Лінгвістычны аналіз гідронімаў верхняга Падняпроўя

0
365
Красивая фотография Припяти

…Нягледзячы на тое, што іранскія элемэнты ў гідраніміі нашага раёну маюць істотную цікавасьць, яны не вызначаюць агульнага этнічнага малюнку Верхняга Падняпроўя, паколькі сканцэнтраваныя на яго пэрыфэрыі. Няма ніякага сумлеву, што асноўным этнічным кампанэнтам на паддосьледнай тэрыторыі былі балты, пачынаючы з самай аддаленай старажытнасьці, даступнай лінгвістычнаму кантролю. На жаль, гаварьщь пра крайнія межы распаўсюджаньня балтаў можна толь­ко выйшаўшы за рубеж вывучанае намі тэрыторыі, перадусім — на ўсход, у вадазборы Акі, Верхняе Волгі ці нават Дону (параўн. Вядуга). Адзінае, пра што можна гаварьщь з дастатковаю пэўнасьцю, гэта паўднёва–ўсходнія межы ў Пасем’і. Тым ня менш, мае цікавасьць спроба стварэньня дыфэрэнцаванага малюнку расьсяленьня балтаў на ўсёй прасторы Верхняга Падяяпроўя, які, можна думаць, ня быў у гэтым сэнсе аднародны.

Адзначаная вышэй групоўка балтыйскіх гідронімаў па Сейме ўяўляе працяг вялікае колькасьці адпаведных гідронімаў у вадазборы Дзясны. Калі гаварьщь пра ўскраінныя тэрыторыі распаўсюджаньня гідраніміі балтыйскага тыпу, дык найперш варта згадаць ніжнюю плынь Дзясны ад упадзеньня ў яе Сейму аж да вусьця. У гэтым раёне як балтыйскі гідронім падавалася толькі назва Верапето/Верапета. Тым ня менш тут іх значна болей, хаця не ўсе прыклады ў роўнай ступені пераканаўчыя: Мордасы (у самым вусьці Дзясны), Лабіч, Расна, Даворка, Жэведзь/Жоведзь, Жэвень, Жавінка, Вербча, Сіленка, Рэкта, Цітва, Салова, Шарайка, Мена, Вага, Сьперша, Шмаргоўка, Кокес.

Ужо ў папярэдніх працах па вывучэньні балтыйскіх сьлядоў у гідраніміі цяпер славянскіх тэрыторыяў, склалася ўяўленьне аб Прыпяці як паўднёвай мяжы распаўсюджаньня балтыйскіх назваў. Ва ўсякім выпадку, Качубінскі, Пагодзін і Буга адзначылі шэраг балтыйскіх прыкладаў у гідраніміі гэтага раёну, прычым Буга некаторую частку іх зьвязваў зь яцьвягамі (назвы на –да па Прыпяці і па Заходнім Бугу). Аднак вадазбор Прыпяці да гэтага часу не разглядаўся як месца надта буйной сукупнасьці гідраніміі балтыйскага ты­пу. Цяпер можна прывесьці ня менш за паўсотні найменьняў балтыйскага паходжаньня зь левабярэжнай Пры-пяці.

Гэтага, відаць, дастаткова, каб сьцьвярджаць, што гідранімія на поўнач ад Прыпяці носіць відавочны адбітак балтыйскага паходжаньня. У адрозьненьне ад раёнаў па Сейме і ніжняй Дзясьне, дзе балтыйскія прыклады выступаюць радзей і ва ўсякім выпадку спарадычныя, на левабярэжнай Прыпяці балтыйская гідранімія складае асноўны пласт. Сюды адносяцца: Піна, Пінін, Ясельда, Цемра, Цна, Лань, Нача/Нач, Весія/Есейка, Сівалка/Сівельга, Морач, Мяжа, Першніца, Даколька, Шацка, Шанька, Яшна, Нямегля, Какланка з варыянтамі, Арыжка/Арыжня, Бяржыца, Нератоўка, Арэса, Асьвіца, Нертка, Сьняролка, Дуполка, Язеліца, Марожа, Несла, Плёса, Уча, Нясетня, Трэмля, Ненач, Коўна, Нароўля, Сьверыж, Мытвіца, Шальбенка/Шчоўбенка і інш. Многія з, гэтых назваў маюць досыць даклад-ныя адпаведнікі ў гідраніміі сучасных балтыйскіх тэрыторыяў. Пералічаныя факты ў сукупнасьці даюць падставу сьцьвярджаць, што балтыйскі этнічны элемэнт у гэтым раёне захоўваўся доўга. Мае цікавасьць, тым больш што пра тэта раней не пісалася, наяўнасьць некалькіх назваў рэк з балтыйскаю, відаць, этымалёгіяй на поў-дзень ад Прыпяці. Да іх найперш мож­на аднесьці назвы Мытва, п. п. Прыпяці; Верша, п. п. Славечны, п. п. Пры-пяці; Чарэса, л. п. Дзявошына, п. п. Ясенца, п. п. Славечны, п. п. Пры-пяці; Жалонь, п. п. Славечны, п. п. Прыпяці, з прытокамі Прыжалонак, Жалонька; Жалонь, п. п. Сітаўкі, п. п. Прыпяці; Полч, л. п. Жарэва, л. п. Ушы, п. п. Прыпяці; Скалодзінка, п. п. Пры-пяці. Безумоўна, разгледжаныя ізалявана, гэтыя назвы могуць быць праэтымалягізаваныя інакш, але ў агульным кантэксьце гідронімаў, што прылягаюць да гэтага раёну з поўначы, сьцьверджаньне пра балтыйскае паходжаньне згаданых гідронімаў здаецца верагодным, тым больш што шэраг назваў паўтараецца і на тых тэрыторыях, дзе балтыйскія элементы не выклікаюць сумлеву (параўн. Жалонь, Верапето, Мытвіца на поўнач ад Прыпяці). Дарэчы, наяўнасьць балтыйскіх элемэнтаў па абодва бакі Прыпяці бачыцца недастаткова пераканаўчаю толькі пры той умове, што Прыпяць была непераадольным рубяжом, як гэта звычайна лічыцца ў літаратуры. Трэба думаць, што падобнае меркаваньне і цяпер мае патрэбу ў сур’ёзнай карэктыве. У нашым выкарыстаньні, апроч прыведзеных прыкладаў, ёсьць і іншыя зьвесткі, якія дазваляюць усумніцца ў ізаляцыйнай ролі Прыпяці. Гаворка йдзе перадусім аб паўторы назваў рэк на поўнач і поўдзень ад Прыпяці. У прыватнасьці, гэ­та адносіцца да назвы Случ, якая сустракаецца з абодвух бакоў Прыпяці, не гаворачы пра некаторыя менш значныя гідронімы, што часам вы­ступаюць зь лёгкімі відазьменамі. Та­му нядзіва, што на поўдзень ад Прыпяці сустракаецца шэраг гідронімаў, відаць, балтыйскага паходжаньня, якім можна знайсьці адпаведнікі ня толькі на левабярэжжы Прыпяці, але і ў іншых частках Верхняга Падняпроўя. Параўн., напрыклад, Сажалка, п. п. Родчы, п. п. Убарці, п. п. Прыпяці, і Сажалка (Ельнінск, пав. Смал. губ.), Бастова, л. п. Ушы, п. п. Прыпяці, сю­ды ж Бастоўка, л. п. Ушы, п. п. Прыпяці, параўн. Босьця (гл. вышэй), Вішка, п. п. Убарці, п. п. Прыпяці, параўн. Віша, п. п. Іпы, л. п. Прыпяці (літ. V і еsі а), Сьвідоўка, п. п. Убарці, п. п. Прыпяці, вар. Балотніца, сюды ж Сьвідовец, возера ў вадазборы Сьвідоўкі, параўн. Сьвіда, вадазбор Бярэзіны, Сьвідня, вадазбор Дзясны, Лоша, л. п. Чэрценя, л. п. Славечны, п. п. Пры-пяці, параўн. Лоша, вадазборы Сажа і Дзясны, і некаторыя іншыя. Апра­ча гэтых выпадкаў, павінны быць згаданыя, верагодна, балтыйскія гідронімы на поўдзень ад Прыпяці, якія звычайна ня маюць адпаведнікаў у іншых раёнах Верхняга Падняпроўя: Скалодзінка, п. п. Прыпяці, параўн. ст.-пруск. Skalden, Scolden, літ. Skoldainiai; Родча, п. п. Убарці, п. п. Прыпяці, вар. Радча; параўн. ст.–пруск. Rudicus (сюды ж Рача, л. п. Грэзьлі, л. п. Ушы, п. п. Прыпяці, вар. Радча); Пярга, п. п. Убарці, п. п. Прыпяці, вар. Вялікая Бобровая Банька, Перагон, параўн. ст.–пруск. Pirghen (?); Зольня, л. п. Убарці, п. п. Прыпяці, сюды ж Золенка, п. п. Зольні; Вігаўка, л. п. Ушы, п. п. Прыпяці, параўн. літ. Vygala, рака, ст.–пруск. Wygal; Нароўля, п. п. Прыпяці, вар. Нараўлянка, параўн. польск. Narew, ст.–пруск. Narussa; Сітаўка, п. п. Прыпяці, параўн. ст.–пруск. Seyte, рака, літ. Sietuva; Чоўніца, п. п. Стыры, п. п. Прыпяці, параўн. таксама Чоўна, Чоўкна ў ва­дазборы Іпуці ды інш. Зьвяртае на сябе ўвагу, што балтыйскія гідранімічныя сьляды сканцэнтраваныя ва ўсходняй частцы правабярэжнай Прыпяці (па Убарці, Славечне і Ушы), у той час як у заходняй частцы (па Гарыні) яны намі ня знойдзеныя. Такім чынам, прыведзеныя меркаваньні вымушаюць перагледзець стары пункт погляду аб Прыпяці як натуральней мяжы, што аддзяляе балтаў ад славянаў (параўн. Буга), і адначасна ўдакладніць характер гэтае паўднёвае пэрыфэрыі балтыйскага гідранімічнага арэалу на Дняпры.

Адно з найбольш значных месцаў сканцэнтраванасыц балтыйскае гідра-німіі ў Верхнім Падняпроўі — вадазбор Сажа. Паказальна, што на працягу доўгага часу дасьледчыкі лічылі немагчымаю прысутнасьць у гэтым раёне балтыйскіх назваў. Толькі ў 20-х гг. Буга, насуперак сваей ранейшай думцы, палічыў дапушчальным прывесьці некалькі балтыйскіх назваў рэк па Сажы. Фасмэр таксама прызнаў магчымай наяўнасьць некалькіх найменьняў балтыйскага паходжаньня ў гэтым раёне. Але ў выніку дасьледаваньняў названых вучоных да цяперашяяга часу як балтыйскія разглядаліся менш чым дзесяць назваў: Волчас, Чатоўка, Лямна, Крунка, Узныч, Лучоса, Лыза, Чачэра/Чачора. Суцэльнае дасьледаваньне гідраніміі памянёнага раёну наказала, што   прыведзеная колькасьць можа быць павялічаная прынамсі ў 15 разоў (ня лічачы варыянтаў). Адразу варта адзначыць, што па ступені дакладнасьці і па наяўнасьці адпаведнікаў у гідраніміі цяперашніх балтыйскіх тэрыторыяў колькасьць назваў, што падаюцца ніжэй, не саступае зафіксаваным раней. Таксама зьвяртае на сябе ўвагу факт раўнамер-нага разьмеркаваньня балтыйскае гідраніміі па ўсім вадазборы Сажа. Гэга, у прыватнасьці, сьведчыць, што балтыйскія паселішчы не сканчаліся ў межах названага вадазбору, а йшлі далей на ўсход. Не прэтэндуючы тут на вычарпальны сьпіс і не паўтараючы таго, што ўжо адзначана папярэднімі дасьледчыкамі, падамо такія назвы, як Вупенка, Упінька, Натопа (Чорная і Белая), Крутка, Рамістава, Аўчоса, Рудзея, Гейшынка, Гіжыкка, Жубр, Молінка, Вормікка, Ачоса, Сапелка, Нявежа (неаднаразова), Каўпіта (неаднаразова), Варжанка, Габ’я, Перанка, Піранка, Лобжа, Уду-га, Лопча, Вопчак, Шэлбіцы, Габель, Чоўкна, Чэмена, Надва, Вопрат, Апароць, Клітна, Цяльчанка, Варапуса, Кокаць (двойчы), Жаліжа, Азарза, Менчыча, Скотарж, Бярложа, Корна, Тутварка, Дыра, Рублейва, Вопра, Выдрыжа, Домша, Шчоўбня, Сельна, Селінка, Скверата, Дымалкі, Сенжа, Сіцінка, Недна, Наўля, Лядуга, Каліта, Дрыгонка, Восьленка, Рэкта/Рэхта (не­аднаразова), Рэста/Рыста (неаднаразо­ва), Боўша, Жавуніца, Шума, Жадунька, Жадынь, Палуж, Палонка, Лобна, Беседзь, Бася, Проня, Чавенка, Кошанка, Кошна, Рыдыга, Дубрэч, Касна, Саложа, Стамець, Стамятка, Карцель, Гарыста (двойчы), Бественка, Вепранка, Паўна, Туросна/Тросна (неадна­разова), Судзінка, Гжунь, Аткільня, Случ, Случ-Мільча, Іваль ды інш. Такім чынам, вадазбор Сажа — самы значны па колькасьці гідронімаў і гушчыні балтыйскага масыву, што цягнецца ад вярхоўяў Угры і Акі, дзе балтыйскія найменьні сустракаюцца непараўнальна радзей, да ніжняй Дзяс­ны, дзе яны прыкметна зьмяншаюцца.

На ўсход ад вадазбору Сажа балтый­ская гідранімія канцэнтруецца ў вада­зборы сярэдняй і верхняй Дзясны. Да гэтага часу яна практычна тут не была выяўленая. Тым ня менш у названым раёне гэткая гідранімія, несумненна, існуе (каля сотні назваў), хаця па колькасьці саступае балтыйскім найменьням Пасожжа, прынамсі, на адну трэць, прычым часта мае менш празрыстую этымалёгію. 3 балтыйскіх назваў сярэдняга і верхняга Падзясеньня варта адзначыць такія, як: Стра­на, Страніца, Вяпрэя, Іначка (шматкроць), Вяржэйка, Улемка, Жэванка, Лядмен, Вадоча, Наўля, Лонч (неад­наразова), Лопанка, Залятка, Ведзьга, Сьвідня, Левень, Чачора, Кічэта, Рамасуха, Вабля, Вара, Варя, Сьвеса, Накаць, Сельня, Паўна/Пальня, Сьцянега/Сьцянея, Устар/Тара, Орлія, Немда, Ліціж, Неруса, Думча, Понемель, Крупела, Габ’я/Гоб’я, Гобеск, Шэверка, Локна (неаднаразова), Ломна, Лемніца, Недна (неаднаразова), Дамынка, Сало­жа, Серыжа, Ратча, Дзягна, Болва, Непаладзь, Перацеска, Локацен, Прысмара, Прысмарка, Гобік, Бестань, Восаўка, Турэйка (двойчы), Смаржыноўка, Асова, Соля, Судасьць, Ломня, Рудом’я, Лопузна, Лабезна, Бярэзна (неаднара­зова), Тушча, Стагароўка, Гальвросаўка, Троена, Вуліца, Буль, Іват/Іваць, Вецьма, Віцемка, Берашчанка, Неса, ды інш. Зьмяншэньне балтыйскіх назваў у вадазборы Дзясны ў параўнаньні з Сажом, а таксама іх колькасьці ў самім вадазборы Дзясны з захаду на ўсход можна, відаць, вытлумачыць як приклад блізкасьці крайніх усходніх межаў распаўсюджаньня балтыйскіх плямёнаў. Але далейшае ўдакладненьне магчымае толькі пры дасьледаваньні гідраніміі па верхний Ацэ.

На захад ад вадазбору Сажа (у вярхоўях Дняпра) ляжаць тэрыторыі, на якіх і раней было выяўлена шмат сьлядоў балтыйскае гідраніміі. Але і тут лакуны былі значныя. У цяперашні час лік вядомых балтыйскіх гідронімаў у вярхоўі Дняпра (да вусьця Сажа і выключаючы вадазбор Бярэзіны) можа быць значна павялічаны. Да балтыйскіх варта аднесьці ў гэтым раёне наступныя назвы рэк: Абольна, Стабна/Стабенка, Стабня, Апелка, Юн­ца, Лемня/Леўна, Дыма, Сьцябура/ Сьцябула, Вопец (неаднаразова), Осьма, Корса, Коўпітка, Матоўка, Чатова, Вядога/Вядуга, Іскожа, Босьця, Воп, Опісна, Вотра, Скародка, Вотрыца, Калонка, Дзягоўка, Вадоса/Вядоса, Шчарвенка, Лосьменка, Лосьміна/ Лосьмена, Драгноўка, Водва/Водса, Орлея/Арлея, Кідзель, Обіша, Ломна, Лямна/Лемна, Маржоўка, Жалдыбка, Сярцея, Мярэя/Мірэя, Мярэйка, Лабароўка, Агрэя, Няропля, Запакулька/Сапакулька, Ломша, Ворлінка, Варлянка, Баланоўка, Сьвідзера, Пярэсна, Добасна/Добысна, Вабіч, Лямніца, Рэк-та (неаднаразова), Рэхта (неаднара­зова), Ракута, Ракотка, Ракотна, Ясейка, Палітня, Сьвясоўка, Плінкі, Кол-ня, Бесьценка, Бесьцьвенка, Отчаска, Елча, Варка, Гічанка, Балгучка, Ворсіха/Варсоха, Пальна/Паўня, Паўна, Жагуліна, Вязовенка/Дубровінка, Біржоўка, Пальня, Дарготня, Сельня, Негра, Расна/Рясна, Клетка, Мяцёлка, Залазенка, Зялезенка, Жыложка, Со­ля/Соль, Падсолак, Залазенка/Залазінка, Жэрты/Жэрт/Жэрдзь, Ажоўка (двойчы), Молянка/Моленка/Молінка, Вуліца, Шадалоўка, Гжолка/Гжэлка, Вержа, Шакалоўскі, Смагароўка/Смагаранка, Морчанка, Надва, Надва/Не­годный, Залазна, Смонка, Верчакка, Друць, Адраў/Одраў, Рудзея/Радзея, Барэйшаўка, Лемня, Рузка, Курэйка/Карэйка, Бебра, Бабрэйка, Воўчайка, Нерасна, Жупур, Ярнеўка, Бярэзінка, Бярэзінец, Бярэзіна, Бярэзінка/Бярэзіна, Івата/Івота, Лупа, Лупагалова, Сэрцыслоўка, Троена, Мадора/Мадэрка ды інш., агульнай колькасьцю ня менш за паўтары сотні. Зьвяртае на сябе ўвагу тое, што ў вярхоўях Дняпра колькасьць балтыйскіх гідронімаў крыху меншая, чым па Сажы. 3 другога боку, у межах самай верхняй часткі Дняпра разьмеркаваньне балтыйскіх назваў не зусім раўнамернае: іх параўнальна няшмат па плыні Дняпра да павароту на поўдзень і значна больш на правабярэжжы ў суседзтве з вадазборам Бярэзіны і далей на поўдзень, па меры набліжэньня да вусьця Сажа. Дакладнасьць большасць памянёных вышэй балтыйскіх сьлядоў у гідраніміі гэтага раёну не выклікае сумлеву. Варта адзначыць, што балтыйскія паселішчы ў вярхоўях Дняпра, відаць, не былі пэрыфэрыйныя. На ўсход ад іх балтыйскія назвы прадаўжаюцца, хаця і ў значна меншай колькасьці ў вадазборы Акі і Масквы (у верхняй іх частцы). На паўночным усходзе да вярхоўяў Дняпра прылягае няшмат зусім верагодных балтыйскіх найменьняў з правабярэжнага боку верхняе Волгі. У паўночным кірунку балтыйская гідранімія Верхня­га Падняпроўя пераходзіць у вада­збор Заходняй Дзьвіны. Цікава, што на ўсіх пералічаных тэрыторыях сустра­каюцца балтыйскія назвы, аналягічныя выдзеленым у вярхоўях Дняпра, напрыклад, Обіша — Обша, Кідзель — Цыдзель, Воп — Упа, Сярцея — Сярцейка, Абольна — Абалянка, Обаль, Негра — Нягранка ды інш.

Найбольшую вагу мае балтыйская гідранімія вадазбору Бярэзіны. Лік такіх назваў тут вельмі значны, а балтыйскі характар іх так відавочны, што не выклікае ніякага сумлеву дум­ка пра адносна нядаўнае знаходжаньне на гэтай тэрыторыі балтыйскага насельніцтва. Апошняе пацьвярджаецца і непасрэднымі гістарычнымі сьведчанькямі. У такой жа ступені дакладная ўсходнебалтыйская прыналежнасьць бярэзінскай гідраніміі, што знаходзіць шматлікія сувязі з гідраніміяй сучасных Літвы і Латвіі. У цэлым да балтыйскіх могуць быць аднесеныя наступныя назвы рэк і азёраў вадазбору Бярэзіны: Бярэзіна, Беразанка, Бярэзка, Беражніца (двой­чы), Берасчанка, Мядзіол, Мядзеліца, Поня, Варлынка, Мажайка, Нідалька, Сергуч, Манцо, Манец, Манча, Асовіна, Асоўка, Клева, Клевіца, Ола, Восава, Нача (двойчы), Жортайка, Пелік, Плаўня, Стабніца, Вяча, Венча, Грыўка, Балоча (двойчы), Молча (двой­чы), Рынеўка, Сьведзь/Сьвіда, Ольса, Нясета (двойчы), Цітаўка/Цітва, Мяна, Можа, Вожа, Важа, Дзій/Дыя, Волма, Брожа, Дабрэліна, Клунча, Бруч, Сьвіслач, Мрай, Пядынка, Пліса (двойчы), Мясрэда, Цна (двойчы), Ісга, Сха/Цха, Усяж/Усяжа, Гайна/Гойна, Воладуць, Рова, Рава, Цустамеціжка, Сінія/Сін, Очыжа, Пентрыца, Нярчай/Нярчанка, Бабруйка, Янчанка, Соленка ды інш. Такім чынам, гушчыня балтыйскай гідраніміі ў гэтым вадазборы пераўзыходзіць усе адзначаныя дагэтуль выпадкі (каля 80 балтыйскіх назваў з агулькага ліку каля 300).

Выяўленьне значнай колькасьці балтыйскіх гідронімаў у Верхнім Падняпроўі (700—800 найменьняў) і вывучэньне іх распаўсюджаньня на гэтай тэрыторыі, што паказала суцэльны і наагул дастаткова раўнамерны харак­тар разьмеркаваньня балтыйскіх назваў без асаблівых прабелаў, прымушае нас зрабіць выснову, да якой нельга было прыйсьці раней на падставе нешматлікіх тэрытарыяльна абмежаваных прыкладаў. Гэтая выснова заключаецца ў наступным: тэрыторыя Верхняга Падняпроўя ў I тыс.— пер­шых ст. II тыс. н. э. была заселеная плямёнамі балтыйскага паходжаньня; ня можа быць гаворкі пра тое, каб растлумачыць гэтыя назвы, захаваныя ў такой колькасьці на працягу многіх стагодзьдзяў, існаваньнем асобных ізаляваных калёніяў ваеннапалонных і позьніх перасяленцаў, як сьцьвярджаюць некаторыя вучоныя. Варта асабліва падкрэсьліць думку, выказаную вышэй, пра тое, што балтыйскае насельніцтва Верхняга Падняпроўя ў асноўнай масе не адступіла да паўночнага захаду ва ўмовах распаўсюджаньня славянаў па гэтай тэрыторыі і было паступова асыміляванае апошнімі. Відаць, толькі пры такім падыходзе стане зразумелым як захаваньне гэткай значнай колькасьці назваў балтыйскага паходжаньня, так і іх славізаваны фанэтычны выгляд, які ўводзіў у зман вучоных, што падыходзілі да выяўленьня балтыйскіх сьлядоў зь меркаю традыцыйных фанэтычных балта-славянскіх адпаведнікаў, атрыманых галоўным чынам на матар’яле спрадвечна роднаснай лексыкі. У сьвятле сказанага асаблівае значэньне набывае пастаноўка пытаньня пра уклад у самым шырокім сэнсе старажытнага балтыйскага насельніцтва ў гісторыю Верхняга Падняпроўя. […]

Пытаньне пра дыялектную дыфэрэнцыяцыю балтыйскае гідраніміі Верхня­га Падняпроўя дагэтуль практычна не ўзьнімалася. 3 тым даводзілася мірыцца, бо агульная колькасьць балтыйскіх назваў на памянёнай тэрыторыі была нязначнаю, і, акрамя гэ­тага, яны разьмяшчаліся на адносна абмежаванай плошчы. Цяпер, калі вядома некалькі сотняў такіх найменьняў, разьмешчаных на досыць знач­най тэрыторыі, ня можа быць сумле­ву, што гаворкі балтыйскага насельніцтва адзначаных мясьцінаў мелі дыялектныя разыходжаньні. […] На жаль, пры вырашэньні гэтай задачы існуе шэраг перашкодаў, зрэшты, некаторыя зь іх, відаць, непераадольныя. У прыватнасьці, ёсьць выпадкі, калі мы практычна ня можам зрабіць пэўных высноваў нават да тых адзінкавых прыкладаў, якія, здавалася б, даюць падставы дзеля заключэньня аб іх дыялектнай прыналежнасьці. Як узор можна прывесьці некалькі найменьняў рэк, дзе Фасмэр бачыў розныя дыялектныя варыянты балтый­скай назвы ракі: *ире, *аре. Уваж­лівы аналіз пераконвае нас у цяжкасьці, а часткова нават у немагчымасьці падобнай інтэрпрэтацыі. Перадусім, матар’ял, на які абапіраўся тут Фас­мэр быў няпоўны. Цяпер можна лічыць, што гэты корань выступаў у значна большай колькасьці найменьняў самага рознага тыпу: Упа, Упінька, Уперта, Упірка, Опісна, Апелка, Вупенка, Воп, Вопец, Вопка, Вопля, Вопрат, Вопрыт, Няропля, Каспля, Горспля, Жукопа, Ужэпа, Жалдыбка, Янчапка ды інш.

Аналіз пералічаных назваў прыму­шае рашуча адмовіцца ад просталінейнасьці ў вытлумачэньні фанэтычнага аблічча гідронімаў па многіх меркаваньнях. Не адмаўляючы магчымасьці сапраўднае наяўнасьці ў гэтых назвах двух дыялектных варыянтаў, мы павінны лічыцца з такімі чыньнікамі, як відочна розны час асваеньня славянамі некаторых зь іх, параўн., з аднаго боку, Упа, што паказвае найбольш позьняе знаёмства носьбітаў усходнеславянскіх дыялектаў з гэтаю балтыйскаю формай, з другога боку, Воп ці Каспля, запазычаныя так рана, што пасьпелі прайсьці доўгі шлях уласна славянскае фанэтычнае эвалюцыі. Надзвычай цікава, што тэрытарыяльныя і агульныя гістарычныя мерка-ваньні пацьвярджаюць сказанае вы­шэй. Так, напрыклад, на ўсход ад Верх­няга Падняпроўя, у вадазбры Акі, дзе славяне, як вядома, зьявіліся пазьней, чым у Падняпроўі, сустракаюцца гідронімы толькі з коранем уп-, у той час як у Верхнім Падняпроўі прыклады, што сьведчаць пра раньні час іх аапазычаньня,— зьява звычайная (адзінкавая Упінька можа тлумачыцца і інакш). У зьвязку з гэтым асабліва цікавыя такія выпадкі, калі вары­янты адной і той жа назвы адлюстроўваюць розны час засваеньня іх пазьнейшымі насельнікамі гэтых мясьцінаў, напрыклад, Лучоса, запазычаная яшчэ ў той час, калі балтыйскае -ке- павінна было замяняцца славянскім -се-, і сумежныя Лукесы, якія захавалі больш старажытны балтыйскі выгляд у непарушнасьці. Аналягічны выпадак прадстаўлены парамі Кічэта — Чачотка, Марожа — Марогі. Натуральна, што такое неадначаснае запазычаньне балтыйскіх назваў ажыцьцяўлялася ўсходнеславянскімі дыялектамі, што знаходзіліся на роз­ных стадыях фанэтычнае эвалюцыі.

Адсюль і неаднолькавыя прынцыпы славянскае субстытуцыі балтыйскіх найменьняў, што таксама робіць немагчымымі адназначныя рашэньні. Нарэшце даводзіцца лічыцца з даволі значнай колькасьцю прыкладаў, калі гаворка аб правільных балта-славянскіх фанэтычных адпаведніках наагул немагчымая. Мы маем на ўвазе выпадкі, калі балтыйскія назвы траплялі пад другаснае асэнсаваньне ў пляне славянскае народнае этымалёгіі. […]

Тым ня менш, пры ўліку некаторых іншых зьвестак у шэрагу выпадкаў могуць аказацца карыснымі разнастай-ныя прыклады фанэтычнае варыянтнасьці ў назвах адной ракі ці ў назвах розных рэк ад аднаго кораня. Пры гэ­тым, натуральна, варта памятаць пра магчымасьці зьмены гэтага балтыйска­га гідроніма ўжо на славянскай глебе і пра магчымасьці неадначаснага ягонага засваеньня. Нядаўна П. Арумаа выказаў здагадку пра голядзкае паходжаньне назвы ракі вадазбору Сажа — Лыза — на аснове -з- заміж -ж- (параўн. латгальскае Lyuza). Ня выключаная магчымасьць, што ў гэтым выпадку мы сапраўды маем справу з асабліваю дыялектнаю балтыйскаю формай, хоць і неабавязкова голядзкаю. У зьвяз­ку з найменьнем Лыза цікава ўлічыць цэлы шэраг прыкладаў, дзе -з- чаргуец-ца з -ж-, параўн. Азарза — вар. Заржа, Жакра; Жубр — вар. Зубір, Зуберь, Зубер, тут жа паблізу Зубар, Зуберь; Жавуніца — вар. Завуніца; аказваецца, усе пералічаныя назвы сканцэнтраваныя па плыні Сажа, што робіць гэтыя варыянты больш паказальнымі. Характэрна, што па-за ме­жамі памянёнага раёну гаворка ідзе ўжо ня столькі пра розныя варыянты назваў адной і той жа ракі, колькі пра розныя гідронімы, якія паказваюць мену ж:з, параўн. Залазенка, Залазінка, Залазна — Жаліжа, Жалаж, Жыложка, Жагуліна — Загуленка; Візенка — Віжэнка. Да такога ж тыпу варыянтаў адносіцца Шмаргоўка — Смаргоўка. Наўрад ці можна лічыць дыялектнымі такія варыянты найменьняў, як Венча — Вяча, Морчанка — Морач, Марожа — Маржоўка, Лучо­са — Лукесы; Кічэта — Чачотка, Гейшынка — Гіжынка, Мільча — Молч, Аткільня — Чоўна, Чоўкна, Сенжа — Усяжа, Іпуць — Іпта і цэлы шэраг іншых. Варыянтнасьць гэтых гідронімаў, безумоўна, зьвязаная най­перш з рознаю храналёгіяй заеваеньня. Магчыма, што значэньне фанэтычных крытэрыяў пры высьвятленьні дыялектнай прыналежнасьці верхнедняпроўскіх гідронімаў узрастае ў далейшых дасьледаваньнях у сувязі з выяўленьнем лексычных адпаведнасьцяў паміж гэтымі назвамі і зьвязанымі зь імі апэлятывамі ў балтыйскіх мовах.

Памятаючы пра выказаныя вышэй абмежаваньні пры вызначэньні дыялектнай прыналежнасьці назваў рэк на матар’яле лексыкі, усё ж даводзіцца канстатаваць, што ў цяперашні час менавіта лексычны матар’ял ці не найбольш прыдатны дзеля гэтых мэтаў. Натуральна, што самая дакладная дыялектная прыналежнасьць гідронімаў у тых выпадках, калі для іх маюцца адпаведнікі ў старажытна-прускай мове і адсутнічаюць у літоўскай і латыскай. У прыватнасьці, такі выпадак паказаны ў назвах Стабна, Стабня, Стабенка, Стабніца, адносна якіх можна з пэўнаю падставай гаварыць як пра гідронімы прускага тыпу, параўн. ст.-пруск. Stabingen, Stabinotilte, Stabuniten, Stabayen, Stabelauken— усе ад stabis «камень», у той час як у літоўскай і латыскай мовах для назвы «камень» існуе іншы корань. Відаць, назва старажытнапрускага тыпу адлюстраваная ў Поня, параўн., ст.-прус. Раnyen ад ст.-пруск. раnnean «балота», тады як ва ўсходнебалтыйскіх мовах для абазначэньня балота ёсьць іншыя словы. Супаставіўшы гэтыя надзейныя лексычныя факты пра дыялектную прыналежнасьць балтыйскай гідраніміі Падняпроўя з адпаведнымі фак­тамі на матар’яле словаўтварэньня й фанэтыкі, прыходзім да вельмі цікавай высновы. Аказваецца, што сукупнасьць выяўленых фанэтычных словаўтваральных і лексычных асаблівасьцяў у тых выпадках, калі яны могуць быць прыстасаваныя да аднаго і таго ж месца, не адпавядае ніводнаму зь вядомых балтыйскіх дыялектаў. Іншымі словамі, даводзіцца сутыкацца з выпадкамі сумяшчэньня рысаў, вядо­мых нам з розных балтыйскіх моваў. Калі, напрыклад, браць тэрытарыяльна абмежаваны раён па вярхоўях Дняпра і па Сажы, дык лёгка заўважыць, што побач зь відавочна прускімі паводле тыпу назвамі накшталт Стабна суседнічаюць такія сло­ваўтваральныя формы ўсходнебалтыйскага тыпу, як –esa/-asa і, з другога боку, фанэтычныя асаблівасьці, што адносяцца да гаворак голядзі (мена ж:з). Гэта яшчэ раз гаворыць пра тое, што было б наіўным атаясамліваць зьніклыя дыялекты Падняпроўя зь нейкаю канкрэтнаю моваю Прыбалтыкі, таму трэба лічыцца з наяўнасьцю ў Верхнім Падняпроўі асобнай групы балтыйскіх дыялектаў. На жаль, найвялікшая цяжкасьць — менавіта ў выяўленьні лексычнага складу гэтых невядомых дыялектаў, паколькі мы пазбаўленыя магчымасьці параўнаць зь нечым канкрэтна засьведчаным, як у прыкладах зь літоўскаю, латыскаю і старажытнапрускаю мовамі. I толькі ў выключных выпадках можна ўмоўна аднавіць асобныя лексэмы, якія ня маюць дакладных адпаведнікаў у вядомых балтыйскіх мовах. Відаць, такі выпадак мы маем у назьве Откільня/Аткільня (параўн. таксама Чолна, Чолкна). У гэтым слове бачым старое абазначэньне крыніцы, выража-нае пры дапамозе прыстаўкі аt- і сла­бой ступені кораня kel/kil- — «падымацца, адбывацца». У вядомых жа балтыйскіх мовах крыніца якраз абазначаецца не такімі спосабамі.

Між іншых выпадкаў, якія дазваляюць гаварыць пра дыялектную дыфэрэнцыяцыю на матар’яле лексыкі, можна вылучыць трупу прыкладаў з сэпаратнымі апэлятыўнымі адпаведнікамі ў вядомых балтыйскіх мовах, параўн. Гейшынка пры старапрускім geeyse «чапля», Даколька, параўн. ст.-пруск. Dakow пры doaske «шпак» ды інш. Сюды ж адносяцца прыклады з сэпаратнымі гідранімічнымі зьвязкамі, параўн. Абеста пры літ. Abista; Рэмістава пры ст.-пруск. Ramestow; Арыжна пры ст.-пруск. Aryngine; Іначка пры ст.-пруск. Inacus; Кубар пры літ. Каубри ды інш. Падобных прыкладаў з сепаратнымі адпаведнікамі на матар’яле лексыкі досыць шмат, што дазваляе вызначыць цэлы шэраг канкрэтных ізаглёсаў, якія аб’ядноўваюць Верхняе Падняпроўе з асобнымі раёнамі Прыбалтыкі. Апроч сказанага, мела б цікавасьць вызначэньне дыялектнае прыналежнасьці тых гідронімаў, якія на нашай тэрыторыі паўтараюцца неаднаразова і часта зьвязаныя ланцугом складаных пераходаў, параўн., напрыклад, Рэкта, Рэхта, Рэста, Рышты ды іншыя варыян­ты. У зьвязку з назвай арэха дыялект­ная прыналежнасьць павінна была б тлумачыцца як усходне-балтыйская (параўн. літ. riesutas, латыс. rieksts пры ст.-пруск. reisis). Калі ж думаць пра зьвязак з балтыйскаю назвай балота, тады з пэўнасьцю можна будзе гаварыць пра ўсходнебалтыйскае паходжаньне толькі варыянту Рэста (параўн. літ. raistas «балота» і шматлікія гідронімы ад гэтага кораня на тэрыторыі Літвы, гл. Атрэмбскі, Lp, I, 1949, 239).

Хаця і аднаго прыведзенага тут гідранімічнага матар’ялу цалкам стае, каб не сумлявацца ў наяўнасьці балтыйскага насельніцтва ў Верхнім Падняпроўі, але ёсьць і іншая крыніца, што сьведчыць за гэта — расейская дыялектная лексыка, што адлюстравала сьляды знаходжаньня тут балтаў. Можна спадзявацца, што, калі будуць па магчымасьці поўна сабраныя зьвесткі зь лексыкалёгіі гаворак і прааналізаваныя з пункту гледжаньня выяўленьня балтыйскіх запазычаньняў, акажацца, што уклад асыміляваных балтыйскіх гаворак у слоўнік расейскіх і беларускіх дыялектаў быў непараўнальна большы, чым прынята лічыць. Практычна гутарка магла б ісьці пра некалькі сотняў словаў. Пры гэтым варта памятаць, што наяўнасьць балтыйскага паходжаньня слова за межамі старых балтыйскіх паселішчаў у прынцыпе не падрывае аўтарытэту гэтага сьведчаньня, паколькі ўжо ёсьць нямала бясспрэчных балтыйскіх словаў, якія знаходзяцца далека ад акрэсьленых тэрыторыяў. Рэч у тым, што гэтыя словы, стаўшыся фактам дыялектнае лексыкі, маглі распаўсюджвацца ў розных кірунках. Вядомае пацьверджаньне гэтаму знаходзім у шматлікіх прозьвішчах, якія этымалягічна тлумачацца балтыйскім матар’ялам, але фактычна ня зьвязаныя са старымі балтыйскімі тэрыторыямі, ані з нашчадкамі балтаў: Галядкін, Мажаеў, Купрын, Чычэрын, Курбскі, Свідрыгайлаў і, відаць, шмат іншых. У цяперашні час дасьледаваньні ў галіне балтыйскіх запазычаньняў у беларускіх дыялектах вядуцца ў Польшчы і Беларусі. Яшчэ большую цікавасьць мелі б падобныя дасьледаваньні на матар’яле гаворак Смаленскае, Калускае, Тульскае, Арлоўскае, Курскае, Бранскае і Чарнігаўскае абласьцей.

Акрамя іранскага й балтыйскага этнічнага элемэнту, на тэрыторыі Верхняга Падняпроўя выразна праяўляецца прысутнасьць фінамоўнага эле­мэнту. […] Зрэшты, гідранімічныя зьвесткі часам аказваюцца, па сутнасьці, адзінымі сведчаньнямі знаходжань­ня тут фінаў. Гідранімічны матар’ял Верхняга Падняпроўя дазваляе нам сярод фінскіх назваў гэтага раёну адрозьніваць дзьве даволі старыя гру­пы: з аднаго боку — заходнефінскага, з другога — волска-фінскага паходжаньня.

Мы лічым магчымым інтэрпрэтаваць як волска-фінскія такія гідронімы Дняпроўскага вадазбору: Варгол, вар. Варгоў, Ворабжа, Ворскла, Кіраўка; зь меншаю дакладнасьцю можна выказаць здагадку пра наяўнасьць яшчэ некаторых назваў волска-фінскага па­ходжаньня ў гэтым жа раёне. Характэрна, што большая частка найменьняў разьмешчаная далей на захад, пра што можна меркаваць на падставе гістарычных сьведчанняў пра ўсходнюю мяжу расьсяленьня волска-фінскіх плямёнаў. Большасьць памянёных вышэй назваў, разьмешчаных у паўднёва-ўсходняй частцы Верхняга Падняпроўя і нават ніжэй па плыні Дняпра, арганічна прадаўжаюць волска-фінскую гідранімію Данскога вада­збору, параўн., напрыклад, Варонеж (неаднаразова). Трэба адзначыць, што прыведзеныя вышэй назвы ўтвараюць старажытнамардоўскі гідранімічны пласт, які досыць выразна адрозьніваецца па структуры ад сучаснага тыпу мардоўскіх гідранімічных утварэньняў…

Яшчэ больш пэрыфэрыйныя для Верхняга Падняпроўя, нават у яго паўночнай частцы, сьляды заходнефінскай гідраніміі, да якіх мы, перадусім, адносім назвы Сіга/Сіва, Чыха, Сож, Царэвіч. Зь меркаваньнем пра этымалягічную прыналежнасьць гэтых гідронімаў стасуецца іх разьмяшчэньне на паўночнай ускраіне Верхняга Падняпроўя. Гэтыя назвы можна разглядаць як паўднёвую мяжу распаўсюджаньня заходнефінскай гідраніміі ў Падняпроўі. Але ўдзельная вага хаця б аднаго такога гідроніма, як Сож, паказвае старажытнасьць і значнасьць заходнефінскага кампанэнту гідраніміі Верхняга Дняпра. Меркаваньне пра заходнефінскі характар памянёных гідронімаў здаецца асабліва праўдападобнае, калі ўлічыць, што на поўнач ад іх пачынаецца суцэльны ланцуг заходнефінскай гідраніміі, дзе ў шэрагу выпадкаў паўтараюцца адпаведныя назвы ў вадазборы Дняпра, параўн. Сож — Созь. Наяўнасьць заходнефінскага элементу ў непасрэднай блізкасьці з балтыйскім ці нават на тых жа тэрыторыях дазваляе разглядаць менавіта Верхняе Падняпроўе як арэну заходнефінска-балтыйскіх кантактаў. Відаць, адносна доўгае знаходжаньне фінаў у гэтых раёнах робіць актуальным пытаньне пра іх сувязі з усходнімі славянамі, што ішлі ў Верхняе Падняпроўе з поўдня.

Храналягічна найболып позьні этнічны элемэнт Верхняга Падняпроўя усходнія славяне. Зьявіўшыся ў гэтым раёне адносна позна, славяне, тым ня менш, паступова ахапілі ўсю тэрыторыю, што знайшло свае выяўленьне, у прыватнасьці, у вялікай колькасьці славянскіх гідронімаў ці іншамоўных назвах, якія прайшлі славянскую апрацоўку. Таму ў сучасным разуменьні мэтазгодна гаварыць пра выключ­на славянскае аблічча верхнедняпроўскай гідраніміі, што было намі прадэманстравана ў разьдзеле «Словаўтваральныя тыпы славянскай гідраніміі Верхняга Падняпроўя».

У прыватнасці, гідранімічныя зьвесткі недвухсэнсоўна пацьвярджаюць, што расьсяленьне ўсходніх славянаў на поўнач ішло ў першую чаргу па рэках Дняпроўскага вадазбору, назвы якіх выяўляюць больш старыя славянскія рысы, чым рэкі Данскога вадазбору. У пэўнай ступені кірунак славянскае калянізацыі Верхняга Падняпроўя можа быць вызначаны аре­аламі некаторых старых гідраніміч-ных суфіксаў. Між іншым, адно з са­мых паказальных сьведчаньняў — разьмеркаваньне назваў рэк на -ля ў абмежаванай паласе на ўсход ад плыні Дняпра, ані для правабярэжжа Дня­пра, ані для Данскога вадазбору такія назвы не характэрныя, паколькі яны сустракаюцца тут вельмі рэдка. За паўночны і паўночна-ўсходні кірунак перамяшчэньня славянаў у Падняпроўі сьведчыць факт паўтору назваў рэк славянскага паходжаньня, з   аднаго   боку,   на   правябярэжнай Украіне, у сярэднім Днястры і вярхоўях Заходняга Бугу, што прылягаюць да яго, па Стыры, Гарыні й Случы, а таксама  па  сярэднім  Дняпры,  і, з другога боку, у вадазборах Дзясны, Сажа ды Іпуці (трохі ў меншай ступені па Сейме). Зьвесткі славянскай гідраніміі з нашае тэрыторыі дазваляюць гаварыць, што ўсходнія славя­не перамяшчаліся на поўнач і паўночны ўсход і па плыні самога Дняпра, і па Сажы, і па Дзясьне. Магчыма, што пры больш старанным аналізе гідранімічных зьвестак удасца акрэсьліць некаторыя дадатковыя, прамежкавыя рубяжы перамяшчэньня ўсходніх славянаў. Але пакуль што такіх зьвестак замала. Гэтаксама ў нас няма пакуль сур’ёзных падставаў для таго, каб пры дапамозе гідранімічных фак­таў меркаваць, ці славяне рухаліся адначасна па гэтых рэках, ці трэба гаварыць пра тры храналягічна роз­ныя хвалі славянскае экспансіі. Затое можна сказаць, што славянская калянізацыя Пасем’я, незалежна ад ейных храналягічных межаў, прыкметна адрозьнівалася   сваім   характерам ад засваеньня прасторы паміж верхнім Дняпром і Дзясной. Яшчэ больш відавочны іншы, несумненна, пазьнейшы характар асваеньня правабярэжжа Дняпра на поўнач ад Прыпяці. Хоць, як было сказана  вышэй,  Прыпяць, відаць, не была непераадольным рубяжом, усё ж тэрыторыя на поўнач і поўдзень ад яе з  гідранімічнага гледзішча выразна неаднародная. Калі на поўдзень ад гэтае ракі гідранімія мае найстаражытнейшы славянскі пласт, дык на поўнач ад яе валадарыць гідранімія балтыйскага тыпу, а славянскія назвы прадстаўлены, як правіла,   вельмі   позьнімі   ўтварэньнямі  (зрзшты,  у   шэрагу  выпадкаў гаворка йдзе пра славянскае афармленьне балтыйскіх каранёў). Аналіз славянскіх назваў   рэк на поўнач ад Прыпяці і аж да вярхоўяў Нёмана робіць амаль бясспрэчным сьцьверджаньне, што ўсходнія славяне, якія асвойвалі гэтую тэрыторыю, прый-шлі сюды з усходу, з дняпроўскага левабярэжжа, і толькі потым, ужо на вачох гісторыі, сталі расьсяляцца на поўнач, выціскаючы ці асымілюючы больш старажытных насельнікаў.

Аўтары:  Уладзімір Тапароў, Алег Трубачоў