Арыгінальныя цішоткі з легендамі беларускіх гарадоў з’явіліся ў продажы. Прынты распрацаваныя ў межах праекта 1067krama, чый заснавальнік — 18-гадовы Аляксей Сяргееў.
Ад ідэі да рэалізацыі ў хлопца сыйшоў год. На дадзены момант у продаж паступілі саколкі з легендамі шасці гарадоў – Гомеля, Менска, Горадні, Берасця, зараз дамалёўваюцца Магілёў і Віцебск.
На цішотцы з Гомелем адлюстраваныя легенды, звязаныя з паходжаннем яго наймення:
1) Назва паходзіць ад ручая Гамяюк, які ўпадае у раку Сож ля падножжа гары, дзе і было заснавана калісьці першае селішча.
2) Паводле іншай версіі назва горада паходзіць ад слова «гом», якое магло азначаць альбо пагорак альбо яр, альбо быць імем князя або роду, якія заснавалі старажытнае паселішча.
3) Па версіі, былой папулярнай у савецкі час, назва горада нібы пайшло ад наступнай гісторыі: плытагоны, якія праводзілі па рацэ Сож плыты, апярэджвалі аб небяспецы напароцца на пясчаную водмель, крычалі «Го! Го! Мель! ».
4) Самая апошняя версія, прапанаваная некаторымі сучаснымі даследчыкамі, сьведчыць пра паходжаньне назвы Гомель ад старадаўняй беларускай формы прывітання: «Даць у гомель», што азначае «стукнуць кулаком у плячо».
Варта заўважыць, што ў наяўнасці ёсць жаночыя і мужчынскія цішоткі, а дастаўка магчымая па ўсёй Беларусі накладным плацяжом. Тавары можна замовіць у суполцы ў кантакце.
P.S. Не, не рэклама, але Гомель вышэй за ўсё!