14 кастрычніка ў Plaza Club выступіць легендарны гомельскі гурт GODS TOWER .
На канцэрце прагучаць песні з новага альбома “Steel says last” – першага альбому гурта пасля 2002 году.
Гамельчукам быць абавязкова!
Месца правядзення: Plaza Club, вул. Савецкая, 66а.
Час правядзення: 14 кастрычніка 17.30
Кошт: 30 000 папярэдне, у дзень канцэрта 35 000, 40 000.
Месца продажу квіткоў: музычныя крамы Галівуд (ГЦ “Сакрэт”), Дынамік (каля універмага “Гомель”), Тэрыторыя (Давыдаўскі кірмаш і гіпермаркет “Лінія”), Шкляны бокс у будынку аўтавакзала.
Даведка
Гурт быў заснаваны ў 1989 годзе гітарыстам Аляксандрам Ураковым і вакалістам Леслі Найфам (Уладзіслаў Наважылаў). У 1992 г. канчаткова зацвердзіўся склад гурту: Аляксандр Уракоў (гітара), Lesley Knife (спеў), Юры Сіўцоў (бас-гітара), Уладзіслаў Сальцэвіч (бубны), назва «Gods Tower» і стыль творчасці – pagan gothic doom metal. Летам 1993 года гурт выдае другі дэма-альбом The Eerie.
У 1994 годзе ў гурце з’яўляецца другі гітарыст Аляксандар Эрыстаў. Летам гурт запісвае кліп на песню «Beyond Praying», а ўвосень гурт выдае дэма Canticles.
У траўні 1995 года ў гурце з’яўляецца клявішнік Дзмітры Аўчыннікаў, а летам з гурта быў зволены Аляксандар Эрыстаў. У верасні была зроблена прома-касэта The Turns. Пазней Gods Tower падпісвае кантракт з фірмайMetalAgen Records на запіс трох альбомаў. Летам 1996 года гурт удзельнічае ў фэстывалі ля Нямецкага горада Хайдэнбург разам з такімі гуртамі, як In Flames, Primordial, Behemoth, Crystal Age і інш.
У канцы 1997 года Gods Tower выдае відэа-касэту Twilight Lives 94-97, на якую ўвайшлі аматарскія запісы з канцэртаў, запісы беларускага тэлебачання, а таксама кліп «Beyond Praying».
Пераломны момант наступіў у 2000-м годзе калі пасля выступлення на найбуйнейшым еўрапейскім музычным фестывалі “Pepsi Sziget” ў Будапешце з-за ўнутраных супярэчнасцяў групу пакінулі Юры Сіўцоў і Дзмітрый Аўчыннікаў. 16 Ліпеня 2001 г-гурт распаўся, а 14 снежня 2003 сканаў Аляксандр Уракоў, лідэр, гітарыст і кампазітар групы. У 2005 годзе выйшаў афіцыйны трыб’ют гурта GODS TOWER пад назвай “Варта Вежы Багоу – The Guard Of GODS TOWER”.
Але 13 траўня 2010 года вакаліст Lesley Knife абвясціў пра ўз’яднанне GODS TOWER. Месца Аляксандра Уракова на гітары заняў Дзмітрый Лазарэнка. З тых часоў гурт паспеў запісаць кліп на песню “Rising arrows” і аб’ехаць з турам ня толькі ўсю Беларусь, але і краіны замежжа.
Склад 2010:
Юры Сіўцоў – бас, бэк-спеў
Уладзіслаў Сальцэвіч – ударныя
Дзмітрый Лазарэнка – гітара
Дзмітрый Аўчыннікаў – клавішныя, бэк-вакал
Lesley Knife – спеў
Марыся Тульжанкова