. Печкі пачалі пераправу войск Чырвонай Арміі. За ўдзел у прарыве 4 суд­ны (кананеркі “Малы”, “Геройскі”, “Мсцівы”, тральшчык “Трал”) узнагароджаны ганаровымі Чырвонымі сцягамі, a іх камандзіры А.П. Эрдман, У.П. Стаянаў, І.Ю. Гайліт, П.П. Салаўёў, а таксама Смірноў — ордэнамі Чырвонага Сцяга.

Крыніца: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі — Том 4. С. 390.