Ламавіцкі бой 1942 г. — бой партызан злучэння Мінскай i Палескай абласцей па разгроме апорнага пункта нямецка-фашысцкіх захопнікаў у в. Ламавічы Акцябрскага раёна 25 лістапада ў Вялікую Айчынную вайну. План аперацыі распрацаваў штаб партызанскага злучэння.
Атрады М.П. Бумажкова i “Чырвоны Кастрычнік” арганізавалі засады на пад’язных дарогах да вёскі; атрады А.І. Далідовіча, М.М. Розава, Дз.Ц. Гуляева, імя М.Ф. Гастэлы, узброеныя 3 гарматамі, штурмам авалодалі вялікім апорным пунктам, у ходзе бою былі падаўлены 12 дзотаў, знішчана шмат гітлераўцаў. У гэтым баі, ратуючы параненага камандзіра, была смяротна паранена сувязная Р.І. Шаршнёва.
Крыніца: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі — Том 4. С. 331.