25 лістапада гэтага году ў Гомель, на музычна-літаратурную сустрэчу прыйшлі аматары жывога слова і песні ў выкананні знакамітых беларускіх выканаўцаў, сярод якіх былі паэт і бард Эдуард Акулін, паэт Леанід Дранько-Майсюк і бард Алесь Камоцкі.
Выканаўцы прэзентавалі свае новыя кнігі – зборнік вершаў Эдуарда Акуліна “Вітражы” і новая кніга Леаніда Дранько-Майсюка “Анёлак і я”.
Бард Алесь Камоцкі прадставіў і сыграў песні са сваёй новай кружэлкі пад інтрыгуючым назовам – “9”.
Відэа таго што адбылося мы й прэзентуем вашай увазе!