Нарэшце знойдзены поўны камплект легендарных ня выпушчаных у абарачэнне беларускіх банкнот з партрэтамі Скарыны і Багдановіча, бел-чырвона-белым сцягам і гербам Пагоня!
На буйным замежным аўкцыёне, які праводзіцца Stack’s Bowers Galleries быў выстаўлены ўнікальны лот, які з’яўляецца гістарычнай рэліквіяй для Беларусі. На замежным аўкцыёне са стартам у 6000 $ быў выстаўлены поўны набор банкнот-узораў «міфічных» беларускіх банкнот з партрэтам Купалы і Скарыны, гербам Пагоня і бел-чырвона-белым сцягам. Існуе інфармацыя, што гэтыя банкноты былі надрукаваныя ў 1994 годзе ў Германіі кампаніяй Giesecke & Devrient, але пакуль яны «даехалі» да Беларусі, паспеў змяніцца дзяржаўны герб і сцяг. З-за гэтых падзей тыраж гэтых банкнот быў знішчаны.
Усе банкноты, выстаўленыя на аўкцыёне Stack’s Bowers Galleries без найменшага сумневу з’яўляюцца сапраўднымі, бо прайшлі працэдуру экспертнай праверкі. Усе 6 банкнот прадаваліся адным лотам са стартавай цаной 6000 $, але жадаючых зрабіць стартавую стаўку не знайшлося. Але дзякуючы Stack’s Bowers Galleries шырокай грамадскасці сталі даступныя якасныя выявы ўсіх 6 наміналаў легендарнага знішчанага выпуску беларускіх банкнот.
На 1 рублі намаляваная Камянецкая вежа, на 5 рублях — Спаса-Еўфрасіннеўская царква ў Полацку. 10 рублёў ўпрыгожвае партрэт Якуба Коласа, 20 рублёў — партрэт Янкі Купалы, 50 рублёў — партрэт Максіма Багдановіча, а на самым буйным намінале ў 100 рублёў змешчаны партрэт Францыска Скарыны.
Цяпер ва ўсіх ахвотных ёсць доўгачаканая магчымасць убачыць увесь не выпушчаны выпуск беларускіх банкнот: