Лешы

0
747
Лешы

Лешы абітае ў лесах. Тамака ён жывець толька летам, а зімой ён, як мядзведзь, упадае ў спячку. Но ніхто не знае, гдзе яго бярлога. Перад тым, як лажыцца ў спячку, лешы бесіцца. Ну, там, наганяе на лес буру, ламае дзярэўя, разганяе звярэй у норы. Летам ён жыве ў дупле. Многія думаюць, што ў дуплах совы жывуць. Но нет! Там дом лешага. Не дай Бог у лесе свісцець. Іначай лешы ўстроіць такую буру, што касцей не сабярэш. Настаяшчага лешага ніхто не бачыў такім, які ён на самым дзеле. Но ён можа паяўляцца перад людзьмі ў разных обліках. Інагда валком бывае, інагда чалавекам, інагда мухаморам прытвараецца. Вот када па лесу сава ляціт ілі белка прыгае. Можа, эта і есць сам лешы. Лешы запраста можа здзелаць так, каб чалавек заблудзіўся. Лучшэ ў лес па аднаму не хадзіць. Еслі ўжэ адзін ты заблудзіўся, то, ох, як цяжола выбрацца. А ўдваіх можна саабразіць што. А бываюць жа історыі, када чалавек заблудзіўся і ходзя, ходзя па лесу дні два-тры. I радныя яго шукаюць і не могуць найці. А эта лешы так шуця. Водзіць чалавека за нос і смяецца над ім. Многія думаюць, што лешы толька ў сказках, што яго выдумалі. А вот і нет. Проста так нічога не бывае. Хто-та ж бачыў, навернае, этага лешага, раз яго прыдумалі. Лешы любя, каб яму гасцінцы насілі. За эта ён будзя памагаць. Гасцінец нада палажыць на пянёк і папрасіць: “Лешы, лешы! З’еш піражок, а дай ты мне грыбок, на табе аладку, а дай мне ягад цэлую ахапку, на табе вадзіцы, каб мне не заблудзіцца!”. I не нада ў лесе многа ягад ілі грыбоў набіраць, а то лешы рассердзіцца і ў следуюшчы раз нічога ўжэ не дасць.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на ад Лебедзь Аляксандры Львоўны, 1935 г.н. студэнткай Алтынавай М.

Пра лешага казалі, што жыве ён как будта бы ў лясах, у самых гушчарах. усіх лясных звярэй і птушак даглядае. Яшчэ казалі, што бачылі, як ён калыхаецца на ветках у лесе. I вот, уродзі бы, калі пачуеш свіст, хохат у лесе, крыкі рознымі галасамі, то гэта лешы цябе пугае. I эхам, уродзі бы, лешы зваў да сябе чалавека, каб заташчыць яго ў балота. Казалі, што жыве ў заброшаных леснічоўках, ізбушках і баяліся людзі ўночы заходзіць у такія ізбушкі. Лешы как будта сам збівае з дарогі прахожых, запутвае ім сляды. На жніво лешы, казалі так, уродзі бы раскідвае снапы і гаспадар чым-небудзь, ну там качаргой або вугалем, абводзіў круг вакол снапа, так жа і ад чарцей дзелалі.

Запісана ў в. Брылёва Гомельскага р-на ад Гарбузавай Марыі Яўсееўны, 1929 г.н., былой жыхаркі в. Казацкія Балсуны Веткаўскага р-на студэнткай Кашлаковай А.

Леший — это наполову звер, наполову чалавек. У него длинные волосатые руки, и сам он с ног до головы покрыт длин­ной густой шерстью. Живет у лесе на деревьях. Он может быть либо очень доугим, либо очень маленьким. Рост ён можа мяняць. Леший может быть у рост деревьев или не выше травы. Развлекается леший тем, что откликается на голос гукающих у лесе людзей и помогает им заблудиться. Если человек заблу­дился по вине лешего, он должен одеть всю одежду навыворот, а когда сила лешего пропадет, идти прямо, не останавливаясь и не оглядываясь.

Лешии также могут красти детей, ежели те пришли в лес одни, без бацькоў. Такие дети, если их потом находили, почти за­бывали человеческую речь и становилися дикими, боялись лю­дей.

Если кто хотел получить милость лешего, то он должен был в ночь перед Ивановым днём пойти в лес и срубить там осину, чтобы она вершиною упала на восточны бок. Потом он должен стать перед пнём, лицом на восток и трижды повторить: “Хозяин леса, покажись мне ни вороном, ни серым волком, покажись та­ким, каков я сам”.

Однако при этом следует быть очень внимательным, ибо леший может утащить в лес того, кто его вызывает.

Запісанаў г. Гомель ад Макарэвіч Веры Мікалаеўны, 1936 г.р. студэнткай Бандарэнка I.

Крыніца: Народная міфалогія Гомельшчыны: фальклорна-этнаграфічны зборнік. — ЛМФ “Нёман”, 2003. — 320 с. Ст. 84-85.