Лепшыя прызнанні ў каханні

0
612

Шаноўная N.!

Я не ведаю як падзякаваць лёс за тое, што сустрэў цябе. Відаць так было прызначана недзе там на зорках каб мы сустрэліся і былі разам. Я хацеў бы падзякаваць табе за тое, што ты – самы лепшы чалавек на гэтым сьвеце якога я ведаю. Толькі ты захапляеш мяне сваёй усьмешкай і палётам сваёй думкі, сваім разуменьнем самых складаных рэчаў і з’яў у гэтым сьвеце.

Ты даеш мне сьвет калі я ў цемры і накіроўваеш мяне калі я не ведаю куды ісці. Толькі ты можаш спыніць мяне калі я не правы і раз’юшаны з-за чагосьці, ці калі я пачынаю “брумчаць” як звычайна. З табой, любая, мне цікава ўсё на гэтым сьвеце, ты надаеш усім, нават самым звычайным рэчам новы сэнс і даеш мне магчымасць пабачыць тое што я сам не прыкмячаю у шэрасці нашае штодзённасці. Шаноўная, толькі ты адзіная змагла захапіць маё сэрца і трымаеш яго ў сваем пяшчотным палоне. Толькі твае пяшчотныя вусны я хацеў бы цалаваць бясконца. Ў тваех вачох я хацеў бы растварыцца і я мог бы глядзець на цябе вякамі. Твае лёгкасці і акрыленасці твае хады (паходкі) пазайздросьціць любая зорка Галівуду а уменню трымацца з гонарам і твае тактычнасці ніхто не знойдзе роўных. Твой розум ніколі не здраджвае цябе а твае пачуццё гумару гэта нешта надзвычайнае. Толькі ты – самая прыгожая жанчына і самы лепшы чалавек з усіх!!! І я гатовы паўтараць гэта бясконца!

Зорка майго сэрца, частка майго жыцця, мая палова, я хацеў бы сказаць самыя важныя для мяне словы – Я ЦЯБЕ КАХАЮ, гэтак было, ёсць і будзе!

“Самае рамантычнае прызнанне” (з некаторымі варыяцыямі):

О цудоўная кветка майго жыцця!

Я не ведаю з чаго пачаць і як працягнуць бо ты стаіш ля мяне і я застаюся бяз словаў калі бачу табе побач. Усё маё нікчэмнае існаванне не мела сэнсу да таго часу, калі лёс звёў нас (можна дадаць дзе менавіта: універ, транспарт, дыскатэка, цэх, на пахаванні кагосьці – гатычны варыянт, і г.д.). Я памятаю як мы спаткаліся і (нібыта две зоркі сустрэліся на небе; ішоў дождж, снег, зіяла сонейка – жанчыны любяць такія дэталі) мяне нібыта прабіла электрычнасцю, чаго дагэтуль ніколі не было (варыянт: было, калі ён – электратэхнік ці ідыёт які лазіў па разэтках у дзяцінстве). Я памятаю як хваляваўся калі ішоў на нашае першае спатканне і нёс табе кветкі (цукеркі, бутэльку, квіток да пластычнага хірурга і г.д.). Я памятаю як мы упершыню пацалаваліся (пасварыліся, напіліся, пабіліся, трапілі да міліцыянтаў пасля мітынгу і г.д.). Твае вочы (вусны, носік, валасы, вушкі як у сьвінюшкі і г.д.) як мангола-татары – яны бяруць у палон і не адпускаюць ад сабе ні на сантыметр (йёту, дэцімэтр, кіламетр, сьветавы год).

І вось менавіта сёння (таму што ўжо немагчыма чакаць; таму што я п’яны; таму што дзень дэсантніка; таму што бацькі паехалі на лецішча) цяпер, калі навокал раздаецца музыка нашых сэрцаў (у гыты момант шыкоўна будзе калі сябры, перад гэтым схваўшыяся недзе побач, уключаць нейкую песьню на магнітафоне – ці “Speechless” M. Джэксана, ці “Тую-самую-песьню” Уітні Х’юстан, ці “Нейкі там Цэнтрал” М. Кола і г.д. – варыянтаў шмат) і увесь навакольны сьвет зачаравана слухае нас у такі важны час (асабліва баба Люба з другога паверха) я хацеў бы табе сказаць самае важнае для мяне.
Абранка майго сэрца, я хацеў бы табе з усёй шчырасцю (і крымінальнай адказнасцю калі няма 18 год) і пяшчотай сказаць, што Я ЦЯБЕ КАХАЮ, і не ведаю сэнса жыцця без цябе, толькі ты адзіная можаш даць мне сілы для далейшага жыцця.

Міфічны варыянт прызнання:

О ўзнёсшаяся над усімі жывымі!

О найпрыгажэйшая з усіх хто жыве ў нашай айкумене і на Алімпе!

Ты адзіная хто захапіла мяне нібыта старажытныя грэкі Трою, адзіная, хто страляе маланкамі з вачэй нібыта Зеўс і трапляе ў сэрца нібыта Артэміда! Ты Афрадыта спусціўшаяся з нябёсаў і упрыгожыўшая маё існаванне. Невядома як бы я жыў без цябе, як бы я жыў не маючы сваёй уласнай німфы жыццё якой я мог бы рабіць казачным і якую мог бы ушаноўваць. Калі я сустракаюся з табой і бачу тваю надзвычайную прыгажосць, я гатовы здзейсніць больш подзвігаў чым нават сам Геракл! Я лаўлю кожнае слова выходзячае з тваех вуснаў і твае аповеды дастаўляюць мне больш асалоды чым віно самога Дыёніса. Калі ты цалуеш мяне так пяшчотна як можаш толькі ты я слышу нябёсную музыку нібыта сам Апалон грае на сваёй кіфары для нас і адчуваю што навакол нас усё расквітае. Тваёй мудрасці і разуму, о кветка майго жыцця, пазайздросціла б нават сама Афіна!

Відаць гэта наш рок ці багі вырашылі на Алімпе каб мы былі разам. Канешне магчыма, што не абыйшлося без стрэлаў Эраса, але ад гэтага маё пачуццё не робіцца больш штучным і прыўнесенным з невядомай і непадуласнай нам сферы.

Сёння я, звычайны смяротны, хацеў бы сказаць цябе, мая багіня, што Я ЦЯБЕ КАХАЮ і не ведаю як мне жыць без цябе!!!

Аўтар: пан Панк