Купальские обряды в белорусских деревнях на Гомельщине (по материалам экспедиций Ветковского музея старообрядчества и белорусских традиций им. Ф.Г. Шклярова)

0
593
Купальские обряды в белорусских деревнях на Гомельщине

Купальские обряды в деревнях Ветковского района, как и в по­граничных с ними населенных пунктах Добрушского, Чечерского и Гомельского районов, не относятся к числу наиболее распространенных. Практически ни в одном населенном пункте нам не удалось зафиксиро­вать их в полном объеме — рассказы, в которых упоминались бы и песни, и костры, и венки, и поиски цветка папоротника (папарать-кветка). Где-то — только костры, где-то — венки, где-то — песни; чаще всего — рассказы о купальских ведьмах1. Обычно жи­тели деревень на вопросы о Купалье просто говорили, что не празднуют. Хотя несколько примечательных рас­суждений (с упоминанием бесчинств) нам удалось услышать:

У дзецтві проціў Купалля, ноччу вырывалі бяседкі, лавачкі, палка дзе ляжыць якая, на дарогу выкацяць. А кастры… Етага не было. Ета з западнага прышло, з Гродненшчыны, з Эстоніі. Ета ўсё язычыства, ета не праваслаўная, ета адтуль усё асталась. Мы зналі, што каталічэская вера і праваслаўная, а болей мы ні зналі. А ціпер секты, неўма сколькі вер ужэ стала і размножылася за етыя во годы [21. Тетр. 126. Л. 19].

Эта не цэркоўны празнік. Раждзество Іанна Прэдцечы — эта празнуіцца. А што эта Купала? У эта ж урэмя пост. Шастога вечырам. Якая вісёлка? Пьюць, гуляюць, скачуць. У цэркву нам некада схадзіць і некада падумаць пра Бога, бацюшку паслушаць [24. Тетр. 132. Л. 71].

Скорее всего, купальские обряды были поглощены знаковым для мест­ной традиции обрядом «Ваджэння і пахавання “стралы” (“сулы”)», ко­торый исполняется на Ушэсце (Воз­несение). Как элементы этого обряда нам приходилось видеть и плывущие по реке зажженные колеса (д. Нисимковичи Чечерского района), и жен­щин, которые прыгали через самые настоящие «купальские» костры. Уникальным в этом плане является то, что в д. Лагуны Добрушского района обряд «Сула» исполняется на Купалу. Более того, в него включены элементы обряда, известного под названием «Проводы русалки».

Ночы не спалі маладзёж, цяпло накладуць, цераз цяпло перакідалі каткі. Вянкі плятуць із красак, сплятуць з розных красак, каторыя растуць на лугах, і тады эты вянок ужэ кідаюць у ваду, каторы паплыве, а каторы круціцца. Ана ўжэ апрэдзяляе, гаворэ: «Я ужэ пайду замуж». — «А ў мяне ужэ жызня плахая. Мой вянок патануў» [14. Тетр. 73. Л. 7].

На Купалу варажылі, цвяты рвалі, хадзілі ў балота, якія атарвом: красівыя — ну, эта харашо, а не… Расцвятуцца цвяты, ідом атарвом — еслі харошыя, ну эта свякруха будзя харошая. Вочы заплюсківалі. Ідом разгледзім, якія цвяты ў каго. Красівыя цвя­ты — эта будзя свякруха харошая [8. Тетр. 127. Л. 27].

У’е дзеўка два вянкі, пуская: еслі яны на рацэ сойдуцца ў кучу, яна задумая, там, на якога парня, с каторым дружа, еслі ў кучу сойдуцца, значыць, будуць у кучу, а еслі ні сойдуцца. еслі яны плывуць, плывуць і дзе-та сойдуцца ў кучу, значыць, ета ўжэ умесці будуць. А еслі расплывуцца, адзін — сабе, другі — сабе, значыць, ужэ, умесці ні будуць.

На Купалу плялі вянкі дзіўчаты. Хадзілі на бягучаю ваду, пускалі вянкі, касцёр палілі. А ціпер ужэ етага ні дзелаюць. Ціпер пад Купалу ходзюць па вуліцы да лавачкі ламаюць, да заборы ламаюць [22. Тетр. 127. Л. 16].

Хадзілі дзяўчаты, кастры палілі ноччы, прыгалі черяз кастры. Эта гаварылі для ачышчэння гряхоў. Чэряз касцёр прыгніш — значыць, ужэ, чысты на ту сторану, куды прыгаеш [15. Тетр. 117. Л. 7].

На Купала от тут у нас нічога ні дзела­юць, а там у Шэлухоўке дзелалі: накладалі касцёр на раскрэсах, туда дарога і сюда дарога. Прыгаюць усе, хто хоча чэраз агонь. Цяпер згарэў эты агонь, і на агне альха, бярэм такія пруцікі і панясём у капусту і бярэм этага попелу, дзе агонь гарэў, ілі зямлі з-пад агню. Пасыплім у капусту, штоб чэрві ні елі, і гаворым тры разы: «Чэрві, чэрві, ні ешця капусту, а ешця горкі лешнік» [7. Тетр. 8 Л. 14].

На Купалу мы цвяты рвалі, вянкі вілі. І тады хадзілі, у нас тама рэчачка была, ка­нава такая. Дак мы кідалі вяночкі ў ваду. Каторы вянок… ежэлі вецярок ёсць, дак вянкі плаваюць па вадзе. А як вада стаячая, яны так ходзяць-ходзяць, каторы вянок саідзіцца ўместа з другім, тады тая дзеўка за тога хлопца замуж пойдзя. [Хто кідаў?] Дзеўка кідала, і хлопіц кідаў. С хлопцамі хадзілі дзеўкі на канаўку з вяночкамі. [І хлопцы кідалі?] Да. А як жа? Хлопцу вянка вілі. І дзеўцы вілі. [Хлопец сам сабе віў?] Дзеўкі вілі [16. Тетр. 127. Л. 41].

На Купалу кідалі вяночкі. Вяночкі ўкініш. Еслі ў пары будзіш, дак у пары. А я ўкінула вяночык, плавалі, плавалі, а тады адзін утануў. Асталася я. Замуж, ня нада казаць… А харошага нічога не бачыла [23. Тетр. 127. Л. 44].

Штоб ні хварэў, дак: «Ідзі, — гавора, — на Купалу пакупайся, дак ні будзіш хварэць». [І было дзе купацца?] Быў у нас ставок [пруд] выкапаны [11. Тетр. 127. Л. 47].

На Купала агонь клалі. Ставілі ету бальшую палку такую — жэрдзя і с калёс, калёсы, што ездзяць, калясо знімалі, абмазывалі дзёгцям, высока яго запалівалі і пелі песьні. Пелі песьні такія, што падходзяць яны к жніву. Перад жнівом пелі. Сабіраліся жэншчыны, дзевачкі, хлопцы на лугу і цяпло клалі, церяз цяпло прыгалі, у вадзе купаліся, рэчка была недалёка. Хто ня хоча, кідалі, у адзежы скуплівалі яго. Но вянкоў не пускалі. Я па цілявізару бачыла, дак вянкі пускалі… А ў нас ня сільна рэчка. Вянок той не паплыве [9. Тетр. 123. Л. 60].

У нас далёка быў лес. Ноччы туды ні пойдзіш. А так хадзілі к рэчцы на лог скрозь, за дзірэўню і там устрычалі празнік. Ета мы чулі, што цвіце папаратнік [9. Тетр. 123. Л. 59].

Касцёр разлажывалі такія бабы — удовы. І такія прыходзілі. І мы, дзеці, прыгалі чераз эты касцёр на Івана Купала. штоб ні баялісь каго-та. Матка мая вадзіла міне, цётка. Мне гадоў дзесяць, восем.

На Купалу ў Шалухоўцы агонь раскладалі, касцёр, перапрыгівалі. Цубулю рвалі ў баб. Пойдуць папарвуць. [Для чаго?] На Івана Купала і цубуля прапала! Пашла хазяйка — німа цубулі! [4. Тетр. 123. Л. 55].

У нас Купалле было, а січас ужэ даўно ні спраўляюць. У нас, во, Купалле было: пад ету Купальскую ноч сабіралісь усе хлопцы і дзіўчаты на масту, чэряз рэчку, чэряз Перялёўку быў дзіряванны мост, сабіралісь усе на масту. Дзеўкі прыходзілі ўсе з вяночкамі, і хлопцы прыходзілі туда. Співалі песьні, а тады послі етага гуляння кідалі вяночкі на ваду. Вяночкі кідалі на ваду, а хлопцы стаялі возлі рэчкі і віночкі лавілі: чэй вяночык паймаіш — табе бу­дзя нівеста. А чый вяночык утануў, то пло­ха — та памрэ: будзя кароткая жызь. Дзеўкі стаялі на масту, а хлопцы ўнізу паўз рэчкі. Калі гулялі і пелі, дак яны ўсе на масту, а як вяночкі кідалі, дак так: хлопцы стаялі паўз рэчкі, а дзеўкі кідалі вяночкі. Хлопцы лавілі вяночык, хлопцы ж ні знаюць, чэй вяночык паймаюць, а дзеўкі прымічалі, чэй вяночык. А які хлопец паймаў. [У паветры лавілі?] Па вадзе. Яны старалісь дастаць чэм-та. А еслі чэй вяночык ні пападаў, паплыў ужэ, значыць, яна замуж ні выдзя ішчэ, у етым гаду ні пойдзя. А чэй вяночык патануў, то эта кароткая жызь.

Я малая была, дак ішчэ ета дзелалі, ішчэ дзіўчаты хадзілі туды на рэчку.

[Пра папараць-кветку ні казалі?] Эта такая лігенда і тады была, што папараць пасірёд ночы цвіце. Но у нас у лес ні хадзілі. У нас баялісь: казалі, што завойнікі. [Завойнікі — гэта хто?] Эта людзі, каторыя зналі ніхарошая. Людзі ні ад Бога. Былі такія. Мама расказывала. Ужэ пры маей на жыце завоі, заломы дзелалі. Пайдзём жаць, еслі залом ідзе, абходзім і ні зжынаім: там, можа, накалдавалі. то скаціні плоха, то хазяівам. [10. Тетр. 137. Л. 11].

Баба казала, што ніхто ішчо на свеці не радзіўся. Кажаць, толькі ангіл якісь найдзя папараць-кветку. А папараць жэ не цвіце. Мы кажам: «Баб, пойдзіма папараць-кветку шукаць па лясу». І як папараць, раскавырываіма ў сярёдку — німа нічога. Прыдзім: «Баб, не найшлі нідзе. І ў сярёдку разгрябалі.» Яна гаворя: «Хто яе знае». Гаворяць: «Папараць-кветка. Ну, ніхто яе не найшоў. Кажаць, адзін толькі ангіл находзя тую кветку» [3. Тетр. 117. Л. 789].

Ціпер Іван Купала. Ложым такую лазу, дзелаім плыт такой, кладзём агонь на вадзе. Вянкі в’ём кладзём. І плыцік — куда ён паплывёць у такую сторану. Значыцца, ў тую сторану пайду замуж [2. Тетр. 17. Л. 31].

На Купальскую ноч пісалі красты мелам і крапіву клалі на парог і дажэ ў хату клалі. Ну, мол, штоб нечысць нейкая, чарадзейства ніякоя не прышлі, нада ў хаце абкладаць крапівай. У хляву дак. Абізацільна, помню. У хляву і ні пакласць гэта ого-го!.. Матка бывала. Храстоў панапісаяць дзеці мелам. А ціперь худобы [скотины] німа. [13. Тетр. 142. Л. 17].

Было. Агні палілі. Вянкі вілі, пускалі на рэчку. [Што значыць: агні палілі?] Асобенна каля рэчкі, штоб гарэў агонь. І прыгалі чэраз той агонь. [Для чаго прыгалі?] Уродзе бы, ад плахова глаза. [Вы сказалі: вяночкі. Хто віў?] Самі сабіралі па полю і вілі вяночкі, а тады ўжо, як сабіраліся дамоў, пускалі па рэчцы. [Для чаго пускалі?] Такі закон быў: «Плыві, плыві, вяночык.» [Ці былі песні купальскія?] Такія былі. Прастыя. [1. Тетр. 132. Л. 4].

На Янку Купалу, у ноч на сядзьмоя, нада свечку страсную тыркаць у хлеве, дзе за­мок ці кручок, із двара. Ета была ў нас. Ішчэ мая матка, пакойніца, прышла і кажа: «Зіна, паглядзі, во пабыла ведзьма. Во зубы яе. два зубы тырчаць. старая якаясь была.»

Свечка. Свечку паставіць страсную, што на страсць гарыць. І хай начуя. Я тут дзелала, дак тут ні было. Прыду. Яна так і стаіць. А там матка зайшла мая да і кажа: «Зіна, ідзі, паглядзі. Во два зубы. Хтось у нас ужэ пабыў.» [Зубы на чым?] На свечцы. На свечкі. Вот як грыз­ла свечку, што ёй нільзя зайці к карові. Свечка ні пусціла.

Ішчэ кажуць. Ета ціперка ўжэ кажуць, крапівой нада абкладываць вароты, штоб ні падлезла пад ніз. [25. Тетр. 141. Л. 15].

Як ідом свяціць і бяром ёлачкі, палынь, лекарственныя травы і свецім. Ёлачкі ад мышэй пакладом, а траўку ў чай. Эта на Івана Купала. Во кагда ўсе травачкі свяціў нам бацюшка. На Ўтарой Прачыстай свяцілі зярно, пшаніцу, жыта — усе азімыя [6. Тетр. 17. Л. 29].

Крапіву на Івана Купала вешалі… Кароў заганялі, дак на вароты, штоб ведзьма не прышла. Не на Івана, пад Івана, на Багародзіцу. Заўтра Іван — сядзьмога, а шастога есць Багародзіца.

Быў Іван Купала. Ходзім мы, дзяўчатамі, і рвём такія краскі, і тыя краскі становім к іконам, і глядзім, колькі сям’і, на кож­нага становім к іконе, і назаўтра ўтрам глядзім… Ён ужэ распукнуўся, той цвіток. Эты распукнуўся твой — будзіш жыць, завяў — памрэў у этым гаду. [Якія бралі кветкі?] Я не знаю. пупышачкі былі на ніх. Яны такія жоўцінькія. Сцеблік і пупышачкі маленькія. [Дзе рвалі?] У поле. На могілках [17. Тетр. 76. Л. 20, 21].

Хадзілі напроціў Купалы. Нявестка мая казала. Бегалі трыпутнік шукалі і рвалі. Атарваць, а там тады круцяцца, у яго лістах такія беленькія хвосцікі, яны круцяцца, круцяцца, круцяцца, вот, ета бегалі шукалі. Нявестка мая казала, што бегалі на хутар Гарбаноў шукаць. Яны сперва атарвуць ад кораня ліст. Тут ліст, а тут хвост. Хвост атарвуць, і сколькі ў ім ідзець сцеблаў. І тыя сцеблы ані адзін за аднога круцяцца, ані ж тонінькія. Ані ўжэ ўзнаюць: «Ета — мая пара, ета — твая пара» [20. Тетр. 56. Л. 5].

[СГС:] Іван Купала завецца. Эта празнік. І вот на Івана водзяць Сулу. Па вуліцы ідуць, пеяць. Гармошка. Іграяць. Пройдуць па ўсёй вуліцы. І тады назад расходзяцца. І там выпьяць, патанцуяць. [СОС:] Яны з тога краю ідуць, і агонь паляць, тады расходзяцца. Агонь паляць на крае сяла [18; 19 Тетр. 139. Л. 1].

[На Купалу у вас што робяць?] [ММХ:] «Сулу» водзім. [«Сула» — што такое?] Эта. Па сялу. Перадзяваліся. Надзяваліся лісцямі, убіраліся. І насілі. Тады ў канцэ дзрэўні агонь палілі і пераскаківалі. [Дзе збіраліся?] [КММ:] С самага начала. С нашага края ішлі. У той край дзірэўні. [ММХ:] Пелі песні. Хтоя кія зная. [Спецыяльныя песьні былі?] [КММ:] Можа, калі старыя людзі ішлі, вадзілі, можа, ані це і пелі песьні. Но тыя ўжэ людзі паатмёрлі, дак мы паём усе сваі.

[Што такое «сула»?] [ММХ:] «Сула». Эта надзеты чылавек у лісця, у лапухі ўбіраіцца. Ён ідзе тады первы. Первы ідзі па сялу. каго сустракае, а тыя хаваюцца. Так ваділі «сулу». [Дзе хаваюцца?] Каго паймаяць на вуліцы, і ўжэ тады цягаюць яго таго чылавека. Еслі я, напрымер, вышла і стаю на вуліцы. Адзін чылавек надзяецца па-жэнскаму, адзін па-мужчынскаму. Адзін з палкай ідзе мужчына, а жэншчына так ужэ. І ўдваіх ідуць первыя. Якуюсь песьнь сперва пелі, а патом усякія. Яны як бандзіты якія ішлі. Усіх ганялі. На вуліцы хто стаіць, усіх ганялі. Даганялі с палкамі. Цягалі. Сміяліся.

А тады палілі агонь у канцы сяла. А ўжэ хто. вядзеш «сулу». ужэ хто-нібудзь вынясе стол на вуліцу, паставя бутылкую якую, закуску якую-нібудзь. Вып’юць па-трошкі ўсе, хто там. І пашлі далей.

[Мужчына — гэта мужчына?] Яна — жэншчына, да іе надзявалі ў мужчыну. [Адявалі ў новае ці ў старое?] У старое, у такоя лахмачча да сапагі. Прыдураліся так. Абувалі што зра, лахмоцця надзявалі ўсякая, ні новая. Сапагі ніправільна надзявалі. Праваю нагу на леваю надзявалі. дак яны тады глядзяць бокамі. Чудна было. [У лісця каго надзявалі?] Дваіх. Тут у нас у канаве лапухі такія здаровыя, тада папяражуцца чым-нібудзь, і ўжэ абкручваюць на голавы, на рукі, на пояс лісця эта. ліца панамазываюцца, бровы чорнымі, шчокі краснымі, штоб ужэ не ўгадалі, якая жэншчына ідзе.

На Купалу вадзілі «сулу». Русалкі. [На каго вы сказалі «русалкі»?] Эта перадзяюцца дзве жэншчыны. Вот эта называіцца «русалкі». Аны паабмазаваныя, паабкрашаваныя. і бровы, і шчокі. Лісцямі. Называлася «русалка». На Купалу.

[Клалі агонь і перасаківалі. Хто пераскаківаў?] Усе скакалі. Хто вялі «сулу», этыя ўсе людзі пераскаківалі. [А для чаго?] Ад нячыстай сілы палілі агонь. Штоб усё эта прапала. можа, якія ведзьмы ё. шаптухі. Хто ішоў, той пераскаківаў. [Вы таксама пераскоквалі?] Раньшэ. да. пераскаківала. [А для чаго?] Так нада было. Эта старыя людзі ішчэ так дзелалі. чэраз агонь і пераскаківалі. нячыстая сіла, штоб ні ўсілялася ні ў каго.

[Харытонаўна сказала, што пераадзетых называлі «русалкі». Так ці ні так?] [КММ:] Так называлі. Русалкі. Пераадзетыя людзі. Каторыя пераадзявалісь [5; 12. Тетр. 139. Л. 2-3].

Примечания

1 Отдельные записи приводятся мной в следующих публикациях: Лапацін Г. І. «Былі ведзьмы.» Уяўленні пра ведзьмакоў у традыцыйнай культуры Гомельшчыны. Па матэрыялах экспедыцый Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Г. Шклярава // Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні: Зб. навук. прац. Вып. 2. Мінск, 2015. С. 329-365; Лопа­тин Г. И. Обряды и обычаи деревни Шерстин Гомельской области // ЖС. 2014. № 2. С. 9-12; Он же. Обряды и обычаи белорусской деревни Хальч // ЖС. 2010. № 2. С. 58-60; Он же. Фольклор и тради­ции отселенных деревень Ветковского района Гомельской области (Сивенка и Чирвоный Кут) // ЖС. 2016. № 3. С. 46-48; О животноводческой обрядно­сти в белорусском народном календаре / Публикация Г. И. Лопатина // ЖС. 2009. № 3. С. 21-23.

Список информантов

  1. Артемкова Мария Тимофеевна, 1931 г.р., д. Присно, Ветк., зап. в 2012 г.
  2. Васькова Екатерина Александровна, 1910 г.р., г. Ветка (была замужем в пос. Восток, Ветк.), зап. в 2006 г.
  3. Грецкая Варвара Александровна, 1925 г.р., переселенка из пос. Амельное, Ветк., зап. в Ветке в 2017 г.
  4. Кононова Мария Васильевна, 1947 г.р., д. Радуга, Ветк., род. в д. Шелуховка (ныне Победа), зап. в 2010 г.
  5. Котович Мария Михайловна, 1950 г.р., д. Лагуны, Добр., зап. в 2011 г.
  6. Коршунова Зинаида Арсентьевна, 1934 г.р., переселенка из д. Воробьевка, Ветк., зап. в Ветке в 2005 г. 1934 Кулешова Матрена Романовна, 1923 г.р., род. в д. Шелуховка (ныне По­беда), Ветк., зап. в д. Чистые Лужи, Ветк., в 1998 г.
  7. Лебедева Анастасия Андреевна, 1921 г. р., пос. Зеленая Хвоя, Ветк., зап. в 2008 г.
  8. Лукьянова Ольга Тимофеевна, 1933 г.р., пос. Золотой Рог, Ветк. (в 1986 г. переехала из д. Михалевка, Корм.), зап. в 2011 г.
  9. Малашенко Лидия Ильинична, 1933 г.р., д. Перелевка, Ветк., зап. в 2010 г.
  10. Морозова Антонина Петровна, 1932 г.р., пос. Пролетарский (Пыхань), Ветк., зап. в 2012 г.
  11. Михедова Мария Харитоновна, 1930 г.р., д. Лагуны, Добр., зап. в 2011 г.
  12. Подшивалова Антонина Ивановна, 1950 г.р., д. Присно, Ветк., зап. в 2012, 2016 гг.
  13. Потапнёва Вера Ефимовна, 1919 г.р., род. в д. Большие Немки, Ветк., зап. в пос. Чемерня, Ветк., в 1998 г.
  14. Романовская Мария Алексеевна, 1937 г.р., переселенка из пос. Амельное, Ветк., зап. в д. Хальч, Ветк., в 2005 г.
  15. Себелева Пелагея Яковлевна, 1939 г.р., д. Пыхань, Ветк., зап. в 2012 г.
  16. Сидорцова Анна Харитоновна., 1918 г.р., д. Жгунь, Добр., зап. в 1998 г.
  17. Синченко Галина Самойловна, 1918 г.р., д. Лагуны, Добр., зап. в 2011 г.
  18. Синченко Ольга Самойловна, 1925 г.р., д. Лагуны, Добр., зап. в 2011 г.
  19. Чваркова Ефросинья Павловна, 1916 г.р., пос. Лядо, Ветк., зап. в 1995 г.
  20. Чуешкова Анна Даниловна, 1927 г.р., д. Шерстин, Ветк., зап. в 2008 г.
  21. Чуешкова Любовь Кузьминична, 1927 г.р., д. Даниловичи, Ветк., зап. в 2008 г.
  22. Чуешкова Мария Терентьевна, 1924 г.р., д. Пыхань, Ветк., зап. в 2012 г.
  23. Шкрабова Нина Николаевна, 1958 г.р., д. Радуга, Ветк., зап. в 2017 г.
  24. Щедрова Зинаида Алексеевна, 1937 г.р., д. Телеши, Добр., зап. в 2014 г.

Сокращения

Ветк. — Ветковский р-н, Добр. — Добрушский р-н, Корм. — Кормянский р-н.

Автор: Г.И. Лопатин, ведущий научный сотрудник Ветковского музея старообрядчества и белорусских традиций им. Ф. Г. Шклярова (Республика Беларусь)
Источник: Живая старина II 4 (100) 2018. С. 18-20.